Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар

Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
Доўгія, як попел, шэрыя валасы, каб не лезлі ў вочы, падтрымлівае скураны пасачак. Падбародак голены, толькі пасівелыя вусы вецер калыша. Вочьі пранізлівыя, Сінія сінія, як каштоўныя камяні. На шыі каралі з бурштыну, у руцэ меч цяжкі. Крыж яго, срэбрам выкладзены, на сонцы зіхаціць, што скрозь туманную смугу прабіваецца, лязо ж цьмянае.
-	Ідзі Трьтнтвей, усміхнуўся Локіс, Вітай Бурыслава. Можа і не пазнае цябе стараваўчына. Хлапчанём апошні раз бачыў
Бурыслаў пазнаў. Цераз некалькі імгненняў правадыр ваграў ціскаў юнака ў сваіх мядзведжых абдымках. Голас гэтага вечнага бадзягі быў сіпаты, быццам бьі назаўсёды прастуджаны сівымі туманамі і халоднымі скавышамі*** сцюдзёнага Воўчага мора****.
-	Малайца выгадаваў ты, Локіс! казаў ён дайнаўцу. калі той ляпаў яго па каменна-цвёрдых плячах бугрыстымі, знявечанымІ калісьці далонямі. А ці воін?
-	А тьг сам, кунігас, з ім паспрабуй, рагатаў побач волат Скаманд.
-	А і паспрабую! Весела хрыпеў вагр.
-	Ёсць болын важныя справы, чым з смаркачамі зброяй звінень, усміхаўся Локіс, агпядаючы Бурыслававу ладдзю. А што, кунігас, як дабраўся? Бачу я шнары на золаце “Брата Хваляў”. Каго кусаў твой золатагаловы цмок?
-	Зоркія вочы маеш, Локіс. Шкадую, што адпусціў цябе на вольны хлеб. Служыў ты мне спраўна. Ну ды добра. Спазніўся я не
* Хольд (скан.) ветэран.
** Ярл (скан.) князь.
*** Скавыш моцны вецер з завываннем
**** Воўчае мора (Варажскае) Балтыйскае мора
дарэмна. Сечу меў. Сем дён таму згубіліся снекі мае ў тумане густым. I загадаў я ў рог трубійь, але не чулі адказу мы. 1 вось. калі сонечныя промні пачалі працінаць туманнае малако, Бурывой, мой новы стырнавы, Сівавус загінуў ад данкай дзіды, заўважыў чорны, доўп карабель.
Норскія* вікінгі таксамаўбачылі “Братахваляў”. Бійцазахацелі. Чырвоную тарчу паднялі**, ды на нас! Цяжкая бітва была. Сігньёт, Шалёным празваны, правадыром іхнім быў. Хвацкі сякач, добры воін. Але мы лепшьія. Я пабіў яго. Шолам яму жыцдё выратаваў. Добры шолам, моцны. Міклегардскі. На маёй сякеры шчарбіназасталася, калі вытам магутным зваліў я важара норгаў. Думаў: забіў. Крыві дужа з галавы яго нацякло. Ажно не. Вьіжыў. Цяпср мой вязень. Дружыну яго мае хлопцы да рэшты парэзалі. Хлапчанё толькі пакінулі пашкадавалі. Торварам зваць. Ладны юнак падрастае. Прыгожы, як дзеўка. Братучада*** Сігньётаў. Дагледзеў параненага дзядзьку. A Сігньёт гэты сапраўды Шалены. Анучы скрываўленыя з галавы сваёй ірваў, зверам выў. Смерці жадаў. Калі на ногі ўстаў, у мора выскачыць хацеў. Я б і сам выкінуў. Дадзеў выццём воўк нарманскі. Ды Торвар казаў, сваякі за іх срэбра не пашкадуюць. Вось і трымаю норі а гэтага ў жалезах. Дарэчы, Луп**** багаты на дракары норскім узяў я. Унь ён, Бурыслаў паказаў на вялікі чорны карабель з пачварнай пысай цмока на даўжэзнай шыі і закручаным змяіным хвастом на карме. 3 германскімі гандлярамі Сігньёт спатканпе меў. Цікава, ці дайшлі ўжо яны да свайга Белага Бога?***** Дзіўлюся, як яму не дадзене слухаць іх вісклівыя спевы! А, прабач, Храўн, цябе я не жадаў пакрыўдзіць.
-	А ну, ярл, пакажы вязня, раптам папрасіў Храўн.
-	Пабач, калі хочаш, паціснуў магутнымі плячамі Бурыслаў.
-	Удача з табою, мовіў Локіс. Усе твае ладдзі знайшліся? Вагр кіўнуў.
-	Усе тут. Пяць снекаў і дракар норскі. Амаль чатыры сотні воінаў маю. Да сечы з нарманамі болей было.
-	У мяне лаўтары, ды Стардавых яцвягаў з вармамІ за паўсотні, сіла немалая, рыкс"'*****.
-	Немалая, згадзіўся правадыр ваграў. У гэты момант з “Брата Хваляў” саскочыў Храўн.
* Норскія нарвежскія.
** Падняцце чырвонай тарчы на мачце выклік на бой. Белая ж тарча вызначала мірныя намеры.
*** Братучада пляменнік.
**** Луп (лупы) ваенная здабыча. .
***** £елы дог _ хрыстос.
****** Рыкс князь.
-	Ну, бачыў вязня?
-	Бачыў, ярл. Цябе прасгйь хачу. Прадай палонных. He танна дам.
Табе навошта?
-	Суайчыннікі, усміхнуўся Храўн.
-	Толькі?
-	He, не толькі, пакруціў нарвег галавой.
-	Калісьці, вельмі даўно, Сігньёт, потым празваны Шалёным, выратаваў жыццё Храўну Жалезнае Сэрца. Тады мы мяшалі кроў і праходзілі пад кавалкам дзірвану. 3 той пары я яго не бачыў.
-	А-а-а, працягнуў Бурыслаў. Справа годная, Храўн, пабраціма з бяды ратаваць, вагр усміхнуўся: Але, баюся я, не хопіць у цябе срэбра купіць яму волю, Толькі за Шалёнага меней двух дзесяткаў марак не вазьму. А яшчэ хлалчук..., Бурыслаў развёў рукамі.
-	Ты не лічыў маё срэбра, ярл, пацямнеў тварам нарвежац.
-	Моцны раб каштуе дзве маркі, нагадаў Локіс. А-а...
-	Дык тое раб! перабіўшы дайнаўца, усклікнуў вагр. А тое правадыр.
Рагочучы, паляпаў Бурыслаў Храўна па плячы,
-	Ну, годзе, годзе. He злуй. Бярьі пабраціма баз выкупу. I помніце Бурыслава!
У знак падзякі нарвег нахіліў галаву.
-	Шчодрасць дадае славы правадырам! мовіў ён.
-	Прымі, Бурыцлейф ярл, Храўн падаў вагру свой меч у выкладзеных золатам похвах. Я прывез яго з Серкланду*, дзе ваяваў з Хардрадай. Імя яму Бацька Слез.
-	1 ты вазьмі, Храўн Жалезнае Сэрца, Бурыслаў павесіў нарвегу на шьгю свае бурштынавыя каралі. Я рады, што зноў бачу цябе.
-	Шмат мінула гадоў з апошняй нашай сустрэчы, ярл.
-	Шмат, згадзіўся вагр. Гэй! Бурывой! паклікаў ён.
Стырнавы, малады яшчэ хлопец, паказаў з натоўпу воінаў, якія ладзілі становішча, русявую галаву.
-	Загадай жалезы з вязня вон! Воля яму!
