Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар

Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
Стэгіс выскачыў з дому, ледзьве паспеўшы нацягнуць мяккія штаны з ласінай скуры. У далоні грозна зіхацеў кароткі меч.
-	Каня мне! раўнуў ён перапалоханаму сэйміну**. За князевай спіною збіраліся ўжо узброеныя воіны заўжды гатовыя, як да балю, так і да сечы лютай. Іх бронзавыя твары. адзначаныя нягодамі шматлікіх войн і паходаў, не выказвалі ніякіх пачуццяў. Яны былі лепшыя Стэгісава дружына. Гэтыя вітынгі ўжо не аднойчы адраблялі свой корм, Гул сечы рос, і ўжо пацягнуліся ў нябесную бездань слупы чорнага дыму ад запаленых хат і буданоў.
-	Локіс, прамармытаў нехта з воінаў, Ніхго не ўбачыў, як правадыр, сцяўшы зубы, пракусіў сабе губу, але ўсе ведалі, як палірь нянавісць сэрца Шуляка, калі чуе ён імя дайнаўца.. Завязваючы на магутных, зарослых сівой поўсцю грудзях скураную кашулю, ля дзвярэй заўважыў Стэгіс сваю новую жонку прыгожую статную дзяўчыну з вогненна рудымі валасамі нарвежку палонную. “Гэта абавязкова
* Зязюля сваркі крумкач, ран рагач дзіда, чырвоны плач ■ кроў, раса сечы кроў, ільдзіны кальчуг сякеры, завея Одына бітва, ведзьміны коні ваўкі, месяц вепра хваль вепр хваль карабель, месяц вепра хваль тарча, клён віхра стрзяаў воін. прамень бітвы меч, уладар абруччаў правадыр, белы снег тыгля — золата, светлавокія дзевы валькірыі, Сеяцель Бедаў Одын.
, „ .	** Сзйміны чэлядзь, халопы.
104
народзінь мне сынаГЗ гэтай думкай князь ускочыў на сверапіса.
Злая радасць ахапіла Локіса, калі заўважыў ён самбійскага князя. Вярхом на дзікім кані, не меў Стэгіс тарчы, але сек на два бакі мячом і сякерай, каленямі кіруючы сверапісам. Баявы конь кусаўся, уздымаўся на дыбкі і капытамі біў ворагаў свайго пана. Шуляк не меў ні шалому, ні кальчугі, толькі скураную кашулю з бронзавымі бляхамі. Незаплеценыя валасы яго ляцелі па ветры, нібы крылы драпежнай птушкі. Запырсканы крывёй, з дзікімі, утрапённымі вачамі, ён быў страшны і велічны.
-	Стэгіс! на ўсю сілу сваіх лёгкіх раўнуў дайнавец і падняў запэцканую самбійскай крывёй сякеру.
Скінуў з левай рукі тарчу і, расшпіліўшы пад падбародкам пас, бразнуў вобзем пасечаны шолам. Сцягнуў смярдзючы падшаломнік, і вецер падхапіў яго мокрыя валасы.
-	Стэгіс!
Князь павярнуў галаву на Локісаў голас, сверапіс пад ім хроп, пырскаючы ружовай пенай, перабіраў моцнымі нагамі, не жадаючы стаяць спакойна. Глядзелі адзін на аднаго даўнія ворагі і ведалі, што хутка ўжо скончыцца іх нянавісць. Стэгіс гікнуў, і конь ірвануў, быццам віхор. Локісз непрыемнай усмешкай выцягнуў з-за дзягі доўгі нож. Рукаятка з маржовага ікла звычна лягла ў далонь. I не было болей нічога ні сечы, ні крыві, ні смяротнай нянавісці. Толькі ён, вораг, якога трэба забіць. Яшчэ імгненне і конь іржэ, асядае на заднія ногі і валіцца на бок з нажом у шырокіх грудзях. Князь паспявае саскочыць з параненага сверапіса. Коціццапазямлі, і вось ужо на нагах шчэрыцца акрываўленай зброяй. Локіс падымае на руку ссечаную тарчу і нетаропка ідзе да яго. Іх вочы сустракаюцца. Воіны спыняюць бітву каля правадыроў.
-	Доўга ішоў ты да мяне, Пярэварацень. Але цяпер ты мой, Мой! крыкнуў Стэгіс.
-	He спяшаўся, спакойна згадзіўся Локіс. Гадаваў твайго сына.
1	пахіснуўся князь, нібы яго ў твар выцялі. Зарагатаў Локіс, гледзячы ў вочы ворагу.
-	Унь, зірні, Стэгіс, апошні ў родзе, стаіць ён у мяне за спіною, золатавалосы юнак. 1 рве цябе вачамі на кавалкі!
