Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
A то ўзнікне ў мяне спагада, жаль да Дусі, ашуканай. Я ведаю, чалавек падкі на красу, і яна, краса, застаецца безабароннай перад ім. Яе, красу, не берагуць, не абараняюць, а зрываюць, губяць. I зрывае, губіць яе звычайна грубая рука. Я ж красы баюся. Баюся яе зачапіць. Я бярог Дусю, любаваўся ёю, баяўся змяць ейны цвяток, гледзячы, як ён распускаўся. Я не хацеў губіць красы. Бо чым я жыў бы тады?
У Дусі няма віны перада мною. Яна невінаватая, што ўрадзілася прынаднай. Адно толькі мне не па сабе — я ведаю, хто падманіў Дусю. Гэты «хто» ўрываецца ў маю памяць, я чую ягоны голас: «Мая Дуся. Што й ты пасвіш гусі з маёй Дусяй?» Лепш бы Дуся не гаварыла мне пра яго.
ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ -z=
Надышла восень, і партызаны пакінулі нашы лясы. Адышлі пад Унечу. Ім у нас няма чаго рабіць, апрача як здабываць сабе ежу. У нас няма немцаў і ніякіх важных аб’ектаў. Паліцэйскія, бургамайстры, старасты, што былі тут на самым пачатку або паўцякалі, або былі знішчаныя партызанамі. Немцы кантралююць толькі сумежныя з горадам вёскі, ды й то толькі ўдзень. Уначы ў іх гаспадараць партызаны. Нават і з ліку гэтых вёсак некаторыя былі спаленыя пемцамі як партызанскія вёскі. Адышоўшы ад нас, партызаны абралі сабе аб’ектам чыгупку, на перагонах Клімавічы — Камунары — Бялынкавічы — Унеча. Пачалі ўзрываць палатно. Пускаюць пад адкос цягнікі, што вязуць боепрыпасы на падмацаванне нямецкага паўднёваўсходняга фронту. У нас засталіся толькі свае, мясцовыя партызапы, малалікія і неарганізаваныя. Яны адарваныя ад асноўных партызанскіх злучэнняў і дзейнічаюць на ўласную руку. Яны ў асноўным сцерагуць прасёлачныя дарогі на Касцюковічы. Перахопліваюць людзей, што йдуць туды. Падазропых страляюць, баючыся, што яны могуць іпфармаваць раён, непадазроных — адпускаюць або забіраюць з сабой. He зважаючы — мужчына гэта ці жанчына. Сярод гэтых мясцовых, дзікіх партызанаў, актыўна заяўляюць пра сябе група Міколы Бугрова і група Іллі Мельнікава. Ілля Мельнікаў — гэта старэйшы брат Вусціна і Манькі, муж бландзінкі, што жыве цяпер у Мокрым. На рахунку гэтых групаў нямала забойстваў. У Мокрае Першае і Другое яны наведваюцца не так ужо й часта. Добра праінфармаваныя, што дзеецца ў нас. Да нас у хату ніхто з іх цяпер не заходзіць. I я не ведаю, як гэта рас-
цэньваць: плюнулі на мяне ці плануюць пусціць мяне ў расход. У кажным разе яны ведаюць, што ў хаце я не начую і ў клець ужо не хаджу.
Дуся спіць цяпер у хаце, у сваёй святліцы. Заставацца ў яе нанач рызыкоўна. Прыходзілі ж па мяне ў клець, могуць прыйсці і ў Піліпаву хату. Калі было яшчэ лета, з надыходам начы мы без цяжкасцяў знаходзілі для сябе месца: у пуні, на рэчцы. на агародах, ля школы, ля ветрака, у сасонніку, на поплаве, нават на могільніку. Патрэба бачыцца штурхала нас на любую крайнасць, абы толькі сысціся разам. Мы звыкліся да таго, што не маглі пражыць і дня адно без аднаго. Намі былі сходжаныя, вытаптаныя бадай усе нашыя ваколіцы. Наставаў вечар, і мы йшлі, куды вяла нас наша хэнць. Мы жылі начой. Аддаваліся начы і сабе. Усё іншае было для нас пабочным і тое, што дзеелася дзесьці па-за намі — страшное і крывавае — толькі яшчэ больш кідала нас у абдымкі, як у бяспамяцтва.
