Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар

Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
-	Ідзі...
Прыладзіўшы на спіне меч, Надзея спорна крочыла да дрымучага лесу, і цемра хутка прыняла яе ў свае абдымкі. А хёўдынг доўга глядзеў услед дзеве той, пакуль не знікла з вачэй яе гнуткая постаць. Аб нечым сваім думаў, віслы вус на палец накручваў. I блукаў у бездані яго вачэй цень цень адзіноцтва, маркоты і кахання. якое бязлітасна бярсерк з сэрца свайго вырваў.
-	Падымай воінаў, Глум. Дракар на хвалі, мы выходзім! Ульф паклаў на плячо Эдмунду сваю далонь. Хадзем, пабрацім, шмат аб чым пагаманіць трэба.
А Надзея бегла па начным гушчары, скрозь бураломы прадзіраючыся, у кроў абдзірала рукі і твар. 1 шлях ёй зоркі вызначыць дапамагалі: "Здрада!” пульсавала ў скронях. У цверджы Ульфавы шпеп. Цмока крыважэрнага грэў на грудзях Кіянін. Мабыць, быў гэты Эдмунд з кмецямі сваімі ў яго ў наймігах!”
Пільнасачылі звяры і птушкі лясныя, як, цяжка дыхаючы, уперад ўперад мужна ідзе дзева-воін, і сцёбаюць па твары яе галіны дрэў.
Алс вось спынілася славенка, падагнуліся калені яе, і павалілася Надзея ў сыры мох ды горка-горка заплакала. 1 ведалі жыхары лясньія, што страціла сцежку дзяўчына. Мабыць, чымсыді ўгнявіла ляснога дзеда лесуна. Зазлаваў стары і вадзіў цяпер па бураломах і кустах калючых яе. Стаміў ды і кінуў у гушчары. Але ж, мусіць, пашкадаваў ён, урэшце, слёзы дзявочьія, і адшукала яна сцяжыну патрэбную.
Калі нетры лесу выпусцілі дзяўчыну на прастору, яна ледзьве трымалася на нагах: скрываўленая, мокрая ад поту, праз некалькі вёрст хады, з жахам убачыла яна за маладзенькім ляском, які рос на месцы закінутага аратымі поля, густы дым. Чорнай хмарай ён поўз па небасхілу, нібы жудасны крыважэрны цмок. Надзея цяжка села на зямлю і заплюшчыла вочы. 3-пад павек на сасмяглыя вусны скацілася салёная сляза. Надзея плакала.
Панура азірала Надзея сляды жахлівай разні, якую ўчынілі даны. Вочы яе пачырванелі, павекі прыпухлі, твар быў брудны і абдзёрты, на вейках уздрыгвалі слёзы. Яшчэ дымілі спаленыя хаты, каля якіх ляжалі забітыя, жорстка пасечаныя людзі жанчыны, дзеці і старыя. Вікінгі нікому не давалі літасці. Шэры попел быў на іх тварах. Кроў запяклася на, страшных ранах. I варушыў прыціхлы вецер валасы мерцвякоў, песціў іх бледныя твары, нібы шкадаваў дачасна загубленае жыццё.
Дзяўчына заплюшчвала вочы, калі позірку яе з’яўляліся немаўляты з жыватамі працятымі, дзеўкі ды жанчыны аголеныя, якіх згвалцілі і забілі чужынцы-находнікі лютыя. Рацібор заўсёды казаў, што няма без крыві набегу. Так го яно, так. Але ж даны рэзалі ўсіх! Начынне рэчы ды посуд розны, якія каштоўнасці для вікінгаў не ўяўляюць, побач з мертвымі ў попел і гразь крывавую ўтоптаны. Адшукала Надзея і Цвярдзяту Кіяніна. У адной кашулі сподняй, не паспеў нават броні надзець, ляжаў стары, увесь скрываўлены, пасечаны варожымі мячамі, да зямлі дзідай прыбіты. Яго худая, цёмная, у старых шнарах рука, моцна трымала цяжкую сякеру. Добрая была зброя на чэрані доўгім, з залатою насечкай па блакітнай сталі! A побач, ля ног старога, дацкі шалом, ад моцнага выту надтрэснуты. Да апошняга змагаўся княжы вой і лёг з гонарам. Пэўна, у светлым ірыі цяпер душа яго. Поруч з правадыром загінулі яго воі. Жорстка пасечаныя былі кмеці Цвярдзятавы. Да апошняй кроплі крыві змагаліся з ворагам. Аднаго з іх юнака ў кружок астрыжанага, з валасамі, колеру спелай саломы пазнала Надзея. Бокшай клікалі. Раней у отраках* у Рацібора ваяводы хадзіў, ды за грыдзем Вышатай тарчу і дзіду насіў. Ляжаў зараз Бокша, і грудзі яго магутным вьітам
і’Отрак малодшь! воін у дружыне.
