Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар

Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
-	Жанчыны, жанчыны, мармытаў у бараду стары Х’яльв. Усе беды ад іх. Як заспеў ты яго ля вязніцы?
-	Воін усміхнуўся, засоўваючы сякеру за пояс.
-	Гэтая ноч, Х'яльв, выклікае прыхільнасць да кахання. Я вяртаўся са стайні, калі пачуў ля поруба гаворку. Гэта былі Вальгард і славенка. Ён аглушыў п’янага каледонца і выцягнуў Хільд з ямы, каб даць ёй уцячы, Вальгард кінуўся на мяне з мячом, і я забіў яго. I яшчэ, X яльв, у руках славенкі я бачыў свой меч. Пэўна. Вальгард, ці хто з яго людзей, выкраў маю зброю. Для чаго, думаю, тлумачыць не трэба?
-	He трэба, усміхнуўся Х’яльв і ўздыхнуў. Добра, што пры табе была твая сякера.
У твар Хальудана глядзелі мудрыя, вострыя вочы старога свея, але дан абыякава вытрымаў гэты пранізлівы позірх, які быў здольны прапаліць душу і спакойна адказаў:
-	Яна заўсёды пры мне. Што Забівае належала яшчэ майму вялікаму дзеду славутаму вікінгу. 3 рук бацькі майго атрымаў я гэтую слаўную зброю. А пасля ён памер ад ран, I няма ў мяне больш
надзейнай сяброўкі!
Стары паківаў ускалмачанай галавой.
-	А мне здалося, што ты пакахаў гэтую дзеўку, а не Вальгард.
-	Гэта табе толькі здалося, Х’яльв, адказаў Хальудан і накіраваўся прэч.
Ліс правёў яго вачамі. Усміхнуўся, махнуў далонню.
-	Мусіць, здалося.
Ульф Мараход стаяў на носе “Марскога Змея", і салены паўночны вецер шалёна развяваў цяжкую львіную грыву яго валасоў, колеру старой медзі. Лёдзіста сінія, спюдзёныя, як лёд на горных вяршынях, вочы хёўдынга азіралі шэры далягляд, дзе збіраў хмары Тор-грамавік. Як І ўсе скандынавы, высокі быў Ульф ды на дзіва ладна скроены. Плечы магутныя плечы воіна, а стан тонкі дзявочы. Цякла ў жылах хеўдынга гарачая кроў ваяўнічых селундскіх ярлаў. Высакародныя і велічныя рысы яго твару ўпрыгожвалі старыя рубцы, атрыманьія ў жорсткіх сечах. Найболыл глыбокія з іх на шчацэ і голеным падбародку, рабілі суровым лік славутага воіна. Болей за паўсотні адборных малайцоў байцоў, адчайных, на ўсё здольных ваяроў, ішлі за ім здабываць гонар баявы, і далека ўжо засталася Нарвегія, Пакінулі яны родныя фіёрды, прагныя да славы і лупу. Ішлі ў далёкі паход за сваім магутным правадыром шукаць славы ў сечах лютых ды здабычы багатай на берагах чужых. Прасоленыя морам, штармамі бітыя, шмат бітваў пабачылі гэтыя вечныя бадзягі. I не было для іх лепшай музыкі за трубныя гукі баявых рагоў, грукат сталі, слеў мора, ды смяротныя крыкі ворагаў. Пад шэпт хваляў пра Лебядзіную дарогу і славу, якая чакае іх у паходзе, спявалі цяпер вікінгі за спіною грознага правадыра бярсерка*.
-	Дзеўка, намІ на Эрыне падабраная, з пруга** вярнулася, апрытомнела. Хадзем, зірнеш, лрагуў гігант Хадгар.
Ульф Мараход кіўнуў і накіраваўся на карму лёгкай спружыністай хадой. Плаўнымі і непрыкметнымі былі рухі яго моцнага гнуткага цела. Пад кашуляй, шырока расхінутай на грудзях, бронзавых ад загару і ветру, угадваліся магутныя мускулы. Ля борта дракара Лют
* Бярсерк “мядзведжая кашуля" Раз'юшаны воін, якога ў баі ахоплівае баявое шаленства. Ён не адчувае болю, кідае вобзем сваю зброю, кусае ( грызе сваю тарчу і дужа люта змагаецца ў сечы. Лічьіцца, што берсеркі ўжывалі грыбы Одына — мухаморы. ад чаго і вар 'яцелі ў патрэбны момант старыя воіны, быццам героі са старажытнай сагі ледзяной Поўначы!
** Пруг у старажытных славянаў месца між светам мёртвых і жывых.
Золатавалосы, малодшы брат Ульфа, са скуранога кубка паіў русавалосую дзяўчыну,
-	Люі, а ты добрая нянька, асабліва для маладзенькіх дзевак, зарагатаў стары Хадгар. Дзяўчына ўздрыгнула і папярхнулася. Усміхнуўся Ульф, прысеў побач і паляпаў менійага па плячы, гледзячы на дзяўчыну.
