Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
Збіраючы з стала посуд, Дуся ўраніла паліваны гаршчэчак прыгожай формы, але ён не разбіўся, а толькі трэснуў. Дуся падняла яго і спалохана глядзіць на мяне, бачачы ў гэтым нейкі нядобры знак. Ледзь не плача. Перадае гаршчочак у мае рукі і просіць як-небудзь наладзіць. Прынамсі, так, каб не было відаць трэшчыны. Мушу ганчаром пабыць, гаворыць яна мне і праз слёзы ўсміхаецца. Мушу сказаць, што гаршчочка я гэтак і не наладзіў, адрабіўся вершам на гэтую тэму.
Пабудзь ганчаром на хвіліпу — не вельмі вялікі тут дар. Паслухай мяне ты, дзяўчыпу,— нядрэннае слова: ганчар.
Наладзь мпе гаршчочак во гэты (япа яго круціць ў руках).
Усё ўмець павінпы паэты — і ўсмешка мільгнула ў губах.
He ўмееш? Ну, значыцца смачпай не будзеш і кашы ты есць.
I мець к табе будзе няўдзячнасць мой бацька — твой будучы цесць.
Ён скажа: пяро — гэта мала, трымай лепш тапор ты як след. А слава была і прапала, гультай ты, пястун, дармаед.
Пабудзь ганчаром на хвіліну — не вельмі вялікі тут дар. Паслухай мяне ты, дзяўчыну,— нядрэппае слова: ганчар.
Зімовы вечар даўгі, і не сядзець жа нам у хаце. А куды пайсці? Няма куды. I Дуся прапануе пайсці на вячоркі, у хату аднэй удавы, у якой па суботах збіраюцца дзяў-
чаты «паскаліць зубы». Сядзяць сабе на лаўках паўз сценаў, звесіўшы ногі, лузгаюць каноплі ці семкі і з губы, як набярэцца на ёй досыць шулпаек, выплёўваюць іх па падлогу. Потым падмятаюць яе.
Мы падышлі да ўдовінай хаты. Граюць. Уваходзім. Спраўляюць прыход хлопцаў з палону. Іх пяцёра: трое з Мокрага і два з Красяага Вугла. Яны гэтымі днямі з'явіліся. Кажуць, што ўцяклі з палону. А пекаторыя языкі плешчуць, што яны нідзе не былі — ні ў арміі, ні ў палоне. Хаваліся ў лесе, і ўсё. Дэзерціры. Вось і прыйшлі. 3 палону так лёгка драла не дасі. Сюды на вячоркі яны прыйшлі з гармонікам і гарэлкай. Дзяўчаты прыдбалі нейкую закусь. П’юць. Гуляюць. Танцуюць. Лямпа гоніць копаць. У хаце паўзмрок. Нас не шмат хто й заўважыў. Дуся ўціснулася між дзяўчатаў на лаўцы. Трымае мяне каля сябе за руку. А недалёка ад нас — можа, якой трэцяй ці чацвёртай — Манька. Дуся, садзячыся, не прыкмеціла яе. Я апешыў — гэта для мяне зашмат. Але Дуся сядзіць. Заўважыўшы маю разгублепасць, распасцірае полы свае шубы і, ашчаперыўшы, захінае мяне. Манька, угледзеўшы нас, скокнула з лаўкі і — да парога. Знікла. Дуся мяне туліць, шэпча на вуха, каб я надта не хваляваўся. I я. сапраўды, супакоіўся ў ейных абдымках. А вячоркі йдуць сваім ходам. Ды хлопцаў няма ўжо ў Tanpax. Як і я, яны прыліплі да дзяўчатаў на лаўцы, схаваліся ў распасцёртых полах дзявоцкіх манталяў. Гэткім спосабам дзяўчаты засланяюцца ад сваіх суседак побач, і хлопцы, надта не саромячыся, паспяхова карыстаюцца такой утульнасцяй.
Незанятыя дзяўчаты, пабраўшыся з сабой, заўзята, як бы назло хлопцам, віхураць, круцяцца ў танцы. Хлопцаў не хапае, што ты сабе ні рабі.
У хату найшло столькі, што не прайсці. Змрочна. Душна, як у лазні. Манькі не відаць. Пайшла дахаты? Магчыма.
Абняўшы Дусю за талію пад шубай, я стаю спіною на хату. Схіляюся ёй на грудзі, і яна гладзіць мяпе на затылку, знывае ад пяшчоты, гледзячы на дзявочы карагод затуманенымі вачыма.
He відно было, адкуль нахапілася Манька і з нейкай бутэлькі плёснула газай у Дусіны вочы. I ўцякла. Добрая доля газы трапіла мне на спіну, што й выратавала Дусю. Калі мы прыйшлі дахаты, Піліп і Хіма ўжо спалі. Дуся нагрэла вады, нешта ўсыпала ў яе, прамыла вочы.
У пасцелі, тулячыся, Дуся ў слязах пачала наракаць: — Гэта ты, Юзік, вінаваты. Гэта твая віна, Юзік. Нашто ты чапаў яе, Юзік?
Я, можна сказаць, цалкам занядбаў сваю хату — амаль не жыву ў ёй. Часам па тры дні ўзапар не бываю. А калі й бываю, дык толькі ўдзень, калі бацьку трэба дапамагчы. А так — жыву ў Піліпа. Нідзе не чуваць, каб у нашых ваколіцах заяўлялі пра сябе партызаны, і я карыстаюся гэтым зацішшам — начую й днюю ў Дусі. I самыя нашыя вёскі, засыпаныя снегам, дрэмяць у сваім зімовым сне. Адрэзаным ад свету, ім усё роўна, што дзеецца ў тым свеце. Яны жывуць сваім, замкнутым у сабе, жыццём, і ствараецца ўражанне поўнага міру. Я й карыстаю з гэтага міру, а мір для мяне — гэта Дуся. Пры ёй я не думаю. Пры ёй у мяне няма ні мінулага, ні будучыні, толькі тое, што цяпер, у дадзены момант, і гэта робіць мяне ўпершыню чалавекам, свабодным ад цяжару думаць. У мяне няма іншага жадання, як толькі быць у Дусі. Я не магу перабыць без яе нават аднэй начы. Што б ні рабіў я ўдзень, дзе б я ні быў, ноч вядзе мяне да яе, як у ціхую, мірную прыстань, дзе — я ведаю — знайду сабе заспакаенне, дзе я праяўлюся чалавекам, адкінуўшы ад сябе яепатрэбны цяжар роздуму.
Пасля начы мы ўдзень ні за што не бярэмся. Адольвае лянота і дрэмнасць. Хіма не змушае Дусю рабіць што-небудзь. Песціць яе, ашчаджае ейную далікатную натуру. Часам, смеючыся, гаворыць: «Спрацаваную, Масеевіч не будзе цябе любіць». Тэтак мы й не заўважаем у бяздзеллі, як праходзіць кароткі зімовы дзень і наступае вечар. А наступае вечар, мы ажываем, нам хочацца куды-небудзь з хаты. Хоць бы і на тыя вячоркі. А то — для перамены — ідзем да каго-небудзь з ейнай радні, досыць шматлікай у Мокрым. Цяпер мясаед, і нас ахвотна прымаюць, частуюць, пытаюцца, калі ж мы запросім на наша вяселле. Заседзеўшыся, мы часам і начуем у Дусінай радні. Нас не адпушчаюць: позна ўжо і можна напароцца на бяду. Сцеляць нам пасцель, і мы радуемся такому душэўнаму прыйму. Спімо. Яшчэ неяк і лепей у іншай хаце. Мы — неразлучныя, пам здаецца, што ўжо ў нас няма іншага прызначэння, як толькі быць разам. 3 нас дзівяцца, што мы — як спараныя ці ачмурэлыя. Ліжамся. як кот з кошкай. Ці не на бяду якую, гавораць. Ужо ў абедзвюх Мокрых
ведаюць, што Дуся зацяжарала — жанчыны дазналіся па Дусіным абліччы, гавораць — наелася ўжо.
У Дусі я заўважаю перамену: яна больш вяжацца да мяне, утуляецца ў мяне, як бы баіцца ўпусціць мяне. Гаворыць: «Хутка я не дам табе, і што ты тады будзеш рабіць? Пойдзеш да другой?» Смеючыся, дадае: «Калі ўжо табе так заманецца, я адпушчу цябе да якой-небудзь. Толькі не да Манькі. Але да каго б ты ні пайшоў, ты ўсё роўна прыйдзеш да мяне. Я цябе прываражыла. Прываражыла, Юзік? Ты, ведаю, прыбяжыш да мяне, як цюцька. Як Юзік. Ну, пагладзь у мяне жывот. Я ета люблю. Паглядзі, я ўжо цябе не саромлюся. Праўда, прыгожы ў мяне жывот? Яшчэ й невялікі. Нічога й не відаць».
Горнецца да мяне. Сваёй шчакой трэцца аб маю. A то наваліцца на маю грудзіну — слухае маё сэрца. Усё гэта не можа не падабацца мне, і пад ейным уздзеяннем я станаўлюся непадобным да сябе чалавекам — куды лепшым, чымся я ёсць на самай справе.
