Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
валіся, ім лацвей тады браць з іх усё, што яны захочуць. Нам жа калгасы збрыдлі, мы хочам рабіць на сябе. Дык людзі й не слухаюцца немцаў — робяць сваё. Немец сядзіць у цэнтры, сюды ён баіцца і поса паказаць. А нартызан баіцца немца — хаваецца ў лесе. Яму што? Захоча есці — прыйдзе і возьме. He дасі — адбярэць. Вось тут і жыві. А трэба ж жыць. Карміць неяк сябе і дзяцей. А з чаго можна жыць? 3 зямлі. Дык нам давай зямлю. Абробім!
I вяскоўцы выбралі мяне ў зямельную камісію, дзяліць зямлю. Я не хацеў, адмаўляўся. Але бацька ўгаварыў мяне ўзяць на сябе такую функцыю.
3 стрыечным братам, Андрэем, кульгавым і непрыгодным для арміі чалавекам, мы і ўзяліся дзяліць зямлю — на палоскі. Як і было да калгаса. Зямля ў нас няроўная, паводле якасці,— дзе пяскі, дзе балотцы, дзе ўрадлівая, дзе неўрадлівая,— і дзеля гэтага мы хацелі падзяліць яе, наколькі толькі можна, справядліва: наразалі кожнаму па палосцы на пяскох і кожнаму па палосцы на лепшых землях. Каб без крыўды. He паспявалі мы выдзеліць па палосцы на адным якім-небудзь участку, як, глядзіш,— іх ужо ўзлупілі жанкі, узаралі і чакаюць нас, калі мы падрыхтуем ім наступныя дзялянкі. За які-небудзь тыдзень ііеравярнулі-ўзаралі цэлае поле! Дзіву дацца — на пакінутых арміяй паганенькіх канёх, узятых з калгаснай кашошні і цяпер адкормленых. працаўніцы вёскі — жанчыны без мужчынскай сілы ўпраўляліся з працай хутчэй, чымся пры калгасе, калі даставала ўсяго — і людзей, і цягла. Адкуль узяліся ллугі, бароны, хамуты, калёсы, сеялякі, веялякі.
Але як мы ні стараліся пры дзяльбе зямлі размеркаваць яе як найбольш справядліва, нараканням не было канца: Хадора не атрымала нарэзу там, дзе мы нарэзалі Акуліне, Акуліна не атрымала дзялянкі там, дзе атрымала Хадора, тая ці іншая сям’я атрымала два надзелы на добрай зямлі, у той час, як якой-небудзь іпшай сям’і выдзелілі два надзелы на пяскох і г. д. і г. д. Мала таго, нас пачалі абвінавачваць, што сабе мы наразаем усюды добраіі зямлі.
I я выйшаў з зямельнай камісіі. Я не магу слухаць гэтых наракапняў. Узяўся за школьную справу — падумаўся аднавіць у нашай школе запяткі, адчыніць напова няпоўную сярэднюю школу — НСШ, як гэта было і да вайны, да нядаўняга. Мая ідэя знайшла падтрымку ў вяс-
коўцаў: а як жа, дзяцей трэба вучыць, як бы там ні было. I гэтак я стаўся дырэктарам свае, Макранскай школы. Шукаю выкладчыкаў. Некаторыя з пастаўнікаў, што працавалі ў школе і нікуды не паехалі, прынялі маю прапапову. He хапала выкладчыка-матэматыка, але й той знайшоўся ў асобе аднаго белабілетніка. Так-сяк заладзілі разбітыя ў школе вокны, памылі падлогі, пачысцілі, падмалявалі, вырашылі, якімі падручнікамі будзем карыстацца, вызначылі дзень адкрыцця школы. Заняткі мусілі распачацца ўва ўсіх класах адначасна. Усе настаўнікі былі ў зборы. Вучні чакалі ў класах сваіх настаўнікаў. Быў дадзены звапок, і мы рушылі з настаўніцкай у свае класы. Я пайшоў у свой — сёмы клас. Я ўзяўся выкладаць беларускую мову і літаратуру. На палавіне майго ўрока да мяне прыбягае хлопчык і, спалоханы, шэпча мне па вуха: «У школе партызаны. Мая настаўніца мяне паслала».