праламаныя былі. Псна крывавая ля вуснаў засохла. Здзіўлена глядзелі яго васільковыя вочы, смерцю замутненыя, міма дзяўчыны, недзе ў далеч.
-	Хадгар, шапнула Хільд. Трэба ж, як хлопца выцяў.
Зляталіся на папялішча крумкачы. Жудасна крычалі чорныя птушкі і ўсаджваліся на мёртвыя целы. Узлахмачаныя сабакі пільна сачылі разумнымі вачамі за чужым чалавекам, але не брахалі, саступаючы з дарогі. У паветры лятаў моцны пах смерці і крыві. Захаладзсла ў грудзях дзяўчыны, горкі камяк раптам з'явіўся ў горле, калі чуйнае вуха яе пачула нібы плач дзіцяці. Абышла ваяўніца спаленыя хаты і ўбачыла, як ля цела маці ціхенька слёзы глытае дзяўчынка год сямі, размазваючы салёную расу вачэй сваіх па бруднаму тварыку. Надзея на хвіліну заплюшчьіла вочы, і па шчаках зноў папаўзлі гарошыны-слёзы.
... Дым! Чорныя клубы дыму ўздымаюцца ў неба. Ляск жалеза, лямант людскі і пах крыві... Кроў! Усюды кроў! Вялізны воін, як кацяня, валачэ забруджаную гноем дзяўчынку. Яна крычыць, кусаецца і абдзірае яму руку, але, убачыўшы забітую маці, заціхае. Твар жанчыны заліты крывей, у гразі яе цудоўныя залацістыя валасы. У руках сяксра для колкі дроў. Схаваўшы маленькую дачку ў хляве, яе маці падхапіла сякеру і, нібы ваўчыца, кінулася на аднаго з рабаўнікоў, але той лёгка злавіў яе на меч...
Нячутна з явілася Надзея ля дзяўчынкі і ўзяла яе на рукі. Але тая з віскам балюча ўкусіла ваяўніцу за плячо. Надзея моцна прыціснула дзіця да грудзей і ласкава загаварыла. Зразумеўшы родную мову, малая пачала супакойвацца. Рукамі шыю дзяўчыны абвіла і ціхенька ўсхліпвала.
... Паставіў кмець магутны дзеўчанё перад ваяводам грозным. Вочы у таго, колеру жоўтага, як у вепра агонь праменяць. Правая рука у сечы лютай нядаўняй адссчана анучына на куксе ўжо крывёй набрыняла. У барадзе і скронях ваяводзіных срэбра блішчыць. Твар шэры, быццам гліна, ад працы ратнай ды нягод розных. Суровы абліччам правадыр, ды норавам круты, але на дзеўчанё малюткае зірнуу, дпамякчэлі вочы яго вогненныя. Дзіця па галоўцы крыху пагладзіу ды слова ёй ласкавае мовіў...
Пяты дзень хіліўся да скону. Захад ужо палымнеў на даляглядзе а Надзея усе ішла. Да Ладагі было яшчэ далёка. 1 згаладалая і змучаная з хворымі чырвонымі вачамі, скацілася ў Яр дзяўчына, у ракіты зяленыя, і адразу яе сон змарыў. А дзяўчынка, Знаходачкай празваная, гладзіла маленькай ручкай яе мокрыя валасы і нешта ціхенька напявала. У гал.нах шчабяталі дробныя птушачкі, вецер ледзьве
шапацеў лістотай, а зямлю паволыза апаноўваў змрок. Монна спала Надзея, упершыню з дня паходу з Хенгістам.
3 куточка крыху разяўленага рота сцякаў празрысты струменьчык сліны, і сны дзяўчына бачыла добрыя. Нс чула Надзея плёскату вёслаў і гаворкі мужчын, не бачыла, як увайшлі ў заліў тры ладдзі ды да берага прысталі. Але дзяўчо знайдыш, выкарабкаўшыся з яру, пільным вокам сачыла, як светлавалосыя, барадатыя мужы сходзяць на ўзбярэжжа ды станавшіча сабе ладзяць, начаваць збіраюцца. Дзяўчынка кулём скацілася па падгнілай лістоне ўніз і разапхала Надзею, прыклаўшы палец да пухленькіх дзіцячых вуснаў. Шырока раскрыўшы свае вялізныя зялёныя вочы, шапнула яна ваяўніцы:
-	Кмеці на лодзях з’явіліся.
Загадаўшы дзяўчынцы заставацца на месцы, Надзея падхапіла меч і нячутна выслізнула з ракітніку. Дзесьці недалёка стукалі сякеры.
-	Лодзі славенскія, выдыхнула Надзея, адчуўшы, як у яе круціцца галава.
Дзяўчына непрыкметна падкралася крыжу бліжэй, спрабуючы, як мага лепш разглядзень воінаў.
•	Можа новагародцы? шаптала яна, чуючы родную мову. Але тут позірк яе вызначыў з натоўпу высокага чорнавалосага мужа, Ён, заклаўшы рукі за папругу, нешта цярпліва тлумачыў бязвусаму юнаку. Мабыць, отраку, ці можа уну*.
-	Вышата, Вышата! Родненькі! крыкнула Надзея, прадзіраючыся скрозь галіны,
Вышата, а гэта быў ён, грыдзень з дружыньі Раціборавай, рэзка павярнуўся на крык. I праз слёзы радасці ўбачыла дзева свежы жудасны рубец, які ўспух цераз увесь твар кмеця. Упала яму на грудзі Надзея, мойна за шыю абняла, і затрэсліся ад плачу яе худыя плечы.
-	Ці ж ты гэта, дзяўчыначка? мармытаў Вьгшата, шурпатай далонню, цалкам у мазолях ад вясла t зброі, гладзячы яе зблытаныя валасы. Ну годзе, годзе ўжо табе,
I вось сядзела ля агню Надзея, плашчом з воўчых шкураў накрытая. нібы коўдрай. Зротам, напханым хлебам і вяленай аленінай, распавядала воям гісторыю сваю. Да бока яе ціснулася Знаходачка. Жывот дзяўчынкі стаў круглым, як гарбуз, ад з’едзенага мяса, але яна ўсё ж з асцярогай паглядвала на незнаёмых суровых мужчын. У полымі вогнішча насцярожана ззялі яе вялікія вочы. Сядзеў насупроць Надзеі Буявіт ваявода, а ля яго мужы лепшыя воіны славутыя:
* Ун у княжай дружыні, самы малодшы яе член, які яшчэ не стаў кмецем і прыслугоўвае грыдзям.
Вышата, Летка Гюраціч, Глузд Усяславіч, Мсціслаў і Васілёк Дабранежычы. Навокал жа цесным колам скупіліся кмеці, і горачабыло ад іх дыхання. На небе ўжо высеяліся зоркі, а воі ўсё слухалі аповяд Надзеін. I, калі спынілася на гарадку Цвярдзяты Кіяніна, які спалілі нарманы. нахмурыў Буявіт бровы сівыя, якія зрасліся на пераноссі і зычна гаркнуў:
-	Гэй. Раданеж! Цягні сюды бярсерка звера лютага.
Малады, светлавалосы грыдзень кіўнуў паплечнікам і накіраваўся да караблёў, а Буявіт весела на Надзею зірнуў.
-	Ну, можа хоць крыху пацешыць цябе змаі у. Натоўп воінаў расступіўся, і двое дужых хлопцаў на чале з Раданежам цягнулі да вогнішча скручанага скуранымі паскамі чалавека.
-	Пабач, дзяўчынка мая, ці пазнаеш?
Вязень падняў галаву, і Надзея з жахам угледзелася ў яго скрываўлены твар.
-	Ульф, прамармытала дзяўчына. Няўжо ты!
Вікінг крыху расцягнуў ва ўсмешцы рассечаныя мячом вусны, не звяртаючы ўвагі на боль. Кроў лінула з раны. Славенка ўздрыгнула. Жудасная была гэта ўсмешка, зусім як у Рагнара Крыважэрцы. На галаве датчаніна ад крыві зліпліся валасы. Левае вока заплыло ад выту і нічога не бачыла. Hoc перабіты, на чале шнар доўгі, сукравіцай цячэ. Але яго лёдзіста сіняе вока, як заўжды, спакойнае і халоднае. I бачынь у яго пазірку Надзея лагарду да ворагаў. Нічога не сказаў ёй хёўдынг, толькі крывёю Вышаце пад ногі плюнуў.
-	У-у, варожы выкармак! -Раданеж пхнуў яго ботам паміж лапатак, і вікінг моўчкі зарыўся тварам у пясок.
-	Несмей! -раптам гучна вымавіла Надзея, прыўстаўшы з месца.
Буявіт бровы нахмурыў.
-	Ганебна, ворага палоннага...
-	Цыц! рыкнуў ваявода. Я тут вырашаю, што годна, а што не! стары зыркнуў на Раданежа вачамі суровымі, Мільганула ў іх злое полымя. Вязьня біць патрэбы няма. Зразумеў? Цягні яго з вачэй прэч.
Буявіт зірнуў на дзяўчыну, і скурчылася яна пад яго калючым позіркам.
-	Ганебна, кажаш? А ім жонак ды дзяцей нашых сячы і на дзіды падымаць годна? Паселішчы, ад старога да дзіцяці знішчапь — тое годна? Матак сякерамі сячы? Вось так, вось. Але ўжо не сваволіць болей Ульфавай зграі на землях нашых. Самі багі прывялі “Марскога Змея” нам на мячы ды пад сякеры. Даўнютка я за бярсеркамі гэтымі паляваў. Да смерці абрыдлі яны кнёзу. Сяляне ў роспачы жывуць. Дужа разгуляліся вікінгі сялундскія. Вось і паслаў нас кнёз дазорам па моры.