Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар

Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
Дайнавец усміхнуўся і, не звяртаючы ўвагі на боль, падняў дзіды, якімі працялі яму далоні,
-	Кажаш, Хрыст мілейшы кунігасу твайму за ўласных вітынгаў? Ну, які ні які, а бог! А Стэгісу дык зусім бабы свае больш да душы, чым якісьці ліцьвін, што жыццё яму выратаваў.
Воіны -зарагаталі.
Локіс яшчэ раз агледзеў самбійскія дзіды.
-	Добра, вастрыё вузкае маюць. He, то ўжо без рук быў бы, заўважыў Храўн.
-	Ну, хутчэй, a то і, праўда, дачакаешся, выдыхнуў дайнавец. Я ведаго гэтыя лясы не горш за самбаў! ІдзІ за мной, ён пакрочыў да гушчару.
-	Каня шкада: уцёк, пачаў лаяцца Храўн. У-у, выклятая жывёла.
Усміхнуўся Локіс.
А вершнік ты нязграбны. Бачна: да каня звычкі не маеш. Едзеш, ногі боўтаюцца глядзець агідна. Рэбры каню каленямі ціснуць зрэба, а ты толькі рот цуглямі дзярэш -кіраваць ім хочаш. А сверапісы чужых і ведаць не жадаюць. Толькі гаспадара на спіне носяць. Так навучаныя. Баявая коні. Злыя. У баі, што сабакі, грызуццады капытамі, як сякерамі, сякуць. Добрыя коні.
Дом вікінга ладдзя, ■ паціснуў плячамі Храўн, закідваючы меч за спіну, А што ў цябе з конунгам сямландскім? Стэгіс конунг суровы ўладар. Чым не дагадзіў яму? Няўжо з-за бабьг цябе так?
Локіс нявесела ўсміхнуўся.
Шмат жонак Шуляк мае.
Храўн зарагатаў, бліскаючы зубамі, і ляпнуў дайнаўца па плячы.
Ну і як?
Hi адна яго жонка не варта цвікоў у маіх далонях.

Зноў бліснуў белазубай усмешкай вікінг, задаволены сваім новым знаёмым.
Хадзем хутчэй, мовіў Локіс. Цяжка хавацца ад прусаў. Гэтыя балоты яны ведаюць не горш за звяроў. Але я Локіс!
Амаль палову месяца вышуквалі іх ворагі, але, нягледзячы на жудасную раз’юшанасць Стэгіса, так і не знайшлі. 1 пакляўся тады Скурдо пану свайму, што не будзе спакою мецв, пакуль клятага пярэваратня не здабудзе. Пры словах яго прымхлівыя самбы з жахам пазіралі па баках, і паўсюль бачыліся ім лютыя вочы ўладара лесу Локіса! Калі вярнуліся вітынгі пасля сечы і не знайшлі дайнаўца пад дубам, то толькі магутная воля і лютасць Шуляка пагналі Іх на пошукі. Яны не баяліся ні людзей, ні смерці, ні пакутаў, гэтыя суровыя ваяры. Але той, хто выцягнуў са сваіх рук і дзіды, і доўгія цвікі, не мог быць чалавекам. Ён Локіс! I дарэмна біўся Скурдо з князем, намагаючыся ўдзяўбці ім у голавы, што дапамог дайнаўцу, пэўна, адзін з нарманскіх уцекачоў. 1 слухаць не жадалі. А сляды! А што сляды? Унь, колькі іх натапталі! Скурдо смяяўся. Пайшоў. I не вярнуўся вітынг з мядзведжай скурай, як абяцаў. Празтры дні паляўнічыя прынеслі яго цела. У самба было вырвана горла. Пабрацім жа ягоны Сох, што з ім ісці лажадаў, знік у балотах. He знайшлі. А яшчэ меў Скурдо на сцягне рану глыбокую. He, не ад кіпця мядзведжага ад мяча! Пярэварацень паказаў свае іклы! Сціснуўшы зубы, загадаў князь вяртацна сваім перапалоханым людзя.м. 1 ніхто не ведаў, толькі змрочныя крукі з ялін балотных бачылі, як Храўн, знянацку з’явіўшыся перад самбамі, кідальным нажом трапіў Coxy ў вачніцу ды кінуўся на збянтэжанага Скурдо і сцягно яму параніў. Але нібы не заўважыў раны стары воін і моцна сек сякерай аслабелага ад голаду вікінга. Бьшь бы забітым нарману, калі б не кінуўся на плечы Скурдо Локіс. Ледзьве трымаўся на нагах дайнавец, Знявечаныя рукі яго, па локаць успухлыя, не мелі сілы душыць нянавіснага ворага, і хлопец зубамі рваў яму горла. Так загінуў Скурдо мужны стары вітынг, і бачылі самбы жах у яго мёртвых вачах, і жах гэты сціскаў бязлітаснымі кіпйюрамі іх адважныя сэрцы. I разумеў Стэгіс: яны болей не застануцца ў гэтай пушчы ні імгнення. I не ўтрымае ён іх. Пярэварацснь сам пачаў паляванне на паляўнічых. Цела Coxa ж Храўн утапіў у багне,
Ужо які дзень дайнаўца трэсла ліхаманка. Рукі былі чорныя, страшныя. Гной і гнілая кроў цяклі з яго далоняў. 1 здзіўлены быў Храўн, што яшчэ жывы ён. Але ведаў вікінг: чакае іх смерць у гэтым жудасным месцы прускай пушчы. Што чалавек перад лікам багоў? I норны судзілі па-свойму.
