Паўночная песня
Алесь Нічыпар
Памер: 120с.
Мінск 2005
Паслухай, Хільд, раптам спытаў Хальудан, зазірнуўшы ў дзявочыя вільготныя, нявыплаканыя вочы. Як клікала цябе маці?
Дзяўчына закашлялася і паставіла міску. Абнерла вусны далонню. Крыху памаўчала, прыкрыўшы вочы, і нарэшце адказала:
Калі мне мінула сем зім, у нашым заліве з’явіліся доўгія караблі вікінгаў, На штэўнях драпежна выскаляліся змяіныя морды. Даны! голас дзяўчыны задрыжаў. He ганддяваць ішлі яны. У той дзень я страціла маці, бацьку і дваіх братоў. Забілі ўсіх. 3 усяго нашага роду адна і ўцалела...
Вочы Хільд памутнелі ад салёнай вадкасці, да горла падкаціў тугі агідны камяк. “Знайшла каму апавядаць,мільганула злосная думка. Крыважэрцу дацкаму!!!"
Хальудан уздыхнуў і падняўся на ногі.
Ты стамілася. Адпачні, мовіў ён і накіраваўся да сваіх.
Гэй, дан. няголасна аклікнула яго дзяўчьгна. За плашч дзякую!
Вікінг усміхнуўся і кіўнуў светлавалосай кудлатай галавою.
У самым разгары баляванне маладзецкае! Другі дзень святкаваў славуты хёўдынг Скегі сваю жаніцьбу. Пеніцца ў рагах і срэбных кубках хмельнае піва, цячэ па бародах ваяроў моцны бурштынавы мед, плешчацца ў шаломах англасакскі эль. У доўгай скапе** горача душна ад мноства разгарачаных целаў. Грызліся пад сталамі за косці вялізныя эрынскія ваўкарэзы. Славутыя хёўдынгі сабраліся згуляць вяселле. Грозныя воіны, магутныя мужы, якія ніколі не ведалі страху ў жорсткіх бітвах! Началс стала сядзіць Скегі Доўгі Меч. П’яны хёўдынг усміхаецца шырока, півам ды мёдам хмельным залітыя яго магутныя
* Селунд -Данія.
* Скала доўгі скандынаўскі дом.
волатаўскія грудзі. Мутнымі вачамі паглядвае ен на дачку Сівардц; У шаўках і золаце сядзійь Мойра-краса. Прыгожая, нібы лебедзь белая. Але твар яе бледны, вільготныя вочы, ні да пітва, ні да ежы не дакранаецца дзева. Маўчыць Мойра, цень на чароўным твары яе. Побач са Скегі, па правую руку яго, сядзіць каледонец Луні мак Дрэган старадаўні пабрацім хёўдынга, які прывёў у Ірландыю цэлую зграю дзікіх горцаў свайго клану. Страх выклікае яго люты вьігляд, яго дзікунскае аблічча! На цёмна-бронзавым твары палымнеюць воўчыя вочы, зблытаныя валасы рудаватага колеру і барада вісяць бруднымі пасмамі. Вусы тырчаць, як шчацінне вепрука, на завэдзганым клятчастым кілце засохлыя плямы крыві. Аголеныя рукі цалкам у шнарах і рубцах. Жахлівы, люты чалавек ізгой і злачынец. Насупраць шатландца сядзіць Івар Жалезныя Плечы, які калісьці голымі рукамі задушыў мядзведзя. Суровьг і грозны ў славутага ваяра позірк. У барадзе ўжо блішчыць срэбная сівізна. У ратных вычынах натруджаны яго мазолістыя рукі-молаты. Балюе на вяселлі тым і магутны прыгажун Вальгард Ірландзец. Здаіўляюцца воіны! П’е рог за рогам дацкі вікінг, кубак за кубкам, ды не п'яніць хмель яго буйную агніста-рудую галаву’ Смех, лаянка ды песні слаўнага скальда Гюльві Геста* з Готландагероям і правадырам славутым даніна, сабачы брэх і грызня, жаночы віск, гучаць навокал, палохаючы сярод голых пагоркаў прыціхлы народ. Слаўна святкуюць годныя мужы!
- Што ж не вясёлая Лебедзь -Мойра? уліваючы ў гарляк чарговую порцыю верасовага піва, гудзе густым басам Луні мак Дрэган.
- А чаго ж ёй вясёлай быць? ■ рагоча прыгажун Ірландзец. Уні>, зірні, Скегі зноў нап’ецца, як учора, і пад лаўку зваліцца. Вось і бывай, другая шлюбная ночка!
Скегі п’яна ўсміхнуўся : паспрабаваў абняць Мойру. Адусюль чуліся жарты і рогат. Мужы, ужо добра лад чаркай, выхваляліся, хто чым мог сілаю, зброяй, баявымі караблямі, жанчынамі. Хвалілі, як свае ўласныя вычыны, так і чужыя.
