Павучанні Душы
Бадзіуззаман Саід Нурсі
Памер: 131с.
Стамбул 2020
Пры гэтым абсалютная магутнасць Уладарання патрабуе, каб раб Божы, разумеючы ўласную слабасць, а таксама бездапаможнасць усяго стварэння, у здзіўленні і захапленні перад веліччу адзнак Божай магутнасці, прамовіўшы «Аллаху Акбар», з пакорай
здзейсніўшы паясны паклон, звярнуўся да Яго дапамогі і спадзяваўся на Яго.
Акрамя таго, невычэрпная скарбніца міласці Божага Клопату патрабуе, каб паважлівы раб малітвамі і просьбамі выказаў свае ўласныя патрэбы, а таксама патрэбу і патрэбы ўсіх стварэнняў, і ўдзячнасцю і ўсхваленнем, а таксама святым словам «Альхамдуліллях» абвясціў пра ласку і дабрачынствы свайго Госпада. Такім чынам, рухі, што выконваюцца падчас намазу, прамоўленыя святыя словы і чытаныя малітвы складаюць у сабе вышэйпаказаныя сэнсы і таму ўстаноўлены Богам.
ТРЭЦЯЯ ТАЯМНІЦА.
Падобна да таго, як чалавек з’яўляецца паменшаным прыкладам вялікага сусвету, a дабраславёная сура «Фаціха» светлым увасабленнем Вялікага Карану, так і намаз з’яўляецца зіхоткім зместам, які ўключае ў сябе разнастайныя віды глыбокай пашаны, і святой схемай, што паказвае розныя віды пакланення ўсякага кшталту стварэнняў.
ЧАЦВЁРТАЯ ТАЯМНІЦА.
Падобна да таго, як у тыднёвых гадзінніках стрэлкі, што вылічаюць секунды,
хвіліны, гадзіны і дні, будуць залежаць адзін ад аднаго, з’яўляцца прыкладамі і займаюць пазіцыі адзін аднаго, так і кругазварот дзён і начэй, які знаходзіцца на пазіцыі секунды нашага сусвету, падобнай да вялікага гадзінніка Усявышняга, і гады, што адлічваюць хвіліны гэтых гадзін, і этапы чалавечага жыцця, што адлічваюцца гадзінамі, і эпохі ў жыцці сусвету, што вылічваюць дні, будуць залежаць адзін ад аднаго, займаць пазіцыі і нагадваюць адзін аднаго. Напрыклад:
• Час фаджр (світанак, да ўзыходу сонца) будзе пахадзіць на пачатак вясны і на імгненне, калі чалавек трапляе ў мацярынскае ўлонне, і на першы з шасці дзён стварэння нябёсаў і зямлі. I нагадае нам пра Божыя дзеі ў іх.
• Час зухр (гадзіна апоўдні) будзе нагадваць і паказваць на сярэдзіну лета, на спелую маладосць, на эпоху ў жыцці сусвету, калі быў створаны чалавек. I нагадае пра праявы Божай ласкі і пра багацце ў іх Божых дабротаў.
• Час аср (другая палова дня да заходу сонца) будзе нагадваць восень, і пра прыход старасці, і пра Стагоддзе Шчасця час жыц-
ця апошняга Прарока (свет яму і дабраслаўленне Усявышняга). I нагадае пра Божыя дзеі і міласць у іх.
• Час магрыб (пасля заходу сонца) з напамінам пра знікненне ў канцы восені вельмі многіх стварэнняў, пра смерць чалавека, пра заняпад перад разбурэннем свету пакажа на праявы Божай магутнасці і Велічы і абудзіць чалавека са сну бестурботнасці, асцеражэ яго...
• Час іша (час надыходу ночы) нагадае чалавеку пра пакрытую чорным саванам свету цемры ўсяго стварэння дзённага свету і пра ахутанае аблічча памерлай зямлі белым саванам зімовага часу, і пра скрыццё ў імгле забыцця апошніх слядоў чалавека, які пайшоў у іншы свет, а таксама пра поўнае згасанне гэтага маркотнага свету, які з’яўляецца арэнай выпрабаванняў. Абвесціць пра велічнае распараджэнне Усемагутнага Аллаха.
• Начны ж час, апавяшчаючы пра зіму, пра магілу, пра свет Барзах, нагадае чалавеку, у якой ступені мае патрэбу чалавечая душа ў міласці Усявышняга Міласэрнага Госпада.
• Тахаджуд у начны час апавясціць і нагадае чалавеку пра тое, наколькі неабходным святлом з’яўляецца ён у змроку магілы і ў імгле Барзаха. I з напамінам унутры ўсіх гэтых паваротаў і пераходаў пра бясконцыя дабрачынствы Вялікага Праўдзівага Дабрадзея абвесціць, у якой ступені Ён варты падзякі і ўсхваленняў.