Малады вагр насупіў светлыя бровы, але нічога не сказаў. Бачна было: не да душы яму загад князеў.
Спрытны хлопец. Сівавус яго добра вывучыў. Да стыру** Бурывой вельмі здатны, ды роду добрага. А старога шкада. Дужа шкада. А унь ужо і норгі твае, Храўн. Сустракай. А Сігньёту скажы, няхай не дужа нораў свой паказвае. Сярод людзей маіх не меней шалёныя ёсць. Ім няма яго за што шанаваць. Шмат хто нож яму ў
* Серкланд (сканд.) — зямля сарацынаў.
** Стыр стырно на ладдзях.
вантробы ўвагнаў бы толькі за тое, што ён вікінг норскі!
У гэты момант да іх падышоў невысокі хударлявы мужчына год трыццаці пяці. Жоўтая скура туга абцягвала вострыя скулы. Бачна было: хварэў чалавек. Глыбока ўваліліся яго зялёныя кашэчыя вочы. Скрозь брудныя пасмы медных валасоў драпежна пазіраў ён па баках і ўздрыгвалі яго ноздры, калі казытаў іх прыемны пах гарачай ежы, што пачалі гатаваць воіны. Юнак тонкі і даволі высокі, з пяшчотным дзявочым тварам і мяккімі доўгімі валасамі колеру саломы, стаў за яго спіной. Вагры з-пад ілба глядзелі на нарвежцаў. Некаторыя нешта мармыталі сабе пад нос, пагрозліва сціскаючы свінцова-цяжкія кулакі.
-	Колькі даў ярлу за нас? спытаў Сігньёт Храўна.
-	Слаўны ярл не пажадаў срэбра. Я ўдзячны яму за яго шчодрасць і ўвагу,адказаў Жалезнае Сэрца. Ты болей не вязень, пабрацім.
-	Пэўна ж, навошта ярлу срэбра. Дастаткова ён узяў на маім дракары. Добры ў цябе хірд, ярл. Воіньі не дарэмна ядуць твой хлеб.
-	Зайздросціш?! усміхнуўся Бурыслаў.
•	He, лаківаў калматай галавой Сігньет. Мой быў не горшы. Але ўдача адвярнулася ад мяне.
-	Вы, норгі, забыліся дзядоўскіх багоў. А Белы Бог не такі магутны, як малююць яго вашыя мніхі, болей падобныя да старых бабаў, чым да сапраўдных мужоў! Хрыст Бог рабоў!
-	Я не веру Хрысту, вэрынг, адказаў Сігньёт, бліскаючы вачамі.
... Капыты мільганулі перадсамым Локісавым тварам, калі ўзняў на дыбкі раз'ятранага каня незнаёмы чорнавалосы воін. Сверапіс хрол, пырскаў пенай, зыркаў крывавым вокам на чужынца, які рваў яму цуглямі рот. Чорнавалосы лаяўся па-нарманску, На чым свет стаіць, кляў злую скаціну. Локіс зарагатаў, калі ён расцягнуўся на зямлі.
-	Каб табе ды здохнуць! пажадаў ваяка шэрачорнаму сверапісу. Выплеўваючы кроў, ён зірнуў на ўкрыжаванага дайнаўца. Ну, чаго ржэш? Няўжо весела? спытаў ён.
-	Па людску скажы. A то брэшаш, як сабака, адказаў Локіс, які дрэнна разумеў мову скандаў.
•	Самб? па-пруску мовіў нарман.
•	He, -усміхнуўся Локіс. Я не самб. I, калі табе цікава, самбаў не дужа люблю.
Чорнавалосы зарагатаў.
А ты вясёлы хлопец, усміхаючыся сказаў ён.
• Бачна, добра дасталі вы ад Стэгіса, калі ўцякаеце? Локіс аблізаў перасохлыя вусны.
-	He думаю, каб ты быў гэтаму рады, адказаў сінявокі
скандынаў.
