• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўночная песня  Алесь Нічыпар

    Паўночная песня

    Алесь Нічыпар

    Памер: 120с.
    Мінск 2005
    21.86 МБ
    Н	ож у далоні дзяўчыны ўздрыгваў. 3 натоўпу палонных выступіў Убе, сын Арні Кіпцюра, празваны Сынам Хвалі.
    -	Яе болей няма, Хільд. Хёўдынг убачыў яе на досвітку. На парозс ляжала з кінжалам у сэрцы.
    -	Калі яна не змагла забіць мяне, то вырашыла загубіць сябе.
    * Біўрэст (біўрост) вясёлкавы мост, уваход у свет асаў.
    Гордая была гэтага не адняць, вікінг зірнуў на Надзею, бліснуў вачамі. Сілай я ўзяў дзеву гэту, але кахаў моцна яе, дужа кахаў. A цяпер чыні сваю помсту хутчэй. Я стаміўся гаварыць!
    Свей дзёрзка рассмяяўся ёй у твар. Але не стала біць ворага злога славенка. Нож выпаў з яе рукі, пахіснулася дзева і твар далонямі прыкрыла.
    -	Будзь пракляты ты, свсй! ускрыкнула яна.
    -	Эх! выгукнуў Хадгар He бачыць нам золата Сівардава. Але не бяда. Добрая была сеча. А лупу ў Рурыкавых селішчах хопіць.
    -	Твая праўда, кіўнуў Сноры. Зачакаліся нас даннікі старога конунга.
    “Каб вам здохнуць”! падумала Надзея, пачуўшы словы гэтыя.
    -	А можна будзе і да вендаў* завітаць, як з паходу вяртацца будзем, мовіў малады Кнут.
    -	He, няварта, сказаў на гэта Сноры Вьідра. Хіба ў наступным паходзе. Спадзяюся, што цяжкі адздабычы будзе “Марскі Змей", якую у весей ды славен возьмем. А на цяжкай ладдзі хто ж у паходы ды набегі ходзіць?
    -	А ты што, Сноры, зарагатаў Хадгар Хіба, апрача золата на дракар усялякую брыду цягнуць станеш?!
    Воіны захлынуліся рогатам.
    -	Ды жартаваў я’ — рагатаў з астатнімі Снорьі.
    -	Зірніце, хлопцыі-усклікнуў Гунлаўг Страла, адчыніў-шы трум. — Колькі ўсяго наваяваў Скегі!
    -	А ці праўда, Скегі, спытаў Яльмар Срэбны Пояс, што бачыў ты сваю фюльг’ю?
    -	Хутка ты сваю ўбачыш! — цяжка дыхаючы, агрызнуўся хёўдынг.
    Хальудан яшчэ дыхаў, але ўжо халодным стала чало яго. Недзе ў вышыні кружылі дзевы валькірыі. Новыя эйнхерыі сядуць сёння за Одынавым сталом. Кожны дзень будуць баляваць героі, кожны дзень будуць ламаць зброю ў бітвах, да апошняга дня дня Рагнарак** Бітвы багоў. У апошні раз тады падымуць зброю героі. Поплеч з багамі, светлымі асамі, будуць змагацца яны, пакуль не згіне свет!
    -	Выратаваў ты мяне, вікінг, а я загубіла цябе помстай сваёй. Мойру не ўратавала, а цябе, сокал ясны, загубіла!
    -	Годзе тужыць, дзева, прагучаў над вухам бас Хадгара. Кожны мужчына шчаслівы, калі спаткае смерць у бітве, Юнак гэты біўся адважна, Валгалы годны.
    * Венды скандынаўская назва прыбалтыйскіх славянаў.
    ** Дзень Рагнарак апошняя бітва паміж багамі і веліканамі, у выніку якой загіне свет.
    Надзея падняпа на суровага нармана свае вочы, слёз лоўныя. Усміхаўся магутны Хадгар, абапёршыся на свой жудасны молат, на якім сохлі цёмныя плямы крыві. Вецер пеніў сваім подыхам яго сіваснежную бараду.
    -	Усе мь: помсты шукаем за крыўды свае, за смерць пабрацімаў і сваякоў, дь! за шмат што іншае. Але добра зрабіла ты, што не стала помсту параненаму свею чыніць. Хёўдынг пераівкаджаць не будзе, але і не пахваліць за такі вычын.
    Скегі славуты воін, і мала гонару яго, параненага, як барана рэзаць. Ульф паважае права помсты, справа гэта годная, хаця сам ён ніколі не помсціць. Што яму людзі, калі служыць ён Аднавокаму! У бярсеркаў няма сваякоў. Жыццё іх вайна, а ўвесь клопат уласны хірд. I ты, дзева, смаркачы вытры, У воіна слёз няма. Хадзем. Вікінгу твайму, якога забіў я, ужо нічым дапамагчы нсльга. Бачу я пацалунак смерці на ліку яго. Задужа моцны выт. Забойца звычайна б’е адзін раз і смяротньгя раны такія!
