Паўночная песня
Алесь Нічыпар
Памер: 120с.
Мінск 2005
холадам. Халоднымі былі і яго вусны, якія зараз дакраналіся яе пяшчотнай шчакі. Зусім іншыя былі ў яго дайнаўскага ваяра ляснога знайдыша, які вёў свой род ад таемнага легендарнага чужынца, што калісьці прыйшоў з-за далёкага халоднага мора. А бацькам яму быў сам уладар лесу Локіс! А мо той жахлівы змей, што ўколаты ў магутныя грудзі? I былі яго вусны цёплыя, жывыя... Алнэ ўздрыгнула ад гэтых успамінаў, і Стэгіс абняў яе за плечы.
- Бачу я боязь у вачах тваіх, мовіў гаспадар Самбіі. Чаму? Няўжо пакрыўдзіў чым? Я ўсё яшчэ чакаю твайго кахання. А таксама, што народзіш ты мне сына. He бойся мяне.
Алнэ маўчала.
- Добрага ваяку атрымаў ты сёння, князь, мовіў Барнім за спіною Стэгіса, і правадыр павярнуўся да старога аднарукага вітынга.
Спрытны хлопец, згадзіўся ён. Можа і не дарэмна вайдэлот выратаваў яго. Там пабачым. Дарэчы, Барнім, наглядай за ім. Скурдо не даруе яму паразы сваёй...
■ Прачніся, кунігас, скрозь сон пачуў Локіс, і, янічэ не расплюшчыўшы вачэй, ускочыў на ногі, сціскаючы ў руцэ нож. Спакойней, Локіс. Нічога не здарылася, усміхаўся Скаманд. Як і дамаўлядіся, прыйшлі людзі Стардо. Брат мой чакае ў Чорнай пушчы. Яньі правядуць.
За шырокай спіной Скаманда стаялі маладыя янвягі, зацікаўлена пазіраючы навокал. Высокія ды ладныя хлопцы, светлавалосыя і светлавокія, апранутыя ў воўчыя скуры і ўзброеныя дзідамі і гнуткімі лукамі. У аднаго самага старэйшага з-за дзягі тырчэла сякера, перавітая срэбным дротам.
- А што, Скаманд, праўда, што суседзі і вас дайнавай клічуць? запытаў Локіс.
- I дайнавай таксама, кіўнуў воін, Як хто.
- А вітынгаў колькі прывёў правадыр ваш Стардо?
- Паўсотні сваіх мае, адказаў адзін з хлопцаў, той, што сякеру меЎ— Ды дзесяткі два вармаў. А ліцьвінаў — тых за сотню!
Дайнавец кіўнуў цяжкай галавой, адкінуў з ілба хвалі валасоў.
- Брат твой, Скаманд, не парушыў слова сваё. Годны вітынг.
Быць яму правадыром. Воінаў нам, мяркую, хопіць. Бурыслаў абяцаў сваіх ваграў. Што ж, свае абяцанні і я трымаю. Усе тое ведаюць. Як спалю Стэгіса, дапамагу Стардо. Будзе свой род мець. Абы вайдэлоты згоду далі, Локіс усміхнуўся. Дадуць. Срэбра яны любяць. А зараз на ладдзі!
... Амаль год служыў Локіс гаспадару Самбіі. Біўся з русамі і з ^^вармамі. I давялося яму аднойчы ў сечы з ляхамІ выратаваць жыццё
Стэгісава. Правадыр наблізіў дайнаўца да сябе, і цяпер меў Локіс магчымасць амаль кожны дзень бычыць Алнэ. 1 цяжка было хлопцу, калі крадком цалаваў ён вусны каханай І ведаў, што налсжыць яна не яму.
- Уцячом, уцячом жа ў Дайнаву, Алнэ! шаптаў ён дзяўчыне на вуха. Мая будзеш, толькі мая! Уладарыць там цяпер Вазола князь, сваяк Дзіркатаў. Ён прывеціць мяне, пабачыш, Алнэ!
- Думкаю твая я, адказвала дзяўчына. Але не ўцячы нам ад Шуляка самбійскага. Даведаецца жудаснай смерцю пакараць загадае. А Вазола не прыме нас Стэгіса пабаіцца.
Страшна мне, Локіс. Кахаю цябе, але не хадзі да мяне болей. Цяжка мне, мілы, сэрца мне рвуць жах і каханне!
He ведалі яны, што ўжо не першы дзень сочыць Скурдо за ліцьвінам. He ведалі, што кожнае слова чуе стары воўк і ўсміхаецца ў пасівелую бараду.
