Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар

Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
-	Спакойна, хлопцы, спакойна. Змагацца з Дракі мы не можам. Ен хутка пойдзе па сваіх справах.
Імгненнем пазней, быццам пачуўшьі вікінга, пакруціў крыху цмок доўгай шыяй, зірнулі на Ульфа рыбіны вочы. Гучны ўздых вырваўся з ноздраў разам з салёнымі пырскамі вадкасці, і Дракі апусціў галаву сваю, бранёй лускаватай крытую, пад ваду. I хвалі, узнятыя магутным целам, закалыхалі дракар, дужа заплюхаўшы нарманаў. Але яшчэ доўга Надзея на мора глядзела, дзе ў бездані змрочнай знік вястун Гаспадара Марскога.
-	Што, дзева, напалохалася, як я бачу! зарагатаў Хадгар зірнуўшы на славенку.
-	He больш, чым вы ўсе, усміхнуўшыся, адказала яна.
-	Ды гэта што, Хільд валькірыя. Дракі, звер марскі! Вось дзіва якое. Ну’ Хёўдынг, я ды Хадгар у Свеі з ётунам* змагаліся і перамаглі яго' _ РУК’ Ў стаяў Сноры, назіраючы ў вачах дзяўчыны зацікаўленасць. А потым самі галовы ламалі думалі, як падужалі гэткую пачвару лютую. Аднойчы, даўнім часам, гасцявалі мы зімою ў Сігурда Валовай Шкуры. Дачку сваю, красуню Сігню ў жонкі Рангвальду ярлу аддаваў. Эх жа і балявалі мы! Цудоўна балявалі, вось як. Але бяда неспадзеўкі здарылася. Мядзведзь бадзяга ля сядзібы наладзіўся жывёлу драць. А аднойчы, трэля ды бабу бонда** аднаго, што цяжарная хадзіла, ураз зарэзаў, падлюга, ды ў жанчыны той дзіця з чэрава выесці паспеў. Вырашылі мы тады паскудніка гэтага зншчыць. >1 пайшоў. Хадгар. Альф Крумкач і Ульф. Маладым наш хеудынг у том час быў, але ўжо слава наперад яго бегла. У сечы люты і адважны, мудры ца тынгу***, нібы стары разважае. А звер той
* Ётун злосны велікан у міфалогіі скандынавау.
** Бонд — вольны селянін.
*** Тынг усеагульны мясцовьі сход.
кульгавы быў, на парэднюю правую лапу. Людзі казалі, што і не звср гэта зусім, а пярэварацень. Дужа хітры быў і асйярожяы. А як крыві чалавечай пакаштаваў, то болей сканіны жэрці не жадаў. Людажэрца! Абрыд ён нам, падлюка, дужа абрыд. Доўга мы яго асочвалі. 1 ўрэшце рэшт багі дапамаглі нам. Забілі мы бадзягу лютага. 1 тады ў лесе заначаваць нам прыпала. Марозіла той ноччу люта. Зоркі бліскацелі як ніколі, снег іскрыў рознакаляровымі агеньчыкамі ў святле поўні. Чароўная была ноч. Усё жыццё помніць буду, вікінг уздыхнуў і пагладзіў сівыя вусы, Дык вось. Была ўжо поўнач, калі ўчуў Ульф, што ля вогнішча нашага нехта блукае. Але, ці ж мала рознага звяр’я ў нетрах лесу? I толькі адышоўся Альф ад агню, патрэбу сваю справіць, а на яго з-за ламачча-буралому кінулася пачвара крыважэрная! Раптоўна быў Альф жыцця пазбаўлены толькі крывавыя кавалкі па баках! Вось які валацуга бадзяўся ў цемры за бураломамі. Калі выярастала спіну страшыдла, вось тады упершыню я жах зазнаў. Гэта быў ётун! Вочы яго жоўтыя раз’юшана за намі сачылі. Грудзі ў яго мядзведжыя, шырачэзныя плечы, а рукі ногі сілы неймавернай. Увесь шэрсцю парос, нібы звер, а твар чалавечы, ды толькі дужа жудасны. Схапілі мы зброю. Што гэта сапраўдны ётун, мы нават і не сумняваліся. Знямелі мы з Хадгарам, чаго тут таіць, на зброю сваю верную не дужа спадзяваліся. А Ульф меч з похваў прэч і на ворага кінуўся з крыкам: “Беавульф* адзін забіў Грэндэля, а нас трое". Велікану ён тады сцягно працяў і па грудзях секануў. Роў той, што снегавая бура. Я і Хадгар таксама нс чакалі. Ен ворага наівага ў жывот молатам вьшяў. Гэтым жа молатам Хадгар Мядзведзю бадзяжаму чэрап праламаў. А ётун толькі вохнуў і згроб крыўдзіцеля свайго ў ахапак. Усё, думаю, згіне Хадгар. I ўвагнаў я рагаціну ў грудзі велікана, а Ульф тым часам руку яму адсёк. Кінуў тут ётун чалавека і, падвываючы, як сабака пабіты, у гушчар кінуўся. Хадгару цяжка было. Дужа прымяў яго чужынец. Ледзьве душу прэч не вытрас. Хварэў потым Хадгар доўга. А руку тую мы з сабою ўзялі. Калі ўбачыў яе Сігурд Валовая Шкура, то мовіў нам, што пачвар гэтых не аднойчы на паляванні бачыў. Ці то ётуны, ці го тролі горныя? Але да гэтага выпадку людзей пазбягалі яны, саступалі з дарогі і зла не чынілі. Вось як было, дзева, скончыў свой аповяд вікінг.
А “Марскі Змей’’ паміж тым борзда нёс находнікаў да берагоў чужых. Паласатае вятрыла, туга надзьмутае моцным спадарожньім ветрам. радавала вочы весляроў. I разносілася надСцяжынаюселядцоў суровая песня паўночных мараходаў.
* Беаяульф гоцкі герой, які забіў злоснага велікана Грэндэля і яго
маці.
Дракар упёрся дном у пясок і застыў. Чорны і страшны. Ульф першы саскочыў у ваду і драпежна азірнуў бераг. Вікінгі выцягнулі карабель на жоўты прыбярэжны пясок. I вось ногі Надзеі, нарэшце, дакрануліся цвердзі зямной. Дзяўчына на поўныя грудзі ўдыхнула халоднае павеіра, насычанае пахам мора t водарам хваёвага бору, які рос побач з узбярэжжам, Галава крыху закруцілася, прыемна засадніла ў лёгкіх. Гэта было асаблівае паветра паветра Бацькаўшчыны. I няхай яшчэ далёка да Ладагі, але люд тутэйшы пад уладай кнёзавай знаходзіўся. Селішчы весі, якія знаходзіліля яшчэ і далей, таксама спраўна Рурыку даніну адсылалі. Яна каштавала спакою. Поруч з Надзеяй стаяў Лют,
-	Заўтра. ваяўніца, на ўсе чатыры бакі ідзі. Адпускае цябе ярл.
-	Перадай правадыру маю падзяку, Лют, адказала славенка, Душу яе мучыў боль. Забіваць і паліць будуць даны на берагах гэтых. Надзея змрочна назірала, як вікінгі рыхтуюць простае станавішча. Ведала славенка: на дзень шляху адгэтуль стаіць паселішча людское, дзе старастам Цвярдзята Кіянін воін стары. 3 Кіева ў Ладагу да князя Вадымы прыйшоў. Пасля смерці ж яго Рурыку служыў стары. I як прымучыў кнёз люд тутэйшы, йвержы ўзвеў, пакінуў Цвярдзяту за старэйінага. Нядўжы стаў стары ў паходы хадзіць немачы розныя, у сечах набытыя, апаноўвалі. Аслабелі яго магутньія рукі, ужо не так моцна сякеру трымалі, але не слабеў дух старога. Жорстка трымаў стары воін паляўнічых тутэйшых пад нагою сваёй. Спуску нікому не даваў, і спраўна даніна ў Ладагу ішла. Вояў дастаткова меў Кіянін, не раз весей ды славен ад находнікаў ратаваў.
Надзея добра помніла змрочнага, пасівелага на службе ўладарам старога з цяжкім норавам. Сівы, як лунь, хударлявьі, з драпежным носам і вільганцю ў светла-блакітных вачах, якія ўжо выцвілі ад часу, прымаў ён у святліцы сваёй грыдзяў Раціборавых, сярод якіх і Надзея была.
“Калі сёння ноччу ўцяку, усё роўна папярэдзіць яго не змагу, не траплю ў час. Ульф будзе там раней майго. На ладдзі па рацэ падымецца і знянацку зможа напасці на Цвярдзяту," славенка зірнула ў бок Ульфа Марахода.
Меднавалосы воін пра нешта размаўляў з Інгальфам Збраяром. Побач на мячах разміналі цягдіцы Лют і Леафрык Саксонец. Назіраючы за гэтымі маладымі, моцнымі хлопцамі, Надзея ўспамінала Хальудана. Толькі цяпер зразумела дзяўчына, як дужа любы ёй быў малады вікінг.
Калі ўкутаў вячэрні морак зямлю, пачалі даны да начлегу рыхтавацца. Каб на досвітку, a то і раней, у набег ісці свежымі і адпачнуўшымі. He магла зразумець Надзея, чаму спяць даны, а не
ўначы кіруюць да цвержы Цвярдзятавай? Можа сам Пярун не всдае, што робінца ў галаве Ульфавай!
ГІрытушылі вогнішча, і Надзея, прыпёршыся да шурпатага вялізнага каменя спіною, задумліва глядзела на гарачую барву вуглёў. Ціхае, прытухлае полымя кідала дрыготкія водсветы на яе твар, дужа схуднелы за апошні час. Полымя дрыжала і білася ў яе глыбока запалых вачах. Таемна зіхацелі яны, адбіваючы прывіднае святло зорак. Хальуданаў дар, якому яна дала імя Сякач, драмаў ля яе ног. Цішыня запанавала над сонным станавішчам. Пад грукат прыбою сплюшчвала дрымота павекі воінам сваімі пяшчотнымі, мяккімірукамі. Чуліся толькі роўныя, мерныя крокі вартавых, якія ахоўвалі сон сваіх братоў па зброі.
-	Чаму не адпачываеш? пачуўся над галавой Надзеі нягучны голас.
Славенка схамянулася, рэзка падняла галаву і ледзьве не ўскочыла. Сэрца калюча адгукнулася болем і гулка затахкала, нібы жадала разарваць грудзі. Над ёй узвышаўся хёўдынг, які заўсёды хадзіў нячутна. Локцем ён апіраўся на вяршыню валуна, якая цалкам зарасла мяккім мохам.
-	Чаго табе, хёўдьінг, прамармытала Надзея, апускаючы вочы, каб пазбегнуць яго халоднага позірку.
Раптоўна вікінг нахіліўся і сеў побач. Надзея аблізала ўраз перасохлыя губы. Яе і палохаў гэты чалавек, але і прыцягваў. Прыгожы быў гэты паўночны воўк, магутны і незразумелы.
-	Чаму палохаешся мяне, дзева? спытаў ён. He звер жа, не грызяну.
-	Я не баюся цябе, хёўдынг, адказала дзяўчына.
Ульф кіўнуў галавой. У хісткім святле вуглёў яго валасы, здавалася, палалі. Яны доўга сядзелі моўчкі і глядзелі на патухлыя вогнішчы. I Надзея зноў адчувала вялікую і таемную сілу, якая хвалямі ішла ад яго. Дзяўчыне здавалася, што вось так, моўчкі, сядзяць яны ўжо цэлую вечнасць, але ўрэшце правадыр мовіў:
-	Уцячы спадзяешся, Хільд? вікінг усміхнуўся. Ты гэта з галавы выкінь. Вартавыя заб’юць. А Цвярдзяту Кёнугардскага* папярздзіць ўсё роўна не паспееш. Я там першы буду. А зрэшты. не трымаю цябе. Калі дхвота прыспела ідзі.
Надзея крадком зірнула на горды, арліньі профіль правадыра.
•	Адкажы мне, хёўдынг. Зразумень не магу, чаму ты даў адпачываць сваім воінам цяпер, калі самы час ісці на Цвярдзятаву цверджу і на досвітку знянацку выцяць’
-	Чакаю, усміхнуўся хёўдынг.
* Кенугардскі Кіеўскі. Кёнугард Кіеў.
-	Karo? Надзея нахмурыла бровы.
-	Унь, яго, адказаў Ульф,
Надзея павярнула галаву і ўбачыла, як з цемры разам з вартавьім да важара ішоў высокі, худы чалавек, апрануты ў воўчыя шкуры. За спіной яго вісела цяжкая баявая сякера, у руцэ ён трымаў дзіду.
-	Я чакаў цябе Эдмунд, сказаў Ульф. Думаў, здарылася што, сціснуў яго важар у абдымках.
-	Як ты, ярл!
-	Я цяпер хёўдынг, адказаў з усмешкай Ульф. Але аб гэтым потым. Што мне скажаш ты?
-	Усё, як трэба, правадыр. На золку мае людзі заб’юць вартавых і расчыняць браму. Цвержа наша! Здабьтча добрая будзё. Але чаму бачу я толькі адзін карабель, калі меней за два дракары не хадзілі з табою ў паходы?
-	Я забіў Магнуса ярла і Грэціра хёўдынга. У Даніі я па-за законам. Але гэта доўгі аповяд.
-	Калі не грымаеш, хёўдынг, пайду я! Бывай,сказала Надзея.
-	Хто гэта? спытаў правадыра Эдмунд.
Ульф не адказаў яму. Адвярнуў да дзяўчыны сваю гордую галаву і вецер, які веяў з поўначы, з мора, узварушыў яго львіную грыву. Вочы яго, заўжды халодныя, як у арла цара птушынага і мудрыя, як у змея -дракона магутнага, задумлівыя цяпер былі. I ўбачыла на дне іх Надзея цень змрочны прадвеснік тугі, I зразумела дзева, які адзінокі гэты ЗО'Н' Усе якога ахвяры крывавыя Аднавокаму прыносіць. Кіўнуў меднавалосай галавой дан і толыа адно слова вымавіў: