• Газеты, часопісы і г.д.
  • Патушаныя зоры  Масей Сяднёў

    Патушаныя зоры

    Масей Сяднёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 375с.
    Мінск 1992
    93.63 МБ
    Да штаба належалі, апрача старшыні сельсавета, упаўнаважанага, людзей з ваенкаматаў, таксама некалькі актывістаў, сярод іх Вяркееў і Мікола Бугроў. Гэта ўсё так званая бронь, незмабілізаваная, пакінутая на мясцох для наладжвання гаспадарчай, хоць і вельмі абмежаванай, дзейнасці калгасаў, а галоўнае — для мацавання грамадзянскай абароны супраць ворага. У дадатак — бронь як бы ўвасабляла сабой савецкую ўладу, што застанецца тут у падполлі нат і тады, калі ворагу ўдасца заняць гэтую тэрыторыю. На выпадак акупацыі ў раёне Макранскага сельсавета мяркуецца стварыцг, ядро першай партызапскай групы, якое складзецца з раённага начальства, у тым ліку першага сакратара райкома партыі. Для падполля ўмовы
    ў Макранскім сельсавеце як наіілепшыя — непраходныя балоцістыя лясы, аддаленасць мясцовасці ад шляхоў зносін: чыгункі, шасейных дарог, дарог наогул. Немец не здолее ўстанавіць тут свайго кантролю. Штаб ужо мае і такую-сякую зброю. Старшыню сельсавета можна было бачыць на вуліцы з вінтоўкай. Зброя як бы падмацоўвала ягоны аўтарытэт, сведчыла, што ён неабыякі чалавек, a носьбіт улады, якая не папусціцца нічым. Жаночае апалчэнне, як цяпер называлі жанчын, глядзела на старшыню з вінтоўкай са здзіўленнем і пагардай. Але старшыня — улада, і нічога не папішаш. Штаб дае яму загады, і ён іх выконвае: гоніць гэтае апалчэнне на акопы, часам далёка, за некалькі кіламетраў, аж на раку Бесядзь, там капаюць даўгую — на цэлыя кіламетры — глыбокую канаву, у якой застрануць фашысцкія танкі. На рэчцы Бесядзь ваенныя стратэгі мяркуюць затрымаць немцаў і даць ім бой, калі яны надыдуць сюды. На гэты стратэгічна важны пункт сагналі жанчын і хлопчыкаў-падлеткаў з розных вёсак сумежных сельсаветаў. Камандуюць гэтай аперацыяй ваенныя. Жанчыны іх называюць лейтэнантамі. Адзін з такіх лейтэнантаў стаіць на кватэры ў Піліпа. Гэта, як потым выявілася, той самы малады чалавек, якога прывёў быў Піліпу старшыня сельсавета і які, праспаўшы колькі гадзін у сенцах, невядома куды зпік. Цяпер жа ён атабарыўся ў Піліпа як належыцца. Спіць позна, мыецца, голіцца, снедае не спяшаючыся, падцягвае сваю партупею, гаворачы Хіме «спасіба, мамаша», і выходзіць. Едзе, разам з палітруком, на Бесядзь. Што яму вайна? Яму добра на акопах, у жаночым тыле. Ёп бропь. Прозвішча ягонае — Смірноў. Імя — Сашок. Гэтак яго пазывае палітрук. Піліп чамусьці не ўмее правільна вымавіць ягонае імя, і замест «Сашок», у яго выходзіць «Шашок». Прыехаў Смірноў Сашок у Касцюковічы з Каломны толькі нядаўпа. Раён і нрыслаў яго ў Мокрае як ваенпага спецыяліста. Ён таксама належыць да макранскага штаба, «стаўкі», як жартліва пазывае гэты штаб Вусаты Якаў, старэйшы чалавек, іпвалід першай сусветнай вайны.
    3 Дусяй Шашок не ўваходзіць у гутарку, як бы не прыкмячае яе. Толькі калі пад час спедання яна падасць іптопебудзь па стол, гаворыць ёй: «Спасіба, барышня». Аднак, паснедаўшы, вылазячы з-за стала, заўсёды гаворыць «спасіба», пе ёй, а ейнай маці. Гэта ён робіць знарок, каб не рабіць выгляду, што ён цікавіцца дачкой. Але ў сваёй душы Шашок пастанавіў «застрэліць барышню». Яна яму
    вельмі надабаецца, такая спакуслівая козка. Калі раніцою Дуся йдзе з клеці праз сенцы ў хату, Шашок, лежачы на ложку, сваёй выцягнутай рукою хапае яе за сукенку, цяг не да сябе. Дуся, аднак, вырываецца, хаваецца ад яго ў хаце. Лейтэнант насля гэтага не можа ўжо заснуць: «Нпчего, ннкуда пе денешься». Пачынае збірацца—мыцца, брыцца. Чакае, калі яго запросіць «мамаша» на снеданне.
