Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар

Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
-	Усс гэтыя дні ты пільнавала мяне, каб паклікаць на службу да Стэгіса?
He заўважьгла Алнэ, як ён наблізіўся да яе і накрыў яе маленькія далонькі сваімі жалезнымі палыдамі...
Локіс цяжка ўздыхнуў і вылез з-пад цёплай скуры. Была ўжо глыбокая ноч і становішча спала. Толькі вартавыя па-воўчаму, нячутна краліся ў цемры, ахоўваючы сон братоў па зброі. Каля суседняга вогнішча сядзеў на калодзе Храўн і песціў асёлкам лязо Банькі Слёз.
* Латыс багіня вод і гадаў. Жыпа ў яліне.
** Палтэс легендарны полацкі князь. Аб ім згадвае толькі адна скандынаўская сага. Ніхто не ведае, кім ён быў. Ці то скандынавам, ці варагам. ці кім іншым. Кажа сага, што прыйшоў з~за мора гэты віцязь.
-	Чаго не сліш, Варніс? спытаў правадыр, прысеўшы побач!
Вікінг паціснуў шырокімі, магутнымі плячамі і адкалаў свой улюбёны меч.
-	Ды так, Локі, успаміны.
-	Усё сумуеш па Хардрадзе* ?
Нарвег скінуў з плячэй плашч з пісавага футра і зірнуў на дайнаўца бліскучым вокам, у глыбіне якога адлюстроўваліся язьікі полымя.
-	Ен быў лепшы з конунгаў. Апошні конунг скальд**, конунг вікінг. Ен загінуў і ўсё меней становіцца нас сэконунгаў*** ўладароў Кітовай Сцяжыны****. Памятаеш, калісьці мовіў ты, што наш час скончыўся. Тады, у Ярышіейфа***** конунга, ты сказаў праўду, бо ў той час бачыў далей за мяне. Час вікінгаў зышоў, Локі. Я ведаю, ты не можаш забыцца, што калісьці я пакінуў тваю ладдзю і пайшоў за Харальдам.
-	Годзе, годзе аб тым, Варніс. He аднойчьі ты ратаваў мне жыццё, пабрацім, ты дапамог мне стаць сэконунгам. Вось што не забудуся я да смерці! А Хардрадэ быў годны таго, каб за ім ішлі такія, як ты. I ведай, пабрацім, не маю я на цябе зла. Кроў дарэмна не змешваюць, Хоць і балюча мне было, што лічыш ты Харальда лепшым. Ды я разумеў. Хардрадэ вялікі конунг. Такіх болей не будзе. I ты не здрадзіў мне, калі аддаў яму свой меч.
-	Усё так, хёўдынг. Харальда болыд няма, і зноў я з табою. Бо не знайшоў людзей, якія былі б за цябе лепшыя.
Храўн замаўчаў, гледзячы ў агонь. Маўчаў і Локіс.
-	За ім бадзяўся я па свеце. Дзеля яго прыняў Хрыста і служыў у Міклегардзе***** далёкім к’яру******, нарэшце мовіў вікінг. і на сваіх руках я нёс яго на карабель, дзе ён пажадаў аддаць Богу душу, калі сакская страла працяла яму горла. Я змагаўся побач, але не паспеў прыняць тую змяю ў сваё сэрца, хоць і кінуўся ёй насустрач, бо заўважыў, як сакс нацягнуў лук, Храўн аблізаў перасохяьц вусны і глытнуў з вялізнага турынага рога, акутага срэбрам. Бачыў бы ты
* Харальд Хардрадэ (Суровы) нарвежскі кароль, які загінуў у 1066 годзе ў бітве ля Стэмфардбрыджу, каяі спрабаваў заваяваць Ангчію
** Скальд паэт воін у скандынаваў.
*** Сэконунг марскі кароль назва вікінгскіх правадыроў, якія гамарыліся, што не адно лета не жывуць на землі.
**** Кітовая Сцяжыяа у паэзіі скадьдаў кёнінг мора.
***** Ярыцлейф -кіеўскі князь Яраслаў Мудры, якога нарманы зва.лі Скупьш.
****** Міклегард (сканд.) Канстанцінопа.зь
******* к>Яр _ кесар' васілеўс.
вочы Элісіў*, калі зямля праглынула цела Харальда. Я воін, Локі. Я ліў кроў, паліў, рабаваў і івалніў. I празвалі мяне Жалезным Сэрцам. Але да гэтай пары памятаю я вочы дачкі конунга русаў.
-	Здаецйа мне, што памякчэла тады тваё жалезнае сэрца, Варніс. Храўн усміхнуўся.
