Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар

Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
Як жадаў Яраслаў, так і адбылося. Так і ведаюць. Святаполк забойца кляты, Барыс і Глеб святыя. А хто ў Кіеве пасля смерці іх сеў? Яраслаў! Эймунд малады ліс, мне тое шаптаў. Яго бацька стары Эймунд, сам перарэзаў Барысу горла’
А ці не думаеш, хёўдынг, чаму язык так свой выцяГнуў, як кушак на тваіх грудзях, гэты найміт?	■
А я хто? А ты ■ хто? Найміты. Воўк бачыііь ваўка, Храўн. Тое ведаеш ты не горш за мяне. Эймундсон шукае майго сяброўства. Ен тут адзін, а нарманаў князевых кіяне не дужа любяць. А князь нас хоча. Дружыну маю хоча. Слава аб нас паперадзе дракараў ляціць! Яраслаў магутны князь, мы ўжо служылйяму. He пакрыўдзіць. Век вікінгаў зыходзіць, Храўн.
Калі жадаеш уладара над сабою, Локі, ідзі да Хардрадьй
-	Дайнавец пакруціў галавой
-	He, Варніс. Мне патрэбны зараз хаўрус з Яраславам. Ведаю: благая справа. Але гзта яго сын Вячаслаў, што ў Смаленскай зямлі сядзіць, у Кіеве ўладарыць хоча. Стол бацькі свайго ўзяць жадае. Яраславу тое нашапталі. I калі не мы, гэта зробяць іншыя.
-	Эймунд у сябры набіваецца, крывёй сьіна княжага звязацца з табою хоча, Локі. Ён ведае тваю моц і ўдачу, Храўн паківаў галавою. He, хёўдынг, не хачу такой службы. Згодны з табой, гэта Ярыцлейфаў сын, і лёс яго не мая гурбота. Але мала мне гонару браць удзел у гэтым. Мы з табою пабрацімы, і я люблю цябе. Ты ведаеш, за табою я пайду да Валгалы. Але цяпер я хачу ісці з Хардрадам. Чулі, Магнус хворы, і Харальд можа стаць конунгам усёй Нарвегіі, Я павінен зараз быць з ім, хёўдынг. Хадзем з ім, Локі, ён лепшы з уладароў. Лепшы, чым Ярыцлейф Скупы. Што ж, не жадаеш, тады адпусці і не злуй. Заўтра ў святой Сафіі я буду прасіць Хрыста, каб дараваў мне ён таемнае ідалапаклонства маё. Я вырашыў, я так хачу. Старыя багІ памсрлі!
-	Ты забудзешся бацькоўскую веру падзель Харальда, ці сапраўды вырашыў, што Белы Бог лепшы за Одына?
Храўн нічога не адказаў.
-	Што ж, Варніс, я не трымаю цябе. Мы шмат што зведалі разам, пабрацім. He аднойчы адзін адному жыццё ратавалі, я буду сумаваць па табе. Хардрада вялікім каралём будзе. Яму будзе заўжды мала славы. Яраслаў не дарэмна пажадаў даць яму руку сваёй дачкі. Ідзі, Варніс.
-	Я вярнуся, Локі.
* Я буду чакаць цябе, пабрацім...
I ён вярнуўся. Вярнуўся цераз шмат гадоў, калі адгрымела бітва ля Стэмфардс.-ага маста, і склаў Харальд Хардрадэ, тады ўжо конунг Нарвежскі, буй тую галаву сваю, і ў крывавую гразь утапталі саксы знакаміты “Спусташальнік Земляў”*. Увайшла ў Б'ёрнхеймскую затоку вузкая вагрс.'ая снека, і рэў турынага рогу побач з ветрам ляцеў над чорнымІ скаламі. Суровыя воіны сушылі вёслы. Цмокавой пысы на штэўні не было, Знхді, паказваючы свае мірныя намеры. He жадалі палохаць добрых духзў гэтага берага. Высокі аднавокі віцязь з пасечаным шнарамі твараь, скочыў у ваду і падняў трохпалую далонь.
-	Вітаю цябе, Локі хёўдынг!крыкнуў ён.
На беразе стаялі воіны Локіса Прывязаная Сякера. Сам правадыр, па калена ў вадзе, ішоў насустрач аднавокаму. Яны
* “Спусташальнік Земляў” знакамітая баявая харугва Харальда Суровага.
ўсміхаліся і ляпалі адзін аднаго па спінах жалезнымі далонямі.
-	Думаў я, што ўжо ты ў пекле Хрыстовым! мовіў дайнавец.
-	Я быў там. Але засумаваў па табе, пабрацім.
-	А што, табе толькі вока выбілі? Ці яшчэ можа што адсеклі? A то я тут маладзіц з дзесятак маю, у апошнім паходзе прыдбаў. Аднаму ўжо не па сілах. Стары стаў.
Зарагатаўшы, пабрайімы зноў абняліся.
Як служба твая ў Бурьгцлейфа ярла?
Нічога. Згода між намі. Срэбра вагр маім ваўкам шчодра адсыпае дзель мы з лупаў добрую маем, Бурыслаў ведае кошт нашым сякерам.
А што ж Ярыцлейфу не служыў ты, хёўдынг? спытаў Храўн. He ўдалося сынка яго, ці адмовіў князю?
He адмовіў бы. Але, пэўна, багі супраць таго злачынства былі. Князь баль даваў. Ну, выпілі. Mae хлопцы нечага яраслававых грыдзяў зачапілі і ну пысы крывавіць! Пакуль схамянуліся мы, людзі ў нажы пайшлі. Кроў між намі лягла. Князь маіх караць жадаў, яны пачалі. Я не даў. Сварка была, і давялося нам уночы ўцякаць. Каля караблёў сеча была, Кмеці* не хацелі даць нам адплыць. Пабілі мы іх. Шмат страціў я, калі ласкі Яраслававай пазбавіўся. Але яшчэ большую славу гэтым здабыў. Воіны мае пасля таго за мной у агонь ідуць і маўчаць, нават, калі ён ім дужа пяты пячэ. Ды што тут казаць, Яраслаў ужо колькі ў зямлі. Мабыць, у пекле вашым братазабойца. На маіх руках крыві Вячкі няма. Як ён і жадаў, пасля смерці бацькі свайго атрымаў стол кіеўскі. Але не доўга уладарыў. Неўзабаве, амаль цераз два гады пасля Яраслава сканаў. Ці сам, ці дапамог хто таго не ведаю. Цяпер вось з Бурыславам, князе.м вагрскім сяброўства добрае маем. Калісьці дапамог яму германцаў біць. Пабілі. Князь задаволены быў. Дужа яны яго заелі. Долю немалую ў здабычы нам вагр даў. Зямлю даў. Вось бачыш! Локіс махнуў рукою і ўсміхнуўся. Жытлом мядзведзя празвалі людзі, Б’ёрнхеймам па-вашаму.
■ Ну, а дзе ж хлопец Стэгі конунга? ціха спытаў нарвежац.
Ён не Стэгісаў, ён мой, адказаў дайнавец. У хаце ляжыць. Вяпрук на паляванні нагу ікламі знявечыў. Рана цяжкая. Кунігасам яму быць. Храбры. Воіны любяць яго. Я люблю. Малады зусім. Сілы сталай не мае, а ў сечы наперад хольдаў лезе! Шкада толькі, што не мая кроў. Ну, досыць плявузгаць, горла сохне. Хадзем хутчэй у маю бярлогу.
Малады светлавалосы прыгажун Стардо паклаў чорную ад гразі далонь на кальчужнае Локісава плячо.
Стой, кунігас. Прыйшлі.
* Кмець воін.
