Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
Я іду да Дусі. Наўпрасткі. Праз рэчку. Я думаю, што Дуся ўжо ў клеці. Чакае мяне. Уяўляю яе. Уяўляю нават, якая ў яе начная кашуля. Ціхенька стукаю ў дзверы. Япа адчыняе. Абняўшыся, ідзём да ложка.
— Я чакала цябе.
— I я цябе.
Лажымся. I няма грэху ўвайсці ў яе і любіць яе, узяць ад яе і даць ёй, замерці з ёй і зноў нарадзіцца — іншым, чымся ты быў. I ты ляжыш, і ты не хочаш адклейвацца ад яе, як і яна ад цябе. I, прасветленыя, свецімся — два ў плоць адзіну.
Дуся мне прызнаецца, што там, у міжрэччы, на астраўку, яна напачатку не хацела паддавацца мне. Пытаюся — чаму? Адказвае — каб не падумаў пра яе дрэнпа. He чулі — калі заснулі. Прахапіліся, калі праз шчыліны дзвярэй дабіралася ўжо да нас дзённае святло. Дуся, адчыніўшы дзверы, зірнула на бакі — ці няма каго. Я магу выходзіць. Цалуе, і я бягу праз агарод, на рэчку, дахаты. Увечарьт я буду зноў у Дусі.
Прыіішоўшы ад Дусі, я лёг спаць у сенцах. Прачнуўся позпа, калі бацькі былі ўжо пайшоўшы на працу. У хаце заставалася толькі сястра, каб сказаць мне, што незнаёмы чалавек заходзіў да нас яшчэ раз. Я папрасіў сястру перадаць мне як найбольш дакладна ўсё, што гаварыў незнаёмы чалавек — чаго ён хацеў, хто ён, як ён выглядае. Сястра і пачала:
— Мы доўга чакалі цябе, не садзіліся вячэраць, думалі — прыйдзеш. А цябе ўсё не было. Мы й падумалі, што ты не хочаш бачыцца з ім. He дачакаўшыся цябе, селі вячэраць, а ён — на парог! I адразу: Дзе ты? Бачыць, што цябе няма, пачаў насядаць на нас: вы сказалі яму, што я хачу пабачыцца з ім, што ў мяне ёсць да яго справа? Вы сказалі яму ўсё гэта? Сказалі, што я прыйду ўвечары, во цяпер, значыцца? Бацька спярша не ведаў, што яму адказаць. Сказаць, што мы сказалі гэта — было б нядобра для цябе: выглядала б, што не хочаш з ім бачыцца. Сказаць, што нічога пра гэта мы табе не гаварылі — нам было б нядобра. I бацька, замест каб адказаць яму на ягонае пытанне, узяў дый сам у яго спытаўся: а якая ў вас справа да яго? Незнаёмец раззлаваўся і зноў пачаў пытацца: дзе ты, прасіў нас знайсці цябе, сказаць, каб ты не хаваўся. А бацька на гэта яму — ты не хаваешся, нашто? Сказаў толькі, што ты пайшоў гуляць і недзе забавіўся. Незнаёмец не паверыў бацьку: «Ты мне не хітры,— сказаў. — Бачу цябе наскрозь. А свайму сыну перадай: мы хочам бачыць яго, гаварыць з ім і што для яго няма ніякай апаснасці. Калі ж ён падвядзе нас і яшчэ раз, пусць на сябе піняець. Буду ў вас зноў заўтра. Увечары». Сказаў і выйшаў, стукнуўшы дзвярыма. Вось, братка ты мой, і чакай вечара. Гэта ж сёння ўжо. I што дзелаць? Бацька не верыць яму, кажа, што яны хочуць згубіць цябе. Як так можа быць, казаў, у турму пасадзілі, а цяпер ты ім спатрэбіўся. Маняць! Я пайду цяпер маці дапамагаць лён палоць, а ты заставайся, братка, у хаце — думай, што рабіць, як з гэтага дзела вычапіцца. Наставіў ты многа людзей проці нас сваёю дзяльбою. Во йдуць палоць лён, а людзі будуць праходзіць міма і скоса глядзець на нас: «Каму як, а сабе выразаў дзе найлепш». Зайздросцяць, што ў нас лён удаўся, зацвіў усіма колерамі на дзялянцы, дзеля якой, ты ведаеш, спор быў — каму яе аддаць? Бацька падбіў цябе, каб гэтая дзялянка нам засталася. I ты так зрабіў. А трэба было аддаць яе каму іншаму. He было б злабы. Жалаба на цябе пайшла і ў лес — даносяць
і туды. Дык во й прыходзяць цяпер з лесу. Я думаю, што чалавек, што быў у нас і прыйдзе сёння яшчэ — з лесу. Цяпер — ты пытаўся, як ён выглядае. Ды малады яшчэ. Крэпкі. Прысадзісты. У штацкім. Зброі ў яго не прыкмеціла. Ды па ўсім відаць — ваенны. Вось усё, братка, што я магу сказаць пра незнакомца. Думай цяпер сам, што рабіць — ці сядзець табе цяпер у хаце і чакаць незнаёмца, ці не паяўляцца. А калі не паяўляцца, дык дзе дзецца.
Сястра пайшла на працу, і я застаўся ў хаце адзін. Застаўшыся сам-насам, я вярнуўся да сябе самога — хто я? што я? У турме, на этапах, у Сібіры, на Калыме — усюды я быў «я». Я быў свядомым сябе, сваіх пакутаў. Яны ўзвышалі мяне, дадавалі мне моцы пераадольваць гэтыя пакуты. Яны гартавалі мой дух. У душы я нават быў горды за свае пакуты. Я ўсведамляў, адкуль яны былі пасланыя мне. Я ведаў, што пакутую не толькі я, а й цэлыя мільёны. Усведамленне далучанасці да пакутаў іншых дадавала мне мужнасці. Свае пакуты ты не лічыў дарэмнымі, яны будзілі ў табе надзею, што калі-небудзь яны дадуць свой плён. Які — гэта было для мяне туманна, але дзесьці, у падсведамасці, ты цешыў сябе, што й ты належыш да той катэгорыі пакутнікаў, да тых людзей, што нясуць свой крыж, спаўняюць сваю місію, у прыватнасці — пяснярскую. Ты рыхтаваў сябе да нейкай будучыні, што — ты моцна верыў — усё ж некалі наступіць. Мільёны такіх, як ты, што ідуць разам з габою пад канвоем, што дзяўбуць, як і ты, скалу, што мёрзнуць і галадаюць, што, сігануўшы ўначы з сваіх верхніх нараў, павісаюць на вяроўчыне, імі самімі звітай,— мільёны такіх людзей, думаў я, не загінуць дарэмна, падрыхтуюць іншае заўтра. У душы тлеў, не сціхаў боль за бацькоў, што пакутуюць не менш, а можа, яшчэ й больш, чымся я. Туга па іх, нейкая віна перад імі, былі другой, асобяай пакутай майго пакутніцтва. Думаў, калі вярнуся,— вярнуся іншым чалавекам, дасведчаным, мудрым, здолыіым жыць па-новаму. А прыйшоў — дзе дзеўся гэты чалавек? Ён той самы, які й быў,— падуладны свайму хаценню. Застаўшыся ў хаце сам-насам, думаю пра пасланца. Вырашыў не чакаць незнаёмца. Чым бы ён мяне ні заманьваў, як бы ні пагражаў, я не хочу бачыць яго. He для таго я пакутаваў, каб сустракацца твар у твар з чалавеі;ам, што, можа, дапытваў мяне, гпаў мяне пад канвоем, чыніў мне пакуты. У мяне іншае наўме. Я хачу акунуцца ў маё прыватнае, якога ў мяне не было дасюль. Я чакаю вечара, я чакаю пачы, калі ў
ейных лагодных, суцяшальных абдымках я знайду сабе забыццё ад маіх пакутаў.
Бацькі й сястра на абед не прыйдуць. Яны працуюць па самых аддаленых нашых дзялянках, за тры вярсты ад хаты, і каб не біць ног, магчы адпачыць на месцы працы, узялі з сабою полудзень. Мне прыкра, што пе пайшоў на працу, сяджу ў хаце, што я ўсё-ткі — угоднік. Прыгадаўся брат, якога, прыйшоўшы дамоў, я не застаў і які невядома дзе цяпер — на вайне? Жыў ці ўжо няма на белым свеце? Бацькі сказалі мне — пакінуў хату, паіішоў і не падаў аб сабе ніякай весткі. Забалела сэрца па ім. Гэты боль хацеў выказаць у вершы, але далей радка «Адзавіся мпе, родны мой брат» не пайшло: занадта гэта тэма квяліла мяне, была занадта датклівай, горкай. Колькі я ні хадзіў па хаце, шукаючы патрэбных словаў, не знаходзіў іх і, стомлены гэтымі пошукамі, абяссілены, пакінуў свае патугі. Спрабаваў чытаць, але й на чытанні не мог засяродзіць свае ўвагі — лезла нешта іпшае. Сяджу, з хаты нікуды не выходжу, не хачу нікому паказвацца на вочы. Адчуванне такое, быццам я абложапы ў сваёй роднай хаце. Калі гляджу ў вакно, што на вуліцу, бачу Піліпаву хату, ціхую, як бы стоеную ў сваім нейкім чаканні. У думках, у сваім адчуванні я ўжо там. Ці яна цяпер у хаце? Мусіць, не. Пэўна, цяпер з маці на полі. Чакае яна начы, як і я?
