Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар
Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
Алесь Нічыпар
ПШЧІШ
Алесь Нічыпар
ПАЎНОЧНАЯ ПЕСНЯ
/
Гістарычна прыгодніцкія аповесці і апавяданне
Менск
2005
УДК
ББК
Нічыпар А.
Паўночная песня: аповесці і апавяданне часоў панавання на поўначы Еўропы вікінгаў ваяўнічых рамантыкаў, бадзяг і выдатных воінаў. У творах адлюстроўваецца эпоха росквіту і заняпаду эры вікінгаў, калі іхнія аддзелы сталі інтэрнацьіянальнымі. Дзеі адбываюцца напрадвесні станаўлення на поўначы Еўропы моцных тэрытарыяльна нацыянальных утварэнняў, будучых дзяржаў. — Мн., 2005. 120 с. Размножана на правах рукапісу.
© А. Нічыпар, 2005.
Баль далёка чуе Зязюля сваркі злая. Там ран рагач чырвоны п ’е плач, Лыоць сечы расу ІльдзІны кальчуг, Завея Одына ведзьміных коней Склікаеў круг, Месяц вепра хваль стогне! Клёны віхра стрэлаў Падаюць у Хель, Прамень бітвы ўладара абруччаў Галодны Цмок!
Белы снег тыгля,
Вікінга слава-узнагарода герою, Светлавокія дзевы Ў Валгалу Імчаць мерцвякоў Радуецца Сеяцель Бедаў.
Паўночная песня
Мора было спакойнае і ціхамірнае. Дыхала роўна, падстаўляючы пад цеплыя сонечныя промні свае зялёна-блакітныя, халодныя грудзі. Шапацелі хвалі, зіхацелі і ззялі ўсімі колерамі вясёлкі пад шчодрым сонечным святлсм. Аднастайны, мірны іх шэпт парою парушалі таемныя, сумныя ўздыхі салёнага ветру. Адлюстроўваючыся ў іскрыстых водах, па цёмна-бірузоваму палогу нябёс, нетаропка і прывольна плылі нябесныя караблі — аблокі караблі багоў. Плылі яны павольна і сонна, аддаючы справядлівую даніну прыгожаму надвор’ю цудоўнаму летняму дніо. I багі, размораныя цеплынёй, лагодна драмалі. Да іх не даляталі трывожныя крыкі часк, і яны не чулі малітваў аб выратаванні, пасланых у абыякавыя нябёсы. Небачылі багі, як доўгі, вузкі карабель з драпежнай драконавай пысай на штэўні, успеньваючы вострымі грудзямі ізумрудна-блакітную ваду, наганяў шпаркаходную снеку*. А можа не жадалі заўважаць? Багі часта не маюць літасці. А тьім больш, калі гэта суровыя багі Сівой Поўначы!
Сівавусы, пакрыты шнарамі сакс, стаяў на карме снекі і, учапіўшыся моцнымі вузлаватымі пальцамі ў борт, на чым свет стаіць, праклінаў ганебнас нарманскае племя. Стары, цалкам пасівелы ў паходах стырнавы, трымаючы правіла, павярнуў да правадыра насуплены, абветраны твар.
-	Нам не пазбавіцца ад іх, Хенгіст. Вікінгі не выпусцяць з
* Снека (шнэк) шпаркаходны марскі карабель.
кіпцюроў сваю здабычу!
-	Ведаю! асрызнуўся важар, яшчэ мацней сціскаючы пальцамі абцугамі бартавую дошку. Але, бачыць Ватан*, Хорса, калі б не бедная Мойра, мы ўжо даўным-даўно борт у борт рэзаліся б з імі!
Доўгая баявая страла, падрапаўшы апярэннем шурпатую шчаку старога сакса, задрыжала ў мачце. Хенгіст аылаяўся і надзеў на свае пасівелыя кучары кляпаны шалом. Чорны дракар** быў ужо побач. Засвісталі смяротныя стрэлы, джалячы найбольш няспрытных. Поруч з правадыром, захрыпеўшы, хапаючыся за тронйа, якое тырчала з шыі, асеў на палубу малады тан***. Хенгіст ужо выразна бачыў ворагаў. Распазнаваў палымяныя вочы на тварах вікінгаў, іх ускалмачаныя бароды, выскаленыя раты, і нянавісць барвовымі хвалямі лінула з патаемных закавулкаў яго душы, бязлітасна абпаліўшы сэрца. Але толькі сэрца. Розум воіна заставаўся халодным і ясным. Ён пазнаў гэты чорны карабель “Крумкач” дракар яго даўняга непрыяцеля Скегі, празванага Доўгім Мячом. Сам хёўдынг**** знаходзіўся на носе “Крумкача”, каля размалёванай. умела выразанай з дрэва драконавай галавы. Стаяў ён роўна, і ўсмешка блукала на яго цвёрдых вуснах. Хенгіст уцягнуў ноздрамі трьівогу і ўзбуджанасць, разлітыя ў павегры, і ўхмыльнуўся. Пахла бігвай. На снеку ляцелі абардажныя крукі. 3 глухім стукам упіваліся жалезныя драпежнікі ў борт. Саксы не кінуліся сячы іх. Пачуўся трэск дрэва, і караблі сутыкнуліся борт у борт, калышучыся на хвалях. 3 завываннем і рыкам натоўп вікінгаў абрушыўся на Хенгіставу снеку. Саксы мужна сустрэлі іх у сякеры.