-	Няўжо думаеш, што памякчэла яно ладзель слёзньгх жаночых вачэй? сказаў ён. Mae валасы, Локі, ужо беліць шарон сівізны, і снег на скронях маіх гэта снег паходаў, у якіх я бачыў шмат вачэй. Я бачыў у іх жах і боль, нянавісць І шаленства. Я шмат чаго бачыў, Локі. Але не магу забыцца я таго, што ўбачыў у вачах Элісіў. I тады зразумеў я, чаму забараняе Хрыстос ліць кроў.
Хрыстос? прыпадняў бровы Локіс і агаліў ва ўсмешцы моцныя белыя зубы. Ілжа хрыстовых вайдэлотаў даўно атруціла цябе, пабрацім. Я заўсёды казаў табе гэта, Варніс!
Я ніколі дужа не верыў ім, Локі. Папы трымаюць крыж адной рукою’ У другой жа меч! Я змяніў Одына і Тора** на Хрыста, каб быць побач з чалавекам, якога любіў. 1 калі ён памёр у мяне на руках, я зразумеў, што чалавечае жыццё ўсё ж нечага каштуе. I я кажу гэта табе, хёўдынг, таму, што бачу, як змяніўся ты ў апошнія дні. Каля Стэмфарду я с'граціў вока, але стаў бачыць лепш. Далей. I бачу я тое, чаго не заўважаюць іншыя. I жадаю табе сказаць я, пабрацім. Бо я ведаю: помста не заўсёды прыносіць асалоду.
Цішыня. Ціхая сіняя ноч панавала над зямлёю. Мужчыны доўга маўчалі, слухаючы таемны шэпт лесу, і над галовамі іх зіхацелі халодныя зоркі, Локіс нарэшце ўстаў на ногі і мовіў Храўну:
-Трэба хоць крыху паспаць. Хутка ўжо ўзыдзе Дайнайна***.
Храўн кіўнуў і паварушыў галінай вуголле. Локіс зірнуў на пабраціма.
-Варніс...
Вікінг падняў галаву. Бліснула ў святле вогнішча яго суровае вока.
-Ты ведаеш. Пяркуну я абяцаў Шуляка. Агонь, які доўгія гады паліў маё сэрца, чакае яго! Агонь помстьг! I яна будзе мне салодкай, Варніс. Мядзведзі ніколі не даруюць абразы. Я Локіс!
He дарэмна кажуць людзі, што жыве цмок у тваіх грудзях, брат мой. Ты ведаеш, Локі. я заўжды з табою! Але я ведаю, хёўдынг, шкадаваць будзеш, што не ласлухаў слоў маіх.
* ЭлісІў гпак валі нарманы Елізавету Яраслаўнужонку Харальда Суровага, дачку Яраслава Мудрага.
** Top у міфалогіі скандынаваў бог грому і маланкі.
*** Дайнайна зорка Венера. У прускіх племёнаў лічынася зоркай
воінаў.
Досыць, Варніс. На ўсё воля тваіх норнаў*.
... Ен стаяў, абапёршыся на сякеру, глядзеў у блакітна шэрыя вочы Стэгіса, і паўночны вецер развяваў яго доўгія шорсткія валасы, па-самбійску заплецсныя спераду ў дзве касы, Бараду ён, у адрозненні ад самбаў, галіў. Але меў доўгія, дужа доўгія шараконавыя вусы, якія апускаліся яму на грудзі і надавалі маладому твару змрочную суровасць, падкрэсліваючы яго мужную прыгажосць! Усе Дзіркотавы ваяры галілі падбародкі і мелі звычай на такія вось вусы. Сам князь гадаваў і песціў іх, ганарыўся імі.
-	Кажаш, вітынгам быць жадаеш? жмурыў правадыр самбаў пранізлівыя вочы. А што не кожнага клічу, тое ведаеш?
-	Ведаю, адказаў Локіс.
Стэгіс зірнуў у бок сваёй дружыны.
■ А што, Скурдо паб’еш, сярод нас месца атрымаеш. А ле князь развёў магутнымі рукамі, і воіны зарагаталі.
3 іх натоўпу выйшаў вялізны волат самб і накіраваўся да Локіса. Быў ён амаль на галаву вышэйшы за дайнаўца. Магутны, нібы тур, да вачэй у пасівелай барадзе, якая хавала глыбокія баявыя шнары. Рухаўся ён лёгка, нягледзячы на ўжо немаладыя гады, мяккай, тыгрынай хадой. Нёс на плячы драпежніцу-сякеру з вузкім кілінанадобным лязом. Спыніўся Скурдо-вітынг насупраць Локіса і зазірнуў яму ў вочы. Дайнавец спакойна вытрымаў яго воўчы позірк. Упэўненасць старога ваякі, загартаванага ў шматлікіх бітвах, бьіпа ў бурштынавых вачах пруса. Мацёры ваўчына, якому не вядомыя паразы, стаяў перад Локісам. I ведаў Локіс, бачыў, што хоць і дужа пажаўцелі яго іклы, але не сцерліся! Цяжкі будзе бой.
