Паўночная песня
Алесь Нічыпар
Памер: 120с.
Мінск 2005
- Хвацка змагаецца дзеўка! крыкнуў Вальгард, і ўсмешка зноў з явілася на яго вуснах. Пабачым, ці такая ты ў каханні, як у баі!
— Вось толькі не табе глядзець! адказвала яна, хмурачы сабаліныя бровы.
leap Жалезныя Плечы прамармытаў на вуха Скегі:
• Глыбока дастала яго славенка. Кроў, як з зарэзанага вепрука, свішча.
- Сплыве крывёй, згадзіўся свей*.
Хільд спрытна пазбягала і ўхілялася ад страшных вытаў вікінга. Кульгавы Вальгард не мог угнацца за дзеўкай. Стаміўся славуты воін, твар яго бледны потам халодным і салёным цячэ, крывёй набухаюць мяккія штаны ласінай скуры.
- Скарыся лёсу! крычыць славенка. Кідай меч у похвы, вой. Крывёй жа сплывеш!
Дан адказаў ёй сваёй нязменнай, непахіснай усмешкай. Але ж бачыла Хільд, як вымучыў гэтую ўсмешку з вуснаў сваіх датчанін горды. I вось раптам для усіх нечакана ваяўніца, прапусціўшы над русавалосай галавой клінок Вальгарда, што сілы засталося, выцяла ворага па крывавай ране. Шырокае лязо плазам лягло на сцягно аслабелага ад страты крыві воіна. Хваля жорсткага болю лінула па целе нармана. Заскрыгатаў зубамі і паваліўся на калена вікінг. Яшчэ імгненне і брудны бот ваяўніцы ўрэзаўся ў твар яму. Назіраўшыя за двубоем змоўклі. Мёртвая цішыня павісла ў паветры. Вальгард Ірландзец грозны, магутны Вальгард ляжаў у гразі, а над ім, вастрыё мяча да грудзей магутнага дана прыставіўшы, стаяла славенка. Кашуля пацямнела ад поту, калені ўздрыгвалі ад натугі і зморы. Гэты пераможны рывок у дзяўчыны апошнія сілы забраў. Зірнула на Скегі Хільд, і меч з грудзей пераможанага вікінга неахвотна папоўз прэч. Хёўдынг сустрэўся з вачамі яе і мовіў:
- Воля табе, дзева Валгалы! Ідзі, дзе ведаеш, на ўсе чатыры вятры, а, калі пажадаеш, то будзь госця мая! За пашану палічым.
Абаперла далоні на мсч славенка ды крыху падумала:
- Я прымаю тваё запрашэнне, хёўдынг Скегі Доўгі Меч. Хальудан паклаў ёй на плячо цяжкую руку.
- Малайчына, пахваліў ён.
Дзяўчына глынула горкую сліну і зірнула на хірдмана. Малады дан глядзеў ёй у вочы і ўсміхаўся. Чужы воін, племя якога яна ненавідзела і лічыла заклятымі ворагамі, цяпер трымаў яе за руку і ўсміхаўся менавіта ёй, Думкі, як неспакойныя, турботныя птушкі, мітусіліся ў яе галаве, прымушаючы круціцца перад вачамі стаптаную зямлю. “Воля,” стукала і пульсавала ў скронях. Вочы зрабіліся вільготнымі, дзяўчына пахіснулася і прымушана была абаперціся на магутную руку Хальудана.
— Багі дапамаглі табе, словьі вікінга прывялі яе да прытомнасці
* Свей weed. Свея Швецыя.
яны паважаюць храбрых’
Хільд слаба ўсміхнулася.
Вось, вазьмі^ дзяўчына працягнула яму меч I... дзякуй табе.
Хальудан закруціў галавой, і залаціста-жоўтыя кучары захваліліся на магутньіх рамёпах.
- Ён твой.
Тым часам Себа траўнік, саксонскі раб-знахар, суняў Вальгардаў крывацёк. Дану дапамаглі стаць на ногі і, нягледзячы на яго пратэсты, пабрацімы падхапіл: параненага на рукі і панеслі прэч. Цёмны быў твар яго, нібы хмара навальнічная. Маланкі мігцелі ў . позірку лютым.
- Гэй, славенка! крыкнуў ён, і Хільд павярнула галаву. Мы яшчэ сустрэнемся!
- Ен вельмі цяжка леражывае сваю паразу, -Хальудан усміхнуўся. He звяртай увагі. He даспадобы зведаць паразу ад жанчыны. Нават такой, як ты.
Хільд адказала яму ўсмешкай:
- Чаму ты дапамагаеш мне, Хальудан, -знянацку спытала яна, спрабуючы зазірнуць яму ў вочы.
Вікінг адвярнуў мужны твар, і Хільд заўважыла на яго скроні стары белы шнар, які хаваўся ў саломе валасоў.
