Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар

Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
Нічога болей не сказаў Локіс. Адвярнуўся і нетаропка пакрочыў да берага, дзе воіны мазалі перад паходам дракары смалою марскіх коней. Трынтвей агаліў меч. Зазіхацела на вясновым сонцы блакітнае лязо, па якім паўзлі хвалістыя “змейкі”малюнак цудоўнага франкскага дамаску. Ад срэбнага крыжа цяклі ля неглыбокіх долаў скандскія руны.
Добрая зброя, пахваліў Храўн. Старадаўняя. Пэўна, вялікія воіны валодалі ім, мячом гэтым. А імя клінку — Ёрмунрэк — імя славутага старажытнага конунга готаў. Каштоўны падарунак, Лакісон, вельмі каштоўны. Такая зброя жыве сваім жыццём, але верна служыць воіну, які ўдосталь поіць яе крывёю!
Здаецца мнс, Локі, цяжкі камень маеш ты на грудзях сваіх, і цяжкія думкі катуюць тваю галаву. Блага гэта напярэдадні паходу. Хірдманы гамоняць, не бачылі цябе раней такім, хёўдынг. Дрэнна.
Локіс не адказаў Храўну. Паварушыў вуголле, і густая, ліпучая цемра, якая ўжо падпаўзла да прытухлага вогнішча, спалохана шуганула ў бакі. Скаманд падкінуў дроў, і полымя асвяціла суровыя, пасечаныя шнарамі твары воінаў. Чорны цень калыхаўся за іх спінамі. У глыбіні лесу застагнаў пугач.
Ну, чаго маўчыш? запытаў яцвяг. Выхаваў зверанё, цяпср
* Шуляк карійун, хаўк (сканд.) ястраб.
** Сямланд Самбія.
■
няхай кусае! Каб болей балела Стэгісу, падзель гэтага і гадаваў кроў яго. Хачу я зазірнуць князю ў вочы, калі даведаецца самб, што вангробы яму цягне ўласны сын! 1 няхай пабачыць Алнэ, як дзіця яе забівае бацьку!
-	Помста годная вікінга, кіўнуў Храўн.
-	Можа тады ўспомніць яна, як плявала мнс ў вочы. калі прыбівалі вітынгі мае далоні да дуба, выскаліўся Локіс. Плявала тая, падзель якой я змагаўся за Стэгіса! Тая, што абяцала маёй быць!
-	Сапраўды! зарагатаў Храўн. Ты сам Локі! Нават ён не адпомсціў бы лепш!
-	Мабыць, не мае ён такіх паплечнікаў. усміхнуўся Локіс. Ну, досыць языком малоць, як тыя бабы за шыццём. Спіце. На золку адыходзіць! I памятайце! Трынтвей не павінен даведанца праўды. Ён мой сын! Я зрабіў з яго ваўка на пагібель кроўнікам сваім. Надоўга запомняць помсту Локіса! Уся Прусія!	.
Дайнавец адкінуў з грудзей цяжкую мядзвелжую скуру. Моцны звярыны дух ляснога гаспадара, забітага ім гэтай зімой, яшчэ ішоў ад поўсці. Правадыр уздыхнуў. Сну не было. Прахалода вясновай ночы пакусвала за ногі. У бездані чорных нябёс ззялі бліскуча залатыя, таемныя і далёкія зоркі. Аднойчы адзін ірландзец гадгедлар*, ізгой і забойца, распавядаў Локісу, што зоркі гэта душы воінаў, якія з гонарам загінулі ў мінулых бітвах. Ён даўно выракся сваёга бога і, мабыць, дзесьці там, у вышыні, зіхаціць і яго зорка. Мелмордха паклаў сваю рудую галаву ў Варміі. Локіс павярнуўся на другі бок, нацягнуў на галаву скуру і сплюшчыў вочы. А сон не ішоў.
... Высокія воіны з тварамі, як хваёвая кара, і магутнымі рукамі, колеру чырвонашэрай гліны, на скрыжаваных дзідах нясуць цяжка параненага. Пад воўчай скурай уздрыгвае ў ліхаманйы зусім малады хлопец. Твар яго пажаўцеў ад хваробы трасцы, схуднеў, пад празрыстай скурай бачна, як б’ецца яшчэ жыццё ў сініх жылах. Спяшаюцца самбы, аблізвае чорныя вусны скнара Пікал! Што ж, калі паспеюць, можа і дамовіцца вайдэлот з князем мерцвякоў. Адчувалі вітынгі: незвычайнага ваяра нясуць яны ў паселішча. Таму і неслі.
-	Навошта прыцягнулі вы гэтую падлу? спытаў воінаў сваіх Стэгіс.
-	Дык дыхаў яшчэ, паціснуў плячамі Вайкіт. — Цмока пачвару жахлівую на грудзях сваіх мае. Раны цяжкія мае, звычайны чалавек не вытрываў бы. А гэты яшчэ і сам ногі валок. Мы бачылі.
-	Няма мне справы да яго, сказаў князь. I ў жьіцці яго няма
* Гадгедлары ірландцы хрысціяне, якія выракліся Хрыста і ваявалі супраць свайго народа.
74
патрэбы. Належыць ён уладару насейлаў*. На вачах яго цень крылаў крумкача Пікала!
-	3 ім я гаворку весці буду! раптам пачуўся гучны голас за спіною Стэгіса.
Князь заскрыгатаў зубамі, збялеў тварам. Вайдэлот самбаў стаяў за ім. Воіны апусцілі галовы. Высокі, сухі целам і цёмны скурай, карчакаваты, нібьі старое, бітае маланкамі дрэва, слуга Пяркунаў апіраўся на закручаны зверху дубовы кій. Жоўта зялёныя драпежныя вочы глядзелі ў пабялелы ад гневу твар Стэгіса.
-	Пяркун не дарэмна не аддае яго Пікалу, мовіў стары. Нясіце яго да мянс, ды хутчэй.
-	Кляты вядзьмак, -ціха прасіпеў князь і шпарка закрочыў прэч. Люта ненавідзеў ён старога вайдэлота, які абмяжоўваў яго ўладу і не саромеўся гэта паказаць. Ён, а не Стэгіс, уладарыў самбамі. 3 ім, а не з князем, размаўлялі багі. I пры ўсёй сваей нянавісці разумеў Шуляк, што нічога змяніць не можа. Сілу, вялікую магуту і ўладу мелі вайдэлоты, за якімі стаяў вялікі Крыве!
За ім жа суровыя багі туманнай Прусіі.
Упершріню ўбачыла яго Алнэ ля ляснога возерца. Ён сядзеў на беразе, выцягнуўшы хворыя ногі, і ў задуменні сачыў, як на чорную ваду ціхенька апускаюцца чырвона-жоўтыя асеннія лісты. Самбы не любілі сюды заходзіць.
Зачараванае гэта было месца, і не належала яно свету жывых. Заўсёды, нават калі шалёны паўночны лістадзёр ламаў на магутных дрэвах вяршыні, у гэтым ракітніку панавала цішыня. Жудасная цішыня, Здавалася, ніякая сіла не зможа парушыць мсртвы спакой гэтай чорнай бездані, дзе (самбы былі ў гэтым упэўнены) адпачывалі Пікалавы слугі. Але Алнэ больш баялася сваёга мужа, чым жудасных насейлаў. Ганарлівая яцвяжская кроў цякла ў яе жылах, і продкі яе былі славутыя воіны. He аднойчы заходзіла яна ў гэты ціхамірны куток, уцякаючы ад служкаў сваіх. I ёй не было справы, што жорстка караў суровы Стэгіс тых, хто не звочыў, куды збегла яго трэцяя, каханая жонка прыгожая, чароўная Алнэ, мілая яго жорсткаму сэрцу! Але ж не кахала яна славутага ўладара ваяўнічых самбаў. He сама ішла за яго бацька аддаў. За табун злых баявых коней ды зграю лютых слідэніксаў**. He мала даў Стэгіс. Ох, не мала. Але ж не пажадала самба яцвяжка ганарлівая. He да душы быў. He хацела з ім легчьі, сілай браў яе Стэгіс. I не аднойчы бачыла Алнэ барвовае полымя ў зрэнках правадыра, калі выклікала яго гнеў. Заплюшчвала яна вочы, бойкі чакала. Але апускаў кароль Самбіі кулак цяжкі. Цадзіў скрозь зубы.
★ Насейлы (пруск.) прывіды, душы. Уладар іх Пікал.
** Слід-міксы прускія баявыя сабакі.
* Другую ўжо забіў бы, хрыпеў Стэгіс, цябе не магу. Кахаю цябе, дурніцу. Алс ж сцеражыся. He цягай каршуна за пер’е. Вочы ён табе вьгдзяўбе! Смерць табе лютая будзе!
Потым заўсёды была цішыня. Як на гэтым вось чорным возеры. Стэгіс выходзіў, пакідаючы яе з заплюшчанымі вачамі, і яна ніколі не чула яго крокаў. Ён знікаў, нібы прывід. А яна доўга яшчэ ўздрыгвала ў цемры князевых пакояў, абхапіўшы рукамі круглыя, прыгожыя калені. Яна баялася яго. Толькі гэты чалавек быў здольны выклікаць у ёй жах. Толькі ён. Спрабавала яна пакахаць гэтага самбійскага шуляка. Алс кахання не быпо. Замест яго прыйшла нянавісць. Што ж, . праўду казала ёй у дзяцінстве старая служка яе, што будзе яна рабой мужу свайму. I нельга супрацьстаяць лёсу.
