Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар

Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
-	He смей дакранацца яе, нарманскі воўк! наперад ступіла Мойра. Дар мне зрабі на вяселле, твая буду, калі выканаеш! Жыццё ваяўніцы гэтай прашу! Выканай хёўдынг!
-	Ты і так мая! раўнуў Скегі. Заўтра, красуня мая, чакае цябе цудоўны падарунак! Відовішча, якое, мяркую, дужа цябе пацешыць!
Раз’ятраны свей люта зірнуў на распасцёртае цела Хільд.
-	Пацсшу вас, пабрацімы! На досвітку дзеўку сабакамі зацкую! А табе, Мойра, краса-ненаглядка мая, гэта навукай будзе!
-	Гэй, Турфін! крыкнуў хёўдынг маладому, плячыстаму хірдману. Забяры на каня гэтую славенскую гадзіну!
Нічога болей не сказаў раз’юшаны правадыр. Хвацка ў сядло ўскочыў і каня сцебануў. Турфін моўчкі скруціў паланянку, жорстка заламаў рукі за спіну і кінуў дзяўчыну ўпоперак каня.
-	He плач па мне, князёўна, мовіла Надзея. Смерць додя кожнага воіна!
Але цяклі слёзы па бледным твары саксонскай дзевы. У душы яе гарачы агонь лалымнее агонь помсты, гнеў люты мігціць у бездані вачэй яе чароўных. Варушацца вусны — услед хёўдынгу пагрозы дасылаюць. Завярнулі хірдманы коней сваіх шалёных і пагналі Іх услед правадыру.
Кусаў губы Хальудан, гледзячы, як уздрыгвае цела дзявочае, упоперак каня жорстка кінутае. Шэрым стаў твар маладога воіна, пацямнелі вочы яго светлыя, і ўспыхвалі ў іх нядобрыя іскры. Гнеўныя іскры, з якіх лютае полымя ўзгараецца. I абпальвала сэрца яго гэтае полымя полымя кахання. Упершыню дакранулісясінія языкі агню гэтага да гордага сэрца дана, вогненым смерчам абпалілі душу. Пакахаў ён дзеву славенку, але ж таго прызнаць не жадаў. 1 таму яшчэ горай пакутаваць прымушала яго зелснавокая Фрэя*.
Надзею кінулі ў сырую цемру вязніцы. Прыпёршыся спіной да падгнілых, аслізлых бярвенняў, пакрытых плесенню, дзяўчына глыбока ўдыхала душнае, насычанае вільгаццю паветра, спрабуючы суняць млосйь. Боль гуляў па целе, круцілася галава. Надзея асцярожна
*Фрэя скандынаўская багіня кахання.
абмацала апухлы твар і рассечаную шчаку.
-	Крыху мацней і мазгІ б прэч! прамармытала яна, паморшчыўшы ад болю лоб. I якога ляду было саксонскую князеўну з-пад свея выцягваць? Куды ўцякаць? Нс сягоння заўтра, а ўсё роўна злавіў бы пёс руды, нягучна разважала Надзея. Але ж на ўсё воля Перунова. Да канца кнёзу служыла,узбадзёрвала сябе дзяўчына. A за смерць маю лютую нагадае бацька Рацібор урманам-людажэрцам.
-	Што мармычаш там, вядзьмарка славенская? крыкнуў зверху малады Турфін, якому загадаў Х’яльв ля пбруба вартаваць. Вядома ж, ведзьма! Злы быў хірдман. Усе ліпец ды эль п’юць гуляюць, а яму стой. Але ж не абышлі ўвагай прыгожага воіна дзяўчаты. Пітва хмельнага паднеслі, вось і кепска ўжо на нагах трьімаўся свей.
-	Ну, чаго шэпчаш? грозна паўтарыў ён. Цябе пытаю!
Надзея падняла вочы і крыкнула:
-	На цябе, апойца, пагібель клічу!
Свей зарагатаў.
-	Лепш сваіх багоў малі, каб сабачых іклоў табе мінуць дапамаглі!
