Паўночная песня
Алесь Нічыпар
Памер: 120с.
Мінск 2005
Доўга сядзелі яны моўчкі, гледзячы на халодныя, чароўныя зоркі. Таемна мігцелі яны ў цёмнай бездані нябёс ірландскіх. Лілі на зямлю мёртвае, прывіднае святло. Туманная смуга паўзла ля восецей, настайні храбусцелі аўсом коні. Са скалы чуўся цудоўны спеў Геставай арфы. Подых ветру даносіў цяжкі грукат прыбою. Дыхала мора. Зямлёй авалодала прахалода, А Хільд і Хальудан слухалі цішыню. Дзяўчына ўздыхнула. Вікінг зірнуў на ваяўніцу.
He сярдуй. Але я не разумею, чаму ты...
Калі я была яшчэ смаркатай дурніцай, вось тады і ўбачыла каля нашага берага караблі данаў. Доўгія, чорныя і драпежныя.
Вятрылы ў палосах чырвона-белых. Тады мне год сем было. Жудасна выскаляліся змяіныя морды. Крыві праглі. Душыла іх смага крывавая! 3 Селунда прывёў іх Рагнар Які Смяецца. Страшэнным вытам сякеры быў твар яго рассечаны. Зубы хёўдынгу таксама сякера павыбіла, шнары рот перакрывілі, вось і ўхмыляўся марскі конунг* заўсёды ўсмешкай жахліваю скрозь сівую бараду. Жорсткі і люты правадыр быў. Мы ведалі яго як Рагнара Крыважэрцу. Дзве ладдзі поўныя воінамі, якія прагнуць лупу**, крыві, жанчын і славы. Разлютавана змагаліся з находнікамі заморскімі мужчыны нашы. Да апошняй кроплі крыві біліся, ды дзе ім было! Усіх пасеклі даны. 3 рогатам жанчын лавілі, авалодвалі імі, а пасля жываты рэзалі. Дзяцей жа дзеля забаўкі на дзідах уздымалі. Непрамінуць і мнедолі той, нез’явіся Рацібор ваявода з харобрамі, За справай крываваю неспадзеўкі заспеў ён датчан. Жорсткая і лютая сеча была насмерць рэзаліся! Літасці нікому не было, ды ніхто і не прасіў. Усе паляглі даны, у Валгалу прасяклі сабе шлях. Але і Раніборавых ваяроў жменя засталася. Сам ваявода руку страціў. Рагнар адсёк! А мяне, зарумзаную, кмеці з хлява выцягнулі. Дачка тады ў Маўчуна памерла. На мяне, казаў ваявода, тварам ды постаццю падобная была. Вось і ўзяў ён сірату пад апеку, Хільд цяжка ўздыхнула.
Нібы ў ліхаманцы, зіхацелі яе вочы, блукала ў іх глыбіні святло месяца,
Ненавідзець пачала я данаў. Усіх, хто ў Паўночных краінах зброю носіць, ненавідзела. Помсты прагла. Калі мне мінула ўжо за пятнаццаць зім, я забіла свайго першага вікінга стралою ў твар яму трапіла. А Рацібор ваявода бацькам мне стаў. Ён тады Вадыме Харобраму служыў. А як пачалі Рурык з Вадымам Ладагу дзяліць падзяляць разлад і сварка здарыліся, а там і кроў лінула. Счапіліся з Рурыкавымі варагамі мужы Вадымавы. Загінуў уладар Ладагі, і пасад Рурыку застаўся. Моцная рука ў кнёза. Весей прымучваць*** пачаў, хоць і заўжды з імі славене ў згодзе жылі! Чудзінаў, а таксама і водзь пад сваю руку ўзяў. Паплечнікаў Вадымы, хто яму служьіць не жадаў, знішчыў. Крывёю цякла стольная Ладага. Рацібор легішы з воінаў быў. Галава сівая — розуму шмат, рука адна, а ў сечы першы. Прасіў у грыдніцу сваю ваяводу Вадымава варажскі конунг. He жадаў Рацібор супрацівіўся. Але ж патрэба ў ім Рурыку была даны заядалі, ды і з Ноўгарадам слрэчка ішла. У рэшце рэшт згадзіўся Рацібор. паслухаў. Высока ў грыдніцы сеў — не ніжэй за Вольга, Вось і гадавалася я пры кмецях. Крьіху пазней, Рурык сеў у Ноўгарадзе. Стары цяпер кнёз, a
* Марскі конунг правадыр вікінгаў.
** Луп ваенная здабьіча,
*** Прымучыць скарыць, падпарадкаваць.
ўсё яшчэ той сокал. Вось такія дзеі адбываліся ў Ладазе. Любіў мяне Рацібор Маўчун, дужа дужа любіў. Толькі я яму ўцехай была. Сам мяне зброяй валодаць навучаў. Адна ў яго я засталася. Увесь свой час вольны побач каля мяне знаходзіўся, дзяўчына зірнула на Хальудана вільготнымі вачамі. He ведаю, навошта табе ўсё гэта кажу. Крыві вашай прагла, помсты жадала, неўтаймавана шукала яе. За маці, за бацьку, за братоў за ўвесь род. За ўсю кроў і беды, якія нясе меч вікінга. А ыяпер вось боль гэты даўнейшы табе выліваю. Дзіўна, яна змахнула пальцам слязу з павекаў.
