Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
Нарэшце ўвайшоў у хату, пасыпаў попелам на рану, забінтаваў, і кроў супынілася. Рука не балела, і ён вярнуўся да працы. Угледзеў на «падушцы» некалькі кропелек свае крыві. Яны, гэтыя кропелькі, нагэтулькі зыркія ў сваёй выразнасці, што яны быццам крычалі яму: «Мы твае. He бойся. Гэта табе на радасць. Табе ўжо не баліць». Але Лявонавічу ўсё здавалася, што гэтыя кропелькі пралітыя не ім, а некім іншым, і пралітыя для таго, каб ён, Лявонавіч, спазнаў, кім яны пралітыя.
Падганяў пад «падушкі» восі, а ўсё думаў пра гэтыя кропелькі. Ужо састругаў іх з «падушкі» гэблікам, ад іх не засталося і следу, а кропелькі ўсё стаялі ў вачох.
Калі лёг спаць, дык і ў сне гарэлі япы. Згаслі толькі, як пачаўся дзень. Такі надзвычайны. Сонца высокае. Пад сонцам гойдаецца нейкае вялікае мора, спакойнае і такое блакітпае. Ледзь-ледзь зыбаецца. Далягляд далёкі-далёкі. 3-пад далягляду, з-за нейкай невідочнай рысы выплывае човен, і ў ім нехта маленькі-маленькі, не распазнаць. Стоячы на беразе мора, Лявонавіч углядаецца, не спушчае яго з вачэй. Човен плыве і плыве проста на яго. Усё бліжэй і бліжэй, але Лявонавіч, дзеля марской сінявы, усё пе можа разгледзець, хто ў чоўне. Той, хто ў ім, заслонены блакітнай дымкай, падобнай на нейкае мроіва. Човен ужо на сярэдзіне мора. Плыве і плыве. Ды раптам ззаду нахлынула магутпая хваля, ударыла ў човен, і човен знік, прапаў з вачэй. За хваляй набягае іншая хваля. Хвалі б’юць у бераг, пырскаюць. Лявонавіч нічога не можа разглядзець у моры. I вось уздыбленая, цэлай сцяною, рушыцца хваля, і ў той хвалі Лявонавіч бачыць човен. Хваля-сцяна нясе човен проста на яго, на самы бераг. Але перад самым берагам, гатовы ўжо ўткнуцца ў яго, човен пачынае тануць, хвалі паглынаюць яго і ў нейкай невядомай датуль рашучасці. Спалоханы Лявонавіч, нагнуўшыся, хапаецца за човен, цягпе — але замест чоўна ён выцягнуў за валасы... сына.
Прачнуўшыся пад раніцу, Лявонавіч лёгенька крануў Маланню:
— Спіш? Ведаеш, бачыў сон — прыйдзе Мікола. Але будзь спакойнай. He хвалюйся. He трэба чакаць. От рабі ўсё так, як і рабіла, як бы й нічога пе сталася. I яно станецца.
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ *=
Я падышоў да свае вёскі, калі ўжо заіішло сонца. але калі было яшчэ досыць відна, і, каб мяне ніхто не ўбачыў, я вырашыў схавацца ў жыце, пасядзець у ім, пакуль пе сцямнее. Я хачу ўваіісці ў хату незаўважаным. He хачу, каб людзі адразу даведаліся, што я прыйшоў, вярнуўся. Як я ні запавольваў свае хады, а ўсё роўна прыйшоў па нашыя палеткі зарана. Ад самага Чэрвеня, дзе нас кінуў канвой, я іду, хаваючыся, каб мяпе не затрымалі, каб дайсці. I вось, калі дайшоў, пачаў набліжацца да нашых ваколіцаў — не мог замарудзіць сваіх крокаў, дачакацца пацёмкаў: усё знаёмае, роднае хлыпула ў маю душу, сціснула маё сэрца болем, жалем і трывогай. Я цяпер ужо дома, я ўжо тут, я зараз пераступлю свой парог! Сяджу ў жыце, гэтак блізка ад свае хаты! Узняўшыся, я мог бы пабачыць яе з гэтага жыта. Я ўжо і ўзнімаўся колькі разоў, каб зірнуць на яе. Сяджу, чакаю, пакуль болей сціснецца, пацямнее. Чую нейчую гамонку. Гэта, пэўна, ідуць з працы вяскоўцы гэтак блізка паўз мяне — я нават чую, як яны ступаюць, чвякаюць па жарсцвянай дарозе, то тут жа, побач мяне. Яны адыходзяць, і я ўзпімаюся — не магу болей чакаць! Выходжу з жыта, аглядаюся. Направа — наш могільнік, з тымі ж высачэзнымі соснамі. Я толькі вокам кінуў на іх — нерада мною, як на прыцэле, была ўжо нашая хата, крайняя, злёгку ахутапая вячэрпімі сутункамі. Гэтая кропка была для мяне цяпер змяшчэнне ўсяго чыста на свеце. Як гэта я зайду ў хату, як гэта я пакажуся! У душы маёй варухнулася віна: гэта ж усё я, гэта ж усё праз мяне! Пайшоў хутчэй. He аглядаюся. Ступіў на свой агарод — а побач, у суседнім агародзе,
