Паўночная песня
Алесь Нічыпар
Памер: 120с.
Мінск 2005
- А можа і ў Валгале ўспомніш, знячэўку пачуўся крыху сіплаваты, але прыемны голас, і воіны ўздрыгнулі.
Яна зайшла нячутна, схаваўшы агеньчык лучыны за сваёй спіной, і цемра зараз жа авалодала жытлом.
■ Ну што, апрытомнеў? спытала чараўніца ў дайнаўца.
- Навошта дапамагала нам? не сваім голасам мовіў Локіс. Якой падзякі за жынце маё пажадаеш? Чаго патрабаваць станеш?
Яка зарагатала, і мужчынам зрабілася жудасна ад смеху гэтага. Нельга недапамагчы такім спрытным хлопцам -прыгажунам.
* Варг (сканд.) ваўкалак, а таксама назва ваўка.
** Барздукі своеасаблівыя пруска-літоўскія гномы, якія жывуць пад карэннямі бузікьі побач з богам Раўзуцісам.
*** Хель у скандынаўскай міфалогіі гаспадыня пекла. Таксама назва пекяа. Хель дачка Локі, уяўлялася магутнай веліканшай, адна палова якой была мёртвая і мела сіні колер.
**** Мусьпель (Мусьпельхейм) у скандынаўскай міфалогіі краіна вогненных веліканаў, якія ў апошняй бітве з багамі, (дзень Рагнарак} на чале з Сурталі спаляць увесь свет.
Пікал не пакрыўдзіцца. Я больш дала яму, чым забрала. He магла я не дапамагчы таму, у чыіх жылах цячэ славутая кроў Палтэса. А за жыццё тваё Варніс разлічыўся. Ды не бойся мяне, нс з’ем! яна зноў зарагагала.
- Адкуль пра Палтэса ведаеш? прамармытаў дайнавец.
- Я шмат чаго ведаю, Цмок, мовіла ведзьма, Цмок на тваіх грудзях. Ты адзіны нашчадак яго, апошні з Палтэсава роду. Я сама з ваграў, я ведаю.
- Што, яшчэ адзін таемны конунг? Храўн усміхнуўся і піхнуў Локіса ў бок. А хто ён, гэты Палтэс?пацікавіўся воін. Ен конунг?
- Конунг. Полацкам уладарыў. Бацькі яго былі ваграмі. Але меў ён і норскую кроў. Па прадзеду свайму норгу. Той таксама Гіалтэсам зваўся. У яго гонар бацька дзійяці і імя даў.
- А хто былі мае бацькі? спытаў Локіс, адчуўшы, як мацней затахкала сэрца.
- Мядзведзі! — зарагатала ведзьма.
Пачуўся трэск крамянёў і палымнула пасярод хаткі вясёлае полымя. I шуганула цемра па змрочных кутах ад вогнішча, складзенага з дзікіх камянёў. Дым, які адразу ж запоўніў жыллё, прымусіўшы кашляць воінаў, папоўз прэч скрозь страху. Агонь прагна лізаў сухія палены, і Локіс ва ўсе вочы разглядаў чараўніцу.
- Што, спадабалася? — са смехам адкінула яна свае цудоўныя валасы, кранутыя на скронях срэбнымі ніцямі сівізны. А вось так. Можа прыгажэйшая?
Яе вока пацямнела, зацвярдзелі вусны, і пругкія грудзі нацягнулі простую палатняную кашулю. Локіс кіўнуў, агледзеўшы знявечаную шнарамі бязвокую палову яе твару.
- Я бачыў цябе ў сваім cue, сказаў дайнавец,
- He сон гэта быў, прамармытала ведзьма і села каля агню на калодку.
- А імя маеш? пацікавіўся дайнавец.
- Вёльвай кліч, як норг чорнавалосы кліча, махнула яна белай зграбнай далонькай. Я страціла сваё імя, калі Стэгіс аддаў мяне вайдэлотам, Страціла сваё жыцнё, страціла сябе.
Яна цяжка ўздыхнула і змоўкла.
- Ты ведаеш Шуляка? крыху разгублена спытаў Локіс.
Жонкай я яму была. Дзяўчынкай узяў мяне правадыр самбаў, і я кахала яго. Дужа кахала. Маці мая магутная чараўніца была. Вагры баяліся яе. Усе баяліся. А Стэгіс не баяўся. Украў мяне і сваёй зрабіў, I не пажадала маці мая звесці яго са свету.
