• Газеты, часопісы і г.д.
  • Павучанні Душы  Бадзіуззаман Саід Нурсі

    Павучанні Душы

    Бадзіуззаман Саід Нурсі

    Памер: 131с.
    Стамбул 2020
    19.25 МБ
    Другі ж чалавек веруючы. Ён прызнае і пацвярджае існаванне Вялікага Творцы. На яго погляд, гэты свет месца ўсхвалення Міласэрнага, вучэбнае поле для чалавека і жывёл, а таксама арэна выпрабаванняў для людзей і джынаў. Смерць жа людзей і жывёл гэта дэмабілізацыя. Тыя, хто выканаў свой прыжыццёвы абавязак, сыходзяць духоўна задаволенымі з гэтага тленнага свету ў свет іншы, без мітусні і трывог, каб вызвалілася месца новапрыбыўшым радавым, каб яны выконвалі свой абавязак. Нараджэнне ж чалавека і жывёл гэта мабілізацыя, пачатак іх службы і выканання сваіх абавязкаў. Кожная жывая істота яўляе сабой задаволенага, стараннага і забяспечанага службоўца. А ўсе тыя гукі гэта або зікр і тасбіх перад пачаткам выканання абавязкаў і шукур і аблягчэнне, звязаныя з адпачынкам пасля здзяйснення доўгу, або ж мелодыі, якія нараджаюцца ад захаплення пры выкананні сваіх абавязкаў. Кожнае са стварэнняў, па-
    водле светапогляду праведнага чалавека, з’яўляецца ветлівым слугой, старанным выканаўцам, цікавай кнігай Міласэрнага Госпада, Міласцівага Гаспадара... I мноства падобных гэтым, вельмі вытанчаных і ўзнёслых, светлых і прыемных ісцін узнікае на глебе яго імана (веры).
    Значыцца, іман духоўна нясе ў сабе зерне райскай Тубы. Бязбожжа ж захоўвае ў сабе своеасаблівую костачку пякельнага Заккума. Значыць, выратаванне і дабрабыт маецца толькі ў Ісламе і ў імане. У такім выпадку мы безупынна павінны дзякаваць Усявышняму за Іслам і іман, які ёсць у нас:
    * * *
    Трэцяе Слова
    «У імя Аллаха Міласцівага, Міласэрнага. Людзі! Пакланяйцеся (вашаму Госпаду)...» (Каран, 2:21).
    Калі хочаш зразумець, якім вялікім шчасцем і прыбытковай справай з’яўляецца пакланенне Богу і якой вялікай стратай і крушэннем ёсць грэхападзенне і распуста, звярніся да гэтага аповеду, паслухай...
    Аднойчы два салдаты атрымалі загад выправіцца ў адзін далёкі горад. Яны адправіліся ў шлях і ішлі разам, пакуль дарога не раздвоілася. На скрыжаванні яны ўбачылі чалавека, які сказаў ім: «Дарога направа не прынясе страты, і дзевяць з дзесяці падарожнікаў, якія адправіліся па ёй, атрымаюць вялікую карысць і здабудуць спакой. А дарога налева не нясе карысці, і дзевяць з дзесяці яе падарожнікаў панясуць страту. Працягласць абедзвюх дарог аднолькавая.
    Розніца толькі ў тым, што вандроўнік левай дарогі, бязладнай і закінутай, падарожнічае без торбы, без зброі. Ён адчуе пэўную знешнюю лёгкасць, здабудзе ўяўны спакой. A вандроўнік правай дарогі з вайсковай дысцыплінай абавязаны несці адну торбу вагой пяць кілаграмаў, поўную спажыўнай ежы, і спраўную зброю вагой два кілаграмы, якая пераможа любога праціўніка».
    Калі абодва салдаты выслухалі гэтыя словы, больш сумленны з іх пайшоў па правай дарозе, узваліў на свае плечы і спіну вялікі цяжар. Але яго сэрца і душа пазбавіліся ад тысячы пудоў пачуцця няспраўджанага абавязку і страху. Другі ж, злапомны салдат, пакінуў ваенную службу, не пажадаў выконваць загады. Ён адправіўся па левай дарозе. Яго цела пазбылася ад вялікага цяжару, але яго сэрца раздзіралася ад тысяч пудоў пачуцця адказнасці, а душа ад шматлікіх страхаў. I ішоў ён, перад усімі прыніжаючыся, усяго баючыся, дрыжучы ад страху перад любой падзеяй і з’явай, і дасягнуў нарэшце месца прызначэння. А там атрымаў пакаранне за непадпарадкаванне і дэзерцірства.