Амаль паўмесяца не здымалі ваяры броняў. Хаваліся, крадком ішлі цераз змрочную прускую пушчу. Агню не палілі, елі мала і хутка, спалі на голай зямлі. Бруднае цела чухалася ад поту, люта заядаяі вошы. Нават Храўіі зморшчваў нос ад жудаснага смуроду, калі скідаў шолам і снягваў з галавьі мокры паділаломнік. Локіс з Бурыславам загадалі заўжды быць гатовымі да сечы. 3-за кожнага дрэва чакалі правадыры самбійскую смяротную стралу. Нягледзечы на тое, што па ўсім лесе, далёка наперад, заслаў Стардо сваіх віжоў*. Ён пакляўся давесці і давёў. Локіс всдаў: з пушчы самбы ніколі не будуць чакаць ворага.
-	Унь, правадыр, між ялінамі святло бачыш?
-	Ну!
-	Тут і селішча Стэгісава. А там ужо і Рамова** не так далёка. Я слова стрымаў.
Локіс кіўнуў. Твар яго хавала пазалочаная лічына шалома. I толькі бачна было, як змрочным полымем гарэлі пад ёй вочы. Даўно ўжо адкінуў ён ліцьвінскую пагарду да броняў, і магутнае цела яго абцягвала моцная кальчуга, скаваная русамі ў Ноўгарадзе. На грудзях яе, насрэбных “дошках" залаціўся мядзведзь з раззяўленай зяпай. Была гэта баявая кашуля не цяжкая, лягчэй за нарманскую, не доўгая, каленяў не ахоўвала, але рукавы мела да запясця. У Воліне, на кірмашы, Локіс даў за яе срэбрам кошт амаль цэлай баявой снекі’.
-	А вось і Яствуд, мовіў Стардо.
3-за дрэў, паваленых бурай, выйшаў высокі, худы, немалады ўжо яцвяг з доўгімі пасівелымі валасамі.
-	Усё спакойна, правадыр, сказаў ён, гледзячы на Стардо. Ціха. Пэўна, багі жадаюнь пагібелі Стэгісавай. Князь упэўнены ў бяспецы сваёй. Шмат хто з воінаў адпрасіўся ў наезд на ляхаў.
-	Сам ён тут? перарваў лесавіка Локіс.
-	Тут, кіўнуў калматай галавой паляўнічы. Аднекуль дзеўку сабе прывёз. Баль самбы рыхтуюць.
-	Баль, дайнавец усміхнуўся і нацягнуў на правую руку абшьітую дзіковай скурай рукавіцу. Нягнуткімі пальцамі сніснуў цяжкую сякеру і нетаропка пачаў прывязваць чэрань да далоні скураным пасачкам. Будзе баль. Частаваць я буду. Крывёй! Сын! Хадзі, поруч станем. Ты заслужыў месца побач з правадыром.
Твар юнака пачырванеў, і ён, ганарліва падняўшы прыгожую галаву, стаў каля Локіса. Як доўга чакаў ён гэтых словаў!
-	Варніс! ужо не хаваючыся, голасна мовіў дайнавец.
Нарвежац падняў баявы рог, але чамусьці марудзіў прытуліць
* Вім вьіведнік, шпіён.
