Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар

Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
* Ва льхі скандынаўская назва кельтаў.
***’ ** Вагіры племя прыбалтыйскіх славянаў. з якога, як лічаць, паходзіў Рук ^ьік.
***** * Кмець воін, слуга.
****** *★ Кнёз (княз) князь у еарагаў. Кнёзам называе Хільд Рурыка
на варажскі з 'ад.
Скегі сунуў нож за папругу.
-	Ты, Х’яльв, мудрьі, як крумкач Одына! усклікнуў правадыр.
Стары схаваў у вусы ўсмешку, звыкла пагладзіў бараду мазолістай далонню і зрабіў крок да славенкі.
Хільд нават не пажадала зірнуць на яго. Вікінг нагнуўся над дзяўчынай і рвануў з яе шыі скураны пасачак. Хільд ускрыкнула ад болю. На шыі яе ўспухла чырвоная паласа.
-	А я лічыў, што срэбныя грыўні носяпь на грудзях мужы лепшыя, заслужаныя, а не простыя грыдні*. Што скажаш, Хільд?
-	Кнёз за службу ўзнагародзіў! дзяўчына высока ўскінула галаву, пагардліва на правадыра гледзячы. Можаш забіваць мяне, сабака ўрманскІ! Але болей не ўчуць табе ані слова, хоць рэж! Паплечнік твой ужо ўсё за мяне мовіў!
Вочы яе зіхацелі, нібы сталь дамаскага клінка. Да гэтага часу бледны яе твар паружавеў, грудзі высока ўздымаліся пад срэбнай сеткай кальчугІ.
-	Валькірыя! у захапленні прашаптаў Хальудан, гледзячы на славенку.
-	Так. Самая сапраўдная дзева Валгалы! згадзіўся Орм Кульгавы.
Старьі Х’яльв Ліс з усмешкай уздыхнуў.
-	Вось табе і дзеўка славенская. Эх, каб я быў хоць крыху маладзейшы!
Хірдманы весела зарагаталі. Наперад выйшаў Хальудан і прамовіў:
-	Я, пабрацімы, вось што думаю. Яна сапраўды болей нічога не ведае. Адкуль ёй ведаць думкі старога варажскага сокала? Хрорык мудры конунг, і мы губляем дарэмна час.
-	Я згодны з Хальуданам, кіўнуў сівой галавою стары Ліс. Маршчыны на чале Скегі разгладзіліся.
-	Што ж, потым відаць будзе, правадыр зарагатаў, працягваючы дзяўчыне пасак з бліскучым кругляшом.
-	Трымай, валькірыя Хільд! Ці адчуваеце, пабрацімы, як вее свежы вецер’ Можа гэта славенка прынясе нам поспех?!
Вікінг пераскочыў на дракар. Мойра нібы здранцвела пад яго позіркам. Ён схапіў дачку эрла за падбародак і моцна пацалаваў у вусны дзяўчыну, Пасля чаго яна паспрабавала адвесіць яму аплявуху, пад смех і непрыстойныя жарты воінаў.
-	Смаркачу Харальду і ў сне не бачыць такой удачы! выхваляючыся, крыкнуў Скегі. Ну, лабрацімы, няўжо не варта гэтая
* Грыдзень (грыдзь) воін княжацкай дружыны.
дзева, каб нарадзіпь мне сыноў віцязяў!?
Але на гэты раз воіны зусім не спяшаліся вітаць р.яшэнне правадыра. Такі загін надзеі, яўна нечаканы, прымусіў іх разьодзіць рукамі і пазбягаць агністага позірку правадыра. Золата, якое а.эяц у выкуп за паланянку, пагражала абярнуцца гневам Харальда і Сів. рд ■ Харальд, хоць і шчаяюк, але можа вырасці ў вялізнага лют зг ваўкарэза. Х’яльв ведаў гэта. А памяць у яго доўгая.
-	Чым гэтая вальхская ведзьма зачаравала яго? шэптам сказа v на вуха Лісу Гунэрых Гот. Пагаварыў бы ты з ім. Хеўдынг паважае цябе.	,
-	Што насы павссілі, марскія драконы? звузіу свае сінія вочы правадыр. Што не даспадобы, не па нутры жаніцьба мая? рука вікінга лягла на крыж мяча.
Воіны маўчалі.
-	Ці мае ваўкі баяцца сабакі смаркача Харальда.. голас правадыра паходзіў на рык раз’юшанага звера.
-	Я табе так скажу, правадыр, пагладзіў бараду X яльв. Скажу ад усяго хірда. Сівард аддасць усе, каб вярнуць дачку. Але, замест золата. мы атрымаем нянавісць сына Хальудана, а таксама і Сіварда.	_
Скегі хрыпла вылаяўся і зарагатаў.