• Другая ж раніца нагадае пра раніцу Хашыра Дзень уваскрашэння з мёртвых. Так, наколькі відавочны, неабходны і бясспрэчны надыход раніцы пасля гэтай ночы і вясны пасля гэтай зімы, настолькі ж вызначаным з’яўляецца і раніца Хашыра, і вясна Барзаха.
Такім чынам, падобна таму як кожны з пяці часоў здзяйснення намазу знаходзіцца на чале значнага пераходнага стану і нагадвае пра вялікія ператварэнні, такім жа чынам і знакамі вялікіх штодзённых распараджэнняў Божай магутнасці ён нагадае пра гадавыя, векавыя і эпахальныя цуды магутнасці і дарункаў Божай ласкі. Значыць, фарз-намаз, галоўны натуральны абавязак чалавека, аснова глыбокай пашаны і безумоўны абавязак, у пэўны для яго час
дарэчны і мэтазгодны.
ПЯТАЯ ТАЯМНІЦА.
Чалавек па сваёй прыродзе досыць слабы. Між тым ёсць шмат чаго, што закранае і засмучае яго, прычыняе яму боль. Да таго ж ён вельмі бездапаможны, бед і ворагаў у яго шмат. Ён вельмі бедны, а яго патрэбы вялікія. Да таго ж ён гультаяваты і нямоглы, а цяжар жыцця вельмі вялікі. Чалавечнасць звязала яго з усім светам, а між тым расстанне і страта каго або чаго-небудзь любімага, каханага і блізкага пастаянна раніць яго, прычыняе боль. Розум паказвае яму высокія мэты і вечны плён, але яго рукі кароткія, жыццё хуткабежнае, а сіл і цярплівасці мала.
I вось пры такім становішчы чалавечай душы зусім ясна, наколькі неабходным з’яўляецца на досвітку (фаджр) звярнуцца да абіцелі Усемагутнага і Міласэрнага маленнем і намазам, прасіць у Яго дапамогі і падтрымкі, наколькі гэта неабходная апора для таго, каб вытрымаць цяжар спраў і абавязкаў, якія наваляцца на чалавека ў дзённы час.
Апоўдні (зухр) гэта час сярэдзіны дня і пачатак яго сыходу да вечара, час, калі дзён-
ныя работы дасягаюць свайго піку, час кароткага адпачынку ад бясконцых спраў і клопатаў, час патрэбы душы ў перапынку ад духоўнай бестурботнасці і пустэчы, якія ўсяляюць часовыя і цяжкія справы гэтага тленнага свету, а таксама час праявы Божай ласкі. I вось тады, вызваляючыся ад прыгнёту побыту, пазбаўляючыся ад духоўнай бестурботнасці і пустэчы, адышоўшы ад бессэнсоўных і тленных рэчаў, паважна і пакорліва апынуўшыся перад Сапраўдным дабрадзем і карміцелем, Нязменна Вечным, дзякуючы і ўсхваляючы Яго за ўсе даброты, прасіць аб дапамозе і выказаць паясным паклонам сваё бяссілле перад Яго Магутнасцю і Веліччу, аб’явіць, здзяйсняючы перад Яго непераходзячай дасканаласцю і бяспрыкладнай Прыгажосцю зямныя паклоны, выказваючы сваё захапленне, любоў і пакору гэта і значыць здзейсніць у гэты час паўдзённы намаз. I ты, вядома, усвядоміш, наколькі гэта прыемна, неабходна і мэтазгодна...
Пасляпаўдзённы час (аср) нагадае і будзе падобным і на маркотную восень, і на бязрадасны старэчы стан, і на журботны перыяд
перад гібеллю свету. Гэты час завяршэння дзённых работ, час, калі падводзіцца вынік такіх Божых дабротаў, як здароўе, дабрабыт і добрыя справы, якія атрымаў чалавек у гэты дзень; час калі велічнае сонца хіліцца да заходу і кажа нам пра тое, што чалавек з’яўляецца госцем, і што ўсё ў гэтым свеце часова і непастаянна. Чалавечая ж душа жадае вечнасці, яна створана для яе, схіляецца перад ласкаю і пакутуе ад расстанняў. I вось у гэты час, здзейсніўшы абмыванне для здзяйснення пасляпаўдзённага намазу, узносячы мальбу, звяртаючыся да абцелі Беспачатнага і Бясконцага Аллаха Вечна Існага, звяртаючыся па дапамогу да добразычлівасці Яго вечнай і бязмежнай Міласэрнасці, дзякуючы і ўсхваляючы Яго за незлічоныя выгоды, здзейсніўшы паклон перад магутнасцю яго ўладарання і пакорліва ўпаўшы ніцма перад яго Божай Нязменнасцю, знаходзячы сапраўднае суцяшэнне і знаходзячы душэўны спакой, пачціва і пакорліва паўстанем перад Ім, перад яго Велічнасцю і Грандыёзнасцю гэта і азначае здзейсніць пасляпаўдзённы намаз. I той, хто з’яўляецца сапраўдным чалавекам, несум-
ненна зразумее, наколькі гэта святы і мэтазгодны абавязак.