-	Бельі дракон! рыкнуў стары правадыр слаўны старадаўні баявы кліч свайго народа, апускаючы цяжкі меч на галаву аднаго з ворагаў. Яна развалілася разам з шаломам, запырскаўшы кальчугу старога крывей.
I бітва закруціла, закружыла яго ў сваім шалёным віры. Меч калоў і рэзаў паўночных бадзяг рабаўнікоў, нібы з’яўляўся працягам рукі, а нянавісць паліла сэрца сівога Хенгіста пякучым полымем. 1 тахкала, калацілася сэрца старога, нібы жадала выскачыць з грудзей. А меч лятаў, паслухм«Гны цвёрдай жылістай руцэ, лятаў, быццам
* Ватан (Одын) у германскіх плямёнаў Водэн (Ватан) бог мудрасці. Галоўны бог у старажытных скандынаваў бацька ўсіх багоў і людзей. Яго малявалі аднавокім спгарым у лямцавым капелюшы, сінім плашчы, з дзідай у руцэ. Часта Одына клікапі Аднавокім. За мудрасць ён аддаў адно вока вялікану Міміру ахоўніку крьініцы мудрасці.
** Дракар ветразьна-вяслярная, баявая ладдзя у вікінгаў.
*** Тан — воін у дружыне англасаксаў.
**** Хёўдынг правадыр. кіраўнік у вікінгаў. Звычайна са знаці.
маланка грамавіка Тора*.
Хенгіст паклаў ужо траіх і цяпер спрабаваў прабіцца да свайго старога злосніка. Славугы хёўдьшг Скегі Доўгі Меч таксама заўважыў даўняга ворага. Усмешка мільганула на яго вуснах і схавалася ў доўгія агніста-рудыя вусы, але ж нядобра бліснулі сінія вочы хёўдынга пад каванымі надвоччамі крылатага шолама. Падняўшы доўгі меч з шырокім клінком. нібьі зроблены самым Вялундам** пад яго мядзвсджую постаць, вікінг ірвануўся да Хенгіста. Два правадыры сышліся сярод залітай крывёю палубы снскі, Клінкі іх з ляскам скрыжаваліся, выкрасілі сноп халодных іскраў і зазіхацелі ў смяротным танцы. Магутны Скегі няспешна цясніў старога сакса. Нарман на галаву вышэйшы за ворага свайго, цяжкі і доўгі яго шырокі меч з ахоўнымі рунамі*** на бліскучым лязе. Дужа вялікая сіла ў руках яго, звярыная сіла! Але ж умудроны гадамі доўгімі, якія ў сечах лютых прайшлі, сівавусы сакс, вялікі воін годны сын свайго народа. Вось у зручнае імгненне паднырнуў лясньім катом Хенгіст пад клінок грознага вікінга і секануў яго па рэбрах. Алс не адну бітву ахоўваюць норны**** храбрага хёўдынга. Назад адступіў, выгнуўся магутным гнуткім целам і аслабіўвыт. Пырскнулі з-падмяча Хенгіста срэбрам пасечаныя звёны моцнай кальчугі, выступіла гарачая кроў. Але вытрымалі косці, неглыбокая рака гэта! Такіх нават не адчуваюць вікінгі, не звяртаюць увагі сапраўдныя мужы’ Адхінуўся нарман, зарагатаў у твар ворагу і вісу мовіў:
-	Стары стаў
Сакс Хенгіст,
Карміць яму ў моры Трупа зязюлю.*****
Узляцеў яго меч і смяротнай маланкай бліснуў у паветры, падаючьі на круглую тарчу, умела падстаўленую саксам. Абцягнутае скурай дубленай, па краі жалезам абабітае, не ўтрымала моцнае дрэва страшнага выту. Паляцелі навокал трэскі, развалілася тарча і
,	* Top у старажытных скандынавау бог грому і маланкі. У саксаў
імя яго гучыць як Тунар, а ў кангпынентальных германскіх плямёнаў • Донар.
** Вялунд міфічньі каваль у скандынаваў. У сваёй справе не ведаў сабе роўных. Па загаду свейскага конунга Нідада быў схоплены і знявечаны. На нагах яму парэзалі жылы. Велунд жорстка адпомсціў конунгу Нідаду.