-	I ты таксама падціснуў хвост! Ты! Стары мацеры Ліс спалохаўся і зрабіў лужыну!	_	.
Стары вікінг раздзьмуў ноздры, кроў кінулася яму у твар, > пальцьі нервова дакрануліся цяжкай баявой сякеры. I хеўдынгзразумеу, што задужа перагнуў палку.
-	Прабач, пабрацім. Я не жадаў пакрыўдзіць. Але гэта дзева мая здабыча. I я вырву вантробы кожнаму, хто пажадае аспрэчваць маё права. Права правадыра. Няхай, хто жадае пераканаць мяне у іншым аголіць свай меч! Вось мой пакон*!
-	Мы не баімся ні Харальда, ні каго іншага, адказау X яльв. 1 калі гэта бледная дзеўка закрупіла табе галаву забірай яе!
На Эрын! усклікнуў павесялелы Скегі. На Эрын, пабрацімы. Там адсвяткуем маю жаніцьбу.	_
-Ты памыліўся, брудны руды варвар, калі вырашыу, што тая, у чыіх жылах цячэ кроў кельцкіх каралёў, падзеліць ложка з рудым нарманам!	. 1Т.
-	Ты пакахаеш мяне, Мойра! з усмешкам запярэчыу Скеп. Ці табе больш па душы не сталы муж, а смаркаты хлапчук, як Харальд. А можа ты закахалася ў старога каршуна Хрорыка? Можа. ен табе
* Пакон закон.
любы?
Хірдманы рассмяяліся, і хёўдынг адчуў. што пагроза мінула. Яго ваўкі зноў пойдуць за сваім важаром у агонь і ваду; хойь да краю свега, хоць да Валгалы!
Скегі нядрэнны воін і хеўдынг, але розуму яму іншы раз не хапае. Галоўнае зараз захаваць хірд, цярэбячы бараду сказаў ЛІс.
Пабачым, хлопцы. А з Харальдам, думаецца мне, змагацца ўсяроўна давядзеца. Зараз ён распачаў вайну ў Нарвегіі з ярламі і хёўдынгамі. Пад сваю руку іх узяць спрабуе. А ці атрымаецца што з гэтага? Вось я і разважаю, а ці не пайсці нам супраць Харальда. Пакуль шчанюк не пасталеў і не вырас у ваўкарэза, яму трэбазламаць хрыбет! Скегі таксама не любіць Харальда. За ім затрымкі не стане. Задужа Харальд сілу ўжо адчуў. А калі перамога за намі будзе, здабычу, я мяркую, добрую возьмем. А калі ўдача нс адверне свой лік ад сына Хальудана на вёслы і ў мора! Пабачым, пабрацімы! так казаў воінам стары суровы вікінг.
Барвовьія языкі полымя лізалІ карабель Хенгіста. Вікінгі ператварылі снеку ў пахавальнае жэглішча для сваіх палеглых у бітве пабрацімаў і таварышаў па зброі. А чорны дракар накіраваўся Дарогаю кітоў да сіняга далягляду. Хутка чырвона-бель! ветразь знік паміж густа-сінімі хвалямі і па летняму пранізліва-блакітным небам.
Над морам клубіўся туман. Шэра белыя струмені ўкутвалі “Крумкача”. Змяіная галава дракара жудасна выскаляла іклы ў невядомасць. Хільд сядзела на карме, прыхінуўшы плечы да борта. Дзяўчына падцягнула калені да грудзей і спрабавала не дрыжаць ад вячэрняй сырасці і прахалоды. Нарманы пакінулі на ёй толькі споднюю кашулю кальчугу забралі, плашч таксама. А паветра зараз было даволі бадзёрае. Урмане адпачывапі. Успаміналі мінулую бітву, паходы і набегі, з якіх складалася іх неспакойнае жыццё. Пах ежы прыемна казытаў ноздры, і галодная паланянка сутаргова гльгтала сліну. Дзяўчына цяжка ўздыхнуда, падбадзёрылася і паспрабавала адшукаць вачамі Мойру, але зноў беспаспяхова. Сівардавай дачкі, мабыйь, за спінамі вікінгаў, Хільд не разглядзела. “Дзе ж яе схавалі”? — падумала славенка. -“Вось гаротніца. 3 агню ды ў полымя. Ад аднаго ўрманіна ўцякла, ды другому ў лапы адразу трапіла. Мабыць, не вельмі дужы, як людзі кажуць, яе новы бог Хрыст. Эх’ He дачакаецца на гэты раз мяне дзядзька Рацібор Маўчун. Як у ваду глядзеў не жадаў па саксонскую князёўну адпускаць. I навошта яна Рурыку спатрэбілася? Хітрун кнёз. Без выгоды ўцякачку не прывеціць, хоць і сяброўсзва моцнае вадзіў з Хенгістам. Цяпер жа ўсё адно. He дачакаецца Рурык снеку ды харобраў сваіх. Усе ў Марскога Гаспадара рыбу кормяць", Хільд праглынула тугі камяк, які ўзнік у горле, і туга мацней сціснула
душу.