- Паслухай, браце Скегі, не суцішаўся Вальгард. А дзе ж гэта твая хвалёная валькірыя, якую паланіў ты ў сваім походзе слаўным? Можа да таго прыгожая тая дзева Валгалы, што для сябе хаваеш?
- Ды вунь яна, невызначальна махнуў рукой хёўдынг. Вочы прадзяры, Вальгард, Хальудан яе ледзь не з золку сюды прьіцягнуў.
Славенская паланянка сядзела побач з добра падвыпіўшым Хальуданам.
- Э-э-э, працягнуў Освік Тоўсты Пазнюсенька схамянуўся,
* Гест па дацку госць.
Дружа Ірландзец. Месцейка ж, дарэчы, іншы заняў. Зірні ў вочы Хальудана ~ заб’е!
Новы выбух смеху скалануў сцены доўгага дома. Малады хірдман усміхнуўся і нешта прамармытаў. Вальгард зацікаўлена разглядаў паланянку.
- Ладненькая, задаволена вызначыў ён. Толькі вось паверыць цяжка мне, што дзева гэтая мячом валодае. Вось не зброя, a верацяно ў руках яе справа іншая.
- А ты паспрабуй са славенкай,хітра бліснуў вачамі Івар. Як на хольмгангу*, прапанаваў ён. 3 Эдгарам, памятаеш? нарман усміхаўся ў вусы.
Вальгард пыхкнуў:
- Каб я ды з бабай біўсяі?
Луні, які ўжо задрэмваў, падняў цяжкую мядзведжую галаву са стала і мудрагеліста вылаяўся, крыху расплюшчыўшы вока, і зноў лагодна засоп, галаву на магутныя грудзі спусціўшы, чым чарговую хвалю весялосці выкяікаў.
- Ну што, Вальгард, як наконт двубою? моргнуў масленабліскучым вокам Освік Тоўсты. Кажуць воіны: яна ў хірдзе Рандвера** ярла не нізка сядзела. А Рандвер славуты хёўдынг славенскі! Добры ваявода! гаманілі людзі. Рандвер у пашане ў Хрорыка конунга, падтрымаў Івар.
- А чаму не? раптам згадзіўся Вальгард і хітра на Скегі зірнуў. Але ж, Доўгі Меч, з умовай. Калі адолею тваю валькірыю, мая будзе!
- Што ж, naueiu нас, адказаў Скегі. Ды дзеўку забірай! — махнуў хёўдынг рукою.
Пад смех, жарты і гоман, падняўся з-за стала славуты Вальгард Ірландзец. Зграбная далонь адкінула з ілба агністую грыву, і нарман усміхнуўся.
Ну як, ваяўніца?
• Нельга адмовіць такому спрытнаму хлопцу, славенка накіравалася да расчыненых дзвярэй,
У двары людзі спешна стварылі кола, Лаяліся, гаманілі, спрачаліся, чыя пераможа, ішлі ў заклад, расплюхваючы ў бакі піва, смакавалі наперад забаўнае відовішча. Вось увайшоў у кола магутны Вальгард. Хада мяккая, тыгрыная, Прайшоўся вікінг, размінаючы цягліцы пад ухваленне воінаў. Зачараванымі позіркамі праводзілі рудога прыгажуна дзяўчаты. Магутньі і грозны супраціўнік дастаўся
* Аольмганг лтаральна "паход на востраў" двубой паміж вікінгамі.
** Рандвер так скандынавы называлі Рацібора.
Хільд.
Асцярога табе не заіпкодзіць, навучаў славенку ўраз праідверазелы Хальудан, не звяртаючы ўвагі на салёкыя жарты, якія сыпалі на яго з усіх бакоў. Вальгард бывалы баец, у сечы вельмі люты. Многія баяцца яго мяча!
Вось жа як, пабрацім! аж енчыў ад рогату Орм Кульгавьі, ледзь трымаючыся на нагах ад мёду і брагі, якія ўжо не патраплялі яму ў рот, а цяклі па вусах на кашулю. Трэба табе было з дзеўкай славенскаю раней за Вальгарда магутай мерацца! A то і так забіраць’ Цяпер жа не бачыць яе табе, як сваіх вушзй.
- Заткні горла, Орм. Змоўч урэшце, нязлосна адказаў Хальудан. He хвалюйся, Хільд, перамога твая будзе. Вось, трьімай, дан выцягнуў з похваў свой меч, Добрая зброя. Старадаўняй работы. Калісьці я ўзяў яго ў цяжкім баі. Для цябе крыху зацяжкі, але, мяркую, справіцца зможаш.
- Як-небудзь, кіўнула славенка. Паспрабую. Зброя звычна лягла ёй у далонь, палымнеючы на сонцы. “ I праўда, зацяжкі крыху", мільганула думка. На славу навостранае лязо са свістам секанула паветра і замільгала ў агніста-смяротным танцы. Хільд прывыкала да зброі і хутка вызначыла яе цудоўныя баявыя якасці і вельмі добрую балансіроўку, чым заслужыла справядлівую хвалу гледачоў і іх здзіўленне. Тое, як славенская ваяўніца валодала мячом, міжвольна выклікала захапленне.