I вось з пачаткам восені пажадаў кароль Самбіі на ловы ехаць. Два дні збіралася паляванне. Дазволіў Стэгіс і жонцы каханай удзел браць у забаўцы гэтай. Няхай кроў па жылах разгоніць. Локіс ехаў побач яцвяжкі, нешта распавядаў ёй, і, шчаслівая, рагатала яна з жартаў ліньвіна. I не заўважылі яны, як нешта мовіў Скурдо свайму пану, і як пабялеў твар Стэгіса, і як сціснулі пальцы срэбнае дзяржанне харалужнага корда. Паднялі туг харты вялізарнага прыгажуна аленя, і загаласіла, загікала князева паляванне, паімчала ўслед, сцёбаючы коней. Локіс жа і Алнэ скіравалі пад шаты адвечных дубоў, што ўзвышаліся над пушчай. Саскочыў дайнавец з каня, прыняў на магутныя рукі яцвяжку каханую і прагна вусны ёй цалаваў. Але ж заіржэлі, загітаталі чымсьці спалоханыя коні і раптам прэч кінуліся, толькі зямля з-пад капытоў. 1 ўскрыкнула Алнэ, схапіўшы Локіса за плячо. 3 гушчару выдзерся агромністы мядзведзь, раз’юшаны сабачым гвалтам. Звер прысеў і збянтэжана круціў слінявай пысай, узбуджана нюхаючьі паветра. Заўважыўшы людзей, ён рыкнуў і ўзняўся на заднія лапы. Локіс падхапіў рагаціну, балазе, саскочыўшы з каня, уваткнуў яе ў зямлю побач з дубам.
- На дрэва лезь, хутчэй! крыкнуў ён дзяўчыне.
А звер ужо блізка, 1 носам сваім адчуваў Локіс моцны, цяжкі пах яго, бачыў вогненна-чырвоную зяпу з жоўтымі ікламі. Мільганулі доўгія чорныя кіпцюры ля твару воіна, пырскі гарачай агіднай сліны аляклі вусны. Нібы шзрая скала, узвышаўся ўладар пушчы над дайнаўцам. Быццам чалавек, стаяў ён на задніх лапах. Вось яшчэ імгненне, і раздзяруць цсла чалавечае жудасныя кіпці, вырвуць з грудзей адваджнае сэрца жорсткія прагныя да крыві іклы! Але б'е звера ў шыю шырокае жалезнае джала рагаціны. Роў пачвары сзрасае лісты з дрэў. Крывава-чырвоны язык дрыжыць у разяўленай пашчы. Магутныя
лапы цягнуцца да чалавека і дзяруць скураную кашулю, зрываючы з яе медныя бляхі. Кроў залівае грудзі Локіса. Ён выскаляецца, зноў б’е драпежніка, цзлячы ў сэрца і ўпірае гронца рагаціны ў зямлю. Прысядае, пазбягаючы смяротных мядзведжых абдымкаў, і Алнэ бачыць у яго руцэ радасны бляск славутага прускага пэйле. Магутным узмахам ён распорвае зверу жывот і хутка адскоквае ўбок. Тронца трэскае. Мядзведзь яшчэ хрыпіць, рве зубамі зямлю, паўзе, цягнучьі за сабой скрываўленыя вантробы, а забойца яго ўжо песціць залатыя валасы каханай, шэпча на вушка словы ласкавыя. Яна туліць галаву да яго разарваных грудзей і пэцкае пяшчотную шчаку ў кроў. Але вось чамусьці адпіхае яна хлопца, і бачыць Локіс, як жахам наліваюцца, мутнеюць яе цудоўныя вочы. Далонь яго апускаецца на рагавую рукаятку нажа, спіну коле холадам небяспекі, і сціскае Локіс зубы, калі бачыць Стэгіса. Правадыр трымае аголены меч, і, як вуглі пякельныя, гараць яго вочы. За спіной Шуляка ўсміхасцйа Скурдо, і моўчкі стаяць трое вітынгаў, узброеныя дзідамі.
- Жывым яго бярыце, кажа воінам князь.
- Дазволь мне, княжа, выйшаў напсрад Скурдо.
- Хутчэй! раўнуў Стэгіс, і самбы кінуліся на Локіса.
- He, не! крычала Алнэ. Ён выратаваў мне жыццё!
Але змоўкла дзяўчына, калі моцная Стэгісава далонь сціснула ёй горла. Смерць Мажана зірнула на яцвяжку вачамі Шуляка. Жахлівы быў лік яе, і сілы пакінулі дзяўчыну. Кордам Стэгіс адрэзаў ёй валасы і разарваў на грудзях кашулю. Тым часам самбы круцілі дайнаўца. Адзін з вітынгаў заціскаў рукамі страшную рану на жываце. Жыць яму засталося нядоўга. Локіс усё ж паспеў секануць самба сваім пэйле. Білі ліцьвіна доўга. Нарэшце, замардаванага хлопца пацягнулі да дуба і прыбілі рукі яго дзідамі да магутнага дрэва. Каб не сарваў з іх далонІ дайнавец, Скурдо ўвагнаў яму ў запясце жалезныя цвікі. Крывёй плюнуў яму ў твар Локіс, усміхаўся, з пагардай глядзеў на катаў сваіх.