Цяпер у ёй цяжка было пазнаць тую дзеву-воіна, якая здолела захапіць, зачараваць суровыя, жорсткія сэрцы нарманаў сваёй мужнасню, што, аднак, не перашкодзіла ім распрануць яе да сподняй кашулі і пакінуць трэсціся ад холаду. Цяпер да бартавых дошак, пакрытых кроплямі вільгаці, тулілася маладзенькая дзяўчына год за дванцаць, з падрапанымі рукамі і запечанай крывёю на русай галаве. Адзіноцтва і безнадзейнасць душылі за горла, перашкаджалі дыхаць. Халелася ёй прытуліцца да каго-небудзь роднага, блізкага і каханага, схаваць твар на шырокіх, магутных грудзях, даць волю свайму ropy. He трымаць у сабе, а выллакаць, выліць у слёзы ўсё набалелае. Каб лягчэй стала, каб не ціснуў на грудзі цяжкі камень. Але ж побач сядзелі тыя, хто калісьці пазбавіў яе ўсяго гэтага. Пазбавіў дзяцінства, прымусіў ўзяцца за меч, шукаючы помсты. Праўду ж казаў хёўдынг. Ёй бы кіку насіць ды дзетак калыхаць, а не кроў ліць. Рацібор ваявода таксама не аднойчы бурчаў, што вайна не бабская справа. Суровы і хмурны заўсёды быў дзядзька Рацібор. За змрочны нораў Маўчуном празваны. Маўклівы, дарэмна слова не скажа, рука цяжкая на аплявухі, асабліва маладым на тумакі шчодрая, але справядлівая. За тое любілі яго кмеці, ды 1 людзі лаважалі. Дый як не любіць слаўнага воіна, мудрага ваяводу і мужа дзяржаўнага, ды, для таго жорсткага часу, даволі добрага чалавека. Вочы Хільд зрабіліся мокрымі. Дзяўчына шморгнула носам, і з павекаў на шчаку ўпала крыштальная слязінка.
-	Вось жа як смаркачы лусціла, выціраючы шчаку прамармытала славенка. Бачыў бы Рацібор, зараз жа з грыдніцы прэч пагнаў бы, на рэчку парты мьіць. Разрумзалася, ваяка, збіраючы ў кулак усю сваю волю шаптала дзяўчына.
Цяжкія яе думкі перарваў высокі, магутны вікінг, Статны хлопец прысеў побач і паставіў перад паланянкай драўляную міску з гарачай духмянай поліўкай, паклаў дзве высушаныя рыбіны. Хільд пазнала яго. Гэта быў малады светлавалосы Хальудан.
-	Вячэрай, проста сказаў урманін, сядаючы побач са славснкай.
Зняўшь! з шырокіх плячэй воўчы плашч, вікінг укутаў ім паланянку. Яна ўздрыгнула, але супраціўляцца не стала. Пальцы яго былі цвёрдыя, як карані ясеню.
-	Ну што ж ты, валькірыя, вячэрай! Падгрымай свае сілы,Хальудан усміхнуўся. Ды з галавы думы цяжкія гані прэч! Сама ведаеш, дзева, жыццё, як вецер, як мора, ніколі не стаіць на месцы. Гэта рэч змеллівая. Сёння ты лалонніца Скегі, заўтра ж варагі Хрорыка конуга, ці хто інпіы, дапамогуць нам дабрацца да Валгалы. Жыццё, дзяўчо, заўсёды было жорсткім. [ ты, бачу я, гэта ведаеш. Ад лёсу не ўцячэш. Мы воіны! А хто біты не быў, той ніколі і не біўся!
Хільд уважліва паглядзела на вікінга. На выгляд ён меў гадоў не болей, чьім яна. Іварам прыгожы, моцны целам. Блакітныя вочы яго пацямнелі ўначы і таемна мігцелі, нібы зоркі. Хільд усміхнулася яму. Пры ўсёй яе нянавісці да скандынаваў гэты воін не выклікаў падобнага пачуцця.
Праўда твая. Жыццё жорсткае. Мы самі робім яго такім, вікінг.
Маё імя Хальудан, з усмешкай адказаў ён.
Я ведаю, кіўнула славснка, праглынуўшы першую лыжку. Ты датчанін?
Так, Селунд*мая радзіма.
Некаторы час яны сядзелі моўчкі. Хільд нетаропка ела, задумліва гледзячы ў густую муць туману.