У выгнанні, побач беларускіх, я, бывала, складаў у памяці і вершы па-руску, асабліва калі нехта прасіў мяне аб гэтым. Маўляў, па-беларуску не так зразумела. Бяруся за алавік і схіляюся над паперай. Зрадзіліся хутка і лёгка радкі:
Она мне нравнтся. Она неслышно входнт в мою душу. Желаннй н огня полпа, Опа мепя п мучает п сушпт.
II жмется сладко в тншнне, как бы боясь попасть другому. Я рад. Я твой. Ндн ко мпе — доступен я всему земному.
Але радкі гэтыя здаліся мне надуманымі, сухімі і штучнымі. Гэта не тое пачуццё, якое ў мяне цяпер. У сваёй уяве бачу Дусю болып спакуслівую, не выдуманую, а рэальную, даступную мне. Гэтая рэальнасць завалодала мной цалкам.
Пастух ужо гоніць з поля кароў, і маці прыйшла з поля першай, загпаць і падаіць карову. Сонца ўжо зайшло, і наступаюць сутункі. Я гавару маці, што мушу ўжо кудынебудзь пайсці — баюся, каб мяне не застаў незнаёмец. Вырашыў, гавару маці, не паказвацца яму. Маці толькі: «Як жа ты пойдзеш не еўшы?» Пра гэта, маці, пе турбуйся, гавару. Вось што вам сказаць, як прыйдзе ён? Скажаце яму, што яшчэ не гатовы я да такой сустрэчы. Або, мама, і яшчэ болып ясна — скажэце яму, што я не хочу бачыць яго. Што ж тут хавацца. Я не хачу, каб ён чапляўся да вас. Я хачу ўзяць усё на сябе. Каб вы былі тут ні пры чым.
Выйшаў з хаты, перайшоў вуліцу. Ад вуліцы адразу ж пачынаецца спад на рэчку, і я не йду, а проста качуся ўніз, каб мяне ніхто не ярыкмеціў. Я ўжо на рэчцы, сярод утульных хмызнякоў. Чакаю, пакуль пацямнее больш. Дый Дуся, пэўна, яшчэ вячэрае. He гатова. Але мяне бярэ нясцерп. Пераходжу па кладды рэчку. Узыходжу на ўзлобак — Дусін агарод. Станаўлюся пад яблыняй, што спусціла свае абцяжапыя галіны амаль да самае зямлі. Адсюль я пабачу, як Дуся будзе выходзіць з хаты ў клець. А калі і не пабачу, дык пачую, як яна стукне дзвярыма, зачыняючы іх за сабою. Я буду ведаць, што япа ў клеці. Ужо як мае быць сцямнела. Ужо час Дусі выходзіць. гаворку Хімы: «Запазнілася падаіць цябе, мая ты кароўка. I вось — у іхнай хаце адчыняюцца дзверы. Дуся? He. Чую Нацерпілася, бедная». У даёнку цыркнулі першыя струмкі малака. Хіма канчае даіць. Заганяе карову ў хлеў. Гаворыць: «Ну цяпер табе, мая красулька, лягчэй. Ідзі спачываць». Бразнула клямка. Цяпер ужо, напэўна, Дуся. Так і ёсць. Хіма да яе: «Выпіла б кубачак малака нанач?» — «Не хочу, мама»,— гаворыць Дуся, і чую, як яна ўваходзіць у клець. Счакаў якую хвіліну і, упэўніўшыся, што Хімы ўжо няма на двары, з затоеным дыханнем, падыходжу да клеці. Стукаю ціха-ціха. Дуся, не пытаючыся хто, адчыняе мне дзверы, але, на маё здзіўленне, адразу ж адскочыла ад мяне. Пачуў, як яна бухнула ў свой ложак. Падыходжу да ложка ў кутку. Дуся сядзідь, прыціснуўшыся да сцяны. Хачу яе абняць. Прытуліць. Але яна не даецца, размахвае рукамі: «Ідзі да Манькі. У яе падушкі мякчэйшыя». I яшчз больш ціснецца да сценкі, баронячыся ад мяне. Я ў сполаху. Я не ведаю, што сказаць. Я папаўся. Я мушу ратаваць і сябе, і яе. Кідаюся да яе. 3 усёй пяшчотай утуляю яе на сваіх грудзёх. Цалую.
Шапчу: «Мне так добра з табой. Я люблю цябе. Я пікуды не хачу ісці ад цябе. Ты ігавекі мая».
I Дуся мірыцца. Я апыняюся ў еііных руках. Спазнаю дасюль неспазнанае — вялікую пяшчоту, забыццё, слодыч неіснавання. Нам не хапае начы. Калі падкраўся дзень, мы й не прыкмецілі. За намі — спапялёная ноч. Сонечная раніца грае ўсёй сваёй прыгажосцяй. Пасля пачы мы — як новыя людзі. Глядзім адно на аднаго. Усміхаемся. Бегчы дахаты мне позна. Дуся просіць пайсці з ёю да яе. I я пагаджаюся. Але баюся пераступіць парог ейнай хаты: як паглядзяць па нас. А Дуся хоць бы што — не саромеецца.