** Рамова сталіца прусаў. рэзідэнцыя Крыве.
яго да вуснаў. Вялізная шэра-белая сава нячутна, нібы прывід, плыла ў паветры над галовамі воінаў. Яшчэ імгненне і белая здань знікла між паросльіх імхамі дрэваў. Срэбны Храўнаў рог зароў. I ўзнёсся рокат яго над вяршынямі старадаўніх ялін, вольхаў і дубоў і напоўніў сабою неба. і гучала прага крыві ў голасе яго немым. I бразнула зброя аб іарчы, заенчылі, завылі на ўсе галасы ваяры, услаўляючы сваіх магутных правадыроў. I нібы не людзі, а жудаснае, жахлівае Паляванне Одына Дзікае Паляванне, праімчала ад лесу да ўмацаванняў Сгэгісава града. Самбы не паспелі апамятацца вікінгі на іх плячах уварваліся за вал. Локісава зграя рэзала і рвала, плёскаючы крывёй на ўсе бакі, Уследішлі Бурыслававы вагры, збіраючы крывавую даніну, Але гэта былі самбы, і ведалі іх як лепшых воінаў не толькі ў Прусіі. Заблішчэлі ў іх руках сяксры і знакамітыя пэйле. Жалезны клін Локісавых вікінгаў спыніўся. Калыхнуўся і заграз у натоўпе ворагаў. Секліся люта. Але мала было самбам адной іх вялікай адвагі. Лепшае ўзбраенне, лепшыя броні мела дружына дайнаўца, і моцна шыхт трымалі вікінгі. Гінулі самбы, адчайна наскокваючы на шчыльна састаўленыя рознакаляровыя тарчы. I не секлі нажы іх жалезных кашуль ворагаў, шчэрбіліся, ламаліся мячы аб акаваныя па краю тарчы. Зіхацела на сонцы страшная Локісава сякера, і кожны выт яе кідаў пад ногі дайнаўца мёртвае цела. Запырсканая крывёй, жудасная мачуга* Скаманда, як арэхі, разбівала варожыя галовы і грудзі.
Стары ваяка адным вокам сачыў за маладым Трынтвсем і не аднойчы ўжо ратаваў хлопцу жыццё, прыкрываючы сваёй тарчай ад смяротных вытаў. Локісаў выкармак секся адважна, з лютасцю параненага звера. У самае пекла лез, жыцця не шанаваў. Побач, пад харугвай з мядзведжай галавой, пацямнелы ад самбійскай крыві, мільгаў доўгі меч Храўна. Сігньёт з Торварам ахоўвалі яго па баках. I грымела над сечай суровая, поўная крывавай радасці песня, якую, рассякаючы людзей ледзь не на дзве паловы, складаў скальд Жалезнае Сэрца.
Баль далёка чуе
Зязюля сваркі злая.
Там ран рагач чырвоны п’е плач, Льюць сечы расу Ільдзіны кальчуг, Завея Одына ведзьміных коней Склікае ў круг, Месяц вепра хваль стогне!
Клёны віхра стрэлаў Падаюць у Хель,
* Мачуга літоўская дубіна.
Прамень бітвы ўладара абруччаў
Галодны ІДмок’
Белы снег тыгля,
Вікінга слава узнагарода герою, Светлавокія дзевы
У Валгалу імчаць мерцвякоў Радуецца Сеяцель Бедаў*.
Круціўся шалёны віхор сечы, поўніліся радасцю сэрцы сапраўдных мужоў. Прагла гарачай чалавечай крыві халодная сталь. He, не праўду кажуць старыя сівагаловыя дзяды, пакрытыя рубцамі мінулых баёў, што мінуў, адышоў у невараць век герояў! Век адышоў. Героі засталіся. Дарэмна намагаліся самбы раскідаць нерухомую паўночную сцяну, уварвацца між шэрагаў і рэзаць, рэзаць! Вікінгі стаялі. 1 вось зайшлі са спіны вагры і ўсекліся ў самбійскія шэрагі. Локіс ведаў, калі не зможа абысці ворага Бурыслаў, не зможа ніхто. Вагр змог. 3 уласнай дружынай з’явіўся ён у самы зручны, патрэбны момант і, услаўшы свой шлях трупамі Стэгісавых вітынгаў, насеў ззаду на асноўныя Шуляковы сілы. Пачуўшы падтрымку, уздрьтнуў Локісаў клін, як мядзведзь, зацкаваны сабакамі, марудна папоўз уперад, пакідаючы за сабою знявечаныя целы.