Павучанні Душы
Бадзіуззаман Саід Нурсі
Памер: 131с.
Стамбул 2020
Першы прыбытак: тленная маёмасць займее вечнасць. Справа ў тым, што гэтае недаўгавечнае жыццё, перададзенае Велічнаму, Вечна Існаму (Каюм-у Бакі) і патрачанае
на Яго шляху, абернецца ў вечнасць, прынясе вечны плён. Тады хвіліны жыцця, бы насенне і зярняты, знешне загінуць, згніюць. Аднак жа ў свеце Вечнасці яны вырастуць і раскрыюцца кветкамі шчасця. А ў замагільным свеце Барзах кожная з іх стане светлай і прыемнай панарамай.
Другі прыбытак: прызначаецца такая цана, як Рай.
Трэці прыбытак: вартасць кожнага органа і пачуцця ўзрасце ў тысячу разоў.
Напрыклад, розум гэта інструмент. Калі, не прысвяціўшы яго Усявышняму, скарыстаеш на карысць сваіх жарсцяў, то ён стане такім злашчасным, гаркотным і дакучлівым інструментам, што апусціцца на ўзровень шкоднай і згубнай прылады, якая зваліць на тваю няшчасную галаву цяжар горкага душэўнага болю мінулага і страхаў невядомасці будучага. I вось таму грэшны чалавек, каб пазбавіцца ад трывогі і дакучлівасці розуму, часцей за ўсё звяртаецца ці да самаап’янення, ці да ўцехаў. Калі ж прысвяціш розум яго Сапраўднаму Гаспадару і будзеш выкарыстоўваць у імя Яго, ён стане такім чароўным ключом, што адкрые
табе скарбніцы бясконцай міласці і мудрасці, якія ёсць у сусвеце. I праз гэта розум узвысіцца да ступені настаўніка (Муршыд-і Раббані), які рыхтуе свайго гаспадара да вечнага шчасця.
Напрыклад, вочы падобныя да вокнаў, праз якія душа сузірае наш свет. Калі, не прысвяціўшы вочы Усявышняму, скарыстаеш на карысць сваіх жарсцяў, яны, гледзячы на некаторае часовае, нядоўгае хараство, апусцяцца на ўзровень бессаромнага зводніка, стануць слугой юрлівасці і нізкіх жарсцяў. А калі прысвяціш вочы іх Усёвідушчаму Тварцу і выкарыстаеш у імя Яго і ў межах дазволенага Ім, тады яны ўзвысяцца на ўзровень даследчыкаў Вялікай Кнігі Сусвету і гледачоў Цудаў Божага Мастацтва, якія знаходзяцца ў нашым свеце, а таксама блаславёнай пчалы кветак Божай міласці, што растуць у гэтым садзе Зямлі.
Напрыклад, калі не прадасі смакавыя адчуванні языка яго Мудраму Тварцу, а наадварот, выкарыстаеш на карысць сваіх жарсцяў, на карысць свайго страўніка, то ён апусціцца на ўзровень нейкага вахцёра фабрыкі страўніка. Калі ж прадасі, гэта значы-
ць будзеш выкарыстоўваць яго ў імя Міласцівага Карміцеля, тады смакавыя адчуванні языка ўзвысяцца да становішча ўмелага наглядчыка скарбніц Божай Міласці і ўдзячнага інспектара кухань Божай Магутнасці.
Дык вось, о розум! Звярні ўвагу! На якім узроўні злашчасны інструмент? I на якім ключ сусвету? О вочы! Добра глядзіце! На якой ступені нізкі зводнік? I на якой адукаваны даследчык Божай бібліятэкі? О язык? Рассмакуй добра! На якім узроўні вартаўнік фермы і ахоўнік фабрыкі? I на якім наглядчык асабістых скарбніц Божай Міласці?..
I калі яшчэ параўнаеш іншыя, падобныя гэтым, інструменты і органы, то зразумееш, што, сапраўды, праведны чалавек заслужыў Рай, а бязбожны чалавек набывае сутнасць, падобную Пеклу. Кожны з іх атрымлівае такую ацэнку таму, што богабаязны чалавек з дапамогай сваёй веры скарыстоўвае даверанае яму Творцам у імя Яго і ў межах дазволенага Ім. Бязбожны ж чалавек, здзейсніўшы вераломства, скарыстоўвае гэта на карысць сваіх нізкіх жарсцяў.
Чацвёрты прыбытак: чалавек слабы, a
бед у яго шмат; бедны, а патрэбы яго дужа істотныя; бяссільны, а ноша жыцця вельмі цяжкая. I калі ён, не даверыўшыся Усемагутнаму, не стане спадзявацца на Яго і не скарыцца Яму, то яго душа вечна будзе пакутаваць. Бессэнсоўныя пакуты, душэўны боль, шкадаванне задушаць яго і зробяць з яго ці прапойцу, ці звера.