3	гэтымі словамі хірдман адхіліўся ад бервяна і знік у цемры. Над галавой дзяўчыньі яшчэ доўга звінсў яго смех. Надзея ўздыхнула. Ад упамінання таго, як загадаў пакараць яе смерцю хёўдынг, жудасна зрабілася дзяўчыне. Але адшукала яна сілы не думаць пра долю сваю горкую. Думкі зноў пацяклі павольна і роўна. Калі няма выйсця і лёдзістае дыханне смерці ўжо непрыемна халодзіць скроні і ад яго стыне кроў, мужны духам чалавек заўжды сустрэне сваю смерць з годнасцю. Паміраюць адзін раз. Надзея сядзела спакойна, і ў вачах яе не было жаху, Успаміналіся родныя і дарагія сэрцу людзі, павольна плылі перад вачамі мілыя вобразы родных мясцін. Сівы, суровы Маўчун, знаёмыя твары грыдзяў. Надзея заплюшчьіла вочы, уздыхнула, убачыўшы постаць Рурыка. Высокі, жылісты, з пасівелымі валасамі, арліным носам і лёдзістымі, пранізлівымі вачамі кнёз нагадваў ёй старога каршуна. Надзея заўсёды яго пабойвалася. Ды і Рацібор ваявода варажскага правадыра не вельмі любіў, ці за смерць Вадымаву, ці за uno іншае, але служыў яму верна і рупліва. Смерць Вады-конунга, як клікалі Вадыму скандынавы, назаўсёды засталася ў памяці старога. Надзея адчувала гэта. Часта клікаў Рурык баярына сівабародага ў грыдніцу нараду весці. Думкі дзяўчыны плаўна перацяклі да Хальудана. I закалацілася сэрца дзявочае, нібы птушка ў сіле. Добры і ласкавьі быў да яе датчанін. Аднак жа не за тое сэрцайка ўздрыгвала ды ўсякія думкі ў галаве мітусіліся. — Няўжо Леля* і на
* Леля славянская багіня кахання.
мяне чары насылае? выдыхнула Надзея. Ды не, глупства. Няма чаго нават варажыць, душу перад смерцю трьівожыць.
Калі запунсавелі на захадзе аблокі, і вячэрні цень заблукаў па зямлі, цяжкі сон забыццё авалодаў дзяўчынай. Холадна было ў гнілой вязніцы, але вымакла кашуля на цсле Надзеі. Стагнала яна, ворочалася ў ліпучай цемры, дыхала цяжка, перарывіста. Мабыць, і ў гэтым жудасным месцы жыў Жмара*, ды толью вельмі злосны.
Прачнуўшыся, палоннійа абцерла з чала ліпкі пот. Ярка ззяў у начным небе ўладар ночы, струменіў на сонную зямлю таямнічае святло. Зіхацелі зоркі, зазіраючы ў змрочную вязніцу Надзеі. Над порубам гучала п’яная песня вартаўніка. Дзікая, поўная тугі і трывогі, узносілася яна ў цемру неба. Дзікая( воўчая песня. Па голасу дзяўчына зразумела, што гэты п’яніца змяніў Турфіна.
-	Хтосьці з горцаў скуголіць, -услых падумала славенка, як воўк вые. Яна ўсміхнулася. Відаць, не жадае мяне хёўдынг другі раз лавіць. Але не дужа тут і ўцячэш, яна акінула безнадзейным позіркам аслізлыя сцены. Мабыць, стары Ліс асцярожнічае. Раптам спявак змоўк, і праз імгненне, асыпаючы гнілую труху з бярвёнаў, у цемру поруба спусцілася драўляная драбіна. Мільганула ў святле месяца прывідная здань і пачуўся голас Хальудана:
-	Вылазь жа з гэтае магілы, дзева Валгалы! Пагніла дзянёк і годзе!
Яшчэ не верачы ў цуд, Надзея разгублена ўсміхнулася і стала ўзлазіць наверх прэч з няцтва**!
-	Чаму ты дапамагаеш мнс, дан? Чаму?
Вочы вікінга зіхацелі ў святле месяца, нібы каштоўныя камяні самацветы. Рукі моцна сціснулі дзявочыя плечы, і адказаў воін:
-	Кахаць трэба такіх, як ты, Надзея Хільд! I я пакахаў цябе, валькірыя! Ты заваявала мае сэрца.
-	Калі Скеглі даведаецца, ён заб’е цябе, Хальудан, -усхвалявана мовіла славенка.
-	Пляваў я наСкегі! Хальудан, як воўк, выскаліўзубы,-Я нікога не баюся!
-	Вось як? прагучаў раптам насмешлівы голас, і з цемры, накульгваючы, выступіў Вальгард, аніраючыся на аголены меч. 3за гэтай славенскай гадзіны ты гатовы здрадзіць свайму хёўдынгу? Добры вікінг! Вальгард рассмяяўся. Калі б была яна фінка***, я паверыў бы, што гэтая дзеўка зачаравала цябе...
-	Змоўч! перарваў яго Хальудан Ці я вырву твой злосны язык!
* Жмара дамавік, які ў сне душыць чалавека.
** Няцтва — няволя.
*** Фінка усіх фінаў скандынавы лічылі моцнымі ведзьмакамі.
Вальгард пагардліва ўсміхнуўся.
-	Хвіліна часу табе на апошні пацалунак, смаркач. Скегі жорстка карае здраднікаў!