Локіс расплюшчыў вочы і поўнымі грудзьмі ўдыхнуў сухое,
насычанае водарам духмяных траў паветра. У перасохлым горле калола. Дайнавец аблізаў распухлым языком сасмяглыя вусны. Было цёмна. Толькі маленькі агеньчык лучыны калыхаўся ў цемры, і дрыготкі цень блукаў па чорных ад сажы драўляных сценах, абвешаных высахлымі зёлкамі. 1х моцны пах дурманіў галаву. Локіс паспрабаваў падняцца, але не здолеў. Пакой круціўся перад вачамі, і не трымалі ногі аслабелае цела. Хлопец сеў на ложак, засланы воўчымі і рысінымі скурамі і са здзіўленнем разглядаў чыстыя палатняныя анучы на сваіх руках. Болю болей не было. Думкі мітусіліся, хутчэй тахкала сэрца, і Локіс разгублена пазіраў па баках.
Ён не ведаў, не памятаў, як апынуўся тут. У адным з кутоў заўважыў дайнавец мядзведжы выскалены чэрап, а пад ім знаёмы цьмяны бляск баявой сталі. Некалькі дзідаў, рагаціна ды дзвюхручная самбійская сякера. Над чэрапам, у сцяне цяжкі лэйле. Пераадолеўшы слабасць, ён даплёўся да кута і ад злосці заскрыгатаў зубамі. Пальцы не гнуліся. Хваля болю лінула па руках, у грудзях зрабілася горача. Цяжка дыхаючы, Локіс нязграбна абхапіў дзіду далонямі і ўбачыў на бялізне палатна крывавьія плямы. Вылаяўся, піхнуў нагою нізенькія дзверы, прыгнуўся і выйшаў. Вяршыні старадаўніх ялін хавала туманная смуга, якая ўладарыла над прускімі балотамі. Цішыню парушаў мерны стук сякеры. Нехта недалёка сек дровы.
Зрабіўшы некалькі крокаў, Локіс здрыгануўся і наставіў дзіду на незнаёмца. Пачварнага выгляду гарбаты карла трымаў у доўгіх магутных руках баявую сякеру, якой сек вялізныя яловыя колоды. Яго бурштынавыя вочы зацікаўлена аглядалі дайнаўца. Нарэшце, ён выскаліў ва ўсмешцы жоўтыя зубы,падобныя да воўчых іклоў, і нешта прамармытаў.
He бойся яго, Локі, пачуў дайнавец хрыплаваты голас Храўна. Нарвег выйшаў з туману і паклаў трохпалую далонь на плячо дайнаўцу. Яна заве гэтага троля Галтам і сцвярджае, што гэтая пачвара чалавек.
Галт ізноў усміхнуўся сваёй жудаснай звярынай усмешкай, што больш нагадвала воўчы выскал, і адным махам гахнуў сякерай моцную сукаватую калоду.
Хто гэта яна, Варніс? папытаў Локіс, абапёршыся на вікінга. Як мы апынуліся тут? Я ўжо бачыў Мажану. Яна ішла да мяне па барве апалых лістоў, і паўночны вецер веяў яе медныя валасы. I была яна высокая і тонкая, і прыгожая на дзіва. Я адчуваў яе пацалункі на сваім твары. Халоднымі былі яе цудоўныя вусны, а ад скуры пахла дажджом. Я бачыў толькі палову яе твару, і вока яе было залацістае і сумнае. Болей я нічога не памятаю, Варніс.
-Хадзем у хату, Локі, ты вельмі слабы, * Храўн усміхнуўся. — Сапраўды, ты бачыў смерць. Бо яна і ёсць смерць!
-	Пра каго ты? Як мы трапілі сюды, і хто гаспадар гэтай хаты?
-	Вядома ж хто, Вёльва*! Ідзі, зараз распавяду.
Локіс апусціўся на мяккія скуры і прыняў ад Храўна срэбны кубак сцюдзёнай вады.
-	Срэбра ў гэтай нары?! здзівіўся дайнавец.
