Паўночная песня
Алесь Нічыпар
Памер: 120с.
Мінск 2005
Храўн выцягнуў нож і пайшоў да закатаванай жанчыны.
- Надта жорстка цяпер пакідаць табе жыццё. мовіў вікінг, гледзячы ў яе вільготныя ліхаманкава-бліскучыя вочы. Моўчкі падняла яна галаву, агаліўшы белае горла, дзе біліся, пульсавалі сінія дрыготкія жылкі. Храўн махнуў нажом.
• А ты страшны чалавек, Локіс. I страшна мець цябе ворагам. 108 Адпомсіў ты спаўна. Помста годная струн арфы, мовіў Бурыслаў.
- На іое i помсціў, каб помнілі. Я Локіс! А цяпер лупы на караблі. Усё спаліць. Пакуль Крыве не паслаў воінаў па нашыя душы. Унь, бачыш, зірні на раку!
- Бурывой вядзе ладдзі. Малайчына. Шануй хлопца, князь, справіўся.
Добрую думку ты выказаў: ісці цераз пушчу, Локіс усміхнуўся.
- Ты і сам разумееш, Бурыслаў. Каб ішлі па рацэ, маглі б і не дайсці. А каб дайшлі цэлыя, Стэгіс чакаў бы нас з усімі самбійскімі войскамі. I не Шуляк енчыў бы ў агні. Аднойчы не заўважылі самбы Домальдзі Двухзубую Секеру, што прыйшоў сюды на двух дракарах, дайнавен зірнуў на Храўна. Ён загінуў і паклаў тут увесь свой хірд. Але сваёй смерцю ен, сам таго не ведаючы, выратаваў мне жыццё. 1 ўвесь свой век шкадаваў аб гэтым Стэгіс, Шуляком празваны, князь Ваўка, уладар воўчага роду галоўны з князёў туманнай Самбіі.
Паласатыя вятрылы чорных караблёў ўжо калі зніклі за лесам. А на свежым велічным равісе*, які па Локісаву загаду насыпалі воіны над целам Трынтвея, яшчэ доўга стаяла высокая жанчына. Свежы вецер развяваў яедоўгія рудыя валасы, і цяклаз пустой вачніцы мутная сляза па мёрівай ссечанай шнарамі палове яе твару.
* Paste курган над мёртвым воінам.
Час ваўка
Мы ўцякалі лесам. Але, мабыць, дарэмна білі ногі. За нашымі спінамі ўжо ясна гучалі гіканне і ваяўнічыя клічы хеўры каледонскіх піктаў*. Я ўсміхнуўся. На гэты раз Канайрэ Баявы Кіпцюр усё ж насадзіць на сваю дзіду маю скрываўленую галаву. Доўгая страла выцяла джалам у маю тарчу, якую я нёс, перакінуўшы за спіну. Вохкнуў, спыніў бег і апусціўся на калені Хродгар даўні мой пабрацім. Піктская страла, прабіўшы моцную кальчугу, тырчала з яго пляча. Я перакінуў тарчу на левую руку і прыкрыў свайго хірдмана. Хакі нахіліўся над ім і зламаў тронца драпежніцы.
Усе ў кола, стаяць поруч! -раўнуў я, выхапіўшы з похваў свой верны меч. Яго лязо бліснула ў паветры, нібы маланка. Амалам** зваўся ён, гэты славуты клінок. Заўсёды з усмешкай выходзіў ён з цемры сваіх срэбных похваў на святло дня, каб патрабаваць чарговае чалавечае жыццё. Рэшткі майго хірда хутка стварылі кола. Дваццаць пяць воінаў гатаваліся да сваёй апошняй сечы. Валькірыі ўжо выбралі нас, і мы гэта ведалі.
* Каледомскія пікты — даіндаеўрапейскія плямёны, якія насялялі Брытанію да прыходу на выспу келыпаў. Каледонія старажытная назва Шатландыі.
** Амалы — старажытны гоцкірод, зякога паходзілі славутыя каралі готаў, напрыклад Германарых (Вінітарый), якога скандынавы клікалі Ермунрэкам.