Цяпер жа восень. Холадна. На поплаве шорхпе пад нагамі ад марозу трава. Замёрзлі лужыны. Усё скошана. Звезена. Агалелі хмызнякі і чэзнуць над рэчкай. Сялібы і агароды апусцелі. Сады паніклі ў сваёй акалеласці. Ля ветрака, на бую, свішча вецер, што не ўтрымаешся па нагах. Вечары даўгія, і мы не ведаем, як іх праводзіць. Сланяемся ўсюды. Найболей паўз рэчку. Тут піжэй, зацішней і нікога не стрэнеш. Па адзін і другі бок рэчкі сям-там туляцца лазні, і калі нам захочацца, заходзім у якую-небудзь з іх. Учора мы натрапілі на пратопленую лазню. У ёй нехта мыўся, і яна яшчэ не паспела астыць. Зайшлі. Залезлі на досыць высокі палок, дзе парацца. Побач палка, трохі ніжэй — каменная печка, і ад яе яшч.э йдзе дух. Распасцёрлі на палку пад бок мой армяк. Дусіным мапталем накрыліся. Дуся чуе сваімі пяткамі цяпло, што йдзе ад печкі. Вельмі чуллівая, гаворыць, што ёй тут лепей, як дзе. У заходлівасці гаворыць, што сёння ёй ужо так пе пройдзе — зачпецца маленькі Юзік.
Mae хатнія звыкліся, што я валачуся. Нічога не гавораць пра гэта. Палявыя работы скончыліся — валачыся! Але я ведаю, што мой спосаб жыцця ім не падабаецца. Тое самае і ў Дусі. У яе не пытаюцца, адкуль яна прыходзіць — ведаюць. Бывае, што днём я заходжу да іх. Прымаюць добра, можна сказаць, як зяця. Хіма частуе мяне і разам Дусю гусінымі скваркамі. Дуся асабліва любіць іх. Аблізваецца: смачяыя. Я доўга ў іх не затрымліваюся. Зайду з Дусяй на часінку ў ейную святліцу. Калі мы там
змаўкаем, Хіма, стоеная, прыслухоўваецца, але ў нас ужо няма сораму.
Ды выпаў першы снег. Лягла зіма, і нашае з Дусяй жыццё ўскладнілася. Дуся ўжо на другім месяцы запладнення. Просіць куды-небудзь з ёю перабрацца, знайсці нейкае больш спакойнае месца. Хоць бы ў тыя ж Касцюковічы. Ды й Дусіны бацькі хацелі б, каб мы пачалі жыць нармальна, не хаваючыся, як муж і жонка, ці што. А калі даведаліся, што Дуся і зацяжарала, прапанавалі мне перабрацца да іх, відавочна мяркуючы, што я з якіхсьці прычынаў не магу ці не хачу весці Дусю да сябе ў хату. Яны хіба не ўяўляюць, што ні ў іх, ні ў мяне «нармальна» жыць мы не можам. Дуся гэта добра ведае. «Адведзіны» Бугрова прадэманстравалі гэта. I Дуся выпраўляе мяне ў Касцюковічы шукаць нейкай працы. Але што я магу там знайсці? Ніякай практычнай прафесіі ў мяне няма, галоўнае — няма знаёмых. Што я магу там рабіць? I ўсё-ткі я не магу не паслухаць Дусю: іду ў Касцюковічы. Можа, сапраўды ўдасца перабрацца туды з Дусяй. А з Касцюковічаў, можа, куды і далей. Мо нават у Менск. Але дабрацца да Касцюковічаў не так лёгка. Уцалік зімою не пойдзеш — выб’ешся з сілаў і не дойдзеш. Пойдзеш бітаю дарогай — можаш папасціся партызанам. Зрэшты, прападзі яно пропадам — я не так ужо й баюся тых партызанаў. Без рызыкі — што ты зробіш без рызыкі? Самае горшае — забяруць з сабою. Гэта — калі трапіш у рукі сапраўдным, палітычным партызанам. А калі ў рукі дзікім, сваім, мясцовым? Тады гэта будзе рэванш.
Прашу ў Піліпа каня-гарбунка. Дробненькі, але хуткі, бяглівы канёк. Дасі лейцамі — рванецца, бяжыць, у струнку выцягваецца. Ён мяне й выратуе. Заклаў яму нанач аўса і сена. Ледзь пачало брацца на дзень, пачаў збірацца ў дарогу. Справіў вазок. Палажыў у яго сена. Паставіў у аглоблі гарбунка. Усё гатова. Іду ў хату развітвацца з Дусяй, а яна — і я паеду. Адгаворваю. Слухаць не хоча. Бацькі моляць не ехаць — не дапамагае. Яна на сваім. Надзяе валёнкі, шубу, абвязваецца цёплай хусткай. Садзіцца побач мяне ў вазок. I я бяруся за лейцы. Выязджаем. Мокрае праехалі, калі яшчэ добра не развіднелася. Уз’ехалі на торную дарогу. Па дарозе пападаюцца паадзінокія падводы. Дзе магчыма, мінаем іх. Гурбунок выносіць нас усюды. Уехалі ў лес. Велічны супакой. Па-
абапал гонкія елкі пры кожным, ледзь улоўным, павеве атрахаюць з сваіх галінак сыпкі снег. У Дусі рдзяцца ад марозу шчокі. Кідкі, агністы пагляд вачэй, заінелыя локаны. Сядзіць радасна-ўсмешлівая, слоў няма — харашуня.