■	I гэта не самае дзіўнае, Локі, сказаў вікінг,
-	Нажом я ўжо пачаў капаць табе маплу. Бо твае багі пажадалі ўзяць цябе. Злыдніліхаманкі атруцілі тваю кроў гноем, і не належаў ты ўжо свету жывых, калі з’явіліся яны. Я думаў, што здурэў ад голаду. Вось і трызніцца рознае. Але не. He мары авалодалі маім розумам. Гэта былі гномы, сапраўдныя гномы. Невялікага росту ледзь да дзягі мне.
У скураных шаломах, доўгабародыя. Узброеныя дзідамі і сякерамі, яны накіраваліся да мяне. Нешта брахалі па-свойму. А калі я агаліў меч, хутка кінуліся на мяне і абяззброілі. Чацвера іх было. Магуту ў целе маюць яны вялікую. Ведаеш ты, Локі, і маю руку. Дык вось, недамеры гэтыя шмат мацнейшыя, далоні быццам бы лапы медзведжыя. Скруцілі мяне ды павалаклі кудысьці. Разам з табою. Доўга цягнулі. Размаўляць з імі спрабаваў. He адказвалі. I вось мы з табой тут. Яна ўжо чакала нас...
-	Ды хто, яна! Перарваў вікінга дайнавец.
-	Вёльва, адказаў Храўн. Заву яе я вёльвай, бо імя яна не мае. Цябе гномы адразу ў хаціну панеслі, мяне ж на ногі паставілі і путы мае зрэзалі. Яна стаяла і глядзела мне ў вочы. 1 была яна высокая і тонкая і валасы мела доўгія, колеру старой медзі. Яны хваліліся па яе снежна белых плячах і хавалі левую полову твару. А вока яе было вялізнае, залацістае. I нібы святло зорнае праменіла яно. • Храўн замаўчаў, гледзячы на Локіса.
Дайнавец разгублена паківаў галавой.
-	Гэта тая, што прьіходзіла па мяне, мовіў воін. Гэта яна, Мажана, Варніс. Ты таксама не бачыў паловы яе твару.
-	Я бачыў яе твар цалкам, хмурна вымавіў норг. Потым бачыў. I прыходзіла яна не па цябе. He, яна хадзіла за табою. 3 невядомай жудаснай далечы вярнула яна цябе. Ляжала потым нерухома, амаль два дні, а страшыдла троль яе даглядаў. Што гэтыя д'яблы там рабілі не бачыў, але ведаю, каб не быў я такі дрэнньі хрысціянін,
* Вёльва (сканд.) ведзьма, празорліўка.У міфах многіх народаў ведзьмы, празорліўкі, кударьі, а таксама лс і розныя хтанічныя істоты ўяўляюцца калекамі — аднавокімі, аднаногімі і г.д. Яны належаць, як свету жывых, так і свету мёртвых (палова тут, палова там). Напрыклад, у келыпаў лічылася, што аднавокія пустой вачніцай бачаць іншы свет. Пустая вачніца акно ў свет духаў і г.д.
Бог не паслаў бы мне такое выпрабаванне. Любы там здох бы з жаху. На той час, калі чэрці прьіходзілі па тваю душу, мяне еыгналі ў нейкі катух, ежы далі ды мовілі , калі жыць жадаю, каб у хату клятую гэтую нават дзвярэй не адчыніў. Галт з ёй застаўся, і адразу чуў я толькі яго голас. To спяваў нешта троль ведзьмін, то выў нема, нібы варг*, ды грукаў чымсьці. А потым такое пачалося, што ледзьве я штаны не абмачыў. Успамінаць нехачу. Цяжка. Гномыжтыязніклідзесыді. Болей не бачыў. Яна заве іх па-іншаму, я не вымаўлю.
Можа, барздукамі**?
Во, так і заве, Язык зламаць можна. А калі выйшла вёльва з нары, ноч была. Яна сказала, што ты будзеш жыць, але ад мяне патрабавала разліку за тваё жыццё. 1 калі я мовіў, што зараз не маю срэбра, яна разрагаталася мне ў твар і адказала, што даўнютка не мела мужчыны, а срэбра сама мне дасць. [ я быў з ёй, Локіс. I была гэта самая жудасная і самая цудоўная ноч, што дзяліў я з жанчынай. I калі я песціў яе чароўна-прыгожыя валасы, я адкінуў іх з яе твару, і жах скаваў маё сэрца. Бо левая палова, якую заўсёды хавалі медныя пасмы, была мёртвая, пакасаваная шнарамі і з пустой вачніцы струменіла мутная сляза. “Хель"***, ■крыкнуў я і адпіхнуў ад сябе ведзьму, але'яна ўчапілася з рогатам мне ў валасы і паваліла на мядзведжую шкуру. I вусны яе былі, як лёд, а цела пякучае, нібы чэрава яе паліла полымя Мусьпеля****. Скура яе белая, але ўся ў шнарах і тое не простыя шнары, а руны. Чароўныя. Усе жыцпё яе памятаць буду, Локіс.