Дваццаць пяць усё што засталося з дзвюх сотняў вікінгаў, якія пайшлі за мной, ярлам Квельдульфам Крумкачова Крыло на васьмі дракарах у Х’ятланд* па луп і славу, Ніхто не мог супрацьстаяць нам драконам мора, ваўкам Сівой Поўначы! Hi пікты, ні вальхі**. Мы секлі іх у бітвах, плюндравалі іх землі, у няўцтва гналі іх жанчын і дзяцей, і дым, нібы чорны паветраны цмок, вісеў над Калядоніяй, калі мы палілі вальхскія вескі. Я загадаў узвесці драўляную цверджу, каб замайаваць наша становішча на гэтай зямлі. Але мая ўдача здрадзіла мне, і ў адну ноч не стала ні маіх людзей, ні маіх дракараў нічога, Канайрэ Баявы Кіпцюр, правадыр піктаў, ізноў з’явіўся на маім шляху. Аб'яднаў вальхскія кланы са сваімі дзікунамі і пусціў мне кроў. I было ноччу той светла, як сонечным днём, калі палала цверджа мая. Дзіка вылі вальхі. Трэслі скрываўленымі сякерамі і, быццам жудасныя вершнікі Дзікага Палявання, узнімалі на дыбкі коней злых, прыкруціўшы да конскіх грываў галовы маіх воінаў. Доўга не тухла вялізнае вогнішча, дзе на барве вуголляў балявала меднавалосая Скёгуль***.
Канайрэ! Як я ненавідзеў гэтае імя! Амаль дваццаць год марыў я аб сустрэчы з гэтым піктам. Жадаў я зазірнуць яму ў вочы, калі лязо Амала праб’е яго нутро! Але ж найбольш за ўсё жадаў паглядзець, ці пойдзе Фрэйдыс за сваім мужам на пахавальнае жэглішча, Хвалі жонак на вогнішчы, як казаў Высокі****. Фрэйдыс, ганарлівая прыгажуня з залазымі валасамі, якія ззялі, як сонечныя промні. Фрэйдыс, якая была маёй. Дваццаць зім таму, з цеплынёй і пяшчотай у блакітных вачах, яшчэ зусім маладзенькая, мне, сыну славутага ярла Хедына Ваўка, цалавала яна вусны. Песціла вузенькай далонькай мае вогненныя валасы. Тады я быў шчаслівы. А калі вяртаўся я з паходу на б’ярмаў, то яшчэ ў моры даведаўся ад Сігвальдзі Вандроўніка, што дзікун-пікт Канайрэ, празваны Баявым Кіпйюром, амаль што з пад носу ў бацькоў, з одаля Хігелака ярла, як ліс куранё, выцягнуў маю Фрэйдыс. На зброі я пакляўся адпомсціць. Люта, жорстка адпомсціць і вызваліць тую, якую кахаў. I накіраваў я ладдзі свае да Х’ятланда, і калі ступіла мая нага на бераг калядонскі заплакалі дзеці, загаласілі жанчыны, і зазналі вальхі цяжар майго мяча. I не было ім большага жаху, чым бачыць
* Х'ятланд (Х'яльтланд) старажытная назва Шатландыі.
** Вальхі скандынаўская назва кельтаў.
*“ Скёгуль імя адной з валькірый. Лічылася, што на вайне яна танцуе ў полымі пажараў.
**** Высокі адно са шматлікіх імёнаў Одына ~ галоўнага бога скандынаваў, уладара Валгалы.
пад харугвай з чорнай галавою гругана мой шалом, над якім халодны вецер развяваў вялізньея крылы птушкі Одына*.
Славу вялікую, луп багаты, здабыў я ў сечах тых крывавьіх Але ж балела мне сэрца, і не ў радасць былі перамогі, Даведаўся я, што дзеліць ложка з піктам тая, што абяцала маёй быць. He, не сілай браў яе Канайрэ, сама, па сваёй волі лягла.
Я не верыў, што яна здрадзіла мне. Доўгі час гэтая абраза паліла мне душу. I я не жадаў дараваць. У адным з набегаў мае хірдманы ўзялі шматлікі палон. Сярод жанчын знаходзілася адна, якая калісьці была служкаю ў Фрэйдыс. Яна і распавядала мне. як аголены па пояс, Канайрэ ўвайшоў ды сваёй паланянкі. Ён быў год на дзесяць старэйшы за мяне, і калі я быў яшчэ смаркатым хлапчанём, яго імя грымела ўжо далёка за межамі КаледонІі. Ён сціснуў яе ў абдымках, але Фрэйдыс выхапіла ў пікта з-за пояса баявы нож і прыставіла да яго грудзей, пасечаных старымі шнарамі, Канайрэ толькі ўсміхнуўся і налёг целам на вастрыё. Лязо павольна ўвайшло ў грудзі. Правадыр зазірнуў ёй у вочыімовіў:
- Забі, чаго марудзіш?
Але Фрэйдыс адкінула нож...
Ганарліўка Фрэйдыс, яе заўсёды больш вабілі ў мужчынах слава ! баявыя шнары, чым што іншае. Але ж і я меў усё гэта. Служку тую я забіў. Канайрэ, яшчэ юнаком, у сечы лютай цяжка паранены быў дзідай у пах. I не адна жанчына нс магла нарадзіць яму дзяцей. А Фрэйдыс нарадзіла. Двух сыноў падаравала яна Канайрэ.