- Сцеражыся, Вальгард, * выскаліў зубы Освік Тоўсты, У гэтай асы вострае джала.
Датчанін усміхнуўся і падняў тарчу. Хільд спрытна слізганула ў сярэдзіну кола і, адшукаўшы вачамі Скегі, крыкнула:
- Я буду біцца, хёўдынг, калі ўзнагародай мне за перамогу воля вольная будзе!
Насупіўся Скегі, але зараз жа ўсміхнуўся.
- Згода, адказаў ён. Калі пераможаш, на ўсе чатыры бакі ідзі. Я перашкаджаць не стану. I ніхто супрацівіцца не будзе. Я сказаў!
Пад рогат і выццё Вальгард бразйуў зброяй у гарчу і нетаропка накіраваўся да славенкі, агаліўшы шырокай усмешкай белыя, вільготна-бліскучыя зубы, Хільд уважліва сачыла заім пільнымі вачамі. Нарман усміхаўся, але ж таксама зорка і пранікліва сачылі яго халодныя блакітныя вочы за кожным рухам славенкі, за кожным яе крокам. Пакідаў хмель гарачую галаву. Гледачы падбухторвалі баяроў, як маглі хто на шзо здатньі. Высокі, шырокі ў плячах вікінг, магутай дыхае яго маладос моцнае цела і былінкай кволаю выглядае побач з нарманам дзяўчына-ваяўніца. Але ж бывалыя, сівавусыя баяры з сівізной наскронях і старымі баявымі рубцамі на пацямнелых тварах.
ківаюць адзін аднаму, назіраючы за яелёгкімі, непрыкметна-плаўнымі рухамі. Раптоўна Вальгардзрабіў вялізньі скачок. He дакрануліся яшчэ зямлі яго ступні. як клінок, са свістам узрэзваючы спалоханае паветра, з тарчы, нібы з масла, добры кавалак зрэзаў. Выты градам пасыпаліся на Хільд і хутка ператварылі яе тарчу ў кучу трэсак, Выслабаніўшы руку, шпурнула яна абломак у ворага і перахапіла чэрань мяча дзвюма рукамі. Бліскалі белатою зубы дана прыгожая ўсмешка не стамляла яго ауснаў. Вікінг таксама бразнуў тарчу сваю вобзем, на росна халодную пасля дажджу траву. Некаторы час моўчкі кружылі яны, нібы ваўкі, выбіраючы імгненне для смяротнага алошняга кідка. 1 дан, урэшце, м'агутным рыўком кінуў насустрач Хільд сваё дужае. гнуткае цела. Мячы з лязгатам скрыжаваліся і гучна заспявалі старадаўнюю, як сам свет людскі, песню смерці. Упэўнена цясніць вікінг ваяўніцу славенскую моцнымі вытамі. Сціснуўшы зубы, бліскаючы вачамі, Хільд адчайна адбівалася. Растрапаныя валасы ліплі на шыю, салёны пот раз'ядаў вочы, дыханне цяжкае, з шумам з грудзей ірвецца. Здаецца, вось-вось не вытрывае дзяўчына шалёнага націску скандынава, Кашуля на яе правым баку, дзе зачапіў цела клінок вікінга, набрыняла крывёй. Меч рабіўся надзвычай цяжкім, цела не жадала слухацца. Рукі па-здрадніцку дрыжалі, і адчула дзева, як у страўніку заварушылася нешта халоднае і агіднае.
He па зубах мне дан гэты”, цяжка дыхаючы, думала дзяўчына. Каб трэба яму было — даўно бы забіў. Гуляе дан, як кот з мышанем гуляе”.
Востра адточанае, выдатнай загартоўкі лязо яго мяча мільгала перад позіркам палонніцы. Але ж, мабыць, не пакінуў ў далёкім краі сваю верную слугу грозны Пярун, хоць і ўладарылі тут іншыя багі. A можа дачка яго, Магура ваяўніца дапамагла? Асцярогу прэч адкінуўшы, упэўнены, што перамога ўжо за яго стаіць, паслізнуўся ў гразі Вальгард, каля невялічкай лужыны. Паслізнуўся ды на імгненне раўнавагу страціў. Пахіснуўся датчанін магутны, і маланкай кінулася да яго славенка, і рынула вастрыё клінка ў твар вікінгу. Узмахнуў зброяй, абараняючы сябе дан, але ў алошні міг перамяніў свой смяротны лёт меч Хільд! Упаў раптам уніз і працяў сцягно Вальгарда. 3 болю і прыкрасці ён гыркнуў, нібы воўк. якога балюча ўкусіў сабака. I тым больш прыкра было, што сабаку гэтаг'а ен ужо лічыў сваёй здабычай! У любы момант мог горла ларваць патрэбы нс было. Лінула з раны цёмная ліпкая кроў, але ўтрымаўся на нагах вой-віцязь.