    А салдат, які рухаўся па правым шляху, які любіў дысцыпліну і захоўваў сваю торбу і зброю, не просячы нічыёй міласці і нікога не баючыся, са спакойным сэрцам і сумленнем ішоў па сваім шляху. I дасягнуў, нарэшце, таго жаданага горада. А там атрымаў узнагароду, годную сумленнага салдата, які годна выканаў свой абавязак.
    Дык вось, непакорлівая душа! Ведай жа, адзін з гэтых двух падарожнікаў падпарадкаванасць Божым запаведзям, другі непакорлівыя Усявышняму і падуладныя жарсцям людзі. А тая дарога жыццёвы шлях, які, беручы пачатак у Свеце душ, праходзіць праз магілу ў іншы свет Ахірат. Торба і зброя гэта пакланенне Богу і набожнасць. Хоць і існуе ў пакланенні знешняя абцяжаранасць, аднак у яе сутнасці ёсць такое заспакаенне і аблягчэнне, што гэта з’яўляецца неверагодным. Справа ў тым што той, хто шануе Усявышняга, кажа ў сваёй малітве (намазе);
    Гэта азначае: «Акрамя Яго, няма іншага Творцы і Карміцеля! Карысць і шкода у
    Ягоных руках. Ён і Мудры, дарэмнай дзеі не ўчыніць, і Міласэрны, Яго міласць і дабрыня бязмежныя». I з прычыны такога пераканання чалавек усюды знаходзіць уваход да скарбніцы Божай ласкі і стукаецца ў яе браму малітвай. Акрамя таго, ён усё бачыць пакорным наказам свайго Госпада, шукае ў Яго абароны, і, спадзеючыся на Усявышняга і давяраючы Яму, супрацьстаіць любой бядзе. Яго вера забяспечвае яму поўную ўпэўненасць.
    Так, як крыніцай усяго праўдзівага добрага, мужнасці і адвагі з’яўляецца Іман (вера) і пакланенне Богу, так крыніцай усялякага зла і грахоў, баязлівасці і маладушнасці з’яўляецца памылковая, зманлівая думка!
    Калі Зямля выбухне як бомба, магчыма, гэта не напалохае духоўна сталага чалавека, які пакланяецца свайму Госпаду. Хутчэй наадварот ён з асаблівым захапленнем будзе сузіраць дзівосную Божую Магутнасць. Аднак які-небудзь аблудны, пазбаўлены духоўнасці філосаф, што ўспрымаецца адным з геніяў думкі, убачыўшы на небе камету, будзе трапятаць на Зямлі. «Цікава, а ці не
    сутыкнецца гэтая шалёная камета з нашай Зямлёй?» падумае ён, і яго ахопяць неспакой і сумневы (аднойчы з-за падобнай каметы трапятала Амерыка, і шмат хто ў начны час пакінуў свае дамы).
    Так, чалавек мае патрэбу шмат у чым, але яго капітал блізкі да нуля... I акрамя таго, што ён схільны да шматлікіх бедаў, яго магчымасці нікчэмна малыя... Межы аб’ёму яго капіталу і магчымасцяў толькі ледзь дасягаюць ахопу яго рук. Аднак яго імкненні, жаданні, беды і пакуты настолькі бязмежныя, наколькі змогуць ахапіць іх межы думкі, погляд, мары, наколькі наогул магчыма ўявіць. Такім чынам, той, хто цалкам не аслеп, убачыць і ўсвядоміць, наколькі пакланенне Усявышняму, спадзяванне на Яго, адзінабожжа і пакорлівасць з’яўляюцца вялікай карысцю, дабрабытам і міласцю для настолькі бездапаможнай і слабой, беднай чалавечай душы, якая жыве ў нястачы. Вядома, што калі маюцца два шляхі, то перавага будзе аддавацца больш бясстратным, нават калі верагоднасць бясстратнасці роўная аднаму да дзесяці. Між тым шлях служэння, глыбокай пашаны Богу акрамя таго, што
    з’яўляецца бясстратным, на ім з верагоднасцю дзевяць з дзесяці маецца скарбніца BenHara шчасця. А шлях граху і распусты, акрамя таго, што з’яўляецца нават па прызнанні самога грэшніка нявыгадным, вядзе з верагоднасцю дзевяць з дзесяці да жаху вечных пакут, што адзінагалосна ўстаноўлена і вызначана па сведчаннях многіх прарокаў і святых.
    Адным словам, шчасце і дабрабыт як жыцця будучага, так і зямнога заключаецца ў глыбокай пашане, служэнні і пакоры Аллаху. Такім чынам, мы заўсёды павінны дзякаваць Аллаху за нашу набожнасць і праведнасць:
    * * *
    Чацвёртае Слова
    «У імя Аллаха Міