Паўночная песня
Алесь Нічыпар
Памер: 120с.
Мінск 2005
I тут, на табе удача якая. Яшчэ не астыла кроў на сякерах іхніх. Апрача Цвярдзяты яны яшчэ два вялікія селішчы сплюндравалі, як нос да носу з намі сутыкнуліся, пякучым агнём пашлі вочы ваяводы, калі ўспамінаў ён бітву жорсткую, кулаком па раскрытай далоні пляскаючы. Сёрбнулі даны гора. Дзвюмя ладдзямі дракар мы ў абцугі.заціснулі. Але яны ўцякаць не думалі! Вікінгі не ўцякаюць. I была сеча лютая. 3 адчаем секліся даны. Воіны яны ладныя, а дружына Ульфава мацёрая. Нас не дужа і болей за іх было. Вядома ж, Ульфаў дракар, як дзве снекі нашыя! Але перамагаць мы пачалі ворагаў ваўкоў паўноч-ных. A тут яшчэ Глузд Усяславіч неспадзеўкі наляцеў. Так вось, значыцца, і знішчылі мы ваўчьш даўніх. Вышата, унь, братку Ульфава на меч падлавіў. Малайчына. He кожны з бярсеркам падужацца зможа. He бяда, што мордай цяпер дзевак і дзяцей палохаць стане, аглушальны рогат ладажанаў разнёсся па ўзбярэжжы. Каб не шалом з лічынай, быйь бы яму забітым! Усіх мы вьфазалі. He варты яны жалю. Ульф з Хадгарам апошнія засталіся. Слаўныя воі! Хадгара дзідамі працялі ды ў мора скінулі. А вось хёўдынга я жыўцом узяць загадаў. Ледзьве звязенілі. У Ладагу вязём. Шмат крыві ён нам выпіў. Многіх вояў добрых пасек і скалечыў звер, не чалавек. Ледзь падужалі. Усямір абухам па патыліцы сабаку шалёнага выцяў, з ног зваліў, а ўжо там скруцілі. Кмеці смерці яго патрабавалі. Шмат у каго ён сваяка ці пабраціма забіў. Ды я не згадзіўся. Як ніяк, а ён ярл дацкі! Вязень знатны. Няхай князь яго лёс вырашае.
Буявіт апусціў сваю вялікую галаву, вусьг сівыя прыгладзіў. Уздыхнуў, гледзячы на свае магутныя, як ціскі, рукі з нягнуткімі пальцамі і мовіў:
- Вось я табе што скажу. А ты мужнай будзь. Помні, што не баба воін. Памёр наш кнёз Рурык. Так вось, Надзея, памёр. На месца яго Вольг сесці хоча, жадае ўладу пад сваю руку браць. Вось нас і нагнаў Глузд Усеславіч. Загад нам Вольгаў прывёз дамоў вяртацца. Маўляў, быццам бь[ прьгзнала чадзь лепшая* Вольга! Сын Рурыкаў Інгар, яшчэ дужа малы для пасаду княжага. Калі мяняюцца валадары, сама ведаеш, смута крывавая ля дзядзінца заўжды ходзіць, Распавядаў нам Глузд: не пажадаў Вольга Рацібор Маўчун на пасад княскі, Маўляў, дужа ганарлівы, значыць, Вольг, звычаі славенскія не паважае. Вось і панлаціўся галавою стары за словы такія. Людзі рознае кажуць. Адзін гаворыць, што забілі Маўчуна па загаду Вольга, другія, што сам кнёз сваёй рукою засёк. Будзь жа мужная, дзяўчынка. У жыцці шмат болю. Ен мне таксама пабрацімам быў, ты тое ведаеш. Шмат бітваў поплеч выстаялі.
* Чадзь лепшая старэйшыя воіны ў дружыне.
- Адпомсці ж Вольгу, баярын! ускрыкнула Надзея, скідаючы з плячэй воўчы плашч.
Славенка стала на ўвесь рост. Барва цякла ў яе вачах, уздрыгвалг вусны, да крыві пракушаныя.
- Адпомсці, ваявода!
- Маладая ты яііічэ, Надзея. Можа зразумееш з часам. можа не, але помсціць за пабраціма я Вольгу не буду! Зла на яго не трымай. Для помсты крывавай момант нязручны. Усобіца ворагам нашым, данам асабліва, на руку. Ды і ў навагародцаў рукі свярбяйь на варагаў. А Вольг, сама разумееш, птушка высокага лёту.
Але ўжо не слухала ваяводу Надзея. Марудна цягнула ногі па ўзбярэжжы марскім, і вецер дыхаў холадам на яе гарачы твар. I здзімаў вецер з вачэй яе слёзы празрыстыя. 1 тут раптам, тройчы крыкнуўшы, над вогнішчамі прамільгнуў цень вялізнага крумкача.
