Патушаныя зоры
Масей Сяднёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 375с.
Мінск 1992
Дуся прыносіць з сабой і яду, і мы тады застаемся ў полі даўжэй. Да паўдня сходзім яго ўсё. Гэта ж тое самае поле, якім я бег, уцякаючы ад партызана, што страляў па мне. Дуся дакладна вызначае мой след, той след, ідучы якім, яна знайшла мяне з Дар’яй у Віроўцы. Гэтай вясной, калі сагнала снег, яна змагла сабраць усе гільзы ад тых
куль, што былі выпушчаны па мне. Яны клаліся радком, і Дуся лёгка знаходзіла іх. 3 падваконніка ў нашай хаце, дзе яны цяпер ляжаць, іх ніхто не прымае. Калі сястра, выціраючы пыл, закране іх, яны скрануцца і пакоцяцца, каб потым зноў супакоіцца.
Я люблю глядзець, як Дуся, седзячы ў траве, корміць Васілька. Выніміць, вызваліць свае цыцы і дае яму, ён рупна бярэцца за сваё і, задаволіўшыся, засынае ў яе на руках. Калі яна корміць яго. яна сцішаецца, як бы прыслухоўваецца, замірае, аддаецца яму ўся і чуе, як Васілёк яе цягне. Гэты цяг ёй дужа падабаецца. Гаворыць: «Няхай цягне, набіраецца сілы, дужэе, расце».
Дзень пачаўся незвычайным з’явішчам. Густа ўкрылася самалётамі неба над Мокрым. Нізка лятуць і садзяцца дзесьці недалёка, за лесам. А адтуль, з-за лесу, узнімаюцца іншыя, ідуць яасустрач. Размінаюцца. Як адны, гэтак і другія — нямецкія самалёты. Плаўна ідуць над вёскай, пакалыхваюцца пузам, аглушаюць наваколле. На тых, што ўзнімаюцца з-за лесу — чырвоныя крыжы: вязуць параненых. Што йдуць туды — на тых падмацаванне. Усіх іх гэтулькі, што ад іх цёмпа ў небе. Цені ад іх пнуцца па зямлі. Праляціць адна хваля, а за ёю — другая. Хоць яны йдуць над Мокрым няхутка — усё роўна як плывуць — але яны лятуць у спешцы, быццам ад таго, як яны справяцца, залежыць быць ім ці не быць. Там, куды яны лятуць, ідзе гарачае жніва — крывавы бой, у разяўленае жэрла якога кідаюцца ўсё новыя і новыя ахвяры, і самалёты з чырвонымі крыжамі, здаецца, не спраўляюцца вывозіць іх адтуль. Тыя, што йдуць туды, зніжаючыся яад лесам, здаецца, спаўзаюць па ягоных верхавінах уніз. А адтуль выныраюць іншыя. Узняўшыся настолькі, каб не зачапіцца за дрэвы, яны пралятаюць над хатамі гэтак нізка, што, здаецца, гатовы ўсмактаць іх. Яшчэ людзі не паспелі выгнаць статак на поле, і ён з перапуду шалее ў хлявох. Людзі, што дасюль не бачылі вайны, мірпа сядзелі ў сваім забалоцці, напалоханыя гэтым насланнём, не ведаюць цяпер, што дзеецца. Але вось, як па якой камандзе, лёт перапыніўся. Hi туды, ні адтуль — ніводнага самалёта. Людзі высыпалі на вуліцу, здзіўленыя і перапалоханыя. Пытаюцца адзін у аднаго — што гэта будзе? Інвалід першай сусветнай вайны, Вусаты Якаў, акружаны бабамі, тлумачыць: «Нашы здорава дзяруцца, душна
немцу, дык і ратуюцца во. Гэта ясна. Праз дзень-два — пабачыце — нашыя будуць тут. Немец не ўратуецца. Бачыце, як яго калоціць ліхарадка».
Але па абедзе самалёты хлынулі зноў гэтак жа нечакана, як і рапіцою. Толькі самалёты ўжо іншыя — чорныя, цяжкія, раўма равуць, рэжуць пеба, магутныя. 3-за лесу, як бы з-пад зямлі, крута ўзляцела ў неба некалькі малых самалётаў. Япы развяряуліся ў небе, імкліва і рашуча, у адно імгненне, счапіліся ў бітве, і адзін з іх з хвастом дыму і скрогатам упаў на лес. Бітва ішла высока ў небе. Між кім яна йшла — людзі з Мокрага не ведалі. Толькі бачна было, што з малымі самалётамі счапіліся іпшыя, такія ж малыя самалёты. I было страшпа глядзець, як яны рэзаліся, узляталі, падалі, зноў узляталі. У аднаго з іх адарвалася крыло, і самалёт тарчма ўпаў у Махавое балота. Бой трываў нядоўга, адна з старон — чыя яна? — відаць было, не ўстаяла і змылася з неба гэтак жа хутка, як і наляцела.