- Вы доўга будзеце жадаць смерці, мовіў Стэгіс. Схапіў ён Алнэ за руку, адсёк ёй два пальцы і адпіхнуў жонку ад сябе. Яна павалілася ля ног укрыжаванага Локіса.
- Я не дам вам смерці. Вось так, кавалак за кавалкам, я буду, рэзаць вас, і кроў вашу будуць лізаць сабакі.
- Забі ж мяне, Стэгіс, забі’ раптам крыкнула Алнэ. Забі і сына свайго, што ў чэраве нашу я! f згасне род твой! Разам з табой аді.[дзе ў цемру, у невараць! I не ўспомняць цябе нашчадкі!
Правадыр усміхнуўся. Жудасная жахлівая гэта была ўсмешка.
- Байструком узнагародзіць хочаш?! гадам зашыпеў самб.
- Бачаць багі, гэта тваё дзіця! 1 не кахаю я гэтага дайнаўца! Няма мне да яго справы.
I бачыла Алнэ, як збянгэжанасць мільганула на шэрым твары Стэгіса.
- Плюнь у вочы яму, загадаў князь. Можа гэта прыму я на веру!
Яна не марудзіла. Плюнула. Трэслася , дрыжэла ўсім целам, глытала горка-салёныя слёзы, алс плюнула, He адна цягліца не ўздрыгнула на твары Локіса, і мовіў ён. Ціха мовіў ёй:
- Сорамна мне, што кахаў йябе. Нс ведаю, што за ўладу мае над табой ён, але ты не маеш цвёрдасці! He будзе табе дабра! Ніколі не будзе. He цешыцца сынам табе, бо жывы ці мёртвы, адыму я яго ад грудзей тваіх, і вялікае зло табе будзе. Праклён табе, праклён да канца дзён тваіх! Клантэмай!*
Адхіснулася Алнэ ад Локіса, прытомнасць страціла і грымнула вобзем. Ведалі прусы: вялікую сілу праклён мае. Стэгіс строс яе і мовіў:
- Сына не народзіш шкадаваць будзеш, што калісьці свет убачыла! У яме гнісці табе да здыхаты. 1 чэрві цябе жыўцом жэрці будуць!.
Ён кінуў жонку на рукі Coxy.
- А табе смерць! сказаў Шуляк Локісу. Ты здрадзіў мне, і жорстка пакАраю цябе я.
Правадыр хацеў яшчэ нешта дадаць, але малады Гурда паклаў яму далонь на плячо.
- А ну, зірні, князь, мовіў вітынг і выцягнуў уперад дзіду.
- Між дрэў паказаўся верійнік. Невялікі шэры сверапіс** спрытна абмінаў вялізныя дубы. Кіраваў канём чорнабароды прус са скрываўленым тварам. Нацягнуўшы павадьі, ён узняў жывёлу на дыбы. Конь захроп, апьірскаўшы Стэгіса пенаю.
- Сканды, правадыр! Крыкнуў ганец, сціскаючы каленямі потныя конскія бакі Вікінгі! Спяшайся, князь! He, то не будзе каго ратаваць. Знячэўку наваліліся. Усіх рэжуць! Буданы паляць, спяшайся, князь!
Над пушчай шалёна зароў турыны рог, і ўскочыў Стэгіс у сядло. Скурдо ж баявым нажом узрэзаў твар Локісу ад скроні да падбародка і мовіў з усмешкай:
- He сумуй. Я хутка вярнуся і прымушу цябескавытаць, як бітага сабаку.
Дайнавец нават не зірнуў на яго. Жорсткі боль катаваў яго цела, помсты прагла сэрца, але не ўбачыць ворагам гэтага. He, ён не дасць ім такога задавальнення...
* Клантзмай! Праклінаю!
** Сверапіс прускі баявы конь.
- Пабач, хёўдынг, унь, паказваў кірунак магутнай рукою нарвег Фрыдлаў сівавусы хольд* яшчэ Хардрадавых паходаў. Ладдзі! Пэўна, Бурыцлейф ярл**.
- Можа, адказаў Локіс, назіраючы, як з ранішняга туману выплываюць драпежныя драконавыя пысы з крыважэрнымі пукатымі вачамі.
- Яму ўжо пара. Дзевяты дзень чакаем.
- Яны, упэўнена мовіў малады зоркавокі Гевар Чырвоная Кашуля. Бурьшлейфава снека цмокава галава ў золаце!
- Вагры, кіўнуў Скаманд, апускаючы лук.
Весляры скакалі ў ваду і цягнулі ладдзі на пясок. Пазіраючы на лес, на бераг лершым выйшаў высокі магутны воін у скураной кашулі і скураных жа штанах. Твар ссечаны шнарамі, скура цёмная, быццам гліна.