Вячэрні час (магрыб) нагадае пра той час, калі з сумным развітаннем знікаюць з прыходам зімы вытанчаныя і цудоўныя стварэнні царства лета і восені; і калі з прыходам сваёй смерці чалавек, у журботным расстанні, развітаўшыся з усімі сваімі любімымі, сыходзіць у магілу. Гэта нагадае і будзе падобна на той час, калі са смерцю гэтага свету ў страсеннях перадсмяротнай агоніі ўсе яго жыхары пяройдуць у іншы свет, і згасне агмень гэтага месца выпрабаванняў. Гэта і час, які строга перасцерагае тых, хто празмерна прывязаны да сваіх любімых, якія пакідаюць нас і знікаюць. Такім чынам, для здзяйснення вячэрняга намазу чалавечая душа, якая з’яўляецца люстэркам Вечна Прыгожага, звярнуўшыся да Аршу Велічы Пастаянна Існага (Кадзіма-і Ламйезаль) і Вечна Нязгаснага (Бакі-і Лаезаль), Які здзейсніў усе гэтыя вялікія дзеі, кіруе грандыёзнымі сусветамі і змяняе іх, сказаўшы над усім гэтым смяротным «Аллаху Акбар» і адсунулася ад усяго тленнага, склаўшы рукі перад сабой дзеля служэння Госпаду, пач-
ціва і пакорліва апынуўшыся перад Пастаянна Вечным, дабраславёным словам «Альхамдуліллях» дзякуючы і ўсхваляючы Яго бездакорную Дасканаласць, непаўторную Прыгажосць і бязмежную Ласку, і сказаўшы:
-'Ч’. J -Jyj. «Табе мы пакланяемся і Цябе просім дапамагчы» (Каран, 1:5), выказаўшы сваю пакору перад яго Боскасцю і Уладараннем, якія не маюць патрэбы ні ў дарадцах, ні ў партнёрах, будзе прасіць аб дапамозе; здзейсніўшы паклон перад Яго бязмежнай Веліччу, бязмежнымі Перавагамі і Магутнасцю, выказаўшы разам з усім існым сваю слабасць і бездапаможнасць, беднасць і мізэрнасць, сказаўшы:
» X * | X *Х | X д Я
«Хвала далёкаму ад усіх недахопаў і заган майму Вялікаму Госпаду», славячы і ўзвялічваючы Яго, здзейсніўшы зямны паклон перад непераходзячай Прыгажосцю Яго Сутнасці, перад Яго нязменнымі святымі якасцямі і непарушнай Чароўнай дасканаласцю, у пакоры і захапленні забыўшыся пра ўсё зямное, абвясціўшы сваю любоў і пакору Усявышняму, набыўшы ўзамен за ўсё пераходзячае і часовае аднаго
рнага і сказаўшы:
Вечна Прыгожага, аднаго Пастаянна Міласэ-
«Хвсілл
Госпаду майму, Які вышэй за ўсё», уславіць свайго Вялікага, несмяротнага і святога Госпада, і абвесціць аб адсутнасці ў Яго недахопаў...
Затым, молячыся седзячы, узносячы ад свайго імя Нясгаснаму Чароўнаму (Джаміль-і Ламйезаль) і Нязгасна Велічнаму (Джаліль-і Лаезаль) дабраславёныя прывітанні і паклоны, добрыя звароты і малітвы ўсіх стварэнняў і вітаючы яго Найшаноўнага Пасланца, абновіць сваю прысягу на вернасць, выкажа сваё падпарадкаванне яго запаведзям; асвятліўшы сваю веру абнаўленнем і назіраючы мудры парадак гэтага палаца сусвету, будзе сведчыць пра адзінасць Усемагутнага Творцы і пра прароцтва Мухаммада (мір яму і дабраслаўленне Аллаха), які з’яўляецца вешчуном і дабраславёным веснікам Уладарання Усявышняга і выразнікам азнакаў Вялікай Кнігі Сусвету гэта і значыць здзейсніць вячэрні намаз.