Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар

Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
-	Прэч ад яе, нарманскае гадзяня! прахрыпеў ён.
Вікінг адшпурнуў ад сябе саксонку і ў гэты момант Хенгіст, што меў сілы, кінуў у ворага нож. Тугой дугою выгнулася дужае цела Скегі і скрамасакс урэзаўся ў тарчу аднаго з пабрацімаў, які знаходзіўся за спіной свайго хёўдынга.
-	Добрая зброя! мовіў Токі і вырваў нож сакса са сваёй тарчы.
Орм Кульгавы падышоў да параненага ворага і ўзмахнуў сваёй сякерай. Хенгіст спакойна глядзеў яму ў вочы, высока падняўшы ўскалмачаную сівую галаву. Шырокае месяцападобнае лязо са шчарбінамі ля пярэдняга краю рассякло старому ключыцу, і ён моўчкі паваліўся, захлынуўшыся крывёю
-	Смерць яго заслугоўвае павагі, гладзячы бараду, сказаў стары суровы Х’яльв. У Валгалу*** шяях гэтаму воіну. Ён годны яе! Валькірыі дзевы****, гэты сакс ваш!
-	Звер! раптам выкрыкнула Мойра. Ускочыўшы, кінулася яна да Скегі, мецячы пальцамі вікінгу ў вочы. 3 усмешкай перахапіў хёўдынг яе тонкую белую руку і пад рогат воінаў, лёгкім плескачом кінуў на завэдзганую крывёю палубу. He гледзячы болей на прыніжаную дачку знакамітага Сіварда, гаркнуў сваім хірдманам*****:
-	Кідайце за борт саксонскую ладлу, пабрацімы!
-	На вёслы! Цяпер нам шлях на Эрын****** !
* Эрл зпытул, пазней прыраўнаваны да графскага. Але ж эрлы лічыліся болый ві'ісакароднымі за графаў. У скандынаваў эрлам адпавядалі ярлы-князі.
** Ложка Ф^аконаў у паэзіі скальдаў адна з назваў золата ■ яго кёнінг,
*** Валгала { Вальхала) — нябесны палац Одына, кудьі трапляюць эйнхерыі, воіны, якія Зіігінулі ў баі.
**** Валькірыі Літаралыза. "якія выбіраюць забітых", Дзевьь ваяўніцы, якія кружаць н.зд сечай на вялізных крылатых конях, выбіраючы ў Валгаву найбольш адваж.чых баяроў.
***** Хірдчаны ^оіны хірды-скандынаўскай дружыны.
****** ЭрЫн старажытная назва Ірландыі.
Вікінгі аыкідвалі мёртвых саксаў у мора. Поўны невад будзе у Pan*выкрадальніцы!
Хітрамудры Х’яльв паклікаў да сябе Скегі і паказаў яму на аднаго з загінуўшых.
-	Зірні, хёўдынг. He ўсе хірдманы Хенгіста саксонцы.
-	Я не разумею цябе, Х'яльв. Няўжо толькі сыны Паўночпых краін** ходзяць па Лебядзінай дарозе***? паціснуў магутнымі плячамі Скегі.
-	He, не толькі, згадзіўся стары. Але зірні на гэтага юнака. Ён вараг****. I ён не адзіны. 1х ледзь не палова ў хірдзе сакса. А ў кожнага на воінсім поясе, ці нават на тарчы, знак вогненнай птушкі Рараг*****!
Вочы хёўдынга звузіліся.
-	Валасы твае, Х’яльв, пасівелі ў сечах і паходах далёкіх. Гады далі табе вялікую мудрасць, але ўзамен не згорбілі спіны, і вочы твае засталіся зоркімі, як не ў кожнага з маладых’ паляпаў Скегі па плячы свайго даўняга настаўніка і пабраціма.
-	Рараг! Сокал на белым полі, які падае на здабычу! Татэмны знак Хрорыка конунга******. 3 Альдэйгюбарга*******'
Доўгі Меч пацёр шчацінне на кепска голеным падбародку.
-	Што рабілі яго воі на шнеку Хенгіста? Цікава.
-	Папытаць бы трэба, але ж мерцвякі-славене не адкажунь, прамарматаў Х’яльв. Але бяда малая. Дачка эрла адказ дасць! А, можа, я і сам здагадаюся.
-	А ёй больш нічога і не застаецца, кіўнуў агніста-рудой галавой грозны хёўдынг. А гэтага таксама Эгіру ў палац! пхнуў ён ботам цела юнага варага.
Але, да здзіўлення вікінга, юнак ціха застагнаў.
-	Падайце сюды элю крыкнуў Х’яльв,
Пабрацімы прыпаднялі варага. Паранены застагнаў зноў і крыху расплюшчыў вочы.
-	Ты пабач! Смаркач зусім, а зброяй нядрэнна валодае. На маіх
*	жонка марскога еелікана Эйра, яна збірае ў свой невад
патануўшых у моры.
** Паўночныя краіны Скандынавія.
* * * Лебядзіная дарога так скальды называлі мора. (Сцяжына кра чак, Дарога кітоў, Раўніна цюленяў і г. д.),
**** Вараг (наранегf ~ назеа прыбалтыйскіх славянаў. На Русі варагамі называлі яшчз і наймітаў.
Птушка Рараг тотэмны знак варажскага князя Рурыка.
****** Хрорык конунг так скандынавы звалі Рурыка.
*******^льдэйгюбарг скандынаўская назва Ладагі.
вачах Таргейра на меч насадзіў, як кавалак мяса на пожаг! Скегі растуліў юнаку вусны і ўліў яму няшмат англасаксонскага напітку. Той сутаргава праглынуў, Жалезны шалом споўз з яго галавы і на здзіўленне воінам, русая каса, захаваная пад барміцай*, саслізнула на плечы, Х’яльв неразборліва вылаяўся і развёў рукамі.
Глядзі, пабрацімы, баба!
Ваяўніца, ужо апамятаўшыся, агледзела кола вікінгаў пагардлівым позіркам.
-	Урмане** прамармытала яна Звязенілі ўсё ж, сабакі.
-	Во лаяцца як! нахмурыўся Хальугар Злы.
Дзева невыразна прабубніла яшчэ нешта і зморшчыла ад болю твар.
-	Э-э-э, працягнуў Скегі. Яшчэ трохі, мовіў хёўдынг, дакранаючыся да яе апухлай патыліцы, і гэтай валькірыі мазгі бы на палубу выбілі. Шалом ды каса выратавалі.
Воіны зарагаталі.
-	Стала быць, мужы павыводзіліся ў Альдэйгюбаргу, калі ў конунга дзеўкі зброяй размахваюць ды на ладдзях ходзяць, а не парты мыюць?! -пад усеагульны рогат спытаў Фарлаф Цюлень.
Халодны агонь замігцеў у шэрых, як дым, вачах ваяўніцы і дзёрзка адказала яна вікінгу:
-	Мужоў знарочыстых і харобраў*** хопіць на вас у Рурыка! Пра ваяроў стольнай Ладагі слава далёка грукоча! Ды толькі на такіх ваякаў, як ты, ім хадзіць сорамна, ды клінкі славутыя крывёю сабачай пэцкаць. Дзевак, вось, пасылаюць!
-	Ай дык баба! у захапленні раўлі хірдманы. Ну, пабрацімы, чым жа не дзева Валгалы**** перад намі?
-	Выпі яшчэ, працягнуў ёй рог з элем Х’яльв. Дзяўчына, адхлёбнуўшы, закашлялася.
-	Цікава, а ці шмат у Хрорыка такіх ваяўніц прыгажунь? Скегі правёў пальцам па яе шчацэ.
-	Табе кіку*****, золатам шытую насіць, а не шалом цяжкІ. Адкажы мне, дзева Одына, як клікаць цябе будзем? Ды што мужьг Хрорыка конунга ў гасцях у Хенгіста сакса рабілі?
Крыху памаўчаўшы, адказала яна:
* Барміца жалезная кальчужная сетка, якая прыкрываешыю і плечы ад вытаў.
** Урмане славянская назва скандьінаваў, часцей нарвежцаў.
*** Знарочысты высакародны, лепшы. Харобар (Храбар) адважны воін, віцязь.
**** Дзева Валгалы дзева Одына, валькірыя.
***** Кіка галаўны ўбор замужніх славянак.
Хільд*, вашы клічуць.
* Імя воіна годнае, кіўнуў галавой хеўдынг,Мабыць, заслужыла. Ш го ж за справы ў твайго конунга са старым саксам?
Ты ў конунга і спытай! блісканула вачамі дзева.
Скегі ўсміхнуўся, і славенка зразумела, што хеўдынг болей жартаваць не жадае. На сонцы зазІхацела лязо баявога нажа, вастрыём крануўшы яе шчаку.
Ну? прыпадняў бровьі вікінг -Можа, гэта надасць патрэбную вагу маім пытанням?
Дымна шэрыя вочы Хільд спакойна глядзелі на яго. Hi адзін мускул не ўздрыгнуў на яе тонкім прыгожым твары. Толькі на шыі білася сіняя жылка.
Мужная, пагладзіў бараду Х’яльв, паглядаючы на Хальудана маладога вікінга, нядаўна прынятага ў хірд. Але яшчэ раней гэты спрытны, адважны хлопей заваяваў сваёй сякерай славу і сваю мянушку Сякач. Цяпер жа ён змрочна сачыў за хёўдынгам, які трымаў нож ля твару славенскай ваяўніцы і цвёрдыя яго пальцы звычна песцілі адпаліраваны чэрань улюбенай францыскі**. Х’яльв усміхнуўся ў бараду.
He псуй ёй твар, Скегі! Дзевы з прыгожым тварыкам і пяшчотнаю скурай каштуюць даражэй, чым упрыгожаныя шнарамі, нават, калі дзевы тыя воіны!
Пачуўся вясёлы смех вікінгаў
Хто ж пажадае набыць гэтую кошку?
Можа ты, Х'яльв? крыкнуў старому Орм.
Але сцеражыся. дружа, каб такая наложніца не адрэзала табе дужа важную і патрэбную частку цела!
Нарманы заходзіліся з рогату. Адзін Хальудан хмурыў чало. Малады хірдман зрабіў крок уперад, збіраючыся штосьці сказаць, але раптам перадумаў і застаўся на месцы,
Я прасцей спытаю, жмурыў Х’яльв хітрае вока
Адкажы старому, красуня, навошта Хрорыку спатрэбілася дачка Сівардава? У Альдэйгюбарг вёз яе Хенгіст. Ці не так?
Хільд уважліва зірнула на старога воіна.
‘ Стары Ліс”, са злосцю падумала яна. “Ад яго нічога не застанецца ў таямніцы”!
Сівард і Хенгіст сваякі. Але ж не было паміж імі ніколі згоды. У жылах Сіварда цячэ дацкая кроў. Хенгіст ненавідзеў нарманаў,
* Хйьд ад скандынаўскага бітва. Хічьд імя адной з валькірый.
Францыска двухлязовая сякера. Улюбёная зброя франкаў. Адгэтуль і назва.
Сівард наадварот. Часта сыноў Поўначы у свой одаль* клікаў, каб вышэй суседзяў падняцца ў міжусобных спрэчках крывавых. У Англіі не любяць эрла, але вымушаны з ім лічыцца. Цяпер жа ў яго нелюбоў з каралём, вось і абяцаў Сівард прыгажуню Мойру Харальду** сыну Хальудана Чорнага, каб разлічваць на яго падтрымку. Харальд хоць і малады, але ўжо відаць, што будзе з яго славуты конунг! Калі ён раней часу галаву не зложыць. Эрл разумны і хбча мець такоіа зяця. Маці Мойры была наложніцай Сіварда. Ён узяў яе сілай. Прыгожая была. Са старажытнага роду каледонскіх*** вальхаў****. Узненавідзела адразу Сіварда ганарлівая прыіажуня, а потым пакахала. Дзіця ад яго панесла. Х’яльв зірнуў на палонніцу.
Хільд сядзела, абапёршыся на борт, і глядзела ў мора. Стары вікінг падміргнуў хеўдынгу.
•	Дык вось. Змовіў, значыцца, Сівард дачку за Харальда сына Хальудана, а тая ўзяла ды ўперлася. Кроў нябожчыцы маці разгулярася, Х’яльв усміхнуўся. He любяць вальхі сыноў Поўначы! He люб.яць і баяцца. Ды эрлу, відаць, капрызы дзявочыя хопь бы што. Сказаў адрэзаў! вікінг зноў усміхнуўся. Вось і вьірашыла Мойра ўцячы, а дзядзечка Хенгіст дапамог. А ён, як я ведаю, у добрых сябрах таварышах з Хрорыкам конунгам хадзіў. Разам яны з данамі ваявалі. I не аднойчы. Ну што, прыгажуня мая, праўду кажа стары? Ці не? Вось толькі адно ведаць жадаю. Стары нарман пагладзіў сівую бараду. У Урорыкавых жылах таксама цячэ вальхская кроў. Але з-за гэтага ён іле дасць прытулак. На што разлічваў Хенгіст і ўцякачка Мойра? Здаелдца мне, што ў вагіра***** свае намеры накшталт Сівардавай дачкі. Толькі вось якія? Распавядаць не жадаеш, прыгажуня? Што за карыс ць Хрорыку?
Хільд пранізліва зірнула на нармана.
•	Ты і так усё ведаеш, Ліс. А простаму кмецю****** далёка да кнёза*"1*****, а яшчэ далей да яго думак і намераў!.
‘ Одаль вотчына.
”* Харальд сын Хальудана Чорнага, вікінг, які каля 900-га году ўперсйыню аб'яднаў Нарвегію пад сваёй уладай. Ен даў зарок не стрьігчы валасйў сваіх, пакуль уся краіна яму не скорыцца, і яго празвалі Харальдам Касмату ім. Калі ж ён стаў конунгам Нарвегіі, загадаў адсячы сваю доўгую касу, і лк. 'дзі пачалі к.пікаць яго Хараньдам Прыгозкавалосьш.
*★■ * КаледонІя старажытная назва Шатландыі.