Але я пачаў усё болей і болей задумвацца, чым гэта ўсё скончыцца? Надыдзе ж час, калі я буду расплачвацца за ўсё гэта. I той час, відаць, не за гарамі. Я прадчуваю набліжэнне яго. I тым не менш нічога не раблю, нічога не думаю, нічога не планую. Зрэшты, а калі я што планаваў. Я ніколі не планаваў свайго жыцця. Яно, маё жыццё, планавалася, вызначалася не мною, а нейкай іншай сілай, я ўсё думаю — вышэйшай. У маім жыцці, як я цяпер бачу, было запланавана два вырашальных павароты. Адзін з іх ужо адбыўся. Гэта — арышт. Гэта той паварот, што мусіў адбыцца. Ён быў прадвызначаны, быў нават неабходным. He было б яго, не было б мяне. Арышт, турма, Калыма былі для мяне выратавальным паваротам. Я выдаў сябе шмат на іх, але яны збудавалі мяне, выратавалі мяне. Лёс паклапаціўся захаваць мяне. Ён не кінуў у раз’юшанае, ненасытнае жэрла вайны. Утрымаў мяне вонках яе, бярог. Было кімсьці разлічана, што з вайны я не выйшаў бы. I мне было наканована: турма, пакуты, праз якія я й выратаваўся. І.цяпер, выратаваны, я стаю перад новай падрозай. Я стаю між кувалдай і молатам. Я зацёрты дзвюма сіламі, і ў мяне засталося мала прасторы для манеўравання паміж імі. Гэтая прастора няспынна звужаецца і звужаецца. Я буду раздаўлены, калі не выйду з гэтага прамежку. Я стаю ўласна перад другім, фінальным паваротам у маім жыцці. Трэцяга ўжо не будзе. Той трэці — гэта ўжо не паварот, а зварот да пачатку.
Дуся не разумее гэтай наканаванасці, яна занадта шчаслівая для гэтага. Яна чакае часу, калі я ўвяду яе ў сваю хату. Яна просіць мяне справіць вяселле. Гэтага хочуць ейныя бацькі. Для яе самой яно няважнае. Ёй усё роўна, дзе жыць, абы са мною. Яна нават саромеецца вяселля як нейкага афіцыйнага акта. Яна кажа, што пасля вяселля яна будзе ўжо сапраўды маёй жонкаю і гэта будзе нецікава. Ёй падабаецца нашае незаконнае жыццё. Але яна хоча задаволіць просьбу бацькоў, якія ёй усё дазвалялі, ніколі не жуцілі за сужыццё са мною. Яна не можа не паслухацца іх. I мы паехалі з ейным бацькам на гарбунку ў Клінцы прыдбаць для Дусі нешта з адзення, патрэбнага ёй на вяселле. У Клінцах, прамысловым горадзе, ёсць тавары, хоць іх можна дастаць толькі за натуру — сала, мяса, хлеб. Падарожжа ў Клінцы было паспяховым. Туды і назад ехалі з начлегам у дарозе. Спалі з Дусяй на падлозе ў хатах, дзе нас пушчалі на ноч. Піліпу, старэйшаму чалавеку, слалі на лаўцы. Для Дусі мы знайшлі ў Клінцах амаль усё патрэбнае ёй. Для мяне мы набылі касцюм. Піліп нічога для сябе не захацеў — зрэшты, не было ўжо за што купляць. Да вяселля было ўжо ўсё гатова, але вяселля ўсё не было. 3 розных прычынаў: неадпаведны час (я не змагу ўжо, прывёўшы Дусю ў хату, туляцца, як дасюль, мушу быць у хаце), а галоўнае ўсё ж — мае бацькі не хочуць Дусі. «Наўзверх усяго — мо давядзецца выбірацца куды, дык навошта тады важдацца,— тлумачыць мне бацька.— Пачакай трохі»,— радзіць ёп мне.
Дуся не магла не ведаць пра ўсе гэтыя абставіны і просіць мяне перабрацца да яе канчальна. «Будзеш у мяне жыць прымаком,— жартуе,— прыму цябе».
I я жыву ў яе на палажэнні прымака. He зусім, канешне, так. Я бываю і ў сваёй хаце і нават болей, як дасюль, лагоджу бацькоў, не хачу крыўдзіць іх, мне адданых і дзеля мяне гатовых пайсці на ўсё.
Бацька перастаў займацца сваім рамяством — стругаць клёпкі на вёдры, на бочкі, на шайкі, не шукае ў лесе клёну ці бярозы на палазы для саняў, не точыць верацёнаў. Усім гэтым ён займаўся кожную зіму, майстраваў, вазіў свой выраб на кірмаш, прадаваў, каб зарабіць, дадаць нешта да таго, што прыдбаў улетку, каб стаць, як ён казаў, на ногі. Цяпер ён усё гэта занядбаў. Ягоны вярстак, вынесены з хаты ў канцы мінулай зімы, застаецца ляжаць пад павецяй. У хаце ні стружак, ні клёпак, ні палазоў, ні