-	Ты, красуня, чыя будзеш? папытаў важар,
-	Ад каго ўцякала хавалася?
Халодныя вочы яго разглядалі дзявочьі твар.
-	He пужайся, дзева, адкажы хёўдынгу, мовіў Лют Ніхто не пакрыўдзіць цябе.
-	А чаго мне палохацца, урманін, ухмыльнулася славенка. He пужлівая,
-	Славенка? нахмурыў сівыя бровы Хадгар.
-	Як зваць будзем? пацікавіўся Ульф,
■	Хільд, заві.
Хёўдынг кіўнуў галавой.
-	Славенка, значыцца, мовіў Лют. А на Эрыне што рабіла? Адказвай жа, a то за язык цягну. Ці мовы не разумееш?
“Трэба ж, жывая яшчэ!” думала Надзея, пазіраючьі на нарманаў. “Даны! Вось жа доля мая горкая. 3 мядзведжых кіпцюроў ды ў воўчыя іклы! Хёўдынг іхні яшчэ больш люта за Скегі выглядае. Дарэмна, што прыгажосць яго мужная, уся морда вунь у шнарах і позірк што лёд. Пярунеды Магура ваяўніца, недайцецяпер загінуць!” -думкі, быццам шалёныя коні, мітусіліся ў галаве дзяўчыны. “О, багі магутныя, як жа галава баліць!” славенка міжвольна кранула валасы, адчуўшы пад пальцамі заскарузлую кару крыві.
-	Загнала ты каня, па дацку мовіў Лют і хмыкнуў, назіраючы, як Надзея балюча моршчыць твар. — Калі ён зваліўся пад табою, ты з сядла вылецела ды з усяго маху аб вялізньі валун грымнула. Хакан знайшоў цябе, калі мы на Эрыне ваду бралі.
“Вось яно што. А смаркач гэты на хёўдынга падобны. Толькі валасьі не медзь, а золата. Амаль што хлапчаня, а вочы воўчыя. О багі светлыя, ці не ляжыць зараз Хальудан, прайяты мячом Вальгардавым? Калі здагадаецца Скегі свей, люта хлопца пакараць загадае. Скегі! хваля барвовага гневу захліснула славенку. “Скегі, цмок крывавы. Чакай жа пагібель на сваю галаву’ Аж да здыхаты’"
У шэрых вачах ваяўніцы, нібы ў коміне, шуганулазыркае полымя помсты, прымусіўшы Люта нахмурыцца.
-	Анямела дзеўка гэта, ці як! страціўшы цярплівасць, рыкнуў Хадгар.
Вялізнай пяцярнёй ён згроб дзяўчыну за каўнер і страсянуў, як
кацяня. Надзея войкнула ад лерапуду і галаўнога болю. але зараз жа знянацку нават для сябе самой, выліла паток адборнай лаянкі. Гігант адпусціў яеі гучназарагатаў. Поруч з імзаліваўся смеха.м Лют. Хёўдынг жа заставаўся абыякавьім і спакойным. Вочы яго сінія былі халоднымі, як паўночныя зоркі. Палохаў іх бляск Надзею. Сіла ішла ад гэтага чалавека. Магутная, дзікая сіла. Дзяўчына ўсёй сваей сутнасцю адчувала яе.
-	Здатная на лаянку дзеўка! рукі ў бокі, рагатаў стары вікінг.
-	1 не толькі на лаянку! смела адказала Надзея. Устала на ўвесь рост дзева, спрабуючы без боязі глядзець у твар вялізнаму вікінгу. Але ўсё ж адчувала ў каленях здрадніцкую сяабасць.
-	Я ўцякла ад Скегі, празванага Доўгім Мячом!
Свей на Эрыне? здзіўлена прыпадняў бровы Лют.
Славенка кіўнула.
-	Скегі ўзяў багаты луп у саксаў і цяпер з сваім збродам святкуе сканчэнне паходу, які стаў для яго вельмі ўдачным. У лапы свея трапіла дачка саксонскага князя Сіварда прыгажуня Мойра.
-	Дзе ён захапіў саксонку? спытаў Хадгар.
-	Сакс Хенгіст вёз яе ў Ладагу, да Рурыка кнёза.
-	Далей зразумела, усміхнуўся магутны вікінг.
-	А ты, дзеўка, Хрорыку служыш?
-	Яму, кіўнула Надзея
-	Што скажаш, Ульф?
Хёўдынг толькі невыразна махнуў меднавалосай галавой.
-	Удачлівы Скегі свей! усклікнуў Лют. Вось, брат, справа годная воіна, годная арфы скальда!
-	Сівард усё аддасць за дачку, шапнуў на вуха правадыру Сноры Выдра. 1 толькі цяпер усхваляваная славенка заўважыла, што іх абступілі хірдманы Ульфа.
Узбударажыў іх аповяд дзевы славенскай. Бачыла гэта Надзея па бляску ў вачах вікінгаў, па іх тварах, прадубленых морам і ветрам. Агульную ўзбуджанасць выклікалі яе словы. Вось яна, слава! Трэба толькі хёўдынгу загадаць ім ісці ў Ірландыю, а за імі справа не стане. Адаб’юць паланянку высакародную ў Скегі. Слаўная будзе сеча!
Аб вычынах мужных распавядаюць срэбраструнныя арфы скальдаў. Мойра-дзева каштуе шмат саксонскага золата,
-	Адкуль ведаеш усё гэта? спытаў Лют.
-	На ладдзі Хенгіставай была, адказала Надзея, і бліснуў цёмнай барвай агонь у глыбіні яе вачэй, асвяціўшы сталь у позірку.
-	Помсты, нябось, хочаш, усміхнуўся Хадгар, але прамаўчала ваяўніца.
Раптам Ульф хёўдынг паказаў ёй меч падарунак Хальуданаў.
-	Побач з табой ляжаў клінок гэты. Няўжо твон?
-	Мой, адказала дзева няцвёрдым голасам, апускаючы галаву. У вочы глядзеў ёй грозны вікінг, і адчувала холаду сэрцы сваім Надзея ад позірку яго. На магутных грудзях дана, заўважыла славенка ўколатую выяву ладдзі, пакасаваную старымі баявымі рубцамі.
-	А ці валодаеш ты, дзева, зброяй гэтай?
-	Будзь упэўнены, хеўдынг, што не дарэмна за сабою цягаю, насупілася Надзея. Праверыць не жадаеш? “I хто за язык цягнуў? мільганула злая думка.
Хёўдьінг усміхнуўся і працягнуў меч дзяўчыне. Яна прыняла зброю, адчуўшы яе прыемны цяжар. Ульф адвярнуўся і пакрочыў на нос дракара, дзе люта шчэрыла зубы пазалочаная морда жудаснага цмока.
-	Гэй, Свен! Пакармі нашага новага хірдмана! усклікнуў Лют Прыгажун, зірнуўшы на Хільд вясёльімі вачамі. Адкажы мне, красуня, а ў Хрорыка конунга ў Альдэйгюбаргу кім была? Няўжо воінам?!
Юнак і нарманы. якія знаходзіліся поруч з ім, аглушальна зарагаталі.
-	Калі віцязі там такія, то варта нам, пабрацімы, завітаць да старога конунга, і ўжо тады мнебудзе належань пасад яго! крыкнуў Сноры Выдра.
-	Ды ну! гуў Хадгар. ~ Калі ваяваць славен жадаеце, то без мяне. Хадгар з бабамі не змагаецца!
Надзея ўсміхнулася і з’едліва адказала:
-	Чаму ж, харобры ваяка селундскі, не валадарыш ты ў Альдэйгюбаргу? На словах вы ўсе здатныя. Хвацкія ды спрытныя хлопцы. Але ўцякаюць вашы дацкія крумкачы ад сокалаў варажскіх.
-	Вікінг не ўцякае з сечы! усклікнуў Лют. 1 Хрорыка мы не пужаемся. I ты, дзева, гзта ведаеш. Але, урэшце, сама пабачыш, што няма роўных у бітве сынам фіёрдаў!
-	А то не бачыла!
-	Колькі не з’яўляўся ля берагоў Гардарыкі “Марскі Змей”, уцякалі, ахопленыя жахам б'ярмы, карэлы ды славене! I на гэты раз абавязкова кінуцца наўцёкі’
Мала гонару сялян сячы! пагардліва крыкнула Надзея, але Лют не звярнуў на яе ўвагі.
Як адаб’ём саксонку ў Скегі, зноў плюндраваць землі Хрорыкавы будзем. Туды мы шлях свой трымалі! Баяцца Ульфа Бярсерка і крумкачоў яго хірда. Стары конунг стаў, слабее яго рука. He падужаў Вады конунг вікінгаў, клікаў Хрорыка венда, але не перасіліць данаў і яму! Бераг ваш месца для лупу!
А не задужа выхваляешся, дан? мовіла Люту славенка.
-	Хопіць, са смехам сказаў Хадгар Мядзведзь. He да твару воіну, Лют, сваё языком браць. Для гэтага ёсць меч!
Шчокі юнака запунсавелі, а Надзея ўсміхнулася. .
-	Праўда твая, вікінг. Слова не меч. На полі бітвы лютай няхай мужнасць і клінкі вырашаюць, каму ў Валгалу, а каму яшчэ зямлю таптаць. Самі вы не горай за мяне ведаеце, што віцязі Рурыкавы не ropuj за вас сякеру трымаюць. He аднойчьі бітыя вы былі.