Паўночная песня
Алесь Нічыпар
Памер: 120с.
Мінск 2005
- Скегі, прамармытала Надзея, заўважыўшы свея, які стаяў ля драконавай галавы. Цмок людажэрца, напіўся слез дзявочых! Няхай смерцю пакарае цябе Пярун’
- Даўнютка не бачыліся, Ульф! на ўсю сілу сваіх лёгкіх крыкнуў Скегі датчаніну.
- Даўно, згадзіўся бярсерк. Толькі сустрэча гэтая для цябе апошняя будзе.
Смяяўся Ульф, і ўсмешка яго на гэты раз воўчы выскал дужа нагадвала. Сноры Выдра спрытна кінуў дзіду, але пацэліла яна не ў свея, а трапіла ў грудзі аднаго з вікінгаў, якія стаялі побач з правадыром. “Орм Кульгавы”! пазнала Надзея смяротпа параненага воіна. Спрытна яго Сноры”}
- Я заб’ю цябе! раз'юшана рыкнуў Скегі Я вырву тваё сэрца! Крывёю пляваць будзеш, Ульф! О-О, я бачу, твой жаўтаротьі братка з
* Змяя цецівы страла.
** Бацька Перамогі Одын.
табой! Цудоўна. Ульф, цудоўна!
- Шмат дарэмных слоў, Доўгі Меч, мовіў Ульф.
3 лаянкай і баявымі клічамі, кідалі хірдманы абардажныя крукі, Глуха білі аб баргы стальныя кіпцюры, глыбока ў драўніну ўядаліся. 1 ўбачыла Надзея, як Ульф першым пераскочыў на варожы дракар. Завыў ён, нібы мацёры ваўчына, дужа жудасна завыў, так, шго кроў застыла ў жылах у ворагаў. Цяжкі меч хёўдынга хутка адшукаў сваю першую ахвяру, а выццё яго жахлівае ўсё гучала ў паветры. Вось і Лют за братам услед скочыў. Шалёныя вочы маладога бярсерка звярыным агнём гараць, наскрозь ворагаў пякуць. Бязвусы твар пенаТі забруджаны, як маланка, меч у далоні ззяе. Жахліва глядзець на гэтага юнака. Нібы вар’ят, кідаецца ён у сваім шаленстве лютым на варожых ваяроў. Узнік і перад славенкай вікінг. Знянацку з’явіўся ён ля дзевы славенскай, Грымнуў яе тарчай у грудзі і сабе под ногі зваліў. Узняў нарман сякеру над ваяўніцай, але ў гэты момант страшны выт Хадгарава молата ператварьіў яго твар у крывавую мешанку. Ускочыла Надзея на ногі і ледзьве выт наступнага ворага стрымаць паспела. I учна зазвінеў яе клінок, сутыкнуўшыся з варожым.
- Няўжо ты, ведзьма?крыкнуў ёй супраціўнік. Гэта быў Аўдун, сын Рольфа, на баляванні прыняты ў хірд. Няўжо жывая!
Нічога не адказала яму славенка, нібы маланка, кінулася яна насустрач вікінгу, крьіху сагнуўшыся, прапусцілаягоны меч надсабою. I, як Рацібор навучаў, хутка тарча ў тарчу выцяла. Пахіснуўся Аўдун, і зараз жа Надзея яго па нагах секанула. Узмахнуў рукамі ўрманін' ускрыкнуў, твар і грудзі свае адкрыўшы. Быццам залаты шалом Магуры-дачкі Перуновай, бліснуўна сонцыклінок славенкі і разануў яго па твары. Бразнула яго зброя аб палубу і паваліўся скрываўлены Аудун мёртвым. He паспела яна ўздыхнуць, як віхрам наляцеў на яе яшчэ^адзін вораг і сякерай сваёй ледзьве дзяўчыну не абяззброіў. ЗваліўсЯз галавы яе шалом, і ла плячах косы развеяліся. На імгненне разгубіўся ад нечаканасці вікінг, што жыцця яму каштавала. Меч Надзеі працяў урманіну неабароненае горла.
- МалаЙчына, дзеўка! крыкнуў ёй Хадгар. Яго жахлівы молат Хадгар зваў яго проста Забойца воіна за воінам у Валгалу пасылаў.
- Одын. Одын’ голасна крычаў магутны герой, размахваючы грознай зброяй.
Надзея ўсміхнулася, змахваючы з ілба крывавы лот Кроў струменіла з парэзу над брывом.
- Трэба ж, нават і не заўважыла. А маглі і галавы пазбавіць Зачапіу такі Аўдун.