Мы ўжо выязджаем з лесу. Паказаліся абгарэлыя каміны, абпаленыя дрэвы, абвуглелыя слупы, разбураныя печы — гэта спаленыя Клеявічы. Гэта партызанская вёска. Жудасна.
Хутка Касцюковічы. Праз якія паўгадзіны будзем там. Затрымаемся ў Дусінай цёткі.
Я не пазнаю Касцюковічаў — іх прадзімае вецер. Калючы, востры. Прадольнаю вуліцаю імчацца не спыняючыся ваенныя грузавікі, часцей — з салдатамі. Рэдка заўважыш прахожага. Уражанне апусцеласці і закінутасці. Мястэчка стулілася, замёрла ў чаканні нечага пагрозлівага. Ды калі спыніцца і ўгледзецца, вычуваеш — існуюць іншыя Касцюковічы, іхны ніжні, падземны, этаж, гатовы вось-вось выбухнуць.
Дуся засталася ў цёткі, а я іду ў «Отдел образовання» пры гарадской управе шукаць сабе месца настаўніка ў якой-ыебудзь тутэйшай, касцюковіцкай школе. Мяне прымае сам загадчык аддзела. Па гаворцы чую — свой чалавек. Мяккі, сімпатычны. Пытаецца, хто я, адкуль, якая ў мяне адукацыя, ці ведаю я нямецкую мову і г. д. Я расказваю, даверыўшыся, яму пра сябе ўсё. He захаваў, што сядзеў, сказаў нават, што пішу, спадзеючыся, што гэта ўсё можа дапамагчы мне. Узіраючыся ў мяне, загадчык слухае мяне ўважліва, ківае галавою ў зпак згоды, што ён разумее мяпе і спачувае мне.
— Але я нічым не магу дапамагчы вам,— нарэшце гаворыць ён.— Я сам сяджу тут ні пры чым. У мяне нічога пяма. Ніякіх школаў. У саміх Касцюковічах няма. Адкрылі былі дзве пачатковых — разваліліся. А ў вёсках? Вы ж самі, гаворыце, спрабавалі адкрыць школу ў сваёй вёсцы, і што палучылася? Гэтак і ўсюды ў нас. Якія вам тут цяпер школы? He да школаў. He бачыце вы, ці што?
Памаўчаўшы трохі, загаварыў зноў:
— Калі хочаце, я пазнаёмлю вас з нашым бургамістрам. Чалавек ён свой. Можа, ён вам чым дапаможа. Але яго цяпер няма. Будзе толькі на наступным тыдні... калі будзе. У групе бургамістраў ён падарожнічаў па Нямеччыне, быў прыняты высокім нямецкім начальствам. Хва-
ліцца гэтым. Шукае чалавека, які б яму апрацаваў для газеты тое, што ён напісаў аб сваім падарожжы. Пісака з яго ніякі. Паколькі вы, кажаце, пішаце, дык мо ён узяў бы вас. А пасля, можа, што і іншае. Але гэта я гавару вам так сабе. Бургамістр той ужо не начуе ў сябе ў хаце — у палявой нямецкай камендатуры хаваецца. Баіцца — выкрадуць. Дабіраюцца і сюды, у нашае тут логава. У вашым Мокрым, бачу, зацішней, чымся ў нас тут. Вялікае начальства паціхеньку змываецца адсюль, а вы прыехалі сюды працы сабе шукаць. He загневайцеся. як добраму чалавеку раджу вам — павяртайце аглоблі. Будзьце трохі разумнейшым.
Падкуплёны дабрынёй загадчыка «Отдела образовання», сяджу ў нерашучасці, не ведаю, што сказаць яму, а ён:
— Так. Так, браток. Павяртайце аглоблі, гавару вам. Калі вас, там у вашым Мокрым, камарыкі не кусаюць. Кусаюць? Ну тады горай. Тады, як хочаце. Вам я нічым не магу дапамагчы.
Даў мне на развітанне скрутак газет. I я выйшаў з гарадской управы, засмучаны і ўстрывожаны. Паліцэйскія, якія былі абшукалі мяне пры ўваходзе, сустрэлі мяне цяпер недаверлівым паглядам, загадаўшы мпе паказаць, што я выношу.