Старэйшага, у гонар свайго дзеда, які быў напалову вальхам, правадыр зваў Ліатлуахрам. Молодшага ж назваў Марнэ. 1 вось пяць зім таму я адпомсціў. У час вайны паміж піктскімі кланамі, калі яны рэзалі адзін другога, а вальхі ім у гэтым дужа дапамагалі, я ўзяў на тарчу, разрабаваў і спаліў логава Канайрэ. Сам правадыр з воямі быў у паходзе. Гэта быў самы дзёрзкі мой набег у самае сэрца калядонскіх пагоркаў. Сярод палонных апынулася і Фрэйдыс з ЛІатлуахрам. Пятнаццаць зім ужо мінула гэтаму юнаку. Я доўга глядзеў у яго велькія блакітныя вочы вочы Фрэйдыс. Ён быў прыгожы тварам, высокі і моцнь! целам,
' Ты ж не заб’еш яго, Квельдульф? Праўда? пытала мяне Фрэйдыс, і я бачыў жах у яе зрэнках. He за сябе за сына.
* Птушка Одына груган. Крумкачы і ваўкі лічыліся святымі жывёламі Высокага. Крумкачы-Хугін і Мунін (Памяць і Мудрасць) раепавядалі богу пра падзеі, якія адбываюцца ў свеце. Ваўкі ж Геры і Фрэкі (Прагны і Сквапны) сцераглі яго спакой.
- Ён з астатнімі будзе ахвярай Богу Павешаных*, адказаў я.
- He рабі гэтага, шаптала яна. Я ведаю, ты прагнеш помсты, забі мяне, забі. але не маё дзіця. Памятаеш, калісьці я кахала цябё...
Лепш ёй было гэтага не казаць. Я загадаў павесіць усіх палонных. Зразумела Фрэйдыс, што не ў яе сілах вьіратаваць сына. Сеяцель бяды** супраць гэтага і жадае крыві. Ганарліва падняла яна галаву, з пагардай і прыкрасцю зірнуўшы на мяне лёдзіста-блакітнымі вачамі, і мовіла сыну:
- Памры з юднасцю. Помні, што сын правадыра!
Юнак нічога не адказаў. Плюнуў у мой бок і накіраваўся да каня Іга***. Фрэйдыс бачыла, як памёр Ліатлуахр.
- Будзь пракляты, крыважэрца! сказала яна мне. Ну, забівай жа! Горшай пакуты, чым я вытрывала, няма!
Я ведаў гэта. Ускочьіў у сядло і, не гледзячы на дачку Хігелака, мовіў: “Жыві”, ды сцёбнуў каня. Яна была такая ж прыгожая, як і тады, калі абяцала мне сваё сэрца. Помста не прынесла мне задавальнення.
I вось ізноў стаяў я на зямлі Каледоніі, цяпер ужо, я быў упэўнены, апошні раз. Што ж, поруч, тарча да тарчы, плячо да пляча, стаяць мае верныя пабрацімы лепшыя з ваяроў ГІоўначы. Разам мы лілі кроў, і сваю, і чужую, дзялілі апошні кавалак хлеба і багаты луп, зведалі перамогі і паразы. Цяпержаразам у Валгалу пойдзем. Дзеты, Канайрэ? Я чакаю цябе!
Дзікія вершнікі, з жудаснымі тварамі, размаляванымі сіняЙ фарбай, завываючы, як воўчая зграя, кінуліся на нас. Хёгні кінуў дзіду. Адзін з ворагаў раскінуў рукі і бразнуўся вобзем. Узняўшы каня на дыбкі ў мяне над галавой, вальх з сінім тварам замахнуўся цяжкай сякерай, Яго моцны выт рассёк маю тарчу і параніў руку. Я пырнуў каня ў грудзі. Заваліўшыся на бок, жывёла скінула конніка. Мячом я працяў яму сэрца. Прыгнуўся, ухіляючыся аддзіды, прапусціў вершніка крыху ўперад і секануў па спіне.
- Дзе ты, Канайрэ! крыкнуў я. Хадзі сюды, палахлівы сабака!
Рэзнуўшы каня па шыі, скінуў і забіў трэцяга. Зірнуў навокал. Хёгні і Хродгар ужо былі на шляху ў палан ОдыПаў. Эскхерэ паранены
* Бог Павешаных адно з імёнаў Одына. Каб пазнаць таямніцу рунаў і здабыць мудрасць, Одын сам сябе прынёс у ахвяру-працяў сябе дзідай і, прыбіўшы цела сваё да сусветнага дрэва ясеня Ігдрасіль, правісеў так дзевяць дзён і начэй. Таму і лічыўся ёй Богам Павешаных. Германскія плямёны, прыносячы яму ахвяру, вешалі на дрэвах людзей і жывёлу.
** Сеяцель бяды Одын.
*** Конь Іга шыбеніца. Іг жахлівы адно з імёнаў Одына.