Навокал кіпела лютая сеча. Людзі слізгалі па мокрай ад крыві
палубе. Крычалі параненыя, бразгатала зброя. Круціўся шалёны вір сечы. Моцна пах ён крывёй і смерцю. Кіравалі дзідамі воінаў валькірыі, выбіраючы годных у палац Одынаў. Ульф, запырсканы крывёй, згубіў чалавечае аблічча, кінуў зброю і, нібы згаладалы, крыважэрны леў, забіваў, забіваў । забіваў! Яго воўчая сутнасць патрабавала ўсё новых ахвяр. Поруч з ім лютаваў меншы брат. I жахліва было глядзець Хільд на гэтага юнака, прагнага да крыві і забойства. Жахліва было бачыць яго воўчыя шалёныя вочы. Бітва амаль што перанеслася на варожую ладдзю. Надзея напружана і ўсхвалявана шукала вачамі Хальудана. Адольвалі вікінгі Ульфа хірдманаў Скегі. Сам хёўдынг свейскі секся на карме, паступова набліжаючыся да ашалелага Ульфа.
Дзе ж Хальудан, няўжо забіты”? — ад думак такіх халадзела сэрцайка дзявочае.
Надзея і не заўважыла, як апынулася на варожай ладдзі. Раптам з хрыпам пэцкаючы крьівёй пасівелую бараду, на славенку, ледзьве не збіўшы яе з ног, паваліўся Освальд Лучнік. Ён здзіўлена глядзеў на жахлівую рану ў жываце і спрабаваў утрымаць нутро, якое амаль што трымаў на далонях. У наступнае імгненне перад Надзеяй мільгануў івар Хальудана. Страшны быў выгляд вікінга. Твар расссчаны, шалома няма, залатыя касмы валасоў у крыві, вочы, як у вар’ята, рот у вьгскале скрыўлены. Вытам Што Забівае ён скончыў муку Оевальда і рэзка павярнуўся да славенкі. Надзея ўздрыгнула і мімаволі выставіла наперад мсч. Вікінг жа сяксру апусціў і хрыпла шапнуў:
- Ці ты гэта? Валькірыя!?
- Хальудан, любы, ціхенька адказала яна, але зараз жа голас яе сарваўся на крык. Хальудан. Не-е-е! He смей, Хадгар!
Хальудан ускінуў сякеру, але было позна. Молат гіганта з хрустам урэзаўся яму ў плячо, адшпурхнуўшы датчаніна на некалькі крокаў назад і ледзь не выкінуў яго за борт. Што Забівае ж у хвалях знікла. Перад вачамі Надзеі мільгануў здзіўлены і крыху разгублены позірк Хадгара. Заплеценая перад боем у цяжкую, доўгую касу, барада яго зачапіла грудзі дзяўчыны. Яна, кінуўшыся да Хальудана, паспела заўважыць, як сышліся ў двубоі Х’яльв Ліс і Дан Мядзведзь. Стоячы на каленях перад распасцёртым целам Хальудана, Надзея з жахам глядзела на яго бледньі, скрываўлены лік і гарачыя кроплі слёз закапалі на збялелыя вусны Хальудана. Молат раструшчыў яму плячо і ў некалькіх месцах зламаў ключыцу, дужа ў грудзях нутро прыбіў. Уздрьігнулі павекі дана, і расплюшчыў ён памутнелыя ад болю вочы, У якіх павольна згасаў запал лютай сечы.
- Прабач, Надзея схілілася над ім, моцна сціснуўшы цвёрдую шурпатую далонь. ІТрабач.
Усмешка нацягнула яго сасмяглыя губы.
- Бывай, прахрыпеў вікінг. У палац Одынаў чакае мяяе шлях. Галава яго схілілася на бок, і Хальудан сграціў ггрытомнасць. He змагла яна вытрываць яго смяротнай мукі, адвярнула твар і ўбачыла цераз туман слёз, які засціў ёй вочы, Х’яльва Ліса. Стары ляжаў ля мачты з лраламанымі грудзямі. Мядзведзь перамог Ліса, A паміж тым сышліся ў двубоі славутыя правадыры Скегі Доўгі Меч і Ульф Мараход. Жорстка б’юцца воіны. Тарчаў няма даўно на трэскі пасяклі. Збіў дан з галавы свея цяжкі шалом. Кроў па твары Скегі струменіць, вочы яму залівае. He на жывот, але на смерць б’юцца хёўдынгі. Плямы крыві на кальчугах пасечаных, вочы шалёныя, дзікія. 3 неўтаймаванай адвагай змагаюцца важары. Жыццё і слава узнагарода пераможцы, мерцвяку ж слава. Валгала і цёплыя вусны валькірый. Вось выцяў Скегі свей Ульфа сваім клінком вялізным і зваліў дана з ног. 3 лераможным лямантам узнес ён меч для апошняга выту, але ўрэзаўся клінок у палубныя дошкі. Ульф жа ўбок адхінуўся і спрытна на ногі ўскочыў. Што кот дзікі! Ды клінком сваім славутым секануў праціўніка па паясніцы. Ускрыкнуў Скегі, цяжка паваліўся пад ногі дану, Грымаса болю перакрывіла твар вікінга. Скрыпсў ён зубамі, грыз доўгі агністы вус і маўчаў. Ульф жа адкінуў з ілба мокрую медзь валасоў і грозна па баках зірнуў. Пазбаўленыя магутнага правадыра, нібы знямелі рэшткі хірда Скегі. Ульф, у вачах якога павольна раставала полымя баявога шаленства, што падараваў бярсеркам Аднавокі, хрыпла крыкнуў, нібы крумкач пракаркаў:
- Кладзі зброю, віцязі! Жьіццё тады вам будзе. He смерць тады выбераце.
