Павучанні Душы
Бадзіуззаман Саід Нурсі
Памер: 131с.
Стамбул 2020
працэнтнай магчымасцю?
Між тым у намазе здабываецца спакой і душы, і сэрца, і розуму, да таго ж і для цела чалавека гэта не настолькі ўжо цяжкая справа. Акрамя таго, усе астатнія, якія не змяшчаюць грахоў, зямныя справы (мубах) чалавека, які здзяйсняе намаз, з дапамогай добрага намеру набудуць значэнне пакланення Усявышняму. Такім чынам чалавек усё сваё зямное існаванне можа зрабіць набыткам будучага жыцця ў Вечным свеце, увекавечыўшы сваё тленнае жыццё.
* * *
Пятае Слова
«У імя Аллаха Міласцівага, Міласэрнага. Сапраўды, Аллах з тымі, якія баяцца (Яго), і з тымі, якіяробяць дабро!» (Каран, 16:128).
Калі хочаш усвядоміць, у якой ступені сапраўдным чалавечым абавязкам і наколькі натуральнай, годнай мэтай стварэння чалавека з’яўляецца выкананне намазу і не здзяйсненне вялікіх грахоў, звярніся да гэтага аповеду, паслухай...
Падчас мабілізацыі ў адным атрадзе служылі два салдаты, адзін з якіх быў навучаным, з пачуццём абавязку, другі ж неспрактыкаваным і карыслівым. Той з іх, які меў адчуванне абавязку, клапаціўся пра падрыхтоўку і думаў пра барацьбу з супернікам. Ён зусім не турбаваўся пра правіянт і забеспячэнне, бо разумеў: дастаўляць ежу, рыхтаваць, калі захварэе лячыць і нават, у выпадку неабходнасці, карміць яго з лыжкі абавязак дзяржавы. А яго асноўны абавя-
зак падрыхтоўка і барацьба. Аднак часам ён працаваў на кухні, часам у тэхнічнай частцы, рыхтаваў вячэру, мыў посуд і да т.п. Калі ў яго пыталіся: «Чым ты займаешся?» ён адказваў: «Нясу дзяржаўную службу». Але не казаў: «Я працую, каб пракарміць сябе». А другі салдат, карыслівы і неспрактыкаваны, і не думаў пра падрыхтоўку і барацьбу. «Гэта дзяржаўныя справы. Што мне з таго!» казаў ён. ІІастаянна думаючы пра сродкі існавання, мітусіўся ў іх пошуку: пакідаў атрад, сыходзіў на кірмаш, займаўся гандлем. Неяк раз яго вопытны таварыш сказаў яму: «Браце мой, твой асноўны абавязак навучанне і барацьба. Ты накіраваны сюды для гэтага. Даверся нашаму кіраўніку, ён не пакіне цябе галодным. Гэта яго абавязак. Да таго ж ты бяссільны, і бедны, не зможаш усюды пракарміць сябе, акрамя таго, зараз час службы і мабілізацыі. I ў дадатак назавуць цябе парушальнікам, пакараюць. Так, ёсць два абавязкі. Адзін з іх абавязак кіраўніка карміць нас; мы ж толькі часам удзельнічаем у гаспадарчых работах. Іншы наш абавязак навучацца і весці барацьбу з праціўнікам; кіраўнік, падрыхтаваны, дапамагае нам».
I ты зразумееш, у якой небяспецы апынецца той недарэка, калі ён не паслухаецца дасведчанага салдата.
Такім чынам, о, мая лянівая душа! To месца службы гэта наша неспакойнае зямное жыццё; падзеленая на атрады армія чалавечае грамадства. А той атрад ісламскі свет нашага часу, адзін з тых двух салдат праведны мусульманін, які ведае, хто жыве паводле прадпісання сваёй рэлігіі, які змагаецца з самім сабой, са сваімі спакусамі і сатаной, каб пазбягаць і не здзяйсняць грахоў. А другі, аблудны грэшны чалавек, які шкодзіць самому сабе, які, пагрузіўшыся ў мітуслівыя клопаты пра харчаванне да ўзроўню дакору Праўдзівага карміцеля, не выконвае асноўныя прадпісанні рэлігіі (фарз) і здзяйсняе грахі, сутыкаючыся з імі на шляху жыццёвых клопатаў. А тым навучаннем, падрыхтоўкай і статутам з’яўляецца, у першую чаргу, намаз глыбокая пашана Усявышняга. Барацьба ж з праціўнікам азначае барацьбу з самім сабой, са сваімі жарсцямі, з шайтанамі з джынаў і людзей, каб пазбягаць здзяйснення грахоў, пазбаўляць сябе ад амаральнасці, а сваё сэрца і душу
ратаваць ад вечнага падзення і разбурэння. Адзін з тых двух абавязкаў даваць жыццё і клапаціцца пра яе; іншы пакланяцца Таму, Хто дае жыццё і праяўляе клопат пра яго, маліцца Яму і ў надзеі на Яго, даверыцца Яму.
