Паўночная песня  Алесь Нічыпар

Паўночная песня

Алесь Нічыпар

Памер: 120с.
Мінск 2005
21.86 МБ
-	Усякі свайго хваліць, пачуўся грубы голас мажнога, да вачэй у рудой барадзе Торвальда па прозвішчы Руды. Хадгар, Лют, ды ты Сноры, досыць з дзеўкай лаяцца. Хадзем да хёўдынга кліча.
Воіны радасна загаманілі.
-	Брат не прапусціць такі зручны момант, упэўнена прамовіў Лют.
-	I ты, дзева, славенская ваяўніца, са Свенам ідзі, ежы нашай паспрабуй і таксама да правадыра.
-	Я не галодная, дзякую, -адказала Хільд.
-	Хадаем тады.
“Няўжо загадае Ульф ісці адбіваць саксонку і пасякуць яго воі гулякаў", славенка ўсміхнулася. “Воўк на ваўка! He павераць мне кмеці Раціборавы, калі жывая буду”.
Надзея стаяла перад Ульфам. Апусціўшы вочы, крыж мяча пальцамі церабіла. Хёўдынг глядзеў на яе вачамі-льдзінкамі і маўчаў.
He часта цяпер дзеву воіна сустрэнеш, урэшце вымавіў ен.
Надзея зірнула на важара. Уяьф Мараход усміхаўся, і раптам быццам нешта абарвалася ўнутры славенкі. I адчула дзева, як сіла невядомая і таямнічая, але магутная і велічная, авалодала яе душой і кінула яе ў шалёны вір, насустрач гэтаму суроваму паўночнаму ваўку. Што гэта? Што здарылася з ёй? Якія магутныл чары апанавалі ў адно імгненне? Пракляты дан! Душу ў міг замарозіў!
Што здарылася, дзева? Дрэнна? Ці немач якая?
.	Стамілася, выдыхнула Надзея, Пытай, хёўдынг, што ведаць
жадаеш?
Кіўнуў Ульф гордай галавой, і грыва яго львіная калыхнулася, захвалілася на плячах расплаўленай медцзю.
Колькі ваяроў у дружыне Скегі?
He болей твайго. Але, вядома ж, балюіоць разам многія мужы знатньія. Дзікуны горцы на чале з Луні Каледонцам. Вальгард Ірландзец, Освік Тоўсты, Івар Жалезныя Плечы, Од Берагавы, Брунульф Маленькі, Геірмунд Пярэварацень, Торгільс Трэска. 3 імі, апрача слуг, воінаў сотні за дзве. Хочуць яны супроць Харальда выступшь. He жадаюць яго конунгам у Нарвсгіі бачыць, На п’яную галаву ўсе раўлі, што зараз жа з сынам Хальудана Чорнага ваяваць
трэба. А як дур разам з хмелем з галоў павыходзяць, то шмат хто і перадумае. Ды і да паходу рыхтавацца трэба не адзін дзень. Гэтым часам, думаецца мне, пажадае Скегі красу-жонку сваякам паказаць! у Свею вывезці. Харальд не даруе яму гэтай абразы. Цяпер Скегі прымушаны змагацца з ім. Вось як адплыве свей на ладдзі з Эрына, тут яго і сустрэць можна.
-	Ну не дзеўка, а ваявода! усміхнуўся Хадгар.
-	Гаворыць слушна.
-	А болей нічога і не застаецца, як спаткаць яго ў моры. Торвальд пакруціў рыжы вус, пагладзіў вогненную бараду, якую ўжо з бакоў заснежыла сівізна. Вось толькі, каб не пажадаў з ім разам у Свею ісці хто з паплечнікаў. Дзве ладдзі зашмат.
-	Пабачым пасля, мовіў Сноры. Што скажаш, хёўдынг?
-	Даўнютка я з Доўгім Мячом не біўся. Мабыць, цяжар зброі маёй забыўся ён!