* Трымайся, ліцьвін, мовіў Скурдо, калі ім падалі скайтаны**, Шалом хоць вазьмі. Мо, цалейшьім застанешся.
Локіс толькі ўсміхнуўся і зручней перахапіў адпаліраванае тронца сваёй улюбёнай сякеры. Ён ганарліва зваў яе Дайнайнай надзеяй воіна і таксама, як і прусы, з пагардай глядзеў на тых, хто спадзяваўся ў смяротным баі на вялікую тарчу і цяжкія моцныя броні. Бачыў хлопец, лепшы з вояў, лспшы са Стэгісавых вітынгаў выйшаў супраць яго. Што ж, тым большая асалода, большы гонар будзе ад перамогі над годным. Кароль самбаў з усмешкай назіраў, як баяры, нібы каты перад бойкай, пільна сочаць за кожным рухам ворага’ выбіраючы зручнае імгненне для выту. I вось Локісава сякера грымнула аб скайтан Скурдо. Прус выскаліўся, страшна, па-воўчаму,
* Норны (сканд.) у скандынаўскай міфалогіі бігіні ле'су. Урд. Вердандзі і Скульд.	'
* Скайтан невялікіая круглая тарча ў прусаў.
і адказаў страшэнна магутным вытам. Вузкая, як дзюба драпежнай птушкі, сякера яго працяла тарчу дайнаўца і параніла Локісу руку.
-	Ну, трымайся, хлопча. Скурдо з рыканнем ірвануў зброю, але лязо моцна засела ў скайтане. Локіс хутка скінуў сваю тарчу з параненай рукі, і яна пацягнула Скурдаву сяксру да зямлі. He звяртаючы ўвагі на рану, дайнавец абхапіў Дайнайну дзвюмя рукамі і ў нскалькі магутных вытаў пасек скайтан самба на кавалкі і абяззброіў яго. Скурдо так і не паспеў выцягнуць сваю сякеру. Пераможаны, стаяў ён перад ліцьвінам і твар яго быў цямнейшы за самую цёмную навальнічную хмару. Толькі воўчыя вочы палалі, налітыя чырванню, праменілі нянавісць. Але Локіс ўжо не звяртаў на Скурдо ўвагі, бо ўбачыў Алнэ, што стаяла побач Стэгіса і ўсміхалася пераможцу. Яна ведала, чаму гэты прыгажун-вітынг застаўся ў Самбіі і выйшаў на міжбой з лепшым воінам Стэгіса, і была шчаслівая.
-	Хвацка, хвацка, хваліў правадыр. Якога ты роду, хлопец? Локіс паціснуў плячамі.
-	Дзіцём знайшлі мяне ў мядзведжай нары паляўнічыя князя дайнаўскага Дзіркота. Сярод Іх кунігас з вармаў* быў. Мінтэля зваўся. Ён мне імя даў, зваў сынам. Яго я бацькам.
-	ЧаМу ж не хочаш у Дайнаву вяртацца, а мне служыць застаешся?
Цень лёг на Локісаў твар, і мовіў ён уладару самбаў.
-	У сечы лютай загінуў бацька мой. Побач князя біўся, побач яго і лег. Пасля смерці Мінтэлі няма мне месца ў маёнтку яго. Трох уласных сыноў мае кунігас. Пяцёра ўсіх меў. Старэйшы загінуў, калі з русамі рэзаліся. А другі, Комат, у сечы з ляхамі жыццё паклаў. Ніколі не мелі мы між сабою згоды, не мелі любові. Ніхтоўкнястве Дайнаўскім не чакае мяне, правадыр. Хіба што мячы Мінтэлявых нашчадкаў. Яны не пажадаюць даць мне і малога кавалка ад бацькаўшчыны. Цяпер вось гэтая сякера уся мая маёмасць. Табе хачу служыць!
-	Што ж, Локіс з Нары, валодаеш ты ёй не кепска. Усе тое бачылі, Стэгіс зняў з запясця срэбнае абручча і працягнуў перможцу. Трымай, вітынг. Няхай твая сякера п’е кроў маіх ворагаў.
I бразнулі воіны зброяй у тарчы, калі прыняў Локіс срэбра з рук уладара.
-	He думала я, што юнак гэты паб’е Скурдо, сказала мужу Алнэ.
-	1 я не думаў, змрочна адказаў правадыр і зірнуў на жонку. А табе, бачу я, да душы перамога дайнаўца!
У гэты момант Стэгіс дужа нагадваў драпежную птушку. За тое і быў Шуляком празваны. 1 апусціла Алнэ галаву, каб не бачыць лёду ў яго вачах. Яна ненавідзела гэтыя вочы. Ад іх заўсёды веяла
* Вармы адно з прускіх пляменаў.