*** Руны скандынаўскія пісьмёны. Рунам надавалімагічнае значэнне.
**** }{Орны багіні лё'су. Тры сястры: Урд, Вярдандзі і Скульд цяперашняе, мінулае і будучае.
***** уЯЗЮлл трупа назва крумкачаў паэзіі скальдаўскандынаўскіх паэтаў воінаў. Марская зязюля трупа акула. Такім чынам: карміць яму ў моры трупа зязюлю, значыць карміць акулу.
здранцвела рука Хенгіста. Узмахнуў мячом Скеп і зноў секануў ворага наадмаш. Прыняў яго меч на свой клінок стары сакс. Заскрыгатала вышчарбленая сталь і, шырока ступіўшы напсрад, вікінг выняў яго сваёй шырачэзнай тарчай. У грудзі сакса ўрззаўся ўмбон жалезная баявая шышка. Вохкнуўшы, Хенгіст адляцеў на некалькі крокаў і цяжка зваліўся на палубу. Жалобна бразнуў аб дошкі яго верны меч.
-	Слава Скегі! Удача з намі! загаманілі нармамы.
Хенгіст прыпадняўся на аслабелых руках. 3 яго праламаных грудзей з шумам вырывалася паветра, горлам ішла кроў. Нарманы дабівалі адчайна змагаўшыхся саксаў. Рукі сгарогаўздрьггвалі, Забітых выкідвалі за борт. Каля яго ляжаў мёртвы Хорса. Побач з сівым стырнавым шьірока раскінуў рукі юны Эдрык апошні з пяці сыноў старога Хорсы. Яго прыгожы твар завастрыўся, патухлыя, памутнелыя вочы глядзелі ў ціхамірную бездань неба. Нарманская сякера страшна раскрыла яму грудзі. Калісызі вось так ляжаў яго, Хенгістаў, сын на залітай крывёю палубе, якая калыхалася перад вачамі, сярод мёртвых целаў, забіты рукою вікінга. Памяць балюча сціснула сэрца старога, але вочы так і засталіся сухімі, бо яшчэ ніколі слёзы не туманілі позірк мужнага сакса. Цяпер разам з ім адыходзіў у невараць калісьці славуты і магутны саксонскі род. Адна за адной паўсталі перад вачамі яго постаці знакамітых прашчураў, якія шмат стагоддзяў таму агнём і зброяй заклалі на зямлі Туманнага Альбіену падмурак Англіі.
Жаночы крык на карме нібы спалохаў йень мінулага, і стары воін, няжка дыхаючьі, падняў вочы і зірнуў на ворагаў. Вялізны вікінг з саламянай барадою, заплеценай у касу, каб яна не перашкаджала ў баі, цягнуў цераз цельг палеглых у бітве дзяўчыну, якая адчайна спрабавала аказваць яму ўсё магчымае супраціўленне. Нарман наматаў яе раскошныя ільняныя валасы на сваю магутную жылістую руку.
-	Пабач, Скегі, якая птушачка трапіла ў мядзведжыя лапы Аслафа, зарагагаў на ўсю глотку цёмнавалосы, сазлымі пранізлівымі вачамі вікінг.
•	ІІІто, Хальугар, падабаецца козачка! Аслаф задаво-лена выскаліў скрозь саламяна-жоўтую бараду такія ж пажаўцелыя зубы. Разгледзь бліжэй, хёўдынг! 3 гэтымі словамі ён шпурнуў палонніцу правадыру.
Скегі лёгка прьіняў яе на рукі і прыўзняў пальцамі падбародак, прымусіўшы дзяўчыну зазірнуць сабе ў вочы. У ізумрудна-зялёных зрэнках дзевьг плёскалі халодныя хвалі гневу. Іх яшчэ стрымліваў мінулы жах, алс вось-вось яны пагражалі пырскнуць лёдам з вачэй. Усмешка, якую шматлікія яго пабрацімы вызначылі як шчаслівую, агаліла белыя, роўныя зубы вікінга.
-	Героі заўеёды ў пашанс ў багоў! крыкнуў Скегі. Up ведаеце вы, пабрацімы мае верныя, што па волі Одына ў рукі сыноў Поўначы трапіла сама дачка саксонскага эрла* Сіварда прыгожая і чароўная Мойра. Прад дзеваю гэтай цьмянеюць перлы і гасне ложка драконаў**!
Зламаныя ад жорсткага выту, рэбры прабілі лсгкае Хенгіста, і яго цяжкае дыханне збівала з вуснаў скрываўленую пену. Кусаючы вус, воін падняўся на ногі. Выцягнуўшы цяжкі баявы нож-паўмятровы скрамасакс, які ў свой час даў імя яго ваяўнічым продкам, хістаючыся, зрабіў некалькі крокаў да Скегі.