Павучанні Душы
Бадзіуззаман Саід Нурсі
Памер: 131с.
Стамбул 2020
дамі, так і ва ўзроўнях намазу іх можа існаваць яшчэ больш. Але ва ўсіх гэтых ста-
дыях маецца сутнасць той светлай ісціны...
«О, Аллах! Дабраславі і вітай з мірам Паважнага Пасланца, які сказаў: «Намаз апора рэлігіі», усю яго сям’ю і паплечнікаў».
* * *
Пасляслоўе
[Удар па бестурботнай галаве і адзін урок-настаўленне]
«У імя Аллаха Міласцівага, Міласэрнага... А бліжэйшае жыццё толькі асалода спакусамі» (Каран, 3:185).
О, мой няшчасны нафс, які пагрузіўся ў бестурботнасць, знайшоў гэтае жыццё салодкім, забыўся пра Вечнае жыццё і прагне гэтага свету! Ці ведаеш, на што ты падобны? Ты падобны да страуса: ён бачыць паляўнічага, але паляцець не можа, хавае сваю галаву ў пясок, каб паляўнічы не бачыў яго! Але яго вялікае цела на паверхні. паляўнічы бачыць страўса, аднак той зачыніў свае вочы ў пяску і не бачыць паляўнічага. О, нафс! Звярні ўвагу на гэта прыпадабненне, зразумей, як зварот толькі да гэтага свеце ператварае святое асалода ў горкае пакута.
Напрыклад, у гэтым паселішчы (гэта значыць у Барле) ёсць два чалавекі. Дзевяноста дзевяць са ста сяброў аднаго з іх перасяліліся ў Стамбул і выдатна там жывуць. Толькі ён адзін застаўся тут, але таксама хутка пераедзе туды. А таму гэты чалавек горача жадае з’ехаць у Стамбул, думае пра яго і жадае жыць там і сустрэцца з сябрамі. Калі яму скажуць: «Перасяляйся туды!» ён з радасцю пераедзе.
I ёсць другі чалавек дзевяноста дзевяць са ста яго сяброў пайшлі адгэтуль. Некаторая частка з іх загінула, а іншая прапала без вестак. Ён мяркуе, што яны зніклі назаўжды. I гэты няшчасны хоча знайсці суцяшэнне, прывязаўшыся замест усіх іх толькі да аднаго чалавека, які таксама хутка адыдзе. 3 дапамогай гэтага ён хоча забыць пра горкі боль расстанняў.
О, нафс! Спачатку Улюбёнец Аллаха Прарок Мухаммад (мір яму і дабраславенне Усявышняга), а потым усё твае блізкія і сябры па той бок магілы. Тыя, адзін-два, што засталіся тут з іх таксама сыйдуць. He вель мі адварочвайся, палохаючыся смерці, баючыся магілы! Смела глядзі на магілу, паслу-
хай, што яна патрабуе! Смейся ў вочы смерці, паглядзі, чаго яна хоча! Але глядзі, не будзь падобны да другога чалавека, які стаў бестурботным! О, мой нафс! He кажы: «Час змяніўся, стагоддзе стала іншым, усе заглыбіліся ў гэты свет, ставяць вышэй за ўсё зямное жыццё, п’янкім клопатам пра яго». Справа ў тым, што смерць не мяняецца. Расстанне, застаючыся расстаннем, не пераходзіць у вечнасць. Чалавечая бездапаможнасць і беднасць не мяняюцца, але множацца. I рух чалавека па шляху жыцця да магілы не спыняецца, а развівае хуткасць.
He кажы: «Я такі ж, як усе», таму што кожны чалавек будзе табе спадарожнікам толькі да магілы. А такое суцяшэнне, як «быць у бядзе разам з усімі», па той бок магілы (г.зн. пасля смерці) цалкам беспадстаўна.
Да таго ж, не думай, што ты прадстаўлены самомусабе! Бо, каліты агледзішся навокал у гэтай гасцініцы сусвету мудрым позіркам, то не зможаш убачыць нічога бязладнага або бессэнсоўнага. А як жа ты зможаш застацца без суладдзя, без мэты? I гэтыя з’явы, якія адбываюцца ў сусвеце,
накшталт землятрусаў, не з’яўляюцца выпадковасцю. Нягледзячы на тое, што ты бачыш апранутыя (Творцам) на зямлю адно на іншае вельмі акуратныя і размаляваныя сукенкі з розных раслін і жывёл, якія ад пачатку і да канца ўпрыгожаны сэнсам і мудрасцю, а таксама ведаеш, што дзеля ўзнёслых мэтаў Зямля круціцца і абарочваецца (Госпадам) з дасканалым парадкам, накшталт натхнёна танцуючага дэрвіша Меўлеві, то як можна такія смяротныя з’явы, як землятрусы, якія адбываюцца ў жыцці Зямлі, уявіць бязглуздымі і стыхійнымі, паказаць пустымі і марнымі горкія страты ўсіх пацярпелых бедства, што прывядзе іх у адчай. Пры гэтым здзяйсняецца і вялікая памылка, і вялікая несправядлівасць.