Пяты прыбытак: пакланенні і ўслаўленні Тварца (тасбіхат) усіх органаў і інструментаў і высокія ўзнагароды за іх адплочаныя будуць у выглядзе райскіх пладоў у той час, калі ты будзеш мець вялікую патрэбу. У гэтым аднадушныя ўсе прарокі і святыя.
Дык вось, калі ты не заключыш гэту ў пяці адносінах выгадную дамову, акрамя таго што застанешся без дадзеных прыбыткаў, панясеш у пяці выпадках страты.
Першая страта: маёмасць і дзеці, настолькі любыя табе, твае схільнасці і захапленні, маладосць і жыццё, якія ты горача любіш, прападуць, выслізнуць з тваіх рук. Але, пакінуўшы табе сваі грахі і горыч, ускладуць іх цяжар на цябе.
Другая страта: панясеш пакаранне за здраду таму, што даверана табе Усявышнім.
Справа ў тым, што ты, скарыстаўшы самыя каштоўныя інструменты для самых танных рэчаў, зрабіў несправядліва ў адносінах да сваёй натуры.
Трэцяя страта: апусціўшы ўсе гэтыя бясцэнныя чалавечыя органы і здольнасці шмат ніжэй за жывёльны ўзровень, ачарніў Божую Мудрасць і абышоўся несправядліва ў адносінах да яе.
Чацвёртая страта: нягледзячы на сваё бяссілле і беднасць, узваліўшы яшчэ і гэтую вельмі цяжкую ношу жыцця на свае слабыя плечы, вечна будзеш стагнаць ад болю растанняў і страт.
Пятая страта: ператварэнне такіх цудоўных дароў Міласэрнага, як розум, сэрца, вочы і язык, якія дадзены табе, каб падрыхтаваць асновы Вечнага жыцця і ўсё неабходнае для шчасця ў Іншым свеце, у брыдкі і агідны вобраз, які адкрые табе вароты Апраметнай.
А зараз вернемся да продажу (г.зн. прысвячэнню сябе Усявышняму). Няўжо гэта нешта настолькі цяжкае, што шмат хто пазбягае гэтага? Канечне, не!.. Hi ў якім разе, няма зусім ніякага цяжару. Бо межы дазво-
ленага (халяль) вялікія і дастатковыя для прыемнасцяў, і зусім няма патрэбы лезці ў забароненае (харам). Абавязковыя ж Божыя запаведзі (фарз) лёгкія, нешматлікія. Быць Аллаху рабом (г.зн. пакланяцца і служыць Яму) гэта настолькі прыемны гонар, што словамі не перадаць. Абавязкам жа з’яўляецца толькі, падобна да службоўцы, працаваць і пачынаць у імя Аллаха... даваць і браць дзеля Яго... дзейнічаць у межах дазволенага Ім, у рамках Яго закона, дзякуючы чаму знайсці спакой... зрабіўшы ж памылку, прасіць прабачэння:
«О, Божа! Прабач нам грахі нашы... Прымі нас як рабоў Сваіх. Дай нам вернасць у захаванні таго, што даверыў Ты нам на час. Амінь!».
* * *
Сёмае Слова
Калі хочаш зразумець, наколькі дзве каштоўныя таямніцы, што пазбаўляюць ад усіх цяжкасцей, сфармуляваны ў словах
«Увераваў у Аллаха і ў Судны дзень», якія раскрываюць загадку нашага сусвету і адкрываюць для чалавечай душы дзверы шчасця, і наколькі двума карыснымі і лячэбнымі, падобнымі да проціяддзя, сродкамі з’яўляюцца цярплівае спадзяванне на свайго Стваральніка, зварот з удзячнасцю, просьбамі і малітвамі да свайго карміцеля, a таксама наколькі важным, дарагім і каштоўным білетам на шляху да Вечнасці, правізіяй свету іншага, святлом у цемры магілы з’яўляюцца слуханне Карану, падпарадкаванне яго прадпісанням, выкананне намазу, не здзяйсненне вялікіх грахоў, звярніся да дадзенага аповеду, паслухай...
