Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар

Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
Доўга сядзелі пасля моўчкі воіны. Глядзелі пабрацімы на пагорак магільны, засыпаны лістотай, і мовіў Хальудан:
11ІТО ж, баярын, пара, Сёння мне адыходзіць у Нарвегію. Час прыспеў. Харальд чакае мяне. Празвалі яго людзі Касматым, таму як не стрыжэ ён валасоў сваіх, пакуль усю Нарвегію не скорыць! I павер мне, пабрацім, што той час, калі ён абрэжа сваю касу, калісьці прыйдзе. Харальд стане вялікім каралём, які аб’яднае Нарвегію, аб’яднае яе ўпершыню. Дзіўна! Тры зімы назад супроць яго я ваяваць думаў, a цяпер вось адно стырно трымаем.
Хальудан кінуў апошні позірк на магілу Надзеі, уздыхнуў, і хутка ўжо постаці воінаў згубіліся сярод бяроз, якія шчодра сыпалі лісце. круціліся лісты ў апошнім танцы, Ціха шамацелі ў нерухомым паветры і ціха клаліся на зямлю, пад рознакаляровым дываном хаваючы непрыкметны пагорачак.
* Серкланд зяліля сарацынаў.

Я ЛОКІС*!
Летнія травы Там, дзе зніклі героі, Як сон.
Басе.
На абымшэлым дубовым бярвяне сядзеў высокі чалавек магутнага складу, Апрануты быў ён у простую льняную кашулю, расквечаную на рукавах мудрагелістым шыццём, і старыя паласатыя парты, якія звычайна ў зэшлыя часы насілі нарманы. На шырокіх плячах гэтага мужа ляжала срэбная скура вялізнага мацёрага ваўка. Пасівелая пыса звера, з пустымі вачніцамі, жудасна выскаляла сцёртыя жоўтыя іклы на грудзях яго. Лёдзіста шэрыя, нібы замерзлая вада, вочы пільна сачылі, як золатавалосы юнак б’ецца на мячах з суровым аднавокім воінам, на левай руцэ якога не хапае двух пальцаў. У воіна чорныя, але ўжо дужа пасівелыя на скронях валасы, заплецёныя ў тоўстую касу, якая падае ніжэй сцягна. Твар голены, у сіняватых палосах падгоеных шнараў. Ён усміхаецца, і на сонцы зіхацяць снежна-белыя моцныя зубы.
-	Хутчэй. Хутчэй сячы, Лакісон! крычыць чорнавалосы, насядаючы на маладога. У твае шаснаццаць зім я ўжо паліў варожыя караблі і кахаў дзяўчат! А ты яшчэ не вывучыўся нават трымаць
* Локіс (літоўска пруск.) мядзведзь.
зброю!
Юнак злізваў з вуснаў салёны пот, які ручаямі цёк па яго твары і па-рысінаму зыркаў зялёнымі вачамі. Усмешка блукала па вуснах чалавека ў воўчай скуры. Цвёрдымі, быццам бы жалезнымі, пальцамі ён круціў доўгія русявыя вусы, цёр свстлую шчэць на даўно не голеных шчоках.
-	Добрае ваўчанё выгадаваў ты, Локіс, пачуўся прастуджанахрыплы, непрыемны голас.
Локіс падняў кудлатую галаву і адкінуў з ілба доўгія русыя пасмы.
-	Так, Скаманд, расце воўк. Я ганаруся ім. Мала каму па сілах так доўга цягацца з Варнісам* на мячах.
Скаманд асілак-яцвяг** з чырвоным тварам кіўнуў йяжкай галавой. Яго саламяная барада расла жмутамі і не магла схаваць плямы і шнары ад апёкаў.
-	На мячах Храўн*** лепшы.
У гэты момант меч выслізнуў з рукі юнака, узняўся ў паветра, ззяючы ў сонечных промнях, і апынуўся ў руцэ чорнавалосага. Тры пальцы тоўстьія і вузлаватыя, як карэнні, моцна сціснуліпераплеценае скуранымі паскамі дзяржанне. Два бліскучыя лязы крануліся бслай шыі маладога ваякі.
-	Вось і ўсё, Лакісон, мовіў Храўн і зарагатаў,
-	Я буду валодаць зброяй, як ты, Храўн! цяжка дыхаючы, усклікнуў юнак. Нават лепш за цябе! Чорнавалосы паляпаў яго па плячы, аддаў меч і зноў зарагатаў.
-	Навука такая каштуе не танна, Лакісон, сказаў воін, паказваючы на сваю пустую левую вачніцу,
У адрозненні ад пальцаў на знявечанай левай руцэ, пальцы на правай былі доўгія, тонкія і прыгожыя. Далонь маленькая і вузкая.
-	Мне было дзесяць зім, калі я пайшоў у свой першы паход з вікінгамі. Цяпер жа мне ўжо мінула сорак. Трыццаць зім я нашу мсч.
Ён раптам замаўчаў і зірнуў на хлопца.
-	Ты будзеш лепшы, чым я, Лакісон, калі дажывеш да маіх гадоў. А зараз ідзі. Унь, бацька зачакаўся.
Юнак адкінуў з вачэй мокрыя валасы і накіраваўся да Локіса. Высокі і не па гадах моцны, рухаўся ён мякка, нібы дзікі кот на паляванні. I бачна было: воін ідзе не бязвусы хлапчук падлетак.
-	Ён вельмі нагадвае тварам Алнэ****, прамармыгаў Скаманд
* Варніс (пруск.) крумкач.
** Яцеягі — заходнебалцкае племя.
*** Храўн (скандынаўскае) крумкач.
**** Алнз (пруск.)сарна, дзікая каза.
і раптам змоўк, сустрэўшыся позіркам з Локісам.
ГІразрыста-шэрыя, як кроплі сцюдзёнай расы на золку, зрэнкі правадыра рэзалі не горай за баявы пэйле*. Нібы глядзеў гэта не чалавек, а сам Пікал** зірнуў з цемры скрозь чалавечыя вочы. Страшэнны глыбокі шнар на правай шчацэ наліўся барвай. I Скаманд, адважны да адчаю вітынг***, адчуў у горле агідны камяк страху.
-	He дарэмна сканды**** завуць цябе Локі*****.
У нас і ліцьвінаў ты мядзведзь, у скандаў жа імя бога носіш. Ды якога!” пддумаў яцвяг, апускаючы вочы.
Ужо ў які раз успамінаў ён, што амаль нічога не ведае пра свайго важара. Толькі тое, што бьіццам бы паходзіць ён з Дайнавы******, дзе ў князя Дзіркота ў дружыне не апошнім вітынгам быў.
Але пайшоў князь вайною на ляхаў, ды не меў удачы ў вайне той. Пасеклі дайнаўцаў ляхі. Дужа парэзалі. Сам князь з воямі лепшымі ў сечы галаву склаў. Мала хто ўратаваўся. А цяжка параненага Локіса знайшлі Стэгісавы самбы*******. Ну, а далей... Тое шмат хто з вітынгаў ведае. Доўгія зімы песціць Локіс у душы помсту. He, не ляхам. Смакуе яе. Як цмок, хавас лютасць у сэрцы сваім, Толькі Скаманд ды аднавокі нарвег Храўн, якога завуць яны Варнісам, ведаюць тое, чаго не всдае болей ніхто. I не дарэмна людзі Поўначы сканды завуць Локіса Локі (Локіс-Локі так, на свой лад, сканды імем бога завуць Локіса. Локі самая таемная асоба ў скандынаўскай міфалогіі). Яны любяць дайнаўца. Завуць яго сваім хёўдынгам. Удачлівы хёўдынг, Сам Аднавокі ахоўвае яго. Любіць правадыра і Скаманд. Добра памятае яцвяг пякучыя языкі ахвярнага полымя, якое запалілі пад ім вайдэлоты самбаў. 3 гэтага жэглішча зняў яго Локіс. I калі загаіліся аблаленыя ногі, аддаў яцвяг свой меч і вернасць сваю славутаму правадыру зграі марскіх рабаўнікоў і атрымаў месца на дракона-галовай скандскай ладдзі і сваю долю ў здабычы. I ўжо не першы год яго рум******** быў на носе дракара. Суровы і дзёрзкі быў правадыр.
Жорсткі быў. I нават самыя адважныя і ваяўнічьія з прускіх
* Пзйле прускі баявы нож.
* * Пікал бог пекла і цемры ў старажытных прусаў. Уладар прывідаў і духаў насейлаў.
*** Вітынг (пруск.) віцязь, воін, герой.
**** (^кан^ы _ скандынавы.
***** ЛокІ скандынаўскі бог падману, хлусні.
****** Дайнава старажытнае княства на землях Заходняй Беларусі.
******* Самбы адно з прускіх плямёнаў, якое адрознівалася ваяўнічасцю.
******** Рум —лаўка для весляра на дракары. На носе дракара сядзелі шолькі сахіыя адважныя, знакамітыя воіны.
плямёнаў самбы, якія жылі вайною і для вайны, і тыя змяняліся ў твары, калі ў заліве Халібо з'яўляліся жудасныя чорныя ладдзі Злога Локіса, Локіса Прывязаная Сякера, Локіса Цмок у Грудзях! Ведалі самбы, што воіны дайнаўца пойдуць за сваім правадыром хоць да скандскай Валгалы, што ззяе золатам даху ў небе, хоць у цемру да калмаіага Пікала. I не за тое, што сыпаў шчодрай рукой срэбра Локіс У шоламы сваіх людзей, а за тое, што за кожнага з іх, не мяркуючы, жыцце паклаў бы. За тое любілі. За тое на смерць ішлі. I не было ў сечы ім роўньіх. Правадыр вёў іх да перамогі. Яны за яго паміралі.
Юнак стаяў перад Локісам, апусціўшы мускулістыя рукі і намагаўся па вачах бацькі здагадацца, ці задаволены той міжбоем, Але вочы правадыра, як заўсёды, заставаліся абыякавымі. Локіс ніколі не песціў пасона*.
-	A ці не занадта суровы ты да яго? не аднойчьі казаў Локісу нават Храўн. А ўсе ведалі, што не дарэмна празваны нарвег Жалезным Сэрцам, Але правадыр толькі паціскаў плячамі. Калі ў жорсткім абардажным баі з данамі сын выратаваў яму жыццё, нават тады нічога нс сказаў мужнаму падлетку суровы Локіс. Толькі ў вочы ўважліва паглядзеў, паклаўшы на худое юнацкае плячо цяжкую іпурпатую далонь, чорную ад смалы, і ўсміхнуўся.
Дайнавец падняўся з бярвяна. Ён маўчаў.
Маўчаў і сын яго. I вось нелрыкметная ўсмешка кранула цаёрдыя вусны важара.
-	He так дрэнна ты змагаўся сёння, Трынтвей**, нарэшце мовіў ён, і вочы юнака зазіхацелі. Рыхтую я чарговы паход на Самбію, Прыйшоў час, якога жадаў я доўгія зімы. Думаю, стаў ты мужам, і чакае бог воінаў, што, нарэшце, выканаю я клятву, якую даў, калі яшчэ не прыдбаў сівізны ў валасах. Ты ведаеш, што значыць тваё імя! Трынтвей кіўнуў золатавалосай галавой Пойдзем на маей ладдзі, сын, Па сканчэнні паходу “Якая п’е вецер" падарункам табе будзе. Разам з дымам ты выправіш Стэгіса да Пяркуна!
-	Або выпрастаеш яму рэбры*** і паслухаеш, як будзе вішчэць пад тваім нажом, нібы парсюк, конунг*** людзей туману****, які загадаў аддаць багам тваю маці. А цябе, немаўля, выкінуць у лес на
* Пасон (пруск.) прыёмны сын.
** Трынтвей (пруск.) пожта.
*** Выпрастаць рэбры (урэзаць крывавага арла, чырвонага арла, або крумкача) жудаснае пакаранне смерцю, прынятае ў германскіх пляменаў. Чалавекуна спіне рассякалі і расцягваліў бакірэбры. пасля чагояны нагадвалі птушыныя крылы. Потым даставалі лёгкія і сэрца.
**** Конунг (сканд) кароль.
***** Людзі туману скандынаўская назва прусаў.
разарванне звярам, а далоні бацькі твайго дзідамі да дуба прыбіць! ярамовіў алнавокі Храўн Варніс.
Ірынтвей маўчаў, сціснуўшы пабялелыя вусны, зялёньгя рысіныя вочы яго праменілі пякучае полымя. Нарэшце, бацька палічыў яго мужам, воінам! Ён палічыў яго годным для помсты лютаму ворагу. Усё жыццё рыхтаваўся да гэтага моманту Трынтвей, і прага помсты атруціла яго душу, як калісьці атруціла адважнае сэрца яго бацькі. I жахам веяла ад імя гэтага прыгожага золатагаловага хлопца. Аднойчы папытаў ён Храўна, чаго чакае Локіс? Чаму не напоіць Стэгіса яго ж крывёю? Усміхнуўся нарвег і мовіў:
-	Толькі трэль спяшаецца. Бацька твой хёўдынг! I не міне Стэгіса, Шуляком празванага па вашаму, а мы завём яго Хаўкам*, кара люгая. Конунг Сямланду** ведае гэта. Смерці не баійца ўладар людзей туману. Еп воін і кароль! Але горай за смерць яе чаканке. Шмат разоў спрабаваў ён забіць Локіса. Але не так проста завуць яго дзеці фіёрдаў Локі! Бацька твой хёўдынг! Ты яго помста!
Гак казаў аднавокі воін юнаку.
Трьімай, сын мой, Локіс працягнуў хлопцу цяжкі меч у каштоўных похвах, выкладзеных бліскучым срэбрам. Калісьці я ўзяў яго ў цяжкай сечы ў правадьіра данаў. Думаю, будзеш ты годны гэтай славутай зброі!