I рагатаў дайнавец: ведаў, няма кроўніку яго больш жахлівай пакуты, чым зараз церпіць. Князь моўчкі кінуўся на ворага. I гул пайшоў сярод воінаў, калі Локіс прыняў на тарчу яго сякеру і сваёй Дайнайнай адбіў Стэгісаў германскі корд. 1 закруціліся яны ў смяротным міжбоі. Годныя бьілі баяры. Даўно не бачылі людзі такога танцу зброі. Маланкамі ззяла сталь, вухала ад моцных вытаў Локісава тарча. Нарэшце скінуў яе, амаль разбітую, дайнавец, знямелі яго зняве-
чаныя далоні. I секануў тут яго Шуляк па грудзях мячом, але не дастау цела. He дарэмна карабля каштавала жалезная кашуля русау J ледачы так і не зразумелі, што адбылося. Заўважылі толькі, як кп’ууся Локіс прамком пад зброю Стэгісаву насустрач смерці, і тол> кі Храун усміхнуўся. Ён таксама ўмеў біцца адной сякерай з двухрукімі.
I мала хто ўбачыў, як гэта здарылася, а толькі ляжау князь на зямлі, і кроў струменіла з яго галавы, разбітай абухом сякерь . Ен хутка апрытомнеў. Маўчаў. Маўчаў і пераможца, паставіўшы нагу на грудзі яму і апусціўшьі прывязаную да рукі сякеру.
-	Забі, ледзьве вымавіў самб.
-	Сын твой табе катам будзе! сказаў Локіс.
Ён стаяў ля слупа, абкладзены галлём і вымушаны бьг / бачыць, як находнікі гвалтуюць яго жонак. Алнэ нерухома ляжала п ад нагамі воінаў, запэцканая ўласнай крывёй.
-	Хадзі, Лакісон! Пабач, прыгажуня якая! Ці табе па цабаецца толькі меч і сякера твая! крыкнуў Інг’ельд. Ён схапіў жаі ічыну за валасы і падняў ёй галаву.
-	Ну, як табе гэты хлопчьік, сямландская сука? Хочаш s tro. ~
Ад рогату вікінгаў Трьінтвей ледзьве не аглух. Хлопец an усціўся на калені і зазірнуў жанчыне ў вочы. Жах замуціў іх цудоўнуі о сінь. Нешта шаптала Алнэ разбітымі вуснамі. Трынтвей усміхі іуўся, скрывіўшы губы.
-	Крыві, быццам свінню рэзалі. Кроў мая сякера любіць, можа яна дасць табе лепшае задавальненне, чым усе гэтыя парсюкі!
I пад рогат мужчын уваткнуў чэрань сякеры ёй між ног. Алнэ ўздрыгнула ўсім целам і застагнала. Трынтвей адкінуў акрываў ленай рукой з ілба валась! і пайшоў да Локіса. Правадыр стаяў п< >бач з Бурыславам, абапёршыся на сваю ўлюбёную Дайнайну. У яго і зачах, як заўсёды, быў лёд. I ніякіх пачуццяў не адлюстроўвалася ! а яго каменным твары. Юнак запаліў паходню і накіраваўся да прывяз анага Стэгіса. Князь падняў скрываўленую ўскалмачаную галаву і зір нуў у вочы сына.
-	Шкада , мовіў Стэгіс. Шкада.
Пагардлівая ўсмешка кранула вусны хлопца, і ён моўчкі кінуў паходню на галлё.
Мядзведжы выкармак ты, не мой сын! -крыкнуў кн язь. Пракляты будзь! Пракляты будьзь Локіс Цмок у Грудзях! Кл ан гэмай! — Стэгіс зарагатаў. Пабачце, сабакі, як памірае муж княз ь Е -аўка!
Полымя ўжолізалаяму ногі.а Шуляк усміхаўся. Рудая і ар вежка, вырваўшыся ад гвалтаўнікоў, з енкам кінулася да Трынтвея . В ікінг з усмешкай схапіў яе, аб калена зламаў князевай жонцы спіну і ь інуў у агонь.
Ідзі ж да яго! крыкнуў ён.
-	Стэгіс смяецца са сваіх пакутаў, мовіў паранены самб, і адзін з вікінгаў прыбіў яго да зямлі дзідай.
Воіны ківалі галовамі.
•	Мужны конунг. Валгалы годны, казалі яны.
I вось ніхто не заўважыў, адкуль яна ўзялася, гэта магутная птушка, што кружыла над галавою князя Ваўка. 1 ўбачылі воіны жах на твары яго, і крык князеў рэзнуў па вушах.
