Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
— He шкодзіла б і выпіць за Міколу, ды няма болей капераціву ў Мокрым.
Бацька вылазіць з-за стала. Ідзе ў сенцы. Вяртаецца адтуль з пляшкай гарэлкі.
— Узпаю Лявонавіча! — Вяркееў загарэўся. Пацірае рукі,— Але аднэй гарэлкай, Лявопавіч, Мікола сёяня ў мяпе не адкупіцца.— I як бы спахваціўшыся:— Няма чым зацемніць вокны. A то яшчэ які паліцай парвецца. Хоць з Міколам мпе не страшпа — гэта ж яго цяпер улада,— засмяяўся.
Уквелены, я адказваго яму:
— У мяне не было і няма ніякай улады. Улада твая.
— Ну чаго ты ўспетушыўся,— жартую.
Бацька разліў у шкляпкі гарэлку.
— Ну дык за што вып’ем? — узняўшы шкляпку, пытаецца Вяркееў.— Я ўсё-ткі за Міколу. За яго пакуты.
— Ды так жа,— адказаў бацька.
Выпілі за «мае пакуты».
Бацька й пытаецца:
— А дзе ж вы січас, Сямёнавіч?
— Я не хаваюся, Лявонавіч,— у лесе, у партызанах, у партызанскім штабе. Напужаў?
— Ды не. Чаго ж? Ета ўсё харашо, а вот адбіраць, Сямёнавіч, у людзей — што б там ні было — не гадзіцца.
— Мы не адбіраем, Лявонавіч. У вас мы ўзялі што-небудзь?
— Узялі. Сёння ж.
— Што ў вас узялі?
— Кабыла нядаўна ажарабілася, дык дзяцёнка ад яе аднялі. На мяса! На што ж болей? Прагаладаліся?
Бацька сказаў гэта з’едліва, і Вяркееў не ўзлюбіў:
— Так, мы церпім і голад, Лявонавіч. He сакрэт. I калі нам нехта не спагадае, не хоча дапамагчы нам, мы і — адбіраем. Скажу вам больш — і забіваем. Бо забіваюць нас. Пашчады нікому, хто стаў на бок ворага.— Зірнуў на мяне: — Ты не вораг! Да ворага я не прыйшоў бы і не сеў бы за стол. He прыняў бы пачастунку.
— А вот жа ўпяклі чалавека ў турму. За што? Вораг? I цяпер, калі чалавек прыйшоў, дык зноў пагражаюць. Спакою німа. Чалавек не начуе ўжо ў хаце. Мусіць хавацца.
— Хто пагражае?
— Вашы ж.
Вяркееў перапыніў гаворку з бацькам. Звярнуўся да мяне:
— Бачу, тут нейкае пепаразуменне, Мікола. Хачу пагаварыць з табою сам-насам. Лявояавіч, выбачайце. Мы выйдзем з Міколам. Пагаворым. Прагуляемся.
Маці й сястра трывожна пераглянуліся міжсобку, a бацька:
— Ідзеце сабе. Вы свой чалавек і, можа, што парадзіце нам.
Мы выйшлі на двор.
— Ты пе бойся мяне. Я цябе не здраджаў. Спадзяюся, і ты не здрадзіш мне. Куды пойдзем? Куды-небудзь набок. Дык хто табе пагражае?
— Прызнацца, дакладна не ведаю хто. Напачатку нехта прыходзіў уначы адзін. Хацеў мяне бачыць, гаварыць са мною. У хаце мяне не было, і я не ведаю, хто гэта быў. Ён гаварыў з бацькамі. Прызначыў мне спатканне на наступную ноч. Прыйшоў зноў. Мяне зноў не было. Я не хацеў яго бачыць. Прызначыў мне і трэцяе — апошняе спатканне. Я пе прыйшоў і на гэтае спатканне. Было іх ужо трох, з Міколам Бугровым на чале. Ты ж ведаеш яго. Хацелі замест мяне ўзяць сястру. Перадумалі. Нехта з іх сказаў бацьку, што «отныне всякая связь с нпм (гэта значыць са мпою) прекраіцается. Пусть он запомннт это».
— Здорава. Здорава. Хто ж гэта так мог адчыканіць,— пібы здзівіўся Вяркееў.— Дай падумаць. 3 нашых, мясцовых людзей, так ніхто не скажа. Гэта ўжо нехта з чысцюсенькіх рускіх, з прыезджых. Але пастой! Пастой! Здагад-
ваюся! Гэта ж каломенскі інтэлігенцік! Быў тут у нас такі спец па акопах, прысланы з раёна. Стаяў у Піліпа. Але чаму ён быў з Бугровым? У Бугрова ж, наколькі нам вядома, толькі свае, тутэйшыя людзі. Бугроў, каб ты ведаў, пакінуты тут для мясцовых аперацыяў. I ты, дарэчы, асцерагайся яго, каб цябе ён не падпільнаваў. Ты ж, здаецца,— нам усё вядома — ходзіш да маёй Дуські! Малайцом! Я ўхваляю. Напасціўся ж. Але Бугроў — твой супернік. Уліп у тваю Дуську па самыя вушы. Дамагаўся ўзаімнасці. А тая, знай — адбрыквацца. Хацеў забраць яе ў лес, ды яна — ні ў якую. I гэта заела яго яшчэ больш. Дык глядзі — чалавек ён шалёны. Ёсць пагроза для цябе і з другога боку — з боку каломенскага інтэлігенціка. Ён паляваў за Дуськай. He ведаю, ці ўпаляваў. Ты пра гэта мусіш ужо сам ведаць. Я перад табой, Мікола, на чыстую — не гневайся! Мы з табой усё-ткі сябры. He хачу я выклікаць у цябе і рэўнасці. Навошта яна, тая рэўнасць? Дуся — добрая дзеўка, і табе, думаю, яна — якраз. Наслаждайся. Вось я гавару гэта і ў думках разматваю клубок далей. Думаю, і каломенскі інтэлігенцік (выбачай, не сказаў табе — ён сам з Каломны) нездарма тут. Невыпадкова ён быў з Бугровым. Ён заадно з ім. Тут, думаю, справа Дуські. Дык глядзі. Пужаць цябе не хочу. Але беражыся. Па-мойму, найлепшы выхад для цябе — узяць Дусю з сабой і да нас. У штаб. Ты да зарэзу нам патрэбны. Няма каму газету рабіць. Лістоўкі састаўляць. Лістоўка — ты ведаеш — не менш дзейсная, чымся аўтамат. Я разумею цябе — прывязаўся да маладой спадніцы. Але ж трэба нешта рабіць і большае за спадніцу. ІЛто ты тут выседзіш? Нічога. Ды каб жа яшчэ — нічога: таго глядзі, галавой накладзеш. Разумееш, пад маркай партызана ходзяць і банды. Над імі мы кантролю не маем. Удзень такі партызан сядзіць у лесе, а ўначы выходзіць рабаваць, a то й забіваць. У лепшым выпадку спіць у якой-небудзь салдаткі. Бойся, Мікола, такіх «партызанаў». Ты сядзіш тут і, думаю, нічога не бачыш, піто дзеецца вакол цябе. Тут можа быць чыста асабістая помста. Я цябе, паўтараю, не пужаю і не агітую. Я толькі раскрываю табе вочы. Ты можаш стацца нявіннай ахвярай. А пойдзеш да нас — зберажэшся. Гарантыі, канешне, няма. Але шансы выжыць у нас у цябе большыя, чымся пад крылом Дусі.
Вяркееў гаворыць і гаворыць, і я пе перапыняю яго. Толькі чакаю, калі ён скончыць. Я нават не ўсё ўспрымаю, што ён гаворыць. Я запяты сваім. He тым, што я
чую. Уявілася, што гэта Вяркееў зноў выпраўляе мяне ў дарогу, як пекалі пяць год таму назад, калі мы з ім у сасонніку адзначалі мой ад’езд у Менск і калі дзеля такога важнага моманту ён пёк яешню, узнімаў шклянку і гаварыў: «Праводжу цябе ў дарогу, якой бы яна ні была. Трымайся! Гартуйся ў бядзе! Весяліся ў шчасці! Я табе не вораг». Але цяпер мне не падабаецца, калі ён прыгадвае Дусю, Бугрова, каломенскага інтэлігенціка. Я хачу, каб ён скончыў са мною гэтую гутарку. He пераконваў мяне. У ягоны штаб я не пайду.
Але Вяркееў не сціхае:
— Што ты сядзеў — гэта ўжо не загана. Гэта ўжо не пляма. Яна змыта тваімі пакутамі. Ты чысты. Ачысціўся. А галоўнае — ты не пайшоў на службу да ворага. Гэта галоўнае цяпер. Гэтым ты забяспечыў сабе права грамадзянінам называцца. I як гэткі, гавару,— ты нам больш чым патрэбны. Скажу табе больш — наш з табою ўпаўнаважапы заклікае цябе. Я, калі хочаш,— ад яго. Дый незалежна ад яго. Я страшэнна хацеў пабачыцца з табою. 3 бацькам тваім — не менш. Зойдзем да цябе яшчэ ў хату. Узгоднім усё з тваім старым. Ты не канешне мусіш збірацца цяпер, у гэтую хвіліну. Табе трэба як след падрыхтавацца, усё абдумаць і ўдакладніць. Мы забяспечым цябе ўсім. Транспартам таксама. Нашыя сувязныя дапамогуць табе. Прыйдуць у вызначаны табою час і забяруць. Разам з Дусяй. Меры перасцярогі будуць захаваныя. Нас цяпер ціснуць, але дармо... Пераседзім. Пакуль падкінуць зброю, медыкаменты і іншае забеспячэнне. Збудавалі ўжо і аэрадром. Чакаем першага самалёта адтуль, з Вялікай зямлі.