Аднойчы адзін салдат на поле бітвы і выпрабаванняў у кругазвароце выгод і страт апынуўся ў вельмі гаротным становішчы: на
целе яго з правага і з левага бакоў дзве глыбокія раны, ззаду ад яго велічэзны леў, які нібы чакае моманту, каб напасці. А перад ім шыбеніца, якая губіць усіх яго любімых ды чакае і яго самога. Акрамя таго, яму яшчэ трэба было прайсці доўгую дарогу высылкі. I раптам да гэтага няшчаснага, прыгнечанага горасцямі салдата з правага боку з’явіўся добразычлівы прамяністы чалавек, падобны Хызыру, і сказаў яму: «Не адчайвайся! Я адкрыю табе дзве таямніцы. Калі як след скарыстаешся імі, той леў стане табе пакорлівым канём, а тая шыбеніца ператворыцца для цябе ў арэлі для задавальнення і забавы. Акрамя таго, дам табе два лячэбных сродкі. Калі па-добраму выкарыстаеш іх, гэтыя дзве твае гнілыя раны ператворацца ў дзве кветкі з далікатным водарам, званых «Гюл-ю Мухаммадзі» (г.зн. ружай Мухаммада, свет яму і дабраслаўленне Усявышняга). I яшчэ дам табе адзін білет. 3 дапамогай яго ты нібы паляціш за дзень пераадолееш гадавы шлях. А калі не верыш, то паспрабуй, правер, каб ты зразумеў, што гэта так». I сапраўды, ён паспрабаваў, праверыў і пацвердзіў слушнасць яго слоў. (Так, і я, бедны Саід, таксама запэўніваю гэта. Справа ў тым, што я крыху
паспрабаваў, праверыў і ўсвядоміў, што гэта цалкам справядліва).
Пасля гэтага салдат нечакана ўбачыў, як злева падышоў да яго адзін падступны, як нячысцік, хмяльны, хлуслівы чалавек. У яго было шмат упрыгожанняў, пышных строяў і дурманячых напояў. Ён стаў перад ім і сказаў:
Гэй, прыяцель, паслухай! Давай разам зладзім гулянку, павесялімся. Паглядзім на прыгажунь, паслухаем цудоўныя песні, паямо салодкія стравы. Гэй! ІПто ты там шэпчаш пра сябе?
Адну таямніцу.
Кінь дурное! He будзем зараз псаваць задавальненне. Гэй, а што ў цябе ў руцэ?
Адзін лячэбны сродак.
Выкінь яго! Што з табой? Бо ты ж здаровы. А цяпер час для весялосці. Гэй, а што гэта за папера з пяццю знакамі?
Адзін білет, адзін талон на мае харчы.
Парві ўсё гэта! Навошта нам у гэты выдатны веснавы час выпраўляцца ў дарогу?.. сказаў ён і ўсялякімі спакусамі імкнуўся пераканаць салдата. I гэты небарака нават
трохі паддаўся яму. Так, чалавек спакушаецца. Я таксама быў падмануты падобным інтрыганам.
Нечакана справа пачуўся падобны грому голас. «Сцеражыся! сказаў ён. He спакушайся! I скажы таму інтрыгану: «Калі ў цябе ёсць які-небудзь спосаб выхаду з гэтага становішча, які б, знішчыўшы льва ззаду мяне, пазбавіўшы перада мной шыбеніцу і загаіўшы мае раны, вызваліў ад будучай дарогі, калі ты знойдзеш такое выйсце, тады хай будзе па-твойму! Давай жа, зрабі, пакажы, паглядзім. А потым ужо кажы: «Давай павесялімся!». Інакш маўчы, каб сказаў сваё слова гэты нябесны чалавек, падобны Хызыру...».
Такім чынам, душа мая, якая смяялася ў маладосці, а цяпер плача ад таго смеху, ведай жа! Тым няшчасным воінам з’яўляешся ты, чалавек. Той леў гэта смяротны час. A тая шыбеніца гэта пагібель, страта і расстанне: у кругазвароце дзён і начэй кожны сябар развітваецца з намі, сыходзіць у іншы свет. А тыя дзве раны: адна з іх гэта цяжкая і бязмежная чалавечая бездапаможнасць, іншая горкая, бязмежная чалавечая
беднасць. А той высылкай і шляхам з’яўляецца доўгая дарога выпрабаванняў, якая праходзіць праз Свет душ, мацярынскае ўлонне, маленства, старасць, праз наш свет, магілу, замагільны свет (Барзах), Судны дзень і мост Сырат.
А тыя дзве таямніцы гэта вера ва Усявышняга і замагільны свет Ахірат. 3 дапамогай гэтага святога талісмана смерць прыме аблічча пакорлівага каня Бурака, які панясе праведнага чалавека з вязніцы нашага свету ў райскія сады, да Міласцівага і Міласэрнага. I таму тыя дасведчаныя людзі, якія ўбачылі ісціну смерці, любілі яе і жадалі памерці яшчэ да яе прыходу. Да таго ж плыня часу, якая суправаджаецца гібеллю і расстаннем, смерцю і стратай, з’яўляецца той шыбеніцай, з дапамогай талісмана веры звернецца ў сродак для прыемнага сузірання і назірання новых, шматколерных і разнастайных цудаў мастацтва велічнага Творцы, дзівосных стварэнняў Яго магутнасці і праяў Яго ласкі. Так, змяняючыся, новыя люстэркі, якія праяўляюць колеры ў святле сонца, і змены на кінаэкране будуць утвараць яшчэ больш прыемныя, яшчэ болып вы-