Так, Той, Хто даў і ўладкаваў жыццё самы яркі цуд Божага мастацтва і дзіва Гасподняй мудрасці з’яўляецца і Тым, Хто дае сродкі для яе падтрымання і падаўжэння. Іншага, акрамя Яго, няма! Просіш доказаў? Самыя слабыя, самыя неразумныя жывёлы сілкуюцца лепш за іншых (напрыклад, пладовыя чарвякі і рыбы). Самыя бездапаможныя, самыя далікатныя стварэнні кормяцца самай лепшай ежай (напрыклад, дзеці і маладыя жывёліны).
Так, каб зразумець, што дазволеная Усявышнім (халяль) ежа здабываецца не сродкамі сілы і волі, а з дапамогай бездапаможнасці і слабасці, дастаткова параўнаць рыб з лісіцамі, дзіцянятаў з драпежнікамі, дрэвы з жывёламі. Атрымліваецца, чалавек, пагарджае намазам з-за клопатаў пра ежу, паходзіць на таго салдата, які, кінуўшы вучэнні і падрыхтоўку і пакінуўшы сховішча,
жабруе на базары. Аднак жа пасля здзяйснення намазу асабіста пайсці шукаць сваю долю са скарбніцы міласці Усявышняга Міласцівага карміцеля, каб не быць цяжарам для іншых, гэта выдатна, высакародна; і гэта таксама з’яўляецца глыбокай пашанай.
Прырода і духоўная сутнасць чалавека паказваюць на тое, што ён створаны дзеля таго, каб пакланяцца свайму Стваральніку. Бо з пункту гледжання спраў і магчымасцей, неабходных для яго жыцця ў гэтым свеце, ён не дасягне звычайнага вераб’я. Аднак у дачыненні да малітвы і глыбокай пашаны Аллаху (з веданнем і пакорай), неабходных у яго духоўным і вечным жыцці, чалавек знаходзіцца ў становішчы кіраўніка ўсяго жывога на Зямлі.
О, душа мая! Калі паставіш за галоўную мэту зямное жыццё і заўсёды будзеш працаваць дзеля яе, то будзеш падобны самому звычайнаму вераб’ю. Калі ж паставіш галоўнай мэтай жыццё ў Вечным свеце, а свецкае жыццё зробіш сродкам для дасягнення гэтай мэты і будзеш працаваць у імя яе, тады ты будзеш правадыром усяго жывога на Зямлі, а таксама на гэтым свеце будзеш на-
божным рабом у міласці Усявышняга і Яго дарагім і ганаровым госцем. Такім чынам, у цябе два шляхі... Ты можаш абраць жаданы. Шлях ісціны і дапамогу прасі ў Міласцівага, Міласэрнага...
* * *
Шостае Слова
«У імя Аллаха Міласцівага, Міласэрнага. Сапраўды, Аллах купіў у вернікаў іх жыццё і маёмасць у абмен на Рай» (Каран, 9:111).
Калі хочаш зразумець, наколькі гэта выгадны гандаль, наколькі пачэснае становішча даверыць сваю душу і маёмасць Усявышняму, а таксама быць яму рабом, паслухай гэты аповед...
Аднойчы адзін уладар даручыў двум сваім падданым па адной гаспадарцы, у кожнай з якіх меліся і фабрыка, і абсталяванне, і конь, і зброя, і ўсё неабходнае. Аднак з прычыны бурнага часу ўсё было нестабільным, няўстойлівым: ці разбурыцца і згіне, ці ж зменіцца і прападзе. Уладар з ласкі накіраваў да тых двух падданых свайго самага шаноўнага пасланца. Вельмі літасціва загадаў ім:
«Гаспадарку, што знаходзіцца ў вашым распараджэнні, якую я даверыў вам, прадайце мне, каб я захаваў яе для вас. Няхай не прападае дарма. Да таго ж пасля заканчэння вайны вярну вам яе ў яшчэ лепшым выглядзе і, быццам гэта гаспадарка ваша маёмасць, дам вам за яе вельмі высокую цану.
Акрамя таго, машыны і прылады, якія маюцца на фабрыцы, будуць эксплуатавацца з маім імем і ў маёй майстэрні. I кошт іх, і плата за іх узрастуць у тысячу разоў. Увесь гэты прыбытак я перадам вам.
Да таго ж вы бяссільныя і бедныя. Вы не зможаце панесці выдаткі тых грандыёзных спраў. Усе выдаткі і матэрыяльную частку я вазьму на сябе, а ўсе паступленні і выгаду аддам вам.
I пры гэтым усю гаспадарку я пакіну ў вашым распараджэнні да часу дэмабілізацыі. Такім чынам, у пяці выпадках гэтая справа выгадная для вас!
Калі ж не прададзіце мне, то і самі бачыце: ніхто не можа захаваць маёмасць як ва ўсіх, выслізне і з вашых рук. I прападзе дарма, і страціце тую высокую цану.
Да таго ж тыя тонкія каштоўныя інстру-
менты, абсталяванне, не знайшоўшы якаснай сыравіны і належнага прымянення, цалкам згубяць сваю каштоўнасць.
Акрамя таго, на вас наваляцца клопаты і цяжкасці, звязаныя з іх захоўваннем і кіраваннем імі. Яшчэ і пападзеце пад пакаранне за тое, што не захавалі давераную вам маёмасць. Такім чынам, у пяці выпадках гэтая справа нявыгадная для вас...
I да таго ж прадаць мне гэта значыць, стаўшы маім падданым, распараджацца маёмасцю ад майго імя. Замест зняважанага нявольніка і мяцежніка станеце свабодным чалавекам, які выконвае асабліва важныя даручэнні вялікага ўладара».
Выслухаўшы гэты добразычлівы загад, той чалавек, які быў разважлівым, сказаў: «Ёсць! Я з задавальненнем прадам сваю маёмасць. Да таго ж я выказваю тысячу падзяк нашаму ўладару».
Другі ж, самаўпэўнены, з фанабэрыстай душой фараона, сябелюбны, ап’янелы, быццам назаўжды застанецца ў гэтай гаспадарцы як быццам не ведае пра зямныя хваляванні і трывогі сказаў: «Не! Хто такі ўладар? Я не прадам сваю маёмасць, не буду
псаваць сваю асалоду!..».
Праз некаторы час першы чалавек узвысіўся да такой ступені, што ўсе сталі зайздросціць яго становішчу: заслужыў ласкі ўладара, шчасліва жыве ў яго палацы. Другі ж апынуўся ў такім стане, што ўсе і шкадуюць яго, і гавораць: «Заслужыў! Так і трэба яму». Бо ў выніку яго памылкі прапала яго шчасце і маёмасць, і цяпер ён нясе пакаранне і пакутуе.
Дык вось, о душа, поўная жарсцяў і памкненняў! Паглядзі праз падзорную трубу дадзенага прыкладу на сутнасць гэтай ісціны. Тым Уладаром з’яўляецца Цар Спрадвечнасці і Вечнасці твой Гасподзь і Тварэц. А тыя гаспадаркі, абсталяванне, інструменты, прылады гэта маёмасць, дадзеная ў распараджэнне ў тваім жыцці, а таксама ўваходзяць у гэтую маёмасць тваё цела, душа і сэрца і такія знешнія і ўнутраныя сродкі ўспрыняцця, як вочы і язык, розум і ўяўленне. Той пачэсны пасланец прарок Мухаммад (мір яму і дабраславенне Усявышняга). А той загад гэта Мудры Каран, які абвяшчае пра вялікі гандаль, што з’яўляецца тэмай нашага Слова, наступным аятам:
яУ I dL
«Сапраўды, Аллах купіў y вернікаў ix жыццё i маёмасць y абмен на Рай» (Каран, 9:111).
А тым бурным часам з’яўляецца наш неспакойны свет, які безупынна знаходзіцца ў руху, змяняецца, разбураецца, і розум усякага чалавека прыводзіць да такой думкі: «Калі ўсё выслізне з нашых рук, стаўшы старым, знікне, ці няма спосабу змяніць такое становішча рэчаў, зрабіць іх вечнымі?» Знаходзячыся ў такім роздуме, раптам пачуе нябесны голас Карану: «Так, ёсць. Да таго ж існуе адзін цудоўны і зручны спосаб, выгадны ў пяці выпадках».
Пытанне: што ж гэта за спосаб?
Адказ: прадаць (г.зн. прысвяціць) тое, што даверана табе Тварцом, іх Сапраўднаму Гаспадару... У гэтым продажы ў пяці выпадках маецца прыбытак.