Енчыў князь, і мука была ў яго вачах, калі шэра-белая сава апусцілася яму на плечы і кіпцюрамі ўчапілася ў твар, I заструменілі крывёй яго пустыя вачніцы, і ўзнялося тут полымя, і знікла страшная птушка ў клубах чорнага дыму. I нават самых адчайных ахапіў жах. Знямелыя рукі шукалі амулеты. Клалі крыж тыя, хто верыў Беламу Богу. 1 ніхто не ўбачыў, як ля Трынтвея з’явілася высокая жанчьіна, палову твару якой хавалі вогненныя валасы. Дакранулася яна вуснамі шчакі юнака і нешта шаптала яму на вуха. Хлапец зрабіўся белы, што снег, і прысеў на кукішкі, нібы ад моцнага вьіту. Калі падняўся побач нікога не было. Ён кінуўся да Алнэ, і дрыжэлі яго рукі, калі ён браў белае, у крывавых плямах цела сваёй маці, Убачыўшы гэта, Локіс нахмурыў бровы, Нешта шаптала Алнэ свайму сыну, абхапіўшы яго за жылістую, ужо мужчын'скую шыю аслабелымі рукамі. I з пракушаных вуснаў юнака цёк струменьчык цёмна-чырвонай крыві. Трынтвей асцярожна паклаў маці на зямлю, прыкрыў сваім плашчом і пацягнуў з срэбных похваў старадаўні меч падарунак Локісаў.
I ў вачах яго не было жыцця. Нічога не было ў іх, толькі лёд, як у Локіса.
-	Што здарылася, сын? спытаў дайнавец.
-	Ты лгаў мне, Локі, усё жыццё лгаў.
-	Ты паверыў гэтай? Локіс плюнуў у бок Алнэ.
Трынтвей маўчаў.
-	Сава, прамармытаў правадыр. Клятая ведзьма.
-	Ну, задаволены, хёўдынг? Трынтвей узмахнуў мячом.
-	He зусім, мовіў дайнавец і паглядзеў яму ў вочы. ■ Што табе да іх? He Стэгіс гадаваў цябе. Я! Я зрабіўз цябе воіна! Вікінга! Я кахаў тваю маці, а яна плявала мне ў твар, калі самбы прыбівалі мяне да дуба. Кроў між намі, і вось мая помста! Доўга чакаў я. ЯЛокіс!
-	Ты лгаў мне, зноў сказаў Трынтвей. Ціха сказаў, страшна.
-	Ты мой! Мой не Стэгісаў!
Юнак падняў меч. Локіс усміхнуўся. ~ Ну, сячы!
Яго пасон доўга стаяў з паднятай зброяй. I вось бліснула славутая сталь Ёрмунрэка на сонцьі і зазвінела аб храўнаў Рысіны Кіпцюр. Нарвежац схапіў Трынтвея за рукі і з сілай адпіхнуў яго.
-	Прэч, Лакісон!
Юнак ледзьве ўтрымаўся на нагах.
-	3 глузду з'ехаў? На каго зброю падняў?!
Трынтвей з нянавісцю зірнуў на Храўна.
-	Адыдзі, Варніс!
. .	Слухай яго, пабрацім. мовіў Локіс.
Скураны пас звычна клаўся на мазолістую далонь, прывязваючы яс да чэраня сякеры.
-	Апамятайся, Лакісон! Што табе князь сямландскі і тая, што абразіла твайго правадыра. He вартыя яны твайго жалю. Ты вікінг! Локі бацька табе!.
-	Шмат слоў, Варніс, адказаў Трынтвей і кінуўся на Локіса.
Страшна яны біліся, 1 секануў Трынтвей дайнаўца па твары, ледзьве вока не зачапіў, але адказаў правадьір такім магутным вытам, што не ўтрымаў меч у руках юнак
-	Годзе, мовіў Локіс, апускаючы сякеру і абціраючы кроў з рассечанай шчакі. Ідзі. Потым размаўляць будзем.
Але падхапіў меч Трынтвей і крыкнуў:
-	Цесна нам у свеце будзе! Кроў між намі!
і зноў спявалі сваю радасна-жудасную песню Дайнайна і Ермунрэк. I вохнуў юнак, калі сякера ўрэзалася яму ў грудзі. Выслізнуў меч з яго далоні, і паваліўся Трынтвей на стаптаную траву. Нахіліўся над ім Локіс,
-	Я любіў цябе,мовіў правадыр. Ты сам абраў свой лёс.
Нешта хацеў сказацв Трынтвей, але горлам яму пайшла кроў, і Локіс паклаў сваю далонь на яго мёртвыя вочы.
-	Праклён Стэгт конунга, сказаў Храўн.
Локіс паківаў галавою, і ўпершыню ўчуў нарвежац, як задрыжэў яго голас.
-	Вёльва, Варніс, Мажана. Яна таксама адпомсціла. Знік род Стэгіса, і самбы зломяць меч над яго попелам, Чуў, як енчыў князь Ваўка ў савіных кіпцюрах. Ён ведаў, што за птушка да яго прыляцела. Рудая ведзьма забрала яго душу. Маімі рукамі яна забіла яго сына знішчыла семя Стэгісава. Цяпер я разумею, чаму ні адна жанчына нс магла нарадзіць яму сына. Вялікую сілу мае чараўніца. Толькі Алнэ змагла. Локіс падняў вочы на Храўна. Досыць ёй пакутаваць, пабарцім.