Падыходзім да нашае хаты. Вяркееў і пытаецца: ну дык і як? Я ж маўчу, і гэта ён успрымае, як адзнаку, што я знаходжуся ў стане вырашэння пастаўленага ім перада мною 'пытання.
Уваходзім у хату. Бацька яшчэ не лажыўся. Чакаў на нас.
— Ну вось, Лявонавіч, мы й вярнуліся. Я прыйшоў з вамі развітацца. Мне пара назад. Мяне чакаюць і мо турбуюцца, што мяне доўга няма. Мы з Міколам усё абсудзілі і прыйшлі да заключэння, што яму ляпей пайсці да нас. Будзе вам зацішней і яму спаквальней. Думаю, Мікола згодны са мною (Вяркееў зірнуў па мяне). Вы тут мяркуйце, абдумвайце. Гэта ж, канешне, не з бухты-барахты. А мы — калі што — заявімся адразу ж. Была б толькі вашая згода. Мне ж пара. Сігналізуйце.
У поспеху Вяркееў абняў бацьку і ў нейкай нечаканай расчуленасці загаварыў:
— Заставайцеся здаровы. Калі зноў пабачымся — невядома. Усяк можа быць. Ці пабачымся.
Абняў яшчэ раз. Пацалаваў.
— Ну, а ты правядзі мяне з хаты.
Ужо за дзвярыма спытаўся:
— Даеш мне слова? Гавары цяпер! Я мушу вярнуцца з нечым канкрэтным — так ці так.
— Дай падумаць, гавару.
— Значыць, хітрыш? А я думаў, што ты ўзмужаў. Аж бачу — не. Ну, думай. Думай. Але часу ў цябе не шмат.
Моўчкі паціснуў мне руку і матнуўся ў цемру гэтак хутка, што я й не прыкмеціў, у які бок ён шмыгнуў. Думаю, іпто ён спяшаўся яшчэ зазірнуць да Акуліны.
Дуся мяне чакала доўга. He спала. Думала, што ўжо не прыйду і непакоілася маёй адсутнасцяй. Яна ўчула мае крокі яшчэ на двары, і не паспеў я падысці да дзвярэй, як яна адчыніла іх, упэўненая, што гэта я. Ужо ідучы да яе, я ўяўляў яе ўва ўсёй ейнай спакуслівасці, і калі яна, зачыніўшы за мною дзверы лягла, утуліўшыся, побач мяне, раскрытая і ахвочая, жарсць і любасць спазнання яе ■закрэслілі ўсё ў маёй памяці. Шчаслівыя, у забыцці, мы праспалі да самае позняе раніцы.
Выходзім з клеці, а на двары — Дусіна маці. Сыпліць з падолу курам зерне. Глядзіць на нас. Нічога не гаворыць, Дуся падбягае да яе. Абдымае:
— Мамачка. Галубка. Юзік ходзіць да мяне. He асудзі. Мы спім з ім у клеці.
— Які табе Юзік?
— Гэта я так цяпер Міколу заву.
— Ну дык вядзі свайго Юзіка з клеці ў хату.— I ўжо да мяне: — Ідзі, Масеевіч, паснедаеш у нас.
Засаромлены, іду з Дусяй у хату. Яна мне гаворыць: — Маці цябе любіць.
Падае мне ручнік, мыла. Просіць умыцца.
Мы за сталом. Хіма пячэ ячныя бліны і кідае іх нам на талеркі. На гарачыя, мы кладзем на іх кавалачкі ператопленага з сырам масла. Масла на бліне хутка растае, і мы, каб яно не сцякала, спяшаемся есці, згаладалыя і прагныя да такой смакаты.
Сорам мой праходзіць. Я абвыкся. Хіма, можна сказаць, благаславіла нас. Піліпава хата робіцца маёй хатай.
Паснедалі. Дуся вядзе мяне паказаць за шырмай сваю святліцу. Сапраўды, бачу прыгожа ўбраны куток: ложак, пакрыты прасцірадлам хатняга вырабу, з гарой падушак у галавах, столік, з кветкамі на ім, палічку з кніжкамі, Ягораву з Эмай фатаграфію на сцяне. Дусіна святліца — гэта той самы куток, дзе яна калісьці хавалася ад грому, накрываючыся дзяругай. Вакно, што выходзіць на агарод, надае Дусінай святліцы радасны выгляд, асвятляе яе святлом нейкай асаблівай дзявочай чысціні і дбайнасці. Калі я зірнуў у гэтае вакно — дакорам бліснулі насупраць за рэчкай вокны нашае хаты: «Зрокся ўжо, знайшоў сабе гняздо. Табе даражэй стала чужая хата».