• Газеты, часопісы і г.д.
  • Павучанні Душы  Бадзіуззаман Саід Нурсі

    Павучанні Душы

    Бадзіуззаман Саід Нурсі

    Памер: 131с.
    Стамбул 2020
    19.25 МБ
    Са збору твораў «Рысале-і Нур»
    утанні
    ушы
    Бадзіуззаман
    САІА НУРСІ
    Sozler
    Са збору твораў «Рысале-і Нур»
    ПАВУЧАННІ ДУШЫ
    Бадзіуззаман Саід Нурсі
    2020
    ПАВУЧАННІ
    ДУШЫ
    «Кіі^іік Sozler» belarus^a terciimesi
    Пераклад зроблены паводле арыгіналу:
    «Кй^іік Sozler».
    Bediiizzaman Said Nursi.
    ISBN: 978-975-432-527-0
    © Выдавецтва: Sozler Ne^riyat Tic. ve San. A.§. 2020
    Адрас: S. Demirel Bulvan Aykosan San. Sitesi
    4’lu A blok Kat: 3 No:244, Ikitelli/ K.Qekmece/istanbul
    Тэл: +90 212 671 25 47-48 (pbx)
    Сайт: www.sozler.com.tr
    e-mail: sozler@sozler.com.tr
    Надрукавана ў тыпаграфіі:
    ІМАК OFSET BASIM YAYIN
    YENtBOSNA/ ISTANBUL
    +90 212 656 4997 pbx
    «У імя Аллаха Міласцівага, Міласэрнага! Яго просім аб дапамозе.
    Хвала Аллаху, Госпаду сусветаў, мір і дабраславенне Прароку Мухаммаду, яго роду і ўсім яго паплечнікам».
    О, браце! Ты папрасіў у мяне некалькі парадаў. Паколькі ты з’яўляешся салдатам, то выслухай некалькі ісцін на прыкладзе васьмі апавяданняў у армейскім духу.
    Паслухай іх разам з маёй душой, бо я адчуваю, што яна больш за іншых мае патрэбу ў настаўленні. У свой час, скарыстаўшыся васьмю аятамі, я падрабязна распавёў сваёй душы восем «Слоў». А цяпер я выкажу іх зноў простай мовай і больш сцісла. Хто жадае, можа паслухаць разам з намі.
    Першае Слова
    «Бісміллях» пачатак усяго добрага і дабрадатнага. I мы таксама пачнём з яго. Ведай, о душа мая! Падобна таму, як гэта дабраславёнае слова з’яўляецца сімвалам Іслама, гэтак жа яно з’яўляецца зваротам да Аллаха, няспынна паўтораным на мовах усіх стварэнняў.
    Калі хочаш зразумець, якой вялікай невычэрпнай сілай, якой вялікай бясконцай ласкай з’яўляецца «Бісміллях», звярніся да гэтага аповеду, паслухай...
    Чалавеку, які вандруе ў пустынях качавой Аравіі, неабходна ўзяць імя правадыра якога-небудзь племені і знаходзіцца пад яго заступніцтвам, каб абараніцца ад злачынстваў разбойнікаў і набыць неабходныя тавары. Інакш у адзіночку ён не зможа супрацьстаяць незлічоным ворагам, і нявыкананымі застануцца яго жадання.
    I вось аднойчы для падобнага падарожжа два чалавекі выйшлі ў дарогу па пустыні. Адзін з іх быў сціплым, другі ж самаўпэўненым. Той, хто быў сціплым, прыняў заступніцтва аднаго з правадыроў, а другі, са-
    маўпэўнены не. Чалавек, які прыняў заступніцтва, усюды вандраваў у бяспецы і пры сустрэчы з разбойнікамі казаў: «Я вандрую з імем гэткага правадыра», і яны не асмеліліся зрабіць яму шкоды. Калі заходзіў ён у які-небудзь шацёр, то з тым імем яго прымалі з павагай. Другі ж, самаўпэўнены, за час свайго падарожжа перажыў столькі выпрабаванняў, што апісаць немагчыма. Пастаянна падвяргаўся знявагам, няспынна дрыжэў у чаканні небяспекі.
    Такім чынам, о мая самаўпэўненая душа, гэты свет як тая пустыня, а ты з’яўляешся тым вандроўнікам. Бяссілле тваё і галеча бязмежныя. I праціўнікаў у цябе, і патрэбаў незлічонае мноства. Дык карыстайся ж імем Вечнага Спадара і адвечнага Уладара гэтага свету. Так ты пазбавішся ад прыніжэння перад усім светам і ад трапятання перад любой падзеяй...