• Хадзем, трэба агледзець тваю рану.
На стайні вахла духмяным сенам, тупалі коні, цепла дыхаючы ў твар дзяўчыне. Па загаду Хальудана светлавокія дзевы ўрманскія прынеслі гарачую ваду і чыстае палатно. Пераглядаліся між сабою белабровыя прыгажуні, жартавалі. Нарэшце дапяклі датчаніну і з віскам прымушаны былі ўцякаць.
Ну, усміхаўся вікінг. Чаго кіснеш? Кашулю здымай!
- Як-небудзь без дапамогі, адказала славснка. Спіною хоць стань, бессаромнік.
- Баба бабай, махнуў далонню Хальудан.
Хільд скінула прамочаную крывёй і потам кашулю, крыху паморшчыўшы твар ад болю. Доўгі парэз на баку струменіў крывёй.
- Добра секануў, прамармытала ваяўніца, датуліўшы да раны кавалак тканіны.
- Ці ж даўно Хрорыку служыш, дзева? пацікавіўся Хальудан.
- Хільд зірнула на яго шырокую спіну, на густую хвалістую салому валасоў і, крыху памаўчаўшы, адказала:
А табе што за справа?
Ды так, спытаў.
— Лічы: даўно. Змалку ля грыдзяў гадавалася.
Дзяўчо, ды з воінамі?
Напэўна, доля такая. Чула я: норны вашыя кожнаму чалавеку свой лёс ткуць. Вось і Доля з Нядоляй мне вырабілі. Але ж не такі, аб якім у смаркатых дзеўках-падлетках марыла.
- Як адказала б Мойра, Хальудан павярнуў саламяную галаву. На ўсё воля Божая.
Дзяўчына засяроджана займалася сваім бокам, таму не адразу звярнула на яго ўвагу.
- Эх, валькірыя, не тое робіш! уздыхнуў датчанін. Я і адгэтуль бачу, што прыпячы яе трэба, не то загніваць пачне. Замоцна цябе Вальгард.
У шэрых вачах славенкі мільганула замяшанне. Збянтэжана прыкрыўшы далонямі малочна-белыя высокія грудзі, яна шпарка адвярнулася і крыкнула:
- Пайшоў прэч!
Хальудан спакойна ўсміхнуўся, і Хільд сціснула ад болю вусны, калі яго цвёрдыя, моцныя палыды дакрануліся краёў раны і абмацалі яе,
- Ішоў бы вунь сваіх белатварых і белабровых маладзіц ціскаць, бессаромнік, нязлосна мовіла ваяўніца.
- Іншым пакідаю, • шырока ўсміхнуўся Хальудак.
Яны доўга маўчалі. Датчанін прамыў рану і прыпёк яе распаленым прутом, які прынёс з кузні хлапчук. Хільд мужна вытрымала гэтую муку. Да крыві пракусіла вусны славенка, дыхала цяжка, пот цёк па бледным твары яе. Але ж перад лекарам гонар свой не страціла. Хальудан абкруціў ручніком яе жывот і ўважліва паглядзеў дзяўчыне ў вочы.
- Я бачыў шмат дужых, здаровых мужчын, якія вішчалі, як парсюкі і ад меншага болю.
Хільд вымучыла ўсмешку.
- Ну вось, Хальудан устаў на ногі. Пакуль вяселейка загоіцца.
Хільд узяла яго далонь, шурпатую і цвёрдую, нібы жалезную, ад вясла і зброі.
- Паслухай, дан, яна крыху памаўчала. Ты быў да мяне ўважлівы і добры, хаця вікінгі з Селунда і загубілі маё жыццё, выклікалі ў душы нянавісць. Тваім мячом, а таксама дапамогай Псруновай здабыла я сваю волю! He ведаю, чым і дзякаваць, а толькі дабро я помню...
Хальудан сціснуў яе далонь. Моцна сціснуў, да болю.
- Дзякаваць жадаеш? Дык дзякуй! Я адмаўляцца не буду! 3 гэтымі словамі сціснуў вікінг яе ў абдымках і моцна ў вусны цалаваў. Адчуў датчанін, як рукі дзяўчыны ўпіраюцца яму ў плечы, адчуў
пальцамі яе тугія, пругкія грудзі. Прагна піў сок яе вуснаў Хальудан. Але адштурхнула яна воіна! Дыхала цяжка і горача, твар прыгожы ад яго адвярнула.
- He рабі так болей!
- Прабач, калі што не так, дзева-краса!
Маўчала Хільд, пазбягаючы ў вочы яму глядзець. А ў хуткім часе сядзелі яны за сталамі дубовымі. Мёд хмельны ды брагу спажывалі, чароўныя спевы Геста слухалі. П’янілі яны кроў людскую. He горан за эль і піва. Толькі песня яго цудоўнай арфы, і нішто болей яшчэ выклікала скупую слязу з вачэй гэтых суровых людзей. ыхваляуся славуты Скегі Доўгі Меч паходамі паспяховымі ды славай ратнаю.
. Вось, крычаў ён, размахваючы вялізным турыным рогам, апрауленым у срэбра. Расллюхваў па баках дурманлівы ліпец, які прывозілі з Гардарыкі* адважныя купцы -мараходы. Вось, браты! Адабрау я дзеўку высакародную ў Харальда, сына Хальудана Чорнага Мне цяпер яна сыноў народзіць! Мне яна жонка’ Мойра красуня. Мне, а не Харальду-смаркачу! А хутка ўжо, пабрацімы, што мядзведзь рыкаў Скегі хёўдынг, грукаючы кулаком па стале так што трэскаліся моцныя дошкі моранага дубу! -Хутка жыцця я яго пазбаўлю! Дзіду яму у гарляк, а нс Нарвегію!
I крычалі ваяўнічыя мужы, ганьбу Харальду ўзносілі. Гуляу хмель па галавах буйных, кожны ваяваць жадаў з ім. He хацслі вольныя хеудынп над сабою ўладара, што пад сваю руку цЯЖКуЮ і ўладную возьме іх, сваен волі падпарадкуе. He жадалі Харальдавай рукі магутнан на сваёй шыі адчуваць. I быццам запахла ў паветры крывёй і дымам. Луні, п яны да брыдкасці, хапаўся за сваю страшную сякеру І выу нешта невыразнае і незразумелае голасам жудасным, раз’юшана вытарашчыушы воўчыя вочы. БалявалІ паўночныя ваўкі! Слаўна дзіка оалявалі! ’
Выншаў у вячэрнюю прахалоду свейскі хёўдынг, буйную галаву асвяжыць, крыху пазбавіцца ад хмелю цяжкага. Заўважыў Хільл і маспярп^ ДОСУКУ' V 0634 СКСГІ СГаЯЎ °СВІК Т°ЎСТЫ’ прыжмурыўшы масляныя вочкі. Уважліва свей на славенку зірнуў і мовіў:
ІДЗІ у хірд да мяне, дзева. Навошта табе Хрорык? А я не з^гі^п7У' ДЫ 1 П°ЙДЗеШ КУДЬ,? ЭрЫН ВЫСПа' nPaW табе кажу, запнеш у чужон зямлі і справы ўсе! У
Маўчала Хільд.
He кожнага на ладдзю сваю кліча Скегі, басавіта падтрымаў
Русі.
Гардарыка літарапьлна "краіна гарадоў" скандынаўская назва
яго Освік. Ідзі, дзева, не раздумвай. Верыць хёўдынг, што прыняссш ты яму шчасцебаявое. Зброю ў руках трымаць можаш. Умельстватваё бачылі. Ну як, ваяўніца? Згода?
Але адказала славенка скандынавам:
Слаўныя вьг сваёй доблесцю, мужы ўрманскія, ды толькі я служу свайму кнёзу.
Адказ, воіна годны.
Пастаялі крыху вікінгі, папілі прахалоду эрынскай ночы і расталі ў гарачым марыве чадных паходняў, у душным, густым паветры, насьічаным водарам хмелызых напояў, дзічыны, моцным пахам потных, даўно нямытых целаў. Хільд жа стаяла і глядзела ў цёмнафіялетавае неба, дзе ноч ужо паліла халодныя паўночныя зоркі. 3 цемры з’явіўся Хальудан, крануў дзеву за руку і спытаў.
Чаго сумуеш? Пакрыўдзілі чым?
Хільд паціснула плячамі і аблізала перасохлыя вусны.
Я пачуў, як ты адмовіла хёўдынгу. Ён адважны і ўдачлівы правадыр. Хірдманы ганарацца, што ходзяць з ім у паходы. Багі любяць адважных!
Бліснула сталь у вачах славенкі.
I ты падумаў, дан, што разам з вамі на драконагаловай ладдзі кроў я людскую ліць буду?
Кроў ліць справа воіна, сурова адказаў вікінг. А мы воіны. Няўжо не забівала?
Гэта іншае, Хальудан. 1 досыць пра кроў. Кроў, гэта кроў. Толькі свая каштуе даражэй.
Хальўдан правёў цвёрдымі пальцамі па яе валасах, па твары.
Хільд, ён гаварыў шэптам. Хільд, задужа суровае імя для такой красуні.
Хільд усміхнулася.
Так клічаце мяне вы скандынавы.
Ну, а як жа клічуць нябе ў грыдніцы Рандвера ярла?
А тое цябе не тычыцца! Хільд адказала рэзка.