Раптам на Надзею павеяла ветрам, і крылы вялізнага крумкача ледзь не дакрануліся яе твару. Дзяўчына адхінулася, прыкрыўшы твар далонямі. 3 прымхлівым жахам сачыла яна, як на плячо хеўдынга села жудасная птушка. Назіраючы слалох яе, Ульф ухмыльнуўся і пагладзіў гругана пальцам па вугальна-чорных грудзях. Тройчы крыкнуў вястун Одына , азіраючы славенку пільным вокам. Калі воіны пазаймалі свае месцы за вёсламі, паклаў сваю цяжкую, шурпатую, як камень, далонь на плячо Надзеі стары Хадгар, крануў русую пасму яе валасоў і прамовіў:
-	Ты, дзева, не пужайся. Нашага хёўдынга сам Бацька Асаў** калісьці вызначыў. Птушка гэтая яго дарунак хёўдынгу. Цень Муніна*** імя гэтага крумкача. Як нарадзіла Сігрьіт Празорліўка ад ярла Эльвіра Бярсерка сына, прыляцеў крумкач гэты, сеў на страху заснежаную і гучна крычаць пачаў. Зразумеллі ўсе, што вялікім воінам будзе сын Эльвіра. Узяў тады ярл меч свой цяжкі, шчодра пасыпаў лязо мукой і соллю і дзіцяці да твару наблізіў. I стаў той лізаць сваю першую ежу, ды так прагна, што аб меч востры рот скрывавіў. Але не стаў крычаць малы, а рукі да зброі працягваў, А потым, тры ночы запар, ля жытла Эльвіра, мацёры воўк спяваў свае жудасныя песні месяцу. У трэці раз багі далі ярлу знак, што сын яго славутым вікінгам
о . .	^.ястУн Оды,іа' кРУмкачьі і «аукілічьтіся святымі жывёламі Одына.
Ваукі Геры (Прагны) і Фрэкі (Сквапны). сцераглі спакой Одына.
** Бацька Асаў Одын. Асы племя багоў.
*** Цень Муніна (Муніра), (Мунін Мудрасць) адзін з крумкачоў. які сядзіць на плячы Одына. Другі крумкач Хугін (Памяць). Гзтыя птушкі распавядаюць Высокаму пра падзеі, якія адбываюцца ў сееце.
стане. Ульфам* нарок яго бацька. Звярыны дух перасяліўся ў дзіця воўчы дух. Перадаў яму звер з выццём сутнасць сваю. А Крумкач гэты часта да хлопчыка прылятаў, а потым ежу з рук браць пачаў. Дзе хочаш, адшукае стары Цень Муніна Ульфа. 1 мовіла тады Сігрыт, у святых рунах убачыўшы, што не загіне ад сталі яе сьін да той пары. пакуяь жыве крумкач Одына і прылятае да Ульфа, на плечы яму сядае. Як і пажадалі багі, стаў Эльвірсон вікінгам славутым,
Як і бацька, Ульф за абодвух жыве за звера і чалавека. Эльвір зрабіў з сына бярсерка, хоць маці і супраць гэтага бьіла. Праслаўлена імя Ульфа! Многіх воінаў магутных і слаўных працяў яго меч! Шмат краін пабачылі яго сінія вочы, па многіх марах хадзіў “Марскі Змей”! У Міклегардзе далёкім у гвардыі к'яра** васілеўса, конунга тамашняга служыў. Ды толькі не па нутры хёўдынгу жыццё такое стала. Душа яго заўжды буры жадае. He шмат бачаць яго сваякі. Дом вікінга дракар, а жыццё паходы! Бацька тарча, а мацІ сякера! Мужчына, калі ён сапраўдны муж, нікояі не памрэ на саломе!*** Вось так дзева.
Хадгар усміхнуўся ў бараду і накіраваўся патрымаць стырно.
Надзея назірала, як на ладдзю ўзлазілі Ульфавы наваропнікі**** Эрык і ісландзец Глум, за белыя валасы празваны Першым Снегам.
-	Багі за нас, хёўдынг! крыкнуў Эрык Ульфу. Праз дзве ночы Скегі мяркуе адплысці ў Свею.
-	Адкуль пра тое даведаліся? спытаў Хадгар.
-	Што самі даведаліся, падгледзелі ладслухалі, а што і хлапчукпадпасак распавёў. Бачылі мьі, як халопы розным дабром “Крумкача” грузяць. Старога Х'яльва бачылі, ды другіх хірдманаў ля карабля. Вясёлыя. гамоняць перад паходам. А потым падпаска Глум злавіў. Шустры хлапчук, жвавы. Пранырлівы, што верабей. Думаў яго з сабой забраць. Нядрэнны быў бы раб. Але гэты дурань уцякаць надумаў.
-	Уцёк? збянтэжана спытаў Сноры Выдра.
-	Ад нажа Глума яшчэ ніхто не ўцякаў усміхнуўся Эрык. Схавалі цела ў бураломе — расамахі зжэрці паспеюць. Ды і хто
* Ульф воўк.
** К’яр кесар.
*** Памерці на саломе памерці сваёй смерцю. Вікінгі лічылі, што воін павінен паміраць са зброяй у руках у баі. Толькі тады ён годны Валгалы. Той, хто паміраў ад хваробы, трапляў у Хель царства мёртвых, дзе прымушаны быў векаваць нікчэмнае жыццё. Таму, стары ці хворы воін, адчуваючы набліжэнне смерці, браў дзіду і ў патрэбных месцах вырэзваў на целе руны, пасля чаго сплываў крывёй. Так мужчыны ўзрэзвалі сябе для Одына, чьш і заслугоўвалі сваё месца ў Валгале.
**** Наеаропнікі выведнікі.
трэля* шукаць будзе?
