Павучанні Душы
Бадзіуззаман Саід Нурсі
Памер: 131с.
Стамбул 2020
ёсць такія паняцці, як святло, прамень, ззянне. У творах «Рысале-і Нур» аўтар часта звяртаецца да параўнанняў для доказу веры, існавання Бога, Рая, Пекла, анёлаў, і г.д., якія лёгка зразумелыя чалавеку XX стагоддзя. У працах Нурсі асновы веры даказваюцца з дапамогай заснаваных на розуме лагічных довадах і доказах.
Нягледзячы на велізарны ўплыў на грамадства ідэолагаў атэізму, кнігі Саіда Нурсі і сёння набываюць вялікую папулярнасць. Гэта тлумачыцца, перш за ўсё, адсутнасцю ў яго працах закліку да гвалту. Выкладаючы ў сваім цыкле «Рысале-і Нур» сваё тлумачэнне Карану, ён казаў пра тое, што мусульманскае вучэнне не ўхваляе гвалту і рэлігійнай нецярплівасці, паважае правы чалавека. У сувязі з гэтым ён лічыў, што «людзі Пісання» хрысціяне і мусульмане павінны разам супрацьстаяць бязбожнасці і распусце. 3 такімі ідэямі ён напісаў ліст у Ватыкан і наведаў Канстанцінопальскі патрыярхат.
Пазітыўная дзейнасць, якую ён наказваў сваім вучням, змяшчалася ў тым, каб праяўляць міласэрнасць і растлумачваць нядобразычліўцам сваю правату шляхам дыспутаў і доказаў, не выяўляючы агрэсіі.
Пасля пераходу Турцыі на шматпартыйную сістэму ў 1946 г. і прыходу да ўлады Дэмакратычнай партыі, кнігі «Рысале-і Нур» набылі яшчэ большую папулярнасць у краіне. У выніку сумеснай працы студэнтаў універсітэтаў Стамбула і Анкары і навукоўцаў з Упраўлення па рэлігійных пытаннях (Дыянет) пачалося афіцыйнае выданне кніг «Рысале-і Нур». Усе кнігі Бадзіуззамана, надрукаваныя ў Стамбуле і Анкары, накіроўваліся да яго. Яго вучні чыталі іх, a Саід Нурсі звяраў іх з рукапісамі-арыгіналамі, якія былі напісаны арабскімі літарамі. Такім чынам, кнігі рэдагаваліся і накіроўваліся ў выдавецтва.
У сакавіку 1960 г. Саід Нурсі цяжка захварэў і памёр. Згодна з яго запаветам, месца яго пахавання так і не было абвешчана шырокай грамадскасці. Сёння кнігі «Рысале-і Нур» перакладзены на больш чым 50 моў свету.
* * *
Змест
Першае Слова 6
Другое Слова 12
Трэцяе Слова 17
Чацвёртае Слова 23
Пятае Слова 28
Шостае Слова 34
Сёмае Слова 45
Восьмае Слова 55
Дзевятае Слова 71
Дваццаць першае Слова 91
Пасляслоўе 106
3 кнігі «Ішарат-уль Іджаз» 111
Уступ 112
Што такое «Рысале-і Нур»? 119
Біяграфія 125
Так, чалавек мае патрэбу шмат у чым, але яго капітал блізкі да нуля... I акрамя таго, што ён схільны да шматлікіх бедаў, яго магчымасці нікчэмна малыя... Межы аб’ёму яго капіталу і магчымасйяў толькі ледзь дасягаюць ахопу яго рук. Аднак яго імкненні. жаданні, беды і пакуты настолькі бязмежныя, наколькі змогуць ахапіць іх межы думкі, погляд, мары, наколькі наогул магчыма ўявіць. Такім чынам, той, хто цалкам не аслеп, убачыць і ўсвядомійь наколькі пакланенне Усявышняму, спадзяванне на Яго, адзінабожжа I пакорлівасць з'яўляюцца вялікай карысцю, дабрабытам і міласцю для настолькі бездапаможнай і слабой, беднай чалавечай душы, якая жыве ў нястачы.
Q
I
<
(U
O