- Цьху ты, нечысць! Цур мяне! адмахнуўся ваявода.
- I праўда, погань, згадзіўся Вышата. Крумкачы не совьі, па начах не лятаюць.
Надзея, абхапіўшы далонямі калені, пазірала на жоўтабарвовыя языкі агню, калі побач сеў Вышата. Некаторьі час, моўчка сядзеў грыдзь.
- Уся дружына, Надзея, па Рацібору смуткуе і журыцца. Цяжка на сэрцьі ў вояў, мовіў нарэшце ён, Слаўны быў ваявода і розумам, і доблесцю. Вольг ліхадзей, але супрацьстаяць яму няма сілы. Смерці мы не баімся, гэта не аднойчы ў сечы багі бачылі. Вочы ў вочы Маране* глядзелі. Ды толькі слушна Буявіт кажа: нельга зараз смуту чыніць. А там пабачым, воін уздыхнуў і махнуў далонню.
- Паднясі вады мне, Вышата, папрасіла Надзея.
Кмець хутка вярнуўся з вялізнай чарай брацінай.
- Вось, трымай.
- Дзякуй.
Надзея прыняла кубак на рукі і ўстала.
- Кудь! ж ты? спытаў Вышата.
- Гэта дану, напіцца, адказала яна. На Эрыне ен жыцце мне выратаваў, а потым і на волю адпусціў.
Вышата паціснуў плячамі і кіўнуў.
Ульф ляжаў на баку, прыклаўшьі шчаку да холоднага каменя. Вяроўкі туга ўразаліся ў яго цела, пераціскалі жылы, і кепска кроў па іх хадзіла Апухлі чэлясы воіна, боль грызе не толькі цела яго разбітае, але і душу. Моўчкі пакутуе вікінг, як і належыць мужу і воіну. Hi аднаго стогну не пачулі ад яго ворагі, Калі Надзея досыць наблізілася, дан
★Марана злосны дух, увасабленне смерці.
падняў галаву, і ў святле поўні блісканула яго вока адзінае. Другое яшчэ не бачыла. Сінню і неўтаймаванай адвагай гарэў яго позірк. Вартавыя сядзелі крыху далей і, гамонячы паміж сабой, не звярнулі на дзяўчыну ўвагі. Дзева прысела побач вязьня і чару да рассечаных вуснаў наблізіла.
- Пі, хёўдынг, ціха мовіла яна.
Уважліва зазірнуў ёй вікінг у вочы, але вытрымала яго лёдзісты позірк дзяўчына. I хоць жорстка ад смагі мучыўся бярсерк, але ўсё ж марудзіў вуснамі да жыватворнай вільгацІ дакрануцца.
- Пі ж, паўтарыла Надзея, нахіляючы браціну.
Сцюдзёныя кроплі ўпалі на знявечаныя вусны, і Ульф з годнасцю зрабіў некалькі глыткоў. Надзея, па баках зірнуўшы, спрытна з-за халявы нож выхапіла ды путы вязьня перарэзала. Нож жа побач у пясок уваткнула. Доўга ляжаў датчанін, ногі ды рукі цер, кроў на жылах разганяючы.
- Навошта табе гэта? нарэшце мовіў ён.
Размаўляць яму было цяжка. He слухаліся знявечаныя вусны. Дзяўчына крыху ўздрыгвала, нібы ад холаду.
- Крумкач твой яшчэ жывы! голас Надзеі быў хрыплы. Бывай жа, вікінг.
Недзе недалёка гучна крыкнуў крук.
На досвітку, выявіўшы знікненне вязьня, Усямір з Раданежам, лаючы ўвесь свет, перапудзілі ўсе станавішча. Вышата зірнуў на Надзею і толькі галавото паківаў. Знік дан!
Эпілог
Доўга яшчэ вялі гаворку людзі ў Ладазе, што прывёз Буявід з паходу дачку Рацібораву, якую ўсе даўным-даўно загінуўшай лічылі. А як паклікаў ў дзядзінец дзеўку Вольг кнёз цяперашні, жадаючы паслухаць аповяд яе пра паход да саксаў, па князёўну, выхапіла яна нож ды на варага кінулася. Паспеў Вольг рукою грудзі прыкрыць, руку яму і працяла. За Рацібора кнёзу помсціла. Засяклі рынды* княжыя гаротніцу, а цела, па загаду Вольгаву ў яр звярам на разарванне.кінулі.
Калі мінула тры гады, з'явіўся ў град Ладагу датчанін малады. Высокі ды статньі, раласы золатам на сонцы зіхацяць, але скроні ўжо сівізной ранняй выбелены. Твар худы з жаўцізной, суровы і мужны. Вочы сінія пільна глядзяць, пранізліва, а ў глыбіні іх журба. Цяжкая. На плячах дана сіні корзень** накінуты. Ды так, што ўвесь правы
* Рынды княскія целаахоўнікі.
** Корзень (карзно) плашч, які ў славянаў насілі звычайна людзі высакародныя, князі.
бок яго прыкрывае. На срэбньім поясе меч, але з правага боку ля сцягна вісінь; з ім пабрацімаў пяцёра. У траіх галовы выгалены, толькі доўгія асяледцы* вецер развявае. Шукаў когосьці дан і на трэці дзень з Вышатам Няжданавічам сышоўся. Доўга гаманілі воіны. А потым павсў гасцей славенін у вотчыну сваю. На досвітку, калі клубіўся сыры асенні туман, закутаныя ў плашчы, выйшлі яны з церама светлага і скіравалі да бярозавага гаю. Пад нагамі суха шамацелі апалыя лісты. Доўга ішлі моўчкі.
Нарэшце, Вышата спыніўся ля невялікага ўзгорка, зарослага травою засохлай і ўсыпанага жоўтай лістотай.
- Ну вось, Хальудан, уздыхнуўшы, мовіў ён. Тут я яе ды сябры мае верныя і пахавалі насуперак загаду княжаму.
Даічанін моцна сціснуў яго за плячо. Вышата, крыху памаўчаўшы, сказаў:
- Меч, ёй табою дораны. Секачом клікала.
Вікінг аблізаў перасохлыя губы і ўсміхнуўся.
- Цяпер жа, баярын, клічуць мяне Хальуданам Сухарукім. Усе косці пераламаў мне молат Хадгара Мядзведзя. Думаў, не вытрываю, але на Эрыне лячыла мяне адна вальхская чараўніца. Зброяй ледзьве не нанава валодаць навучаўся. Цяпер адной рукою не горай, чым дзвюмя змагацца магу. Правая ўсохла. Цела цяпер яна не слухае. Больш за год на шкурах выляжаў, мабыць, Фрэя з хваробы выцягнула. Выжыў, Асколкі касйей скрозь мяса разам з гноем выходзілі.
Воін зірнуў на магільны пагорак.
- Кахаў я дзеву гэту, дужа кахаў. Мабыць, усё жыццё кахаць буду. Эх! Каб мая была! Але не пажадамі таго норны.
Вышата кіўнуў.
- Злая ёй выпала доля. Жыццё кароткае, а гора шмат.
- Багі часцей бываюйь жорсткімі, чым добрымі. адказаў Хмьудан. Ты добры чалавек, баярын, мовіў ён Вышаце, Хачу з табой пад дзёрнам прайсці**, '
■ Згодны, адказаў славенін. Ты мне таксама да душы прыйшоўся.
Вошь’ выразалі кавалак дзірвану і ўзнялі яго на дзіды. Вышата выцягнуу руку і надрэзаў яе ля далоні. I кроў яго пацякла струмень-
чыкам, змешваючыся з крьівёй вікінга.
- А ці нс чуў ты, пабрацім, спытаў Вышата датчаніна, што
* Лсяледзец пасма валасоў; першапачаткова лічыўся адзнакай высокага роду. Так стрыгліся скандынаўскія конунгі.
“ Прайсці пад дзёрнам абрад пабрацімства. прыняты ў сканоынавау.
пра Ульфа Бярсерка людзі баюць?
Хальудан толькі галавою пакруціў,
• Славуты вікінг, адказаў ён. Такіх цяпер, апрача яго, калі жывы яшчэ, няма. Калі знішчылі вы яго хірд, зявіўся Ульф у Даніі. Казалі людзі, тбы звар'яцеў ён. За забойства тады Ульф быў у Даніі па-за законам аб'яўлены. Конунг пазбавіў яго вотчыны і выгнаў ярла з краіны. I стаў Ульф хёўдынгам вікінгаў марскім каралём. I вось зноў ён прыйшоў на Селунд, Шмат каго з людзей конунгавых у невараць выправіў. Сам быццам смерцІ шукаў. Дружына ў яго падабралася не горай за былую. У паход далёкі пайшоў Ульф і знік у моры. Даходзілі чуткі аб яго набегах дзёрзкіх, а потым перасталі. Кажуць. што ў далекі Міклегард накіраваўся Мараход, a то і яшчэ далей быццам у Серкланд*. He было яму ў баі роўных. Скегі Доўгі Меч, правадыр мой даўні, так і не ўстаў з ложка. Яму клінок Ульфаў хрыбет скалечыў. Ногі ані не слухалі. Лечцы вядзьмаркі хёўдынгу ніякімі сродкамі здароўе вярнуць не змаглі. Зразумеў Скегі, што чакае яго смерць на гэтым ложы абрыдлым. Загадаў ён несці дзіду. Для Одына ўзрэзаў сябе правадыр. Велічны курган над ім насыпалі.