Магутная яшчэ была, хоць багі і адабралі моц яе пасля майго нараджэння. Цемра не любіць дзяцей. Ён нічога не баяўся, мой Стэгіс. Яго ж баяліся ўсе. А я кахала. Але бачылі вайдэлоты ў мяне сілу, вялікую
сілу, чароўную — спадчыну маці маёй. I я ведала, што маю. Але хацела толькі кахання. Стэгіса хацела. I шапнулі вайдэлоты князю, што небяспеку нясу ў сабе. Паірозу магутнасці самбаў і ўладарству яго. Мяне вайдэлоты баяліся. Бачылі не звычайная дзяўчына, але ведзьмы дзіцё! 1 смерці маёй хацелі, Стэгіс не верыў, смяяўся. He даў мяне адразу. 1 не таму, што кахаў. Але нельга адмовіць вайдэлотам. Яны заўсёды бяруць сваё. Яньі ўладары Прусіі! I ён аддаў. Сам нажом мне вока выняў ды твар находняй паліў. Слугі ж божыя цела маё сссклі знакамі чароўнымі ды за ногі на дубе падвесілі. Спаліць жыўцом хацелі Пяркунас не прыняў мяне. Дажджом полымя заліў. Вось і падвесілі, каб здохла. Барздукі мяне знайшлі, выратавалі. Хаўрус яны мелі з маці маёй. А маці тады ўжо не было на гэтым свеце.
Чараўніца рэзка ўстала на ногі, зірнула на воінаў і мовіла са смехам:
Ну што разявіліся? Цікава?
Навошта распавядала нам? папытаў Храўн. Мяркую, не дарэмна, Га? Адпомсціць яму жадаеш?!
Ведзьма ўсмхінулася.
Няўжо вас падзель помсты ратавала? Няўжо вас чакала ўсе гады доўгія? На балотах гэтых, у самым сэрцы старажытнага лесу!
Ну, а чаму ж жывы Стзгіс, мовіў Локіс. Чаму ж не помсціла, ведзьма? Даравала здзекі над сабою? Ці самбійскія вайдэлоты моц болыдую маюць? Навошта ж дзіцём баяліся цябе яны?
Тое толькі я ведаю, змрочна адказала чараўніца. Пытанняў шмат у цябе, хлопча, а хто шмат ведае, доўга не жыве. А моц мая большая, чым ты ўявіць сабе можаш. Адно табе скажу, што помста мая жахлівая будзе. I ты адпомсціш. I не аднойчы. Але не хутка гэга здарыцца. Жорстка адпомсціш. Людзі помсту тваю помніць будуць. I цябе помніць будуць. I быць табе кунігасам, Локіс. Магутным правадыром! Баяцца будуць цябе ворагі, і слава твая наперад цябе ляцець будзе. А норг з чорнымі валасамі, што сэрца жалезнае мае, дапаможа табе і славу мець з гэтага будзе. Яго слава таксама вялікая. Пабрацімамі вас бачу! Але не будзеш у жыцці шчасця ты мець, апошні з роду Палтэса! Ніколі не будзеш. I пабрацім твой не будзе!
Змоўкла ведзьма. Ды да дзвярэй накіравалася.
Брэшаш, вёльва. Чаго болей жадаць сапраўднаму мужу, як не славы, чаго жадаць, як не боязі ворагаў! Якога ж яшчэ шчасця трэба?
Але не слухала яго чараўніца. За дзверы выйшла. Ані слова болей не вымавіла.
Куды ж ты, пачакай! Храўн хутка выйшаў за ёй, рукамі развёў ды вылаяўся. Жанчыны не было. I толькі вялізная шэрая сава раскінула шырокія крылы над вяршынямі змрочных ялін.
Амаль год былі яны ў наймітах у князя русаў, старога Яраслава, празванага Мудрым. Цяжкі той годдля князя быў. 3 печанегамі біліся, з палякамі, адбівалі крывавыя набегі былых Локісавых суайчыннікаў ліцьвінаў. Пасля, пакінуўшы Яраслававу службу, хадзілі ў вікінгскія паходы ў хірдзе магутнага норскага хёўдынга Сігара Залатое Пуза. Калі загінуў ён ад ірландскіх стрэлаў, то ўзначалійь хірд пляменнік яго пажадаў, Сыны Сігаравы малыя яшчэ былі. Але ж не ўсе людзі Залатога Пуза пажадалі Эйштэйна, Бондам* празванага, хёўдынгам. Маўляў, болып па душы яму свіней у одалі** сваім даглядаць ды жонак чужых пузатымі рабіць, чым хадзіць у набегі і браць здабычу. Ніколі ў сечы адвагай не вылучыўся Эйштэйн, He хацелі правадыром такога. I ўзбунтавалі воінаў Локіс з Храўнам. ! мовіў Храўн, што Локі хочуць сапраўдныя мужы хёўдынгам. Хто, як не Локі Прывязаная Сякера, лепШы храбрасцю і ўдачай? Хто, як не Локі, нашчадак вялікага старадаўняга конунга? I шмат хто з вікінгаў захацеў Локіса. Але ж былі і такія, што захавалі вернасць Сігараву роду.