Хальудан хутка зірнуў дзяўчыне ў вочы і выхапіў з-за поясу сваю ўлюбёную францьіску, імя якой Што Забівае.
-	Уцякай, Надзея, ратуйся. Каля хвойніку, што за селішчам, чакае цябе конь і меч. Убачыш сем вялізных хваін там’ Ідзі’
■ А ты? Ты..., дзяўчына схапіла яго за руку.
Вікінг нахіліўся і пацалаваў яе ў вусны. У гэты момант Вальгард узмахнуў зброяй і накіраваўся да іх. Хільд заўважыла, што ён абаліраецца на палку, каб меней трывожыць параненую нагу.
Сякач пхнуў славенку і павярнуўся да ворага.
-	Калі таго пажадаюць норны, мая будзеш. А зараз, валькірыя, ідзі!
-	Уцякай, Хільд, уцякай! Але не пазбегнуць табе сабачых іклоў! Вальгард жудасна зарагатаў.
Нават паранены, ён быў даволі небяспечным байцом. Надзея атрымала над ім верх толькі дзякуючы апякунству Высокага*, дьі яшчэ таму што не жадаў калечыць сваю будучую наложніцу слаўны воін. Навошта яму раба знявечаная?
-	Кліч жа на дапамогу, Вальгард. I ў цябе будзе час пабыць жывым яшчэ трохі, з пагардай мовіў Хальудан.
Але ўсміхнуўся вораг дзёрзкім словам.
-	Я і аднаногі прьімушу цябе кувікаць, як свінню пад нажом, смаркач. А твая славенка не ўцячэ далёка. Я яшчэ пацешуся з ёй!
Хальудан кінуўся на супраціўніка. Вальгард чакаў яго з паднятым мячом. 3 ляскам сутыкнулася зброя. Абодва яны былі славутыя воіны. Абодва гарэлі жаданнем забіваць. За адным было каханне, за другім жа горыч паразы і прага помсты. Сякера цяжэй за меч, але дужа спрытна валодаў ім Вальгард круціў меч, нібы маланку. I ўжо на грудзях кашуля Хальудана набрыняла крывёй. Але скураныя штаны Ірландца таксама прамоклі ад крыві адкрылася рана. На бразгат зброі збягаліся гулякі, начале з маладым. і вось, секануў Валыард ворага, цэлячы ў галаву, але ўпаў на калена малады дан і з сілай пхнуў яго сякерай у жывот. Сагнуўся ад болю Вальгард. Адчай жа прыдаў моц яго ворагу. Ускочыў Хальудан і бурай наляцеў на Ірландца. Магутным ударам меч з яго рукі выбіў. Усміхнуўся Вальгард і спакойна ў вочы пераможцу зірнуў.
-	Твая ўзяла. Бі!
Узмахнуў Хальудан сваёй зброяй страшнай, і Што Забівае з
* Высокі Одын.
хрустам урэзалася ў грудзі Вальгарда, кінуўшы на зямлю яго ўжо мёртвае цела. Запырскала кроў траву. змяшалася з расою сцюдзёнай.
-	Што здарылася тут?! рыкнуў падаспеўшы Скегі. Вырваўшы сякеру з цела Вальгарда, Хальудан скрываўленай далонню адкінуў з ілба мокрыя валасы.
-	Ён выпусціў славенку, правадьтр.
3 горла свея вырваўся хрыплы стогн.
-	Чаму ж я адразу гэту ведзьму Эгіру не аддаў?!
-	Вось якое шчасце яна мне прынесла! На конь, пабрацімы. Шалом золата таму, хто яе звязеніць! Я сам урэжу ёй крывавага арла*!
Скегі ўважліва зірнуў на Хальудана.
-	Добрым воінам быў Вальгард. Я любіў гэтага дурня. Але вось ён забітьі. Паў ад твае рукі, Сякач. Што ж, сустрэнемся ў Валгале. Я задаволены, што ў хірдзе маім ёсць такі баяр, як ты, хёўдынг паляпаў яго па плячы цяжкай рукой. Ірландзец і паранены даволі сур'ёзны сулраціўнік. Але, мабыць, удача пакінула яго. Я ўявіць сабе не мог, што славенка пераможа яго. Вось баба! Але, сцеражыся! У Вальгарда шмат пабрацімаў і могуць не пажадаць яго сваякі віры**, але крыві забойны!
-	Вальгард першы агаліў зброю, змрочна адказаў Хальудан, травой абніраючы лязо Што Забівае.
-	Забіў і забіў!яшчэ раз ляпнуў хірдмана па плячы Скегі і зноў крыкнуў:
-	Хутчэй жа, хлопцы, хутчэй! Пакараем ведзьму славенскую! Згубіла яна славутага вікінга! Хуткая і жудасная кара чакае яе!