Несумненна, такога кшталту падзеі з’яўляюцца, па загадзе аднаго Мудрага і Міласэрнага (Хакім-і Рахім), увекавечаннем тленнай маёмасці вернікаў людзей шляхам ператварэння яго ў міласціну, а таксама выкупленнем грахоў, якія зыходзяць ад няўдзячнасці да Усявышняга.
Гэтаксама надыдзе і такі дзень, калі гэтая пакорлівая Богу Зямля ўбачыць стварэнні
чалавека, якія ўпрыгожваюць яе аблічча, але супярэчаць адзінабожжу і выкарыстоўваюцца без падзякі, з-за чаго знойдзе іх пачварнымі і па загадзе свайго Стваральніка грандыёзным землятрусам сатрэ іх са свайго аблічча, ачысціць яго і па загадзе Госпада адправіць язычнікаў у Пекла, а ўдзячным скажа: «Сардэчна запрашаем у Рай».
* * *
3 кнігі «Ішарат-уль Іджаз»
«О, людзі! Пакланяйцеся вашаму Госпаду, які стварыў вас і ўсіх, хто быў да вас так вы дасягнеце набожнасці. I зноў жа, пакланяйцеся вашаму Госпаду, які стварыў вам зямлю дываном, а нябёсы дахам вашага дому, і звёў з неба ваду, каб выгадаваць плён і іншую ежу для вашага існавання. Так не ўзвялічвайце нікога акрамя Аллаха вы ж ведаеце: іншага Бога і Творцы, акрамя Яго няма» (Каран, 2:21-22).
Уступ
(з кнігі «Указанні цудоўнага красамоўства»)
Толькі дзякуючы пакланенню Усявышняму (г.зн. намаз, пост і г.д.) умацоўваюцца і ўсталёўваюцца прадпісанні акыды (вераперакананні) і імана, яны становяцца ўменнем. Так, калі прадпісанні імана, заснаваныя на сумленні і розуме, не будуць выхоўвацца і ўмацоўвацца пры дапамозе пакланення, якое заключаецца ў выкананні наказаў Аллаха і ўстрыманні ад таго, што забаронена Ім, то іх уздзеянне і вынік застануцца слабымі. Цяперашняе становішча Ісламскага свету гэта пацвярджае. I гэтак жа, як пакланенне з’яўляецца сродкам для дасягнення шчасця як на гэтым, так і на тым свеце, такім жа чынам яно служыць для ўпарадкавання зямных спраў чалавека і яго ўчынкаў, якія датычацца жыцця на тым свеце, выступае сродкам для асабістага і агульначалавечага ўдасканалення, а таксама вельмі ўзвышаннай і пачэснай сувяззю паміж Творцам і Яго рабом.
Уступ
Вось акалічнасці, якія тлумачаць, чаму пакланенне з’яўляецца сродкам для дасягнення шчасця ў гэтым свеце.
Першая: чалавек ад стварэння мае перавагу перад жывёльным светам і знаходзіцца на асаблівым становішчы, з дзівоснай і тонкай натурай. I вось з-за яе ў чалавека і ўзніклі разнастайныя схільнасці і жаданні. Напрыклад, чалавек жадае ўсё толькі выбранае, аддае перавагу самаму лепшаму, хоча мець раскошныя рэчы, імкнецца жыць з пашанай, вартым чалавека жыццём.
Паколькі ён з прычыны дадзеных схільнасцяў імкнецца задаволіць свае патрэбы ў ежы, вопратцы і да т.п., такім жа чынам, каб свабодна набыць іх, чалавеку патрэбныя і шмат якія рамёствы. Але з-за таго, што ён не дасведчаны ва ўсіх рамёствах, ён вымушаны супрацоўнічаць з сабе падобнымі, каб кожны з іх шляхам абмену вынікамі сваёй працы дапамагаў свайму кампаньёну, і дзякуючы гэтаму яны змаглі б задаволіць свае патрэбы.
Аднак з прычыны таго, што плоцевыя пачуцці, разумовыя здольнасці і сіла гневу чалавека не абмежаваныя з боку Тварца, і
з-за таго, што ім дадзеная свабода, каб з дапамогай невялікай чалавечай волі даць яму магчымасць удасканальвацца, ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі ўзнікаюць несправядлівасць і прэтэнзіі адзін да аднаго. Каб прадухіліць іх узнікненне, чалавечаму грамадству патрэбна правасуддзе пры абмене вынікамі працы. Але з прычыны таго, што розум усякай асобы бяссільны пазнаць, дзе справядлівасць, неабходны ўсеагульны розум, каб людзі скарыстоўвалі яго пры стасунках адзін з адным. А такі розум існуе толькі ў выглядзе закону, і такім законам з’яўляецца Шарыят (Божыя законы).
Затым неабходныя крыніца і адказны правадыр, які забяспечыць дзеянне Шарыята і яго ажыццяўленне. А такой крыніцай і адказным правадыром з’яўляецца толькі Прарок. Падобна да таго, як і асобе, што з’яўляецца Прарокам, патрэбныя матэрыяльная і духоўная веліч і перавага для працягу свайго знешняга і ўнутранага вяршэнства над народам, такім жа чынам яму патрэбныя і доказы, каб паказаць сваю ступень сувязі з Тварцом. I такімі доказамі з’яўляюцца толькі цуды.
Уступ
Затым існуе неабходнасць замацаваць у свядомасці людзей веліч Тварца, каб заснаваць і забяспечыць падпарадкаванне і пакорнасць загадам і забаронам Усявышняга. Гэта замацаванне магчыма толькі з дапамогай акыды (вераперакананні), г. зн. раскрыццём прадпісанняў іману. А ўмацаванне і развіццё прадпісанняў імана магчыма толькі з дапамогай пакланення, якое, паўтараючыся, безупынна аднаўляецца.
Другая: пакланенне неабходна, каб накіраваць думкі чалавека да Мудрага Тварца (Сані Хакім). Зварот да Мудрага Тварца (Сані Хакім) чалавека, які пакланяецца Яму, выкліча паслушэнства і пакорнасць Госпаду. А паслушэнства ж і пакорнасць Госпаду прывучаць чалавека, які пакланяецца, да парадку. 3 прыходам гэтага чалавека да дысцыпліны і з падпарадкаваннем парадку ажыццявіцца таямніца мудрасці. А мудрасць раскрыецца з дапамогай майстэрскіх аздабленняў, што ззяюць на старонках сусвету.
Трэцяя: чалавек з’яўляецца цэнтрам упарадкаванасці ўсіх стварэнняў і законаў сусвету, а таксама промняў божых законаў, што пануюць у сусвеце. На гэтай падставе
неабходна сувязь чалавека з гэтымі законамі і яго трывалая адданасць ім, каб ён ухапіўся за падол гэтых законаў, дзякуючы гэтаму спрыяў бы ўсеагульнаму цячэнню ў сусвеце і, дзейнічаючы супраць ходу механізмаў, што функцыянуюць у розных слаях гэтага свету, не быў бы расціснуты пад іх коламі. А гэта магчыма толькі дзякуючы пакланенню Усявышняму, якое заключаецца ў выкананні Яго запаведзяў і неўчыненні забароненага Ім.
Чацвёртая: дзякуючы падпарадкаванню законам і ўстрыманню ад учынення забароненага ў чалавека з’яўляецца повязь з многімі коламі грамадскага жыцця.
Асабліва ў адносінах рэлігійных прадпісанняў і грамадскіх спраў адна асоба зойме становішча змястоўнай асобы, г.зн. на яе будзе ўскладзена такое мноства абавязкаў, як правы адносна становішча, шмат добрых якасцяў, настаўленняў, ведаў, норм. Калі не будзе такой асобы, якая кіруецца гэтымі законамі і ўстрымліваецца ад здзяйснення забароненага, то тыя абавязкі будуць цалкам растаптаныя.
Пятая: чалавек, дзякуючы Ісламу і пакла-
ненню, набывае моцную сувязь з усімі мусульманамі і прывязваецца да іх, а гэта ўсё будзе асновай для непарушнага братэрства і сапраўднай любові. Дарэчы, пачатковымі прыступкамі да ўдасканалення і прагрэсу грамадства з’яўляюцца братэрства і любоў паміж людзьмі.