I выбег. Mae вучні насцярожыліся, зразумелі, што нешта нядобрае. Я спакойна, наколькі мог, сказаў ім, што пакіну іх на хвілінку, і хутка выіішаў праз заднія дзверы на двор, адтуль пакаціўся хмызнякамі ўніз, на рэчку, у вербалоз. Услед за мной было выпушчана некалькі куль. Маё хавала было ненадзейнае, і я адбегся па рэчцы на які кіламетр, далей ад школы. Узняўся на вышэйшы бераг рэчкі, зайшоў у знаёмы мне сасняк, у тыл школы, і адтуль пачаў назіраць за ёй. 3 школы групкамі выходзілі вучні, пакідалі яе. Выйшлі з яе і тры, узброеныя вінтоўкамі, чалавекі. Селі на падводу і паехалі яа мост. Я ўжо магу вярпуцца ў школу. Я хачу пабачыць сваіх выкладчыкаў. Я не магу не пабачыцца з імі. Іду, пасмялелы і важны. Заходжу ў школу, у настаўніцкую. Там сядзяць мае выкладчыкі і спрачаюцца. He пайшлі яшчэ. Яны, як выглядае, не спадзяваліся мяне бачыць. Коратка расказалі мне пра партызанскі візіт. Пад пагрозаіі расстрэлу ім загадалі распусціць вучняў, спыніць заняткі і ні кроку больш у школу! Інакш, паводле законаў ваеннага часу, япы будуць пакараныя смерцяй. Хацелі забраць з сабой белабілетніка, але змянілі думку — пакінулі. Самазваны дырэктар паплаціўся б галавой, каб засталі. У кожным класе на дошках пакінулі за сабой надпіс: «Смерть фашнстам!»
Я адчуваў сябе ніякавата перад маімі настаўнікамі, прасіў іх выбачыць за турботы, і мы разышліся без крыўды адзін на адпаго, па-добраму развіталіся. Гэтак скончылася мая педагагічная дзейнасць.
Сяброў у мяне ніякіх. Вяркееў у партызанах. Вусцін у арміі, Агапка ігаехала ў Вараноўку — гаворыць, адкрыла там школу. Можа, гэтак, як і я. Хаджу з бацькам на працу — ару, сею, кашу, малачу. Падацца мне некуды. Хацеў бы загляпуць у раён, у Касцюковічы, але ў мяпе нікога там няма, дый на дарозе пярэймуць партызаны. Газетаў ніякіх, радыё таксама. Я не ведаю, як ідзе вайна. Гавораць, немцы бяруць ці ўжо забралі Маскву. Чуем, вяртаюцца дахаты былыя салдаты — уцекачы з нямецкага палону. Яны й гавораць, што пад націскам немцаў Чырвоная Армія здае горад за горадам, што нашы здаюцца немцам мільёнамі. Некаторыя вяскоўцы адказваюць на гэта жартам: «Немцы бяруць гарады, а партызаны вёскі». Мая вёска тым часам непартызанская, яна не ведае, як ёй быць, якога боку трымацца. Яна нейтральная вёска. Яна раздвоеная; ёсць у ёй людзі, што на баку партызанаў, маюць з імі тую ці іншую сувязь, хоць і патаемную, прымаюць іх уначы. тыя й гавораць ім, што немцы доўга не ўтрымаюцца, вернуцца нашыя, іншыя ж хочуць, каб нашыя ўжо не вярталіся, і гэтак людзі падзяліліся на два лагеры. Ніводзін з гэтых бакоў не выяўляў сябе адкрыта, хоць кожпы добра ведаў пастроі іншага. Асабліва асцерагаліся сувязісты — яны баяліся карнікаў: паскочаць, спаляць за сувязь.
I гэтак я жыву ў нічэйпай, раздвоенай вёсцы. I сам я пічэй. Я і ні туды і ні сюды. Я не ведаю, хто я. Я ніхто. Я не магу стаць на той ці іншы бок. Мяне бакі не цікавяць. Я абпёкся на гэтых бакох. Я стаяў ужо на адным баку, і той бок абярнуўся мпе бокам. Больш не хачу ніякіх бакоў. Яшчэ па Калыме я даў сабе зарок зрачыся ўсяго, каб нічым не зварачаць на сябе ўвагу, ні ў чым не браць удзелу, жыць для сябе, ціха, непрыкметна, задаволіўшыся, скажам, пасадай нейкага стоража. Каюся, што ўлез быў у дзяльбу зямлі, што аскандаліўся з школай.