-	Жадаў бы я, каб было наадварот. Але ў Шуляка вострыя кіпцюры.
-	Вострыя, згадзіўся чорнавалосы, пазіра-ючы навокал. На тое і Хаўк.
-	He ўратавацца табе, нарман. Самбы зайкуюць пябе слідэніксамі.
-	А што так думаеш?
-	Ведаю. Гэта зямля самбаў. Разумееш?
-	Дык, не дурань, выскаліўся вікінг. як воўк паранены. Эх, казалі ж хёўдынгу, нс трэба тут меч з похваў цягнуць. У Сямландзе ніколі не возьмеш багатага лупу. Хутчэй стралу ў бок атрымаеш.
3	гэтымі словамі чорнавалосы вырваў дзіды з далоняў Локіса.
-	Цярпі, паспрабую, і ён. ківаючы з боку ў бок, пацягнуў цвікі з Локісавых запясцяў.
Дайнавец заскрыгатаў зубамі.
-	А пальцы ў цябе жалезныя. Ніколі не бачыў у руках такой сілы!
-	Жалезныя, усміхнуўся вікінг. Як і сэрца.
Локіс зірнуў на свае знявечаныя, скрываўленыя далоні.
-	Ну, зброі табе ўжо ў іх не трымаць, мовіў нарман.
-	Пабачым, хмурна адказаў дайнавец. Зубамі Стэгісу горла перагрызу, сэрца з грудзей выгрызу! Вырву нутро яму!
-	А ты ўсё болей падабаешся мне, -усміхаўся чорнавалосы. Зваць як?
Локіс.
-	Локі? бровы нармана палаўзлі ўверх.
-	Чаго дзівішся?
-	Ды не, нічога. Мяне Храўнам заві.
-	А што, самбы ўсіх вашых пасеклі?
-	Пэўна, паціснуў магутнымі плячамі вікінг.
-	Я ратаваўся пасля таго, як загінуў ад гадзіны шоламаў* мой правадыр Домальдзі хёўдынг празваны Двухзубай Сякерай. Добры важар быў. Сквапны толькі, але карміў нядрэнна.
Локіс падраў сваю кашулю і перавязаў сабе рукі.
-	Дзёрзкі быў набег, скрывіў вусны ва ўсмешны Храўн. He ўдаўся. Хірд шкада. Добрыя бьші воіны, адважныя вікінгі. Але далёка ім да хольдаў Хардрады.
-	Ты ведаеш Хардраду?
A то! У Міклегард хадзіў з ім. У Серкландзе ваявалі за к’яра. Яго ворага білі і шаломамі чэрпалі белы снег тыгля ў скарбніцах!
Што, што? не зразумеў Локіс.
Золата!
* Гадзіна шоламаў у паэзіі скальдаў адзін з сінонімаў сякеры.
Дайнавец зарагатаў.
Чаму ж не з ім ты'? Навошта кінуў такога шчодрага і ўдачлівага кунігаса? Што так?
Нарман насупіў бровы,
•	Харальд любіць Хрыста болей, чым сваіх воінаў. А я люблю свайго конунга, таму і прыняў яго бога. Алс і не забыўся сваіх. Конунг у пашане трымаў мяне, але не хацеў мне дараваць таго, што аднойчы я здрадзіў Беламу Богу, і пасля крывавай бітвы, якая скончылася страшнай паразай для нашых ворагаў, прынёс у ахвяру Одыну аднаго з палонных. Я пакінуў Харальдаву дружыну і адплыў на радзіму, хоць і жадалі затрымаць мяне пабрацімы. Маўляў, ужо змяніў Хардрадэ гнеў на міласць. Я не хацсў вяртацца. ! вось я тут размаўляю з нейкім дурнем, якому, не ведаю навошта, выратаваў жыццё. I чакаю, пакуль прускія сабакі не пачнуць ірваць мяне на кавалкі.