узнялася ў пярэстым убранні жанчына з лапатай у руках. Углядаецца ў мяне. Няхай углядаецца! Я ўжо па сваім двары. Свой і не свой. Баюся ўзяцца за клямку дзвярэй, пераступіць тую мяжу, да якой я дайшоў. Стаю і не адважваюся адчыніць дзвярэй — як гэта так, адразу! Збіраюся з духам. А дзверы адчыняюцца самі — маці! Спужалася. Войкнула. Зайшлася ціхім плачам. Я ў хаце. Бацька сціскае мяне ў сваіх абдымках. Сястра цалуе і таксама не можа ўстрымацца ад плачу, Бацька ў спеху зацемніў вокны. Запаліў лямпу. Маці, зірнуўшы, у чым я, зноў залілася слязьмі: ногі ў мяне абкручаныя анучамі, ватнікі ў дзюрках свецяцца маім голым целам, спарахнелая ад поту кашуля ледзьве трымаецца на плячох, на голай шыі нешта накшталт шаліка, на галаве — кепка-безказырка. Мяне садзяць за стол, я ледзьве пераступаю — ногі сцішаныя, не хочуць ісці. Я збіў іх, ідучы шашою. Мне даюць есці і піць, ды ад усхваляванасці я не магу за гэта ўзяцца — плачу сам ад радасці і гора. Нехта забразгацеў у сенцах, і бацька схаваў мяне пад палом. Увайшлі дзве жанчыны, гавораць:
— lie маглі ўстрымацца, каб не зайсці: разнеслася чутка — сын прыйшоў. От, думаем, вялікая радасць сёння ў вас у хаце — дачакаліся сына. Нагараваўся ж досыць. Дык дзе ж гэта ён? Ці адпачывае?
— Ды што гэта вы? — гаворыць маці. Здалося гэта вам, ці што?
— Дык бачыла ж Хадора, ваша суседка, як ён ішоў. Бачыла яго ўжо па вашым агародзе! Што гэта вы, добрыя людзечкі, і прызнацца не хочаце? Ці ж ён крадзены які ў вас. Дзякаваць жа Богу, што прыйшоў. Чаго ж хавацца?
Я чую гэтую гаворку. Бацька маўчыць. Маці слаба і няўпэўнена пераконвае жанчын, іпто мяне, на жаль, яшчэ няма, я чую, якяпа мучаецца, гаворачы гэта, жанчыны бачаць па ёй, па ейнай яяўпэўненасці, што яна гаворыць няпраўду.
— Ну, але даруйце нам, што патурбавалі. Зайшлі не ў пару. Наскочылі, можна сказаць. He далі вам і апомніцца, дый чалавеку адпачыць з дарогі не даём. Лявонавіч, як дазволіце, мы заўтра заглянем. 3 паўлітрам прыйдзем прывітаць вас. Мы ж рады за вас,— сказала адпа з іх на адыходзе.
Бацька выясніў мне, што ляпей тым часа.м мне не паказвацца, паколькі няпэўна яшчэ, ці напраўду адышла
«ўласць», што прыязджаюць яшчэ ўначы на грузавіку пашыя, у тым ліку старшыпя сельсавета. Што япы робяць тут, невядома. Але, даведаўшыся, могуць забраць мяне. Могуць мяне яшчэ й «расходаваць» — всры ім няма. Я мушу сядзець ціха, пакуль яны не зпікнуць канчальна. Бацька дадаў, што наша, макранская, тэрыторыя тым часам яшчэ савецкая. Немцы паказаліся на матацыклах, і след іх прастыў, болей пе паказваюцца.
Я стомлены, і мяне пачалі рыхтаваць па адпачынак. Я папрасіў маці паслаць мне па падлозе. Мне хацелася распластацца, выцягнуцца, свабодна раскінуць нагамі, распасцерці рукі. Я спаў неспакойна, малаціў нагамі, не ведаў, куды іх дзець, крычаў, плакаў, нешта трызніў.
Пад вечар пяўгледна ўехалі ў вёску немцы — нейкая тылавая часць, слаба ўзброеная. Адкуль яны ўзяліся, ніхто не мог бы сказаць. Выставілі ў абодвух капцох вёскі патрулі і пачалі яе латошыць. Вяртлявы, малога росту немец, бегаў іта хатах, голасна выкрыкваючы, колькі ў кожнай з іх можа размесціцца салдатаў. Немцы збіраліся запачаваць у Мокрым.
Я сядзеў на лаўцы ля вакна, калі ў нашу хату ўбеглі два немцы. Адзін з іх ужо нёс у аднэй руцэ гарлач малака, які ёп паспеў ухапіць недзе ў сенцах. Зірнуўшы на мяне, ён з нейкім сполахам у голасе:
— Партызан!
Невядома было, ці ён ужо прыняў мяне за партызана, ці толькі пытаўся. 3 вялікай цяжкасцяй я сказаў яму папямецку, што я пе партызан. Але ён не адступаўся ад мяне, пытаўся, чаму я не ў арміі і ці ёсць у мяне зброя. Адчапіўся ад мяпе толькі тады, калі я сказаў, што прыйшоў з турмы і ў армію не трапіў. Задаволеныя маім адказам і пабачыўшы, што я трохі разумею іхную мову, яны пацягнулі мяне на вуліцу як перакладчыка.
На вуліцы, апрача немцаў, амаль нікога не было — пахаваліся. Немцы пачалі выгавяць з хатаў дзяўчат і жанчын, каб яны дапамагалі ім рыхтаваць вячэру — капалі на агародах бульбу, чысцілі, мылі. У канцы вёскі, за коўратамі, расклалі вогнішча, выкацілі сваю кухпю, парасстаўлялі ўсё патрэбпае. Цукеркамі і шакаладам заманьвалі дзяўчат, але тьтя гуртам уцякалі ад іх. Ды немцы лавілі іх, змушалі працаваць. Спаймалі і маю сястру, але адпусцілі, калі я сказаў, што гэта мая сястра. Ушанавалі
гонар перакладчыка! Але з’явіўся й іпшы перакладчык — Вусаты Якаў, ён, можна сказаць, разумеў па-нямецку лепей, чымся я — навучыўся гаварыць у палоне. Я быў яму ў падмозе. Пасмялелі і дзяўчаты з жанкамі, што мы гаворым з немцамі па-іхнаму. Стоячы наводдалі ад вогнішча, разглядвалі, якія яны, немцы. Зроду ж пе бачылі іх. Ды стала цямнець, і вяскоўцы пачалі разыходзіцца па сваіх хатах. Але ў гэтыя хаты пачалі залазіць на ноч і немцы — па пяць, a то й па дзесяць. У нашай хаце іх лягло на падлозе дзесяць чалавек. Самі ж мы, можна сказаць, не спалі ўсю ноч — неяк было не па сабе, што ў хаце столькі чужых людзей. Салдаты, як пападалі на падлогу, гэтак адразу й заснулі. Уначы можна было пачуць іх стогп і пезразумелае трызпенне.
Рапіцою, можа, а якой шостай гадзіне, раздалася на вуліцы каманда «аўфштэйн» і нашыя салдаты ўвомірг паўскоквалі, выбягаючы з хаты. На падлозе валяліся забытыя ці пакінутыя імі розныя дробныя рэчы, пераважыа плошкі, якімі яны асвятляліся ўвечары. За якую паўгадзіну вёска ачысцілася ад іх. За ўсю ваііну першы і апошні раз яна бачыла немца. Аддаленая ад раёна, ад галоўных дарог, закінутая ў лясох, глухая, яна хутка сталася здабычай партызан. Усталеная было тут воласць з дзесяткам паліцэйскіх не змагла пават на патрабаванпе раёна адправіць яму статак кароў — яго перанялі ў лесе партызаны, перабілі паліцэйскіх і вярпулі жывёлу ейным уласнікам. Воласць, былы сельсавет, была разгромлена, бургамістр, мясцовы чалавек, у міпулым актывіст, падаўся ў партызаны, але тыя расстралялі яго, як здрадніка. Мокрае засталося без ніякай улады, калі не лічыць улады партызанскай, самай страшэннай улады: над ёю не было кантролю, яна была самачыннай.
У Мокрым былі людзі, якія чакалі немцаў і былі расчараваныя, што яны пайшлі, не змогшы ўстанавіць свае ўлады. Гэтыя людзі цяпер баяліся партызап, баяліся іхнай «начной улады». Партызаны дзейнічалі толькі ўначы — прыходзілі, забіралі, стралялі. Удзень яны яшчэ баяліся паказвацца. Іхная ўлада — начпая, незаконная, а людзям патрэбна нейкая ўлада законпая, дзёпная. Нехта ж мусіць кіраваць. Вунь яны не ведаюць, што рабіць з калгасам. Да макранцаў даходзяць чуткі, што калгасы ў суседзяў развальваюцца, дзеляць зямлю, наразаюць на сям’ю, на кожную душу, ці яна, тая душа, ёсць у сям’і, ці яе няма ў дадзены момант. Чулі, немцы хочуць, каб калгасы заста-