    Схілілася славснка над данам і вусны яе кранулі халодны лоб Хальудана, і сляза дзявочая на нічаку яму трапіла.
    А паміж тым, Хакан і Глум ужо знялі са штэўня пераможанага “Крумкача” драконавую галаву. 3 нянавісцю сачыў бездапаможны Скегі, як усю здабычу, у бітвах набытую і ў набегах нарабаваную, выносяць з яго ладдзі хірдманы Ульфа. Цяжка было ў яго на душы. Змрочныя былі рэшткі яго людзей, якія кінулі зброю і засталіся жыць. 1 крыкнуў ён Ульфу:
    -	Слухай мяне, дан, добра слухай! Забі мяне зараз, не то шкадаваць будзеш, калі зноў на ногі я ўстану!
    Але пад рогат хірдманаў Ульфавых, пад іх злыя жарты ўжо адплываў у сінь далягляду “Марскі Змей". 1 страшнай клятвай кляўся Скегіхёўдынг, адпомсціць Ульфу Мараходу. На клінку сваім слаўным кляўся, перад пабрацімамі вернымі.
    Да крыві кусаў вусны ў злоскі і бяссіллі. Абяцаў Скегі, што ўрэж:а арла крывавага ён Хільд, няхай яна сапраўды дзева Валгалы. Смерцю пакарае ведзьму, лютай і бязлітаснай смерцю. Многіх славутых ваяроў пасеклі Ульфавы даны. 1 глядзеў Скегі на іх збялелыя мёртвыя твары, і боль люта грыз яго душу. Няма ўжо з ім вернага і мудрага Х’яльва Ліса. Дурманлівы ліпец і хмельную брагу п’сён у палацы Одына. Ядуць мяса вепра Сэхрымніра*, славутыя эйнхерыі, славяць Высокага! Цешацца ў сечах жорсткіх, а ён, Скегі, мячом бярсеркавым скалечаны, на ногі ўстаць не можа. Няўжо ўсё? I кроіў жах сэрца мужнае, рваў на
    * Сэхры.чнір вепр, якога забіваюць для баляванняў эйнхерыі. Але на досвітку ён адраджаецца.
    часткі, нібы мядзведзь кіпцюрамі.
    Ведала Надзея ад Хадгара, што ідуць даны зсмлі, Рурыкавай рунэ падуладныя, ваяваць. Лютыя находнікі зноў ідуць жэрці кроў славен, весяў ды карэлаў. Рабаваць і знішчаць безабаронныя паселішчьі. Плач і лямант, моцны пах гары і крыві, трэск полымя на саламяных стрэхах ды жудаснае выццё данаў рабаўнікоў. Так добра было гэта ўсёзнаёмадзяўчыне. Ах, як добра. Усіх сяклі вікінгі, і старым і малым літасці не бь:ло. I глядзела цяпер Надзея на гэтых людзей: маладых хлогшаў і старьіх, пасівелых у сечах ветэранаў, і думала. Няўжо гэта яны зараз жартуюць і рагочуць? Няўжо з жартамі і смехам, усмешкамі ў светлых бародах, з вясёлым бляскам у вачах ідуць забіваць жанчын, ды дзетак на дзіды дзеля забаўкі падымаць? Няўжо будуць? Цяжка душылі за горла ўспаміны жудасныя.
    -	Чаго сумуеш, дзева? гучна крыкнуў ёй у самае вуха юны Лютбярсерк, голасам сваім звонкім палохаючы цяжкія думкі. Знянацку дзяўчына ледзь не ўскрыкнула. Чаго палохаешся? He з’ем! весела мовіў ён і прысеў побач. Весткі я табе прынёс добрыя. Вырашыў хёўдынг цябе адпусціць. “Дзева гэта мужная мне падабаейца’’, казаў мой брат. Сілай трьімаць цябе не будзе.
    -	А ці не баіцца хеўдынг, што я паспею папярэдзіць хярсіраў*, і весь са славенамі пры зброі чакаць вас будзе? Што тады рабіць пачняце?
    Лют зарагатаў і ляпнуў дзяўчыну па плячы.
    -	Пераб’ём іх, і справа ўся! Нікога мы не баімся! А цябе, Хільд, мь! высадзім далёка ад селішч, на якія набег чыніць станем. Ногі твае не хутчэй за “Марскога Змея"! юнак усміхнуўся, а Надзея заўважыла, як вялізны крумкач сеў на плячо Ульфа. Вікінг дакрануўся пальцамі да яго чорнай шыі і нешта сказаў гэтай таемнай птушцы. Прасачыўшы яе позірк, Лют горда пачаў тлумачыць:
    -	Усюды адшукае Цень Муніна свайго лепшага сябра. мовіў ён. Гэты крумкач дар Одына Ульфу.
    -	Я ведаю, Хадгар казаў мне аб гзтым. кіўнула Надзея, адчуваючы непрыемны халадок на спіне. “Ніхто яшчэ не бачыў, каб так далёка ў мора заляталі крумкачы”, падумала дзяўчына. Лют нібы ўгадаў яе думкі і лаблажліва ўхмыльнуўся.
    -	Цень Муніна незвычайны крумкач, дзева, Гэта птушка Аднавокага. 1 калі загіне гэты крумкач, нябесныя коні валькірый панясуць Ульфа ў Валгалу. Так прадказала майму брату наша маці -
    * Хярсіры перйшпачаткова ў скандынаваў дробная правадыры плямёнаў.
    вёльва* Сігрыт. Усе мужчыны нашага роду былі воінамі, 1 ніхто з іх не памёр на саломе! з гонарам зляталі гэтыя словы з вуснаў юнага Люта.
    Калі я нарадзіўся, Аднавокі таксама сваякам знак даў. Я таксама, як і брат, прагна лізаў соль з бацькоўскага клінка, які цяпер належыць Ульфу. Эльвіра Бярсерка ўжо не было сярод жывых, калі нарадзіла мяне на свет Сігрыт. Ён паклаў сваю буйную галаву ў Х'ятландзе*, калі ваяваў там з мясцовымі горцамі, юнак раптам зазірнуў у дымнашэрыя вочы Надзеі.
    -	А цяпер, Хільд, твой аповяд выслухаць жадаю. мовіў ён. Ты знатнага роду?
    Надзея паціснула плячамі і адказала:
    -	Я не люблю ўспаміны. Мінулае пячэ мне сэрца. Што тычыцца роду майго, то вікінгі з Селунда высеклі ўсіх у маім паселішчы ад барадатых мужчын воінаў і паляўнічых да немаўлят. Бацька мой бьіў звераловам. He аднойчы з рагацінай адзін супраць мядзведзя хадзіў і, як амаль што ўсе мужчыны нашага роду, спрытна зброяй валодаў: хвацка на сякерах ды паліцах біўся. He аднойчы па зову кнёзаў у паходы хадзіў. На маіх вачах забілі яго даны...
    Дзяўчына ўздыхнула, а Лют. рукамі развёўшы, хайеў нешта мовіць, але ў гэты момант, раптам пачуўся гучны лямамт:
    -	Дракі!** Дракі! О, багі!
    Ад борта адскочыў К’ятві Чорнавалосы і, нешта гаворачы, паказваў пальцам на мора. Лют і Надзея ўскочылі з месцаў сваіх і тут жа здранцвелі. Вікінг схапіўся за нож на поясе, а славенка, замёршы ля мачты, з жахам глядзела на вялізную голаву цмока, якую мерна калыхалі хвалі побач з ладдзёй.
    -	Ёрмунганд!*** у захапленні шапнуў Лют. 3 жахам сачылі за цмокам мараходы; глядзелі ў халодныя бурштынавыя вочы марскога дракона, галаву якога яны вырэзвалі на сваіх ладдзях. Яго чорная луска адлівала сінню пад сонечнымі промнямі, цела было схавана вадою, але па вялізнай галаве пачвары Надзея здагадвалася пра яго жудасныя памеры.
    -	Гэты вадзяны гад, як шкарлупіну ад яйца, можа раздушыць дракар, шаптала славенка Люту.
    -	Ульф, Хадгар і Сноры, раней таксама бачылі гэтых вялізных змеяў. Але вось, як бачыш, яшчэ жывыя, паціснуў плячамі юнак. Звер крыху разявіў зяпу, усеяную дробньгмі вострымі зубамі і павольна
    * Вёльва прадраказальніца.
    ** Х'ятланд Шатландыя.
    *** Дракі -так вікінгі называллі вялізных марскіх раптыіій.
    **** Ермунганд сусветны змей, які жыве j' моры і акружае сваім целам усю зямлю, кусаючы свай хвост.
    скіраваў да ладдзі сваё магутнае цела. Надзея сутаргова праглынула сліну, убачыўшы шырачэзную спіну пачвары, якая паказалася скрозь хвалі.
    -	Што Ульфаў карабель, дакрануўшыся далонямі шчок, прамармытала дзяўчына.
    Вікінгі, нягучна лаючы звера, адступлі ад борта, Уладар мора быў ужо блізка. Хадгар, успамінаючы багоў, палез пад насціл палубы, дзе ў паходах вікінгі захоўвалі зброю, па свой улюбёны молат. Толькі хёўдынг застаўся на месцы. Скрыжаваўшы на грудзях магутныя рукі, Ульф спакойна назіраў за монстрам, галава якога ўжо навісала над ладдзёй. За хёўдынгам сталі Хадгар Мядзведзь са сваім адзіным сваяком молатам, а таксама Лют Золатавалосы, узброены дзідай. Але падняў правадыр руку і мовіў: