Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар

Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
дзідай у грудзі. Дыхае цяжка, кроў з горла пэцкае сівую бараду. Раз’юшаны Хоскульд стрымлівае адразу трох пешых ворагаў, падякімі забілі коней. He дае ім даканаць старога Эскхерэ. Гэта ўсё, што заўважаў я за шгненне. Мы выстаялі супраць вершнікаў, зламалі іх шалёны наскок. Мільгануў між дрэў клятчасты кілт і абрушыўся на мяне на вялізным кані магутны вальх. Ледзьве паспеў я дзіду, у жывот мне накіраваную, перасячы. Злосны баявь: конь, пырскаючы пенай, грызянуў мяне за плячо, збіваючы шырокімі грудзямі з ног. Я хутка ўскочыў, але вершнік выхапіў сякеру і секануў мяне па галаве. Шалом вьіратаваў маё жыцце, кроў заліла твар. Я пахіснуўся. Крывавая смуга захвалілася перад вачамі, галава гула ад болю. Сляпы, я нязграбна махаў мячом.
-	He забівай, Ойсін! пачуў я хрыплы рык.
-	Канайрэ жыўцом загадаў браць Крумкачова Крыло!
-	Моцны выт у грудзі абухам сякеры выбіў з мяне дух. Я харкаў, пляваў крывёй і не мог вымавіць ані слова, калі мне за спіною круцілі рукі, каленямі прыціснуўшы ды зямлі
-	Хе! нехта рэзка выдыхнуў павстра. Два глухія выты і раптам я перастаў адчуваць цяжар чужых целаў, на сваёй спіне.
-	Уставай, кунігас! Разлёгся! пачуўся над вухам гучны голас. Магутныя рукі падхапілі мяне, дапамагаючы падняцца.
-	Імаўт, нарэшце вымавіў я, абціраючы кроў з вачэй, Ты зноў выратаваў мне жыццё, дайнавяц.
Вялізны воін з доўгімі пасівелымі вусамі расцягнуў ва ўсмешцы вусны, У верхняй сківіцы ў яго дужа не хапала зубоў. Мужны суровы твар з паломаным носам, быў пасечаны шматлікімі шнарамі. Хвалістыя валасы, заплецсныя ў тоўстую касу, ужо кранула сівізна. Нават усмешка не магла растапіць лед у яго блакітна-шэрых вачах. Магутныя рукі лёгка трымалі вялізную цяжкую сякеру. За ўсё сваё жыццё я не бачыў лепшага, чым Імаўт Дайнавен, баяра на сякерах
-	Зніч любіць цябе, кунігас, валасы твае, як полымя, усміхаўся ен. А цяпер хутчэй на кельцкіх коней і гэць адгэтуль. Мы знішчылі гэтых сінямордых, але хутка ўжо з’явяцца астатнія. Унь, як выюць, нібы ваўкі на паляванні, Вершнікі, што нас затрымаць жадалі, самыя спрытныя былі. Але ж смаркачы. Вядома ж маладыя. Каб старыя, сівагаловыя воі ляжаць бы нам пад гэтымі хвойкамі. Пешы супраць конніка слабы ваяка...
Да нас пад’ехаў Хакі і кінуў мне ў рукі повад.
-	Трымай, ярл.
-	Астатнія? я зірнуў навокал.
-	У Валгале. адказаў Хакі. Хоскульд быў яшчэ жывы. Як бярсерк змагаўся. Дзіду ў жывот увагналі. Я скончыў яго мукі.
-	Хутчэй жа на конь, потым размаўляцьбудзем, гыркнуў Імаўт, выскаліўшы па-ваўчынаму рэшткі павыбіваных калісыді зубоў.
-	Гэй! сцёбнуў ён каня. Гэй!
Ужо не аднойчы ратаваў мяне гэтьі чалавек. Чужынец, які стаў пабрацімам . Я любіў яго. Добра, што бацька не забіў тады, больш за дваццаць год таму, ганарлівага вязьня, які так і не стаў трэлем. Хедын Воўк прывёз Імаўта з паходу. 3 Олафам конунгам яны тады куршаў ваявалі. Пабілі іх дужа, уладзе сваёй падпарадкавалі і даніну ўзялі. Імаўт жа ў куршаў наймітам быў. Тады яшчэ малады, а ўжо воін славуты. Хвацка зброяй валодаў. Многіх вікінгаў пасек. Параненага звязенілі. Забіць хацелі, але Хедын чамусьці не дазволіў. Ды не жадаў рабскай долі Імаўт, не хацеў ярлу скарыцца. Галавы перад ім не схіляў.
Але ж Хедын не спяшаўся. Усміхаўся ў бараду і трымаў вязьня ганарліўца ў ланцугах, як сабаку, на хлебе і вадзе, Сам жа Імаўт паходзіў з княства Дайнава, якое знаходзілася недзе далёка, за Варажскім морам, за краінай Земгаліяй, у якую хадзіў калісьці Кары Гандляр. Вось і клікалі Імаўта Дайнаўцам. Нарэшце, багі вырашылі яго лёс. Хедын распачаў міжусобную спрэчку з Г ерыкам Змяіны Позірк. Той быў славуты вікінг і правадыр. 3 Хедынам ён даўно меў нелюбоў. I вось аднойчы ў ноч Герык запаліў наш одаль. 1 бацька, ужо паранены, загадаў даць волк> трэлям, якія пажадаюць узядь зброю і змагацца за свайго спадара, Імаўт першы патрабаваў сякеру. У тую ноч ён выратаваў Хедына ад смерці. Байька падараваў яму сваё срэбнае абручча і запрасіў да сябе ў хірд. Імаўт паніснуў волатаўскімі плячамі і згадзіўся.
-	Я найміг, адказаў ён ярлу. Ваявань мая справа.
-	Ісці яму не было куды. Родных у Дайнаве ў яго не засталося. Бацьку на паляванні задзёр мядзведзь. А маці з малодшай сястрой памерлі ад хваробьг, калі Імаўт хадзіў на ляхаў у войску свайго конунга. 3 часам Хедын наблізіў Дайнаўца да сябе. Служыў Імаўт аддана і верна, і не было воіна лепш за яго. У паходах далёкіх і злых сечах заўсёды поруч бацькі стаяў, і сякера Дайнаўца не аднойчы ратавала ярла ў баі. Маліўся Імаўт сваім багам, сярод якіх найбольш паважаў Зніча вогненнага бога, але не забываўся і ня нашых. 3 асаў* яму найбольш да душы чамусьці Цюр** прыйшоўся. Яго руну, “Тэйвас”, Дайнавец нават выразаў на лязе сваёй улюбёнай сякеры. Трэба сказаць, што служыў ён аднарукаму богу спраўна. Вялікі воін. Пасля смерці Хедына, які загінуў у сечы з халагаландцамі, Імаўт быў у маім хірдзе. Заўсёды па правую руку ад мяне біўся, пад харугвай з чорным
* Асы племя скандынаўскіх багоў
** Цюр бог вайны і ваенных законаў у старажытных скандынаваў.
крумкачом.
Паўдня гналі мы змучаных коней, але ваўкі не жадалі кідаць здабычу. Дужа шмат крыві мы ім выпілі. Урэшйе, не вытрываўшы шалёнай гонкі, конь пада мною скапыціўся. Імаўт вылаяўся і саскочыў з сядла.
-	Сядай на майго, кунігас, ды дуй хутчэй. Ратунак за тымі пагоркамі. Сам ведаеш!
Я ведаў. Там было рукой падаць да ўзбярэжжа, дзе пабудаваў сабе цверджу Снзб’ёрн Вікінг. Мы не былі з ім сябрамі але і не варагавалі. I я ведаў, ён не дазволіць вальхам зняць галаву Квельдульфа ярла. Але мая хамінг’я* пакінула мяне з гой жудаснай ночы і не жадала вяртацца. У далінс ўжо паказаліся вершнікі. На чале іх імчалі дзве калясніцы, і я ведаў, што на адной з іх стаіць Канайрэ Баявы Кіпцюр.
-	Твой конь ледзьве на нагах. Ён не вытрымае дваіх. А адзін я ратавацца не жадаю! Імаўт страсянуў мяне за плечы. Я верна служыў табе, кунігас, і я заўседы слухаў цябе. А цяпер, паслухай ты мяне, адзіны раз паслухай. Сядай на каня. Глупства гэта паміраць, калі можна жыць і далей біць сваіх ворагаў. Валгала пачакае Ты правадыр. Тьі адпомсціш за нас, за ўвесь хірд.
-	Слушна кажа Імаўт, мовіў Хакі.
-	Паслухай яго, ярл. Правадыр заўсёды змагаецца за перамогу, хірд жа змагаецца за правадыра. Едзь. Мы крыху затрымаем іх. Бывала і горай, Хакі ўсміхнуўся.
Я паківаў сваёй калматай галавой.
-	Дзякую, браты, але я застаюся.
-	Калі жыўцом да пікта трапіш, то сам ведаеш, што чакае цябе...
-	Валгала! крыкнуў я і агаліў меч.
Амал усміхнуўся.
Калясніцы спынілі бег, і я ўбачыў Канайрэ. Правадыр быў аголены па пояс. Твар і магутнае цела перакрэслівалі палосы сіняй фарбы, як у вальхаў. Вецер веяў доўгую чорную грыву яго валасоў. Нягледзячы на гады, сівізна не кранула іх. Твар быў суровы, у павуціне шнараў. Скура цёмная ад сонца і ветру. За спіной важара нерухома стала чарада вершнікаў. Воіны давалі адпачынак стомленым коням. Канайрэ зірнуў на прыгожага юнака, які стаяў на суседняй калясніцы.
Я ведаў, што гэта Марнэ малодшы сын лікта. Баявы Кіпцюр нешта мовіў яму. Ірванулі ў галоп з месца коні і панеслі на нас калясніцу Марнэ. Я ўсміхнуўся. Стары воўк вьшраўляе ваўчанё пакаштаваць варожае крыві і здабыць славу. Што ж ...
* Хамінг’я дух, увасабленне ўдачы.
Цяжка табе будзе сустрэць здыхату, ведаючы. што род твой разам з табой адыходзіць у невараць. Хакі гікнуў і пагнаў каня насустрач ворагам, Каляснічы крыху прытрымаў шалёных коней, і Марнэ, з нечаканай для такога юнака сілай кінуў дзіду. Яна наскрозь працяла грудзі Хакі і вырвала яго з сядла. Вальхі раўлі і енчылі на ўсе лады.
-	Зубасты шчанюк! ваўчынай выскаліўся Імаўт.
Дзіда Марнэ працяла яго тарчу.
-	Добра б’е, заўважыў я.
Дайнавец прамаўчаў. Нібы вецер, ляцела калясніца. Быццам юны бог, стаяў Марнэ ганарліва падняўшы галаву. Твар яго быў абыякавы і суровы, але ж пераможна ззялі сінія вочы юнака. Ен кінуў яшчэ адну дзіду, якая ледзьве не трапіла Імаўту ў твар. Калясніца імкліва праносілася перад маімі вачамі. Марнэ нават незірнуў на мяне. He, шчанё, не твая дзіда выправіць Квельдульфа ў апошні шлях. Вось яно імгненне! Я ўбачыў мускулістую голую спіну Марнэ, бліскучую ад поту, калі ён праімчаў міма нас, каб развярнуць калясніцу. Час нібы спыніўся, і я кінуў сваю невялічкую сякерку. Яе лязо ўвайшло паміж лапатак Марнэ. Сын Канайрэ ўзмахнуў рукамі, як смяротна параненая птушка крыламі і пакаціўся ў пыл. Каляснічы, разрываючы ратьі коням, узняў іх на дыбкі. 3 лямантам кінуўся ён да забітага. Нібы рысь, наскочыў на яго Імаўт і секануў старога вальха па грудзях.
Захлынуўшыся крывёй, той паспеў пакласйі сівую галаву на ногі Марнэ, і Хена* сплюшчыла яму павекі. Пэўна, карміцель маладога праВадыра.
-	Хутчэй, кунігас! крычаў Імаўт, авалодаўшы калясніцай. Нацягнуўшы павады, Дайнавец стрымліваў коней.
Я адсек галаву Марнэ і, падняўшы яе за цёмнарусыя валасы, паказаў ворагам.
-	Вяртайся дамоў, Канайрэ! крыкнуў я. Можа Фрэйдыс народзіць табе новых шчанюкоў!
3 рогатам ускочьіў я ў калясніцу, і Дайнавец адпусціў павады. Быццам вецер, ірванулі коні. Яшчэ ніколі не лаводзілася мне бачыць такіх моцных і шпарканогіх жывёл.
-	Пабач, кунігас! -крыкнуў мне Імаўт. Здаецца мне, што ўдача твая вяртаецца да цябе!
У сіні неба плыла птушка Аднавокага.
-	У бога Крумкачоў зменлівы нораў, з усмешкай адказаў я.
У гэты момант адзін з коней Канайрэ зламаў нагу і цяжка грымнуў вобзем. Каяясніца падскочыла ў паветры і перакулілася,
* Хена багікя смерці ў старажытных кельтаў.
падняўшы клубы пылу. Я бачыў, як вылянеў з яе Канайрэ Баявы Кіпцюр і застаўся ляжань на зямлі. Што ж, да сустрэчы, ваўкі гор і верасовых пусзак. Одын чакае мяне не сёння.
ЗМЕСТ
Паўночная песня. Аповесць.
Я Локіс. Аповесць.
Час ваўка. Апавяданне.
Літаратурна-мастацкае выданне.
Нічыпар Алесь
ПАЎНОЧНАЯ ПЕСНЯ
Паўночная песня: аповесці і апавяданне часоў панавання на поўначы Еўропы вікінгаў ваяўнічых рамантыкаў, бадзяг і выдатных воінаў. У творах адлюстроўваецца эпоха росквіту і заняладу эры вікінгаў, калі іхнія аддзелы сталі інтэрнацыянальнымі. Дзеі адбываюцца на прадвесні станаўлення на поўначы Еўропы моцных тэрытарыяльна нацыянальных утварэнняў, будучых дзяржаў. — Мн„ 2005. 120 с. Размножана на правах рукапісу.