-	Цудоўна, Ульф страсянуў меднай грывай. У бухце гэтай будзем чакань свея. А як у мора далей адплыве ад берага Эрынскага, вось тут і мы з’явімся.
-	А яшчэ, — казаў хлопчык, прыпомніў Эрык. гамоняць, нібы Мойра нажом яго соннага прыкончыць хацела. Ды сцярог яго Одын ад смерці такой. Але баюць, быццам бы бачыў хёўдынг сваю фюльг’ю**. Вось як.
-	Добра, калі так! усклікнуў Лют. Удача адвярнулася ад Скегі на Эрыне! Мой меч прагне крыві! I ўдосталь я напаю яго расою бітвьі***.
Праз два дні, як і лічыў Эрык, ледзь над морам засвяціўся золак, з'явіліся на дракар Ульфавы віжы Б’ярні Легканогі, Глум Першы Снег і Эрык. СтамІліся воіны, у гразі па вушы, але паведамілі хёўдынгу тое, што жадалі чуць усе зоіны хірда.
-	Яны вьіходзяць! мовіў Глум. Толькі вось вельмі злы і раз юшаны Скегі чамусьці. Мабыць, здарылася нешта. Ці можа праўда тое, што фюльг’ю сваю бачыў хёўдынг? Хірдманы цяпер таксама хмурныя, як хмары снегавыя.
-	А мо палаяліся з кім? сказаў Сноры.
•	А ці не бачылі сярод іх князёўну саксонскую? спытала Надзея.
Вікінг паціснуў плячамі.
-	Цемра, адказаў ён. ~ Але ж дзе ёй яшчэ бьтць, як не на ладдзі?
-	I праўда, кіўнула ваяўніца.
Яна зірнула на хёўдынга і спытала:
-	Калі багі падаруюць нам пермогу, аддай мне Скегі свея, правадыр. Ды яшчэ чалавека, на якога пакажу!
Але нічога не адказаў ёй важар, толькі падняў за падбародак жалезнымі пальцамі і ў вочы зазірнуў. Славенка ўздрыгнула, але ўпершыню вачэй не апусціла.
-	Вунь яны! Бач, пабрацімы!
Ужо зусім развіднела, калі зоркі Лют заўважыў “Крумкача”. У сіні хваль чарнеў карабель Скегі.
-	Цісні на вёслы! — гаркнуў Ульф. Слава і здабыча чакаюць вас, карміцелі крумкачоў’
-	Зірні, брат мой, яны таксама заўважылі нас!
-	Гэй, Фін, чырвоную тарчу на мачту! Няхай рыхтуюцца да сечы!
* Трэль — раб.
Фюльг я -дух-захавальнік чалавека. Па павер ’ях, бачылі сваю фюльг'ю перад смерцю.
** Раса бітвы кроў.
Ульф засмяяўся і зірнуў на славенку сваімі сцюдзёна-сінімі вачамі. Ну ujto, дзева з мячом! Цяпер самы час паказаць сябе ў справе!
-	Яны заўважылі нашую тарчу, ляпнуў Хадгар Люта па плячы. Ладдзя бег спыніла, загін дае! Я ведаў, Скегі ніколі не ўцякае ад ворага.
-	Годны супраціўнік, згадзіўся Лют.
Караблі хутка ішлі насустрач адзін аднаму. Надзея адчувала лёгкае хваляванне, якое бывала ў яе перад бітвай. Хірдманы нетаропка рыхтаваліся да сечы. Вось ужо і першыя стрэлы зажыхалі ў паветры. Ульф стаяў на носе дракара і аддаваў хуткія загады веслярам. Хадгар моўчкі ўсунуў у рукі Надзеі тарчу, у якую імгненнем пазней, глуха выцяла джалам змяя цецівы*.
“На караблі зараз Хальудан ці не?” думала дзяўчына, агаляючы меч і слухаючы, як уздрыгвае сэрца яе дзявочае.
Скураны шалом пакрываў цяпср яе галаву. “Гэта лепш, чым нічога", казаў брат хёўдынга, Зараз ён стаяў поруч з Ульфам і всцер вьівяваў з-пад стальнога шолама пасмы залатых валасоў. Ульф жа быў. без іналома. Прыкрыўшы цела тарчаю, у якую білі варожыя стрэлы, у руцэ трымаў правадыр меч імем Геры Прагны. I Надзея ведала, што кліча так суровы паўночны Бацька Псрамогі** аднаго з ваўкоў сваіх, якія сцерагуць яго спакой. За братамі бярсеркамі высіўся гігант Хадгар, узброены вялізным баявым молатам зброяй, якой не часта змагаліся ваяры і ў зэшлым часе, Толькі магутнаму воіну, такому, як герой Хадгар, было пад сілу змагацца гэтай жудаснай прыладай для забойства.