У мяне няма ніякага занятку, апрача сельскагаспадарчага. Я ўжо перапісаў з памяці вершы, што складаліся ў выгнанні. За новыя бяруся — не выходзіць. Перачытаў вершы, напісаныя мной да арышту. Цэлы скрутак чакаў мяне ў падстрэшшы — добра захаваліся. Гэтыя вершы здаліся мне цяпер смешнымі, наіўпымі, нясталымі. Але яны, тым не менш, скалынулі маё сэрца, яно азвалася шчымлівым болем, нечым назаўсёды страчаным, чыстым, поўным юпацкага захапленпя. Я адчуў, што я цяпер не той, і мне стала шкада сябе, ранейшага. Я хацеў бы
быць тым, ранейшым, вярпуцца назад. Усяго па пяць год! Толькі пяць год аддзяляюць мяне сённяшняга ад мяне ўчарашняга. Тое, учарашняе, здаецца, стаіць за маёю спіііою зусім блізка, хоць на самай справе яно нагэтулькі далёкае, быццам прамежак часу паміж учарашнім і сённяшнім запоўнены не пяццю гадамі, а цэлым стагоддзем. Вярнуцца туды, назад, ужо немагчыма. Ад таго апаноўвае сум, усведамленне свае страчапасці. Калі я йшоў з Менску, маім адзіным жаданнем было дайсці, прыйсці ў сваю хату, суцешыць бацькоў, іпто гэтак адпакутавалі дзеля мяне. I вось гэта ўжо адбылося, я дайшоў. А прадчуванне такое, што яшчэ не ўсё адбылося, што нешта мае наступіць.
Увечары, ідучы з працы, перад тым як паіісці ў хату, я купаюся ў Свінцы, у віры, што недалёка ад нас. Гэтае месца даспадобы мне. Яно ўтулыіае. Утульнасць надаюць яму густы абапал вербалоз, высокая, з неіікім гаючым водарам трава, адгароджанасць месца ад навакольнага свету, цішыня, якад пануе тут. Я магу купацца тут голым — ніхто мяне не падгледзіць. Хлапчукі любяць у пас з кустоў падглядаць, асабліва жапчын, калі яны — голыя — купаюцца. Вада, нагрэтая за дзень, яшчэ цёплая і ўвечары, і я, купаючыся, адчуваю вялікую прыемнасць. 3 гэтага купела я вылажу паздарэвеўшы. Стомленасць пакідае мяне, і я іду дахаты, лёгкі і задаволены сабою.
Сёння пасля вячэры выходжу — упершыню — на мост. Чамусьці баюся ступіць на яго, быццам, калі я ступлю,— ён праваліцца. Па ім няма ўжо парэнчаў, і адчуванне такое, што ты можаш зваліцца з яго, упасці ў рэчку. Мост увагнуўся, асеў. Раней ён узнімаўся сваім гарбом і па ім, як па якім глобусе, было лёгка ісці. Стаю па ім, але, без парэнчаў, не магу, як калісьці, аперціся і, апершыся, глядзець у неба. Гляджу ў ваду — цёмную. Вярба нізка апусціла свае галіны. Я сыходжу з моста — на той бок — чамусьці баючыся застацца на ім. Направа, як і было,— пуня. За пуняй — сельпо, насупраць сельпо — будынак сельсавета. Без аконных рамаў, ён глядзіць цяпер прывідна. Па маю левую руку — Піліпава хата. Без агню ў вокнах. Іду вуліцаю. Нікога не сустракаю. Там-сям у хатах агні, і я бачу — праз вокны — як вячэраюць. Прыйшоў ужо ў канец вёскі, бачу — наўзбоч свеціцца ўсімі вокнамі нейчая хата. Іду на яе. Гэта — пазнаў — хата старшыні сельсавета. 3 яе гуртам выходзяць жанчыны. Што гэта ў іх? Вяселле? Хрэсьбіны? Паміпкі? He, Спя-
ваюць. Па ўсім відаць — п’яныя. 3 гурту аддзяляюцца тры жанчыны. Ідуць, абняўшыся, насустрач мне. Я нікуды не збочваю — іду насустрач ім. «Ну во, папаўся хоць адзін мужчынка. Ах, Божа ж мой, адкуль гэта яго чорт прынёс?» Дзве з іх прост валяцца на мяые, абнімаюць, цалуюць, дыхаюць самагонкай. «Трэба ж паглядзець добра, якога мы чорта цалуем». Бяруць мяне — адна з аднаго, іншая з другога боку — пад рукі і павяртаюць тварам да святла. «Дальбог, не можам пазнаць — хто. Быццам нехта знаёмы і як бы незнаёмы. Ды што там — дармоваму каню ў зубы не глядзяць. Браточак родненькі, от жа павязло пам — на мужчыну ўзбіліся. Хадзі выпі й ты для смеласці, калі так не можаш». Цягнуць. Я ўпёрся. «Манька, ты не ведаеш, хто гэты рагаты чорт?» — спыталася адна з іх і яшчэ з болыпай жарсцяй пачала цалаваць мяне ў самыя вусны. Я глянуў па Маньку, і мне стала неяк не па сабе: гэта ж Вусцінава сястра, тая, што хавалася за шырму і казала: «А я чула, пра што вы гаварылі». Манька, відаць, пазпала мяне, не лезла да мяне з сваімі абдымкамі і цалаваннем, як тыя дзве.