Надзвычайнае відовішча, пра якое я толькі што гаварыў, застала мяне з Дусяй і Васільком у полі. Дуся прыйшла рана, калі было яшчэ ўсё спакойна. Я быў здзіўлены, калі заўважыў яе з Васільком яшчэ ў выгане і ў страху падумаў, што нешта здарылася нядобрае. Ужо па тым, як яна ішла, па ейнай паходцы, зразумеў — не з добрымі весцямі. Пабег ёй насустрач, і Дуся ў слязах: «Бугроў!» Бяру ў яе Васілька. Выціраючы слёзы, яна: «...прыставаў, пагражаў. Я карміла якраз Васілька — праснуўся ўначы і не хацеў спаць. Колькі ні люляла, не хацеў ляжаць у люльцы — прасіўся на рукі. Чую — нехта пачаў тармасіць дзверы. Бацька злез з печы — адчыпяе: наставіўшы на бацьку ліхтарык, улазіць Бугроў і з ім яшчэ пейкіх двое. Я як трымала на руках Васілька, так і засталася сядзець з ім на ложку. Адразу да мяне — ад яго тхнула гарэлка: «Пазнаеш гэтага рабёнка». Уталопіўся ў Васілька: «Так табе не пройдзе!» I сунецца да мяне. Я ў крык і, прыціскаючы Васілька да грудзей, адсоўваюся задам да сцяны. Бацька, як стаяў сярод хаты, схапіў у парозе таўкач і, замахнуўшыся, гатовы быў выцяць яго ззаду, ды тыя двое, што стаялі таксама з ліхтарыкамі, схапілі бацьку і наводмаш кінулі на падлогу. Маці кінулася да мяне. Засланяе мяне. Крычыць на ўвесь голас: «Людзі добрыя, ратуйце! Памажэце, людзі добрыя!» Бугроў аголтаўся. Адступіў. Бацька, устаўшы, падышоў да яго: «Што табе трэба ў нас? Выйдзі, прашу цябе па-добраму!» Калоціцца ўвесь. He
можа стрымацца. Двое тыя кіўнулі Бугрову галавой — адыходзіць! Ён жа не йдзе. Абазваў мяне абіднымі словамі. I ў парозе ўсё яшчэ крычаў: «Пазнаеш пачым хунт табаку!» Выходзячы, тыя двое паказалі бацьку па таўкач: «Глядзі, каб ён не пахадзіў па тваёй галаве. I выйшлі».
Дуся абдымае мяне і ў плачы просіць: «Юзік, калі ты любіш мяне, калі табе дораг Васілёк, пойдзем адсюль. Поіідзем, куды хочаш, абы не быць тут. Мы не можам заставацца тут. Ён азвярэў, седзячы ў лесе. Ён уходае і мяпе, і Васілька, і цябе. Яму трэба людская кроў. Куды нам дзецца, ІОзік? Шукай цля нас месца. Чаго ж мы тут дачакаемся?»
Плача... 3 Васільком на руцэ прыціскаю Дусю да сябе. Яна ўхапілася за нас абаіх, а тут — самалёты. Адкуль толькі ўзяліся, наплываюць. Сунуцца. Адзін за адным. Хвалямі. Пакрываюць неба. Гудуць. Нізка. Над самай галавой. Дуся ў бяспамяцтве — што і адкуль? Хапаецца за Васілька. У сполаху глядзіць на мяне. Гавару ёй: «Не бойся. Нас не зачэпяць. Пралятуць».
Толькі калі ачысцілася неба ад самалётаў, сціх іхны гул, мы пакінулі поле. Прыйшлі да Дусі ў хату. Піліп і Хіма былі ў засмучэпні і, відаць, не надта задаволеныя мною. Хіма зноў пачала звяртацца да мяне: «Масеевіч».
— Масеевіч, трэба ж нешта думаць. He пакідаць жа Дусю з дзіцем на страд.
Яго бачылі, як ён ішоў па вуліцы — адкрыта, не хаваючыся, спаважна. Ён ішоў так, каб яго прыкмецілі, каб яго пазналі, хто ён такі. Ішоў, нічога не баючыся — сярод белага дня. He аглядаўся па бакох — ішоў проста па вуліцы, акамянельі і суровы. Ішоў, не пазіраючы ў вокны, але з выглядам, што ён усё бачыць, ведае, чым хто дыша, каго хто чакаў, на што спадзяваўся. Апаясаны патрапташам і з наганам пры боку, ён дэманстраваў свой паварот, паказваў, што ён не згінуў, прыйшоў во і будзе тут, як і быў. Уся ягоная постаць гаварыла, хпто скончыўся час у тых, хто яго ўжо не чакаў. Прайшоўшы вуліцу з канца ў канец, ён вярнуўся, каб прайсці яе яшчэ раз. Дайшоў да будынка сельсавета. узышоў на ганак і, як гаспадар, азірпуўся навокал — глядзіце, як стаяў я тут, так і стаю. Сышоўшы з ганка, агледзеў звонку колішнюю сваю рэзідэнцыю — вокны з пустымі праёмамі і ўзломаным фраптонам. Глядзеў, упэўнены, што яго бачаць і што ягоная
прысутнасць робіць адпаведнае ўражанне. Пастаяў перад апусцелым і разгромленым сельпо. Пайшоў на мост, каб прайсці і па вуліцы Мокрага Другога. 3 моста яшчэ зірнуў на школу, што паказалася яму вызваленымі ад бляхі страпіламі. Уступіў у вуліцу. Коўратаў, якімі яна зачыпялася, няма. Направа і налева — першыя, знаёмыя яму хаты. Ён неаднойчы быў у іх. Выпіваў. Абмяркоўваў важныя пытанні з людзьмі, блізкімі яму. Наступная хата злева... ён не можа ўстрымацца, каб не кінуць вокам на яе. Кінуў — а там, у вакне, матнулася нейчая постаць. Убачылі яго? Яшчэ пабачаць! Пайшоў далей, у самы канец вуліцы.