Крыху пастаялі нерухома пераможаныя, і забразгала аб дошкі баявая сталь. Хадгар Мядзведзь і Сноры Выдра адцяснілі ўзятых у лалон на карму “Крумкача”. Правадыр абцёр далонню пену з вусаў і голенага падбародка. Зірнуў на брата, Лют ужо сядзеў ля борта, прьікрыўшы павекамі вочы і глыбока ўдыхаў марскую прахалоду. Яго ўжо апанавала непамерная стома, якая ахоплівае ўсё цела воінабярсерка насля бітвы. Гэта плата за тую звярыную моц і бясстрашнасць, якія даў у дар сваім лепшым байцам суровы стары Одын. Адчуваў і хёўдынг, як цяжзюць яго чэлясы, свінцом наліваецца цела, апускаецца на грудзі гордая галава. Але, як і належыць правадыру, абапёрся на свой верны меч славуты дан і грозна зірнуў на цяжка параненага Скегі. Свей спрабаваў устаць, але не слухалі яго ногі, і жорсткі боль грыз спіну. I жах жалезнымі пальцамі сціскаў адважнае сэрца вікінга. He, не смерці баяўся ён.
‘Няўжо хрыбет перабіў?” думаў Скегі.
Ульф спакойна глядзеў на пераможанага ім вораі а. Ціхамірную сінь, а не люты гнеў і шаленства праменілі цяпер яго вочы. Стомлены
лозірк блукаў па целах забітых вошаў.
- Дзе дачка Сіварда? у рэшце рэшт спытаў ён.
- Ах вось табе хто патрэбны! хрыпла закаркаў Скегі і склаў вусны ў пагардлівую ўсмешку. О не, дружа бярсерк. Ніколі табе не валодаць гэтай красуняй, ён зарагатаў.
Смех яго рэзаў слых Надзеі, і яна адчувала амаль што фізічны боль. Кінуўшы на Хальудана разгублены позірк, яна ўстала на ногі. Валькірыі не спяшаліся весці яго на Біўрэст*. Мабыць, чароўная Фрэя шкадавала закаханага ваяку. Надзея выцягнула захаляўны нож, якія насілі за халявай бота ўсе кмеці славенскія. Сціснула вусны і зрабіла першы крок.
Вось сн, цмок! Насмактаўся крыві і слёз. Нічога, цяпер вунь, крывёю гэтай ванітуе яго! “Вось ляжыць ён, бездапаможны, вораг, які забіў Хенгіста і ваяроў Рурыкавых. Мойру-красу загубіў, мне лёс перакрывіў, змарнаваў, Бяры і рэж! Сама помстьі жадала. Праз мяне Хальудан загінуў. Панаводзіла бярсеркаў, дурніца”!
Пальцы сутаргава сціскалі нож. Рука спацела, гулка тахкала сэрца, нібы ў грудзях яму стала раптоўна цесна. Калі падняў Скегі сваю цяжкую кудлатую галаву і зірнуў на славснку, заўважыла Надзея замяшанне ў вачах вікінга. I, як падалося ёй, мільганулі ў вачах тых разгубленасць і цень жаху.
- Ну што, хёўдынг. He спадзяваўся мяне ўбачыць?
- Так, адказаў Скегі. He спадзяваўся. He меркаваў мават. Можа, сапраўды ты дзева Валгалы? Калі так, то ў самы раз цябе бачу цяпер. Ці не з табою мне да Валгалы ісці?
- Дзе Мойра, хёўдынг?
Скегі ўсміхнуўся і зірнуў на нож.
- Ну, чаго стаіш? Бі!
- Што зрабіў ты з ёй? Адказвай жа, людажэрца крывавы.
Моўчкі сузіралі іх воіны, і ніхто не спрабаваў умяшацца, Ііомста справа святая.
Доўгі Меч усміхаўся.
- Ну. чаго чакаеш?
- Дзе саксонка, Скегі! апіраючьіся на дзіду крыкнуў Сноры Выдра.