- Дараваць крыўду лягчэй, чым ненавідзець усё жыццё. Хільд падняла на яго позірк.
- Рацібор таксама гэта казаў, крыху памаўчаўшы, дзяўчына дадала. Мяне, вікінг. маці Надзейкай клікала...
- Прыгожае імя, махнуў галавой датчанін,
Мігцелі далекія зоркі. Ліў на зямлю празрыстае прывіднае святло ўладар ночы месяц. Начны халадок варуйіыў валасы датчаніна і славенкі. Па селішчу пабрэхвалі сабакі. Сціхаў шум -гул ды гоман сярод баляўнікоў. Засыпалі воіны тутжа, за сталамі. Апускалі на грудзі магутныя свае буйныя галовы, ад напояў моцных цяжкія, і волатаўскі храп разносіўся па доўгім доме.
- Ідзі, вікінг, адпачні да раніцы, мовіла Надзея Хальудану. Адна пабыць жадаю.
Хальудан крыху памарудзіў, падняўся, кіўнуў галавой залатавалосай і прамовіў:
- Ну, Хільд-Надзея, бывай. Я на стайні начаваць буду. Там табе таксама месца ладрыхтавалі. Я загадаў.
Славенка ўдзячна кіўнула. На паўдарозе спыніўся Хальудан.
- А над прапановаю Скегі падумай. Заставайся.
3 гэтымі словамі ён знік у цемры. Дзяўчына цяжка ўздыхнула. Думкі бязладна круціліся ў галаве, сонна натыкаліся адна на другую. Успаміны нахлынулі на яе, павеяла цяплом Айчыны. Перад вачамі з’явіўся сівабароды ўскалмачаны Рацібор, маладыя і вясёлыя хлопцы грыдні. Усе знаёмыя, родныя, свае. Дрымота павольна авалодвала дзяўчынай. Надзея прыплюшчыла вочы, і ўзнік перад ёй мужны, сурова-прыгожы твар Хальудана. Дан усміхаўся ёй, гаварыў нешта добрае і ласкавае. Але неўзабаве думкі ваяўніцы перапынілі гнеўныя выкрыкі:
- Прэч! Прэч ад мяне, нарманскі вылюдак! Надзея пазнала Мойру. Гэта быў яе голас.
- Ну-ну, мая птушачка. Досыць жа брыкацца, мая козачка. Няўжо пакрыўдзілася, птушачка, што не адолеў я хмелю і не дзяліў з табой ложка ў нашу першую ноч?
Скегі быў дужа п’яны, і яго рогат грукатаў на ўсё селішча.
- Нават і не думай, што гэтае праклятае пойла даражэй мне, чьім ты, мая непараўнальная малснькая норна. Зараз я выпраўлю сваю памылку!
- Лепш смерць! усклікнула ганарлівая дачка Сіварда. Ніколі мне любы ты не будзеш!
- Калі ўсё сумуеш па смаркачу Харальду, то я табе так скажу. Годзе так прыгнятаць сябе з-за таго, хто ўжо. лічы, мярцвяк! Хутка табе ў падарунак яго галава будзе!
Хеўдынг лёгка цягнуў за сабой дзяўчыну. Гучна рагатаў і крычаў Скегі, што пакахае яго прыгажуня Мойра.
На шьірокае ложка, засланае мядзведжымі і рысінымі шкурамі, кінуў вікінг дзяўчыну. Сарваў з сябе залітую брагай кашулю і цяжкім, магутным целам наваліўся на яе. Трэснула сукенка пад моцнымі пальцамі свейскага вікінга, слязамі пасыпаліся на падлогу каралі з бісеру, прывезеныя купцамі з далёкага Міклегарду*. Смяяўся хёўдынг, калі кусала яго за рукі ганарлівая Мойра, твар яму драпала. Рагатаў Скегі, адчуваючы, як уздрыгвае пад яго далоням: мяккае дзявочае цела, уздымаюцца пяшчотныя грудзі. Зацікаўлены барацьбой, адурманены хмелем і блізкасцю жанчыны, не заўважыў, не пачуў свей, як паўстала за спіною яго прывідная постаць славенкі. He стала яна злога ворага мячом у спіну біць, але, сарваўшы са сцяны круглую ірландскую тарчу, выцяла ёй хёўдынга па патыліцы. Моўчкі ўваткнуў ён твар у рысіную шкуру. Галава яго вогненнай крывёй заструменіла. Дастасаваўшы ўсе сілы, Надзея сапхнула цяжкае цела нармана з перапалоханай Мойры.