Лявонавіч думаў, што ён будзе вяртацца назад — вуліца ж канчаецца абрывам — але, колькі ён ні стаяў перад вакном, таго болей не відно было. Паказаўся і знік. Навёў страху і пайшоў, пакінуўшы загадку пра сябе. Але тут не было ніякай загадкі. Бронь пачала вылазіць з лесу, адкрыта паказвацца на вачох. Чуваць ужо дыханне фронту, пахне крывёю, сасмяглым жалезам і порахам. Глуха ўздыхае зямля. Туды і назад шнуруюць самалёты. У Касцюковічы прыбываюць няспыннай чарадою амбулянсы з параненымі, акрываўленымі немцамі. Партызаны паралізавалі чыгунку. Ім трэба чым-небудзь апраўдаць сваё доўгае сядзенне ў лясох. Прыйдуць свае і ў іх запытаюцца, што яны рабілі, якія іх баявыя дзеянні, змагаліся яны ці хаваліся пад спадніцамі, каго яны болей знішчылі — немцаў ці сваіх. Яны зашавяліліся, рыскаюць па ўсіх дарогах, ловяць, затрымліваюць, дапытваюць. Яны думаюць — пра іх даносяць ворагу. Яны надта пільныя. У тыле ворага яны стварылі спрыяльныя перадумовы для паспяховага наступу Чырвонай Арміі. Ачысцілі тыл ад здрадніцкіх элементаў. Ведаюць усё, дзе якая небяспека і як яе папярэдзіць. Яны падрыхтавалі насельніцтва для сустрэчы пераможнага шэсця Чырвонай Арміі. Яны нездарма пралівалі кроў — сваю і чужую, пакутавалі, мерзлі, гэтымі іхнымі пакутамі забяспечана перамога.
Мокрае Першае і Другое жылі дасюль непрыкметным жыццём. Яно ішло на глыбіні, недаступнай пабочнаму воку, было прыглушаным і ціхім. Вёскі жылі ў няведанні, у чаканні свайго лёсу. I вось яны дачакаліся: спакутаваныя воіны ідуць да іх, нясуць ім вызваленне, хоць іх і няма ад чаго вызваляць. Яны былі тут забытыя, пакінутыя на саміх сябе. Ды радасць, а з ёй разам і трывога разварушылі збалелыя дупіы: «Нашыя йдуць. Слава Богу, вяртаюцца.
ІДУЦЬ да матак сваіх і сясцёр, да жонак і нявестаў сваіх. Ідуць сасмяглыя, знясіленыя, спакутаваныя. Няма слоў радасці і ropy нашаму. А ці ж вернецца мой? А ці ж вернуцца мае? А ці ж вернуцца ўсе, што пайшлі адсюль? Ой, не ўсе вернуцца! Ой, не ўсе прыйдуць! Густа ляглі яны. Усю зямлю ўкрылі».
Вайна далёка была — боль тупейшы быў. А наблізілася, кроўю, потам запахла — сэрца разрываецца: ці пабачу свайго? Ці ўгледжу? Я ж сніла яго жывым і цэлым. Бачыла такім, якім ён пайшоў. А мо прыйдзе і пойдзе далей, не пабачыўшыся са мною? Яшчэ далёкая дарога ў яго.
Лявонавіч нікога не чакаў — у яго не было такой радасці. У яго было засмучэнне. Нехта прыйдзе, вернецца сюды, на сваё селішча, а ён мусіць пакідаць сваё. Ён не хоча глядзець у вочы тым, хто прыйдзе. Ён спадзяваўся на іншае, а яно не наступіла. Ён не хоча, каб над ім насміхаліся. Ён лепей пойдзе адсюль у свет, захавае свой боль пры сабе. Няхай ведаюць, што я — нескароны. Мо скажуць — і я быў бы ўсцепіаны тым — пакінуў усё сваё, а даказаў. Такі быў ён, гэты пакутлівы і абыдзены шчасцем чалавек. Нат шкада яго.