Жонкі прусаў цалкам належалі сваім мужчьшам. Ён муж, быў Іх гаспадаром і панам, і доля жаночая скарыцца яму. А не смерць! А вось гэты зусім быў не падобны да Стэгіса. Дайнавец, што сядзеў зараз ля чорнай вады і назіраў за карагодам лістоў. Дзівак, што тут скажаш. Цікава, пра што думае гзты юнак, ужо адзначаны завеямі жорсткіх бітваў, Пра маці? Аб чым марыць? Што пакінуў у Дайнаве'? Кахадку? Цікава! Вось ужо амаль месян, як падгаіліся раны яго цяжкія і, абапіраючыся на бярозавы каштыль (дрэнна зрасталася зламаная нага), штодзень цягнуўся ён да таемнага, засыпанага лістотай возера.
Тутэйшы вадзянік чамусьці не перашкаджаў яму. Напэўна, дужа паважаў самбійскага кудара, які вырваў маладога воіна з халодных рук Мажаны*. Хлопец падоўгу сядзеў на беразе, слухаючы шэпт старажытнай пушчы. I апошнія дні ён пачаў браць з сабою сваю цяжкую двухручную сякеру з драпежна выцягнутым лязом. Знявечаныя ў сечы ногі яшчэ не надта добра слухалі яго. Як потым даведалася Алнэ, хлопца гэтага прыдушыў забіты пад ім конь. Але дайнавец болей не жадаў чакаць. Вось і зараз, скінуў доўгую белую кашулю і пачаў бой з невядомым ворагам. I ніколі яшчэ не бачыла Алнэ, каб хто з вітынгаў так хвацка валодаў гэтай страшнай зброяй. 3 гулам рэзала яна паветра, лятала, нібы маланка раз’юшанага чымсьці бога-грамавіка, скакала з рукі ў руку. Пасля хваробы дужа схуднеў хлопец. Кожную жылу бачна было. Магутнае, гнуткае цела, пакасаванае баявымі шнарамі, заліваў пот. Доўгія каштанавыя валасы ліплі да мускулістай спіны. I вось кінуў сякеру ў сухую траву і, нават не павярнуўшы галавы ў яе бок, мовіў Локіс:
-	Ну, і доўга яшчэ ў гўшчары пільнаваць мяне будзеш? Выходаь жа! Чаго хаваешся?
Крыху памарудзіўшы, выйшла яна з-за вялізных старых ялін. Высокая, тонкая і чароўна прыгожая. 3 хвалістымі залацістымі
* Мажана — жанчына, увасабленне смерці ў прусаў.
валасамі і вачамі колеру ціхамірнага вясновага мора. 1 доўга моўчкі стаялі янь(, і, нібы зачараваны, глядзеў дайнавец у бездань яе сініх вачэй.
•	Я ведаю, мовіла нарэшце яна. Ты Локіс!
Воін усміхнуўся.
-	А ты, мабыць, сама Латыс*?
-	He, з усмешкай адказала дзяўчына. Я жонка ўладара самбаў.
Локіс кіўнуў мокрай ад поту, калматай галавой.
-	Я бачыў цябе раней, красуня.
Зірнула дзева яму ў вочы і дакранулася тоненькім пальчыкам сіняй татуіроўкі на грудзях дайнаўца. Жахлівы цмок крыважэрна выскаляў на яе іклы. Доўгі сіні язык пачвары быццам бы злізваў кроплі поту з маладога дужага цела.
-	Адкуль гэта ў цябе? шапнула яцвяжка,
Локіс паціснуў магутнымі, нібы з каменю, плячамі.
-	Калісьці людзі князя Дзіркота забілі на паляванні мядзведзіцу. 3 яе нары выцягнулі смаркатае хлапчанё. Малы бурчаў і кусаўся, нібы звер, і на грудзях яго сінела выява жудаснага цмока. Вайдэлот Дзіркатаў мовіў князю, што такога звера, калісьці, быццам бы насіў на грудзях Палтэс** уладар Полацка, які прыйшоў з-за сцюдзёнага паўночнага мора. Болей нічога не ведаю. Ведаю толькі тое, што князь загадаў выхаваць тое дзіця. Малы вырас, і аднойчы яму пашанцавала. Вельмі пашанцавала. Ён застаўся жыць пасля крывавай бітвы, апрытомеў ад цяжкіх ран, выкараскаўся з хааробы і ўбачыў найпрыгажэйшую дзяўчыну ў свеце!
Алнэ апусціла вочы.
-	Мядзведзь у чалавечай скуры. Я сачыла, як ты валодаеш сякерай. Няблага. He жадаеш прапанаваць яе гаспадару гэтых земляў?