    Так, гэта слова з’яўляецца такой дабраславёнай скарбніцай, якая звяжа цябе з бязмежнай магутнасцю і міласэрнасцю Усявышняга, і тваё бязмежнае бяссілле і беднасць стануць найлепшымі заступнікамі ў абіцелі Міласэрнага і Усемагутнага. Хто
    дзейнічае з гэтым словам, падобны на чалавека, які паступіў на службу. Ён дзейнічае ад імя дзяржавы. Ён нікога не баіцца. Кажучы: «Імем закона, імем дзяржавы», выконвае любую работу, вытрымлівае любое выпрабаванне.
    У пачатку было сказана: усе стварэнні мовай свайго стану кажуць «Бісміллях».
    Ці так гэта? Так, калі ты бачыш, што прыйшоў чалавек, які гвалтоўна сагнаў насельніцтва ўсяго горада ў адно месца і прымусіў іх працаваць, ты без сумненняў ведаеш: гэты чалавек не дзейнічае сваёй сілай, ад свайго імя, безумоўна, ён з’яўляецца служачым дзяржавы. Ён дзейнічае ад імя дзяржавы, абапіраецца на магутнасць кіраўніка.
    Такім жа чынам усё вакол дзейнічае з імем Усявышняга: драбнюткае, як макулінкі, насенне нясе ў сабе велізарныя дрэвы, падымае грузы памерам з гару. Атрымліваецца, кожнае дрэва кажа «Бісміллях» і пладамі са скарбніцы Міласці напаўняе свае рукі-галіны, падае іх нам. Кожны сад і агарод кажуць «Бісміллях». Яны своеасаблівыя катлы з Кухні Магутнасці, у якіх адначасова рыхтуецца мноства разнастайных смачных страў.
    Такія дабраславёныя жывёлы, як карова, вярблюдзіца, авечка, каза таксама кажуць «Бісміллях». Яны з’яўляюцца малочнай крыніцай, што выцякае ад багацця Божай ласкі. Ад імя Праўдзівага карміцеля (Разак) падаюць нам самы пяшчотны, самы чысты прадукт, падобны жывой вадзе.
    Мяккія, як шоўк, карані і парасткі ўсіх раслін і дрэў кажуць «Бісміллях». Яны прабіваюцца скрозь цвёрдую зямлю і камяні. Яны кажуць: «У імя Аллаха, у імя Міласэрнага», і ўсё становіцца падуладна ім. Падобна росту галінак і саспяванню на іх пладоў над зямлёй, такое ж зусім вольнае, без усялякіх цяжкасцяў, распаўсюджванне каранёў унутры цвёрдай зямлі і паміж камянёў і іх плоданашэння пад зямлёй, і тое, што далікатныя зялёныя лісты месяцамі захоўваюць у сабе вільгаць пры моцнай спякоце усё прымушае замаўчаць натураліста (які не бачыць ісціны і прыпісвае гэта законам прыроды), коле яго вочы, і кажа: «I трываласць, і тэмпература, у якіх ты больш за ўсё ўпэўнены, таксама дзейнічаюць па загадзе звыш: гэтыя мяккія, як шоўк, карані, накшталт кія Мусы (Маісея, мір яму), падпарадкоўваю-
    чыся Божым наказам:
    UIaj «Стукні сваім кіем у скалу!» (Каран, 2:60), рассякаюць камяні; і тонкія і далікатныя, як папяросная папера, лісце, падобна целу Ібрахіма (Аўраама, мір яму), супраць палаючага жарам агню чытаюць аят:
    агонь, будзь прахалодай і мірам!» (Каран, 21:69). Паколькі ўсе стварэнні духоўна кажуць «Бісміллях» і ад імя Аллаха падаюць нам Яго дары, то мы таксама павінны гаварыць «Бісміллях»: павінны даваць ад імя Аллаха, браць у імя Аллаха, але не павінны браць у людзей, якія забыліся Творцу, якія не даюць ад Яго імя.
    Пытанне. 3 людзьмі, якія выступаюць у ролі прадаўцоў, мы чым-небудзь разлічваемся. А якую ж плату патрабуе Аллах, Праўдзівы Гаспадар усяго існага?
    Адказ. Платай, якую патрабуе ад нас Праўдзівы Дабрадаўца за каштоўныя даброты і багацці, з’яўляюцца тры рэчы: адна з іх зікр (згадванне Аллаха), іншая шукур (падзяка Яму), трэцяя фікр (асэнсаванне).
    У пачатку «Бісміллях» гэта зікр. У кан-
    цы «Альхамдуліллях (хвала Аллаху)» гэта шукур. А ў сярэдзіне асэнсаванне і ўсведамленне таго, што гэтыя выгоды ёсць дзіўныя цудатворствы, бясцэнныя дары магутнасці і міласці Адзінага і Самадастатковага (Ахад, Самад) гэта фікр. Будзе па-дурному, калі ты, пацалаваўшы нагу беднага чалавека, які даставіў табе ад аднаго кіраўніка дарагі падарунак, не прызнаеш самога гаспадара таго падарунка (г.зн. кіраўніка), і будзе яшчэ ў тысячу разоў большым глупствам, калі ты, усхваляючы і любячы знешніх дабрадаўцаў, забудзешся на Сапраўднага Дабрадаўцу.
    О, душа (нафс)! Каб не быць такой жа дурном, то аддавай у імя Аллаха... бяры ў імя Аллаха... пачынай у імя Аллаха... працуй у імя Аллаха. Вось і ўсё...
    * * *
    Другое Слова
    «У імя Аллаха Міласцівага, Міласэрнага. ...Якія вераць у таемнае...» (Каран, 2:3).
    Калі хочаш зразумець, якое вялікае шчасце і даброты, якая вялікая асалода і спакой заключаюцца ў імане (веры), звярніся да гэтага аповеду, паслухай...
    Аднойчы два чалавекі дзеля задавальнення і гандлю адправіліся ў падарожжа. Адзін з іх, сябелюбівы і няўдачлівы, адправіўся ў адзін бок; другі ж, набожны, шчаслівы, у іншы. Сябелюбівы чалавек быў да таго ж эгаістычным і па сваёй натуры песімістам, і ў пакаранне за свой песімізм ён трапіў, на яго погляд, у вельмі кепскі край. Ён бачыў, што ў тым краі бездапаможныя бедакі стогнуць ад злачынстваў і разбурэнняў тыранаў. Усюды, дзе б ён ні быў, назіраў падобную маркотную і горкую карціну. Увесь край стаў месцам усеагульнага смутку і гора. Сам жа ён, каб не адчуваць гэты цяжкі і змрочны
    стан, не змог знайсці іншага выйсця, акрамя ап’янення. Справа ў тым, што ўсе здаваліся яму ворагамі і чужынцамі. Да таго ж вакол ён бачыў бяздушных істот, якія прыводзілі ў жах, і сірот, якія плакалі ў адчаі. Яго душа разрывалася на часткі.
    Другі ж, богабаязны, праведны і добрай натуры чалавек, трапіў, на яго погляд, у выдатную краіну. Гэты добры чалавек бачыў у тым краі ўсеагульную радасць, весялосць, свята і месцы пакланення Усявышняму, ахопленыя захапленнем і самазабыццём... Усе здаваліся яму роднымі і блізкімі. Па ўсёй краіне ён бачыў урачыстасці з віншаваннямі і падзякамі з нагоды ўсеагульнай дэмабілізацыі. I акрамя таго, з такбірам і тахлілем ён чуў барабанны бой і радасную музыку для навабранцаў. Замест пакут першага злашчаснага вандроўніка ад свайго і ўсеагульнага болю гэты чалавек быў шчаслівы і сваёй, і ўсеагульнай радасцю, і на душы ў яго было лёгка і спакойна. Да таго ж ён атрымаў вялікі прыбытак ад гандлю і дзякаваў Аллаху.
    Пасля гэтага ён вярнуўся і сустрэўся з тым няшчасным. Зразумеў яго стан і сказаў яму: «Паслухай, дык ты ж быў дурнем! Агід-
    насць твайго ўнутранага свету, відаць, адлюстравалася на тваім знешнім свеце: ты ўявіў сабе смех як плач, а дэмабілізацыю як рабаўніцтва і спусташэнне. Адумайся, ачысці сваё сэрца, каб гэта злашчасная заслона сышла з тваіх вачэй. Ты зможаш убачыць ісціну. Бо краіна аднаго ў бясконцай ступені Справядлівага і Міласэрнага да свайго народа, Магутнага, Любячага парадак і Добрага Гаспадара, поўная дасканалых стварэнняў, не можа быць такой, як паказала тваё ўяўленне». Пасля гэтага няшчасны чалавек апамятаўся і раскаяўся. «Так, ад ап’янення я быў дурнем, сказаў ён. Няхай дабраславіць цябе Аллах, ты пазбавіў мяне ад пякельнага, пакутлівага душэўнага стану».
    О, душа мая! Ведай жа: той, першы няверуючы ці грэшны, бестурботны чалавек. Гэты свет, на яго погляд, месца ўсеагульнай жалобы. А ўсе жывыя істоты гэта сіраты, якія плачуць ад болю разлук і страт. Жывёлы ж і чалавек гэта самотныя, безабаронныя, пакінутыя сам насам стварэнні, якіх разрывае лапа смерці. А такія грандыёзныя стварэнні, як горы і моры, быццам бяздушныя жахлівыя рэшткі... I мноства
    Другое Слова 15 яшчэ падобных гэтым вельмі горкіх, панурых, жахлівых думак і разваг, узнікаючы на глебе яго нявер’я і памылак, будуць духоўна мучыць яго.