Узялі тады воіны, што за дайнаўцам пайшлі, лепшы з дракараў і Раўніна цюленяў*** стала іх домам. I не было больш дзёрзкага і ўдачлівага правадыра ў халодных морах, чым Локі Прывязаная Сякера. А празвалі яго так таму, што заўжды перад сечай сякеру сваю да рукі знявечанай скуранымі пасачкамі прывязваў, бо кепска гнуліся пальцы на скалечаных далонях. Прусы звалі яго Пярэваратнем ды Локісам Цмок у Грудзях. Самыя адчайныя галовы прапаноўвалі яму сваю зброю. I мала хто з сэконунгаў меў лепшы хірд. Але ўсё гэта было пазней. А як стаў хёўдынгам Локіс, знік кудысьці разам з Храўнам і ліцьвіном Вайдатам, пакінуўшы за сябе старога дана Дага.
Доўга чакалі хірдманы важара, цярпенне страцілі. I вось , нарэшце, вярнуліся яны. Вайдата не было, і на ўсе пытанні, дзе ліцьвін, Храўн адказваў адно: “У Валгале.” Дзівіліся сівавусыя хольды дзіцё з сабою прынёс хёўдынг! Хлапчанё малюткае! Зваў яго Локіс сынам, a імя яму жудаснае даў Трынтвей!
Што ж, гэта справа правадыра. А хлопчык бьіў прыгожы, золатавалосы. 1 толькі Храўн з Локісам, а потым і яцвяг Скаманд ведалі, чый ён сын! I доўгі час, гледзячы на Трынтвея, сумавалі пабрацімы аб ВаЙдаце, што паранены стралой у сцягно, застаўся затрымаць самбіцкую пагоню. Сканды не маглі вымавіць гэткае мудрагелістае імя і звалі таемнае дзіцё проста Лакісонам. Так і гадаваўся малы на ладдзях, за што і празваны быў Карабельным.
He мінула яшчэ і года, а Локіс ужо меў два дракары і снеку ды
* Бонд (сканд.) • вольны селянін.
** Одаль (сканд) вотчына.
*** Раўніна цюленяў адна з назваў мора ў паэзіі скальдаў.
воінау за дзве сотні, Славу меў правадыр Локі Прывязаная Сякера, і онар вялікі меў. f зноў клікаў яго да сябе Яраслаў Мудры. Паслухаў Пярэварацень, прыйшоў. Доўга ў Кіеве гасцяваў, у князя ласку меў. 3 Харальдам Суровым п’яным напіваўся. Харальд былы выгнаннік нарвежскі, а ўжо зяць Яраславаў і ўладар паловы норскай зямлі, таксама ў той час завітаў да цесця. Ён вярнуўся з Міклегарда, авеяны славай і легендамі. Нрыгожы і магутны, з марознай сінню у вачах, ён паходзіў на старажытнага грознага бога. Любілі яго і баяліся, Меч свой шмат хто аддаць жадаў яму. Вялікую ўдачу меў конунг. але не кожнага хацеў мець сваім хірдманам легендарны воін... Храўн часта баляваў у сваіх былых сяброў баявых і зноў, як калісьці, у пашане ў Хардрады быў. Старой спрэчкі не помніў Харальд. Храўн таксама зла на конунга не трымаў. Аднойчы прыйшоў да Локіса Эймунд, правадыр нарманскай дружыны, якая верай І праўдай служыла Яраславу, і мовіў, што запрашае князь Локі на размову. Доўгая была размова. Толькі Локіс і Эймунд слухалі князя, болей ніхто. Выйшаўшы ад Яраслава, загадаў дайнавец Храўна клікаць да сябе, які ў Хардрады прападаў. I калі нарвег з’явіўся, мовіў яму правадыр:
У князя быў. Размову меў. Службы ад нас Яраслаў хоча. Узнагароду вялікую абяцае, ласку сваю абяцае, калі выканаем.
Што ж за служба? пацікавіўся Храўн.
Локіс хмурна ўсміхнуўся і зірнуў па баках.
Сыноў князь зашмат мае. Братоў сваіх, Барыса ды Глеба, у зямлю ўжо калі паклаў. Забіў іх, а Святаполк акаянным у магілу лег. Хітры князь, мудры. Сам сеў на стол вялікі і ўладарыць пачаў рукою моцнай. Зараз жа адзін з сыноў яго злое супраць бацькі думае.
Храўн зірнуў Локісу ў вочы.
Ці ведаеш, аб чым распавядаеш, правадыр? ціха сказаў вікінг. Братоў Ярыцлейфа конунга забіў Сфендаслол Злы. Усе тое ведаюць.