- He пужайся, князёўна, шапнула яна. Калі не любы ўрманін гэты уцячом! Калі воля Перунова на тое будзе! Можа і вьіратуемся.
- Уцячом, уцячом жа, сястрыца! — ціхенька адказала Мойра, хапаючы ваяўніцу за далоні. Жьіццём сваім зноў дзеля мяне рызыкуеш ты’
- Годзе! спыніла яе славенка, накідваючы на плечы саксонкі цёплы суконны плашч. Хадзем’
Нячутна праслізнулі яны за дзверы і зніклі ў цемры.
Доўга беглі дзяўчаты пагоркамі і далінамі. Цяжка дыхалі, вусны кусалі, падалі ад зморы, апошнія сілы трацілі. Пачало світаць. Золак успеніў барвай аблокі, і пачула чуйнае вуха славенкі сабачы брэх. Злосна брахалі вялізныя эрынскія ваўкарэзы. Услед ішлі. Горкая ўсмешка кранула вусны Надзеі.
* Міклегард -Канстанцінопаль.
- Мусіць, такі наш лёс, князёўна. Сустрэнем жа яго з годнасцю!
На пагорку з’явіліся лютыя сабакі, а ўслед за імі і вервзнікі на моцных шыракагрудых конях. Славенка агаліла меч падарунак Хальудана.
- Слухай мяне, Мойра, Надзея павярнула расчьірванелы твар да дачкі Сіварда. Скегі слаўны воін. 1, можа, будзе табе не самым горшым мужам. Шмат каму з жанчын выпала і болыл горшая доля. 3 часам, можа, ты сапраўды пакахаеш яго. Гэтага карміцеля груганоў! Адзін Пярун ведае, які лёс чакае цябе ў Рурыка. Што ён табе рыхтуе. Кнёз чалавек жорсткі, як і ўсе валадары, а Хенгіст сакс у Валгале Водэна. I ніхто не абароніць цябе ў варагаў, калі будзе на тос патрэба. А цяпер. бывай назаўжды!
Вялізны, калматы ваўкарэз, вьнлчарыўшы іклы, кінуўся на грудзі славенкі, але яна спрытна секанула яго па магутнай галавіцы. Другі звер грудзямі на меч трапіў, астатніх жа паразганялі бізунамі вершнікі, Чорны, злосны конь з крывавым вокам, узняты на дыбкі, пырскаў пенай і хроп. I сядзеў на ім Скегі Доўгі Меч. Змрочны і хмуры быў хёўдынг. Галава пад анучай. 1 плямы на ёй рудыя.
* Зухавата мяне ашукала, спрытна, дзеўка славенская, злосна ўсміхнуўся свей, саскочыўшы з каня. Яго доўгі меч з лязгатам вылецеў з лохваў і зазіхацеў у промнях ранішняга сонца. Шырынёю з далонь вялікага мужчыны, агнём палымнела лязо. скрэсленае рунамі. Жудаснае імя меў гэты клінок. Жаночым плачам называў яго Скегі.
- Ну што, валькірыя. Як смерць сустракаць будзеш?
- Як жыла, так і сустрэну! Мне губляйь няма чаго. Вы, сабакі ўрманскія, даўно ўсё адабралі! А вось табе, хёўдынг, ці не шкада ў Валгалу палац Одынаў адыходзіць, жонкі маладой удосталь не нацалаваўшы?
- А дзеўка на язык вострая! рагаталі вікінгі.
- Эх, баба, дарэмна гінеш, прамармытаў Скегі.
- Кудьг ўцякаць хацела?
- Калі розуму з дзяцінства няма, то і да сівізны не прыдбаеш, мовіў Х’яльв.
Надзея краем вока заўважыла Хальудана. Змрочны быў малады воін, глыбокія блакітныя вочы сур’ёзна паглядалі на яе. Цень ляжаў на мужньгм твары вікінга.
“А ці не кахае сапраўды, мяне гэты дан”? гэтая думка шалёна ўдарыла дзяўчыне ў галаву. “Няўжо праўда? Ці мо ўявіла сабе. бог ведае што? Ціха ты, дурніца, Трэба ж, якія думкі перад смерцюГ
- Добра, Скегі, пагаманілі і досыць! Выпраўляй яе хутчэй да продкаў! мовіў Орм Ды назад едзем. Пасля мядоў мне галава горай за тваю баліць!
Заўсміхаліся хірдманы. Усміхнуўся і хёўдынг, наносячы першы выт. Забразгала зброя. Узля таў смяротны клінок вікінга і рэзаў паветра вогненным смерчам. Мужна адбівалася Надзея, але не адолець ёй грознага свея! Дакладньім вытам нарман выбіў зброю з навярэджаных рук славенкі. Ганарліва ўзняла галаву дзева і апошняга выту чакала. Але не пажадаў сячы вікінг бігую. У вочы ёй зазірнуў, размахнуўся і моцным вытам у твар паваліў дзяўчыну ў расу ранішнюю. Заструменіў твар яе крывёю.