    3 абедзвюх Мокрых на акопы жанчын забірае ваенны грузавік. Вязе на Бесядзь. Гэта пераважна дзяўчаты — дарослыя і яшчэ яедарослыя. Жанчыны старэйшыя, што маюць малых дзяцей, застаюцца, для іх ёсць іншая работа. Увечары машына прывозіць «апалчэнне» назад, дахаты. Але бывае, калі ваенная машына едзе куды-небудзь па іншай патрэбе, і тады «апалчэнне» застаецца начаваць на акопах. Што тут тады дзеецца! Спаць няма дзе, толькі на зямлі, на траве, пад кустом. Накрыцца няма чым — камары залазяць куды не трэба. Пад галаву можаш палажыць толькі сваю рыдлёўку. Які ж тут можа быць сон? Ну, і лічаць дзяўчаты на небе зоры. He спяць. Дурэюць. Шчакочуць адна другую. Ім піто, дураслівым? Палезлі б да лейтэнантаў у іхныя шатры-будкі, але ці ж лёгка на гэта адважыцца? Можа, некаторыя спрытнейшыя і маглі б. Ды ім, лейтэнантам, не трэба столькі, колькі нас тут усіх. У іх выбар вялікі. У нас тут усякай твары па пары. Любая, якую хочаш, масць ёсць. Самых маладзейшых і прыгажэйшых могуць мець. I маюць. Губа ў іх пе дура. Унь як Піліпаву аблюбавалі! Кожны да сябе ў шалаш запрашае. Ды дзеўка не дура — бароніцца.
    — Бароніцца? Дужа ты знаеш.
    — Што знаю, тое й кажу.
    — Нічога ты не знаеш. Сама бачыла!
    — Што ты бачыла?
    — А тое, што, заголеную, у кустох качалі. Сярод белага дня.
    — Хто яе там качаў?
    — Ды той жа Шашок, што ў іх прымасціўся.
    — Ці не гаворыш ты лішняе, дзеўка? Мо зайздросціш?
    — Цьфу! Захацелася б — ляжала б у будцы таксама. Ёсць тут адзін. Лупіць на мяне вочы. Ды я ведаю — сарвець і паедзе. Нашто мне такое? Я не Дуся.
    — He брашы на Дусю. Яна дзеўка чыстая.
    — Кажу табе — сама бачыла. Ляжыць, адкінуўшыся. Але няхай! У нас адкідацца можна. Гэта яшчэ нічога не
    значыць. Такей дзерявеньскій звычай — палапае, і ўсё. Далей дзеўка не пусціць. Зацісыецца гэтак, што не ўсуніць. А гэты... Ну, каб ты бачыла! Усунуў! I соўкае.
    — Дальбог, ты гэта маніш. Сама сабе ўявіла. Сама гэтага хочаш. Ведаю я цябе. Вусціна няма, дык цяпер няма каму соўкаць. А пра Дусю... He веру. Пашто ёй так прылюдна... каб хто бачыў... На тое ж у яе ёсць клець... Зручней.
    — А што ты думаеш, ён не соўкае яе і ў клеці? Соўкае — дзеўка салодкая. Ета яе цяпер самая пара. Прывыкшы, дык ёй і на акопах хочацца. На чыстым воздусе. А струмант у яго, відаць, добры. Трымціць у знямозе... Думаюць, іх не бача ніхто. Ад мяне не схавацца — усё роўна падгледжу. Гляджу ета, дальбог, і самой хочацца... Каб яны пагарэлі.
    — Вот жа я й гавару, што ты ўяўляеш сабе. Таго глядзі, пачнеш хлопчыкаў спакушаць. Вучыць. Распусніца ты.
    — Ну, на гэта я ўжо не пайду. Ляпей я... Ды што казаць, бабам прыйшоў канец! Як вайна — бабам заўсёды бяда. А бабам жа патрэбна бабскае. Як мірна было ўсё, дык і мы былі мірныя, не кідаліся на шыю. А цяпер як няма, дык хочацца яшчэ болей, дармо што бяда, гора. У бядзе й горы гэта як лек і спасенне. Глядзі, як усхадзілася бабскае кодла на акопах — проста грэх. Як на бяду якую. Нямоглым і тым праходу не даюць — лезуць і да іх. Лейтэнантаў жа ўсім не хопіць. А лейтэнанты гэтыя... от докі! Ты думаеш, машына сапраўды некуды паехала. Гавораць так, каб мы тут засталіся нанач, не ехалі дахаты. Ім уначы лацвей. Ды й нашае кодла не супраць застацца на акопах. Хоча выставіць і свой акопчык.
    — Жартуеш... He так усё проста. Думаеш, толькі мы, бабы, такія нешчаслівыя. Вунь Мікола Бугроў... Колькі тут нас, а знайсці нікога не можа. Сланяецца, як непрыкаяны.
    — А ведаеш — чаму? Перажывае за Дуську! Бачыць, што ягонае не бярэ. He можа ж ён не бачыць — напэўна, бачыць — як загаляюць ягоную Дуську. Ён жа па ёй млее. Але баіцца лейтэнанта. Нічога не можа зрабіць. Па ўсім відаць, яна яго не хоча. Чула ж мо — у клець не пушчае. Раздурылі дзеўку — і таму падабаецца, і таму падабаецца. А ўсё красата яе і слабасць. Ля яе ж ходзіць і палітрук. Усё чытае ёй газеты, пра палітыку рассусольвае. Дусьцы
    няма калі й за лапату ўзяцца. А ты думаеш — чаго ён хоча? Таксама загаліць. Палітыка ёй не трэба.
    — Пакінь ты! Дальбог, ты ненармальная. Паслухаць, што ты гаворыш, дык інакш пра цябе не скажаш. А пра Піліпаву Дуську... галаву дам на адрэз — ты ёй зайздросціш і таму валіш на яе. Яна яшчэ нечапаная, чыстая дзеўка.
    — Такая, як ты.
    — Ты мяне не чапай. A то палучыш. He раўняйся са мною.
    Вайна віруе ўжо другі тыдзень, а Мокрае пра яе мала што ведае — радыё няма, газеты ўжо не прыходзяць. Толькі раёнка — «Сталінскі прызыў», дый тая на адным толькі лістку. Што з яе даведаешся? Кажуць, немцы забралі ўжо Мінск, Воршу, Магілёў, Чавусы і стаяць пад Клімавічамі. Дык адтуль жа да Касцюковічаў — як рукою падаць. Таго глядзі — праз ноч і ў Мокрым заявяцца. Але дакладна ніхто нічога не ведае. Па-ранейшаму ганяюць на акопы — лейтэнанты не даюць адпачыць жанчынам. Збожжа тым часам не топчуць і не паляць. Статак, як быў, гэтак і застаецца ў калгаснай аборы. Старшыня сельсавета раз’язджае па калгасах, патрабуючы ад іх выканання планаў. Палітрук заклікае не верыць чуткам — іх сведама сее вораг. Чырвоная Армія стойка стаіць на сваіх пазіцыях, стрымліваючы націск гітлераўскай арміі. Але гэтым запэўненням людзі ўжо не вераць — паводзіны самога штаба выдаюць яго трывогу і нервовасць. Бронь кожную ноч збіраецца ў сельсавеце. Нарада за нарадай. Кідаецца ў вочы заклапочанасць штаба. Канешне, штаб ведае пра сапраўднае палажэнне на фронце, толькі не хоча пра гэтае палажэнне гаварыць — утойвае. Робіць уражанне, што няма падставаў для панікі. Але заспакоіць людзей штабу пе ўдаецца. Мокрае, адно і другое, жывуць прытоеным жыццём. Прыціхла і чакае нечага неўнікнёнага. Людзі не выказваюць свайго такога ці іншага стаўлення да падзеяў. Найболей маўчаць. Што яны думаюць, цяжка меркаваць. Чакаюць, і ўсё. Каго, чаго чакаюць — няясна. Уначы можна пачуць, як недзе ў некага бразнула клямка, рыпнулі дзверы. Нехта з некім шэпчацца. Вёска ўначы ўжо, як раней, не спіць — у ёй варушыцца прыціхлае, затоенае жыццё. Раніцой з вуснаў у вусны перадаецца начная інфармацыя: да Хадоскі ці да Сцепаніды нехта
    заходзіў уначы. Бачылі — нешта нёс. Пёкла Канцавая некага з лесу хавае пад сваёю спадніцай. Вусаты Якаў сам устанавіў недзе сваё радыё і слухае. Ведае ўсё навылёт, але нікому нічога не кажа. Вёска кішыць усякімі навінамі, здагадкамі, дапушчэннямі. Адзін аднога падглядаюць, цікуюць. Уначы прайдзі Мокрае з канца ў канец — пікога не ўбачыш, але нейчыя вочы ўсё роўна цябе ўбачаць, цябе дагледзяць. Мокрае ўвайшло ў сваё нутро, затоена дыша. Пакуль нешта не вызначыцца канчальна, яно маўчыць, яно яшчэ не ведае, куды што. Прыціхла вуліца, на прызбе дзеда Мельніка дзяўчаты не збіраюцца — хлопцаў няма, ды й не да гуляў.
    Аж раптам вяртаецца ў Мокрае з Мінска Агапка. Ішла адтуль дванаццаць дзён з хатулём за плячыма. Ногі збіла. Насілу дабралася. Яна й пусціла пагалоску, што за ёю ішлі немцы па пятах і што не сёння, дык заўтра яны будуць і ў Мокрым. Сказала таксама, што нашы здаюцца немцу, яна сама бачыла, як яны гналі нашых салдатаў. Агапку выклікалі ў сельсавет, у штаб. Дапытвалі і сказалі, каб прыкусіла свой язык. I сапраўды, цяпер ад яе і слова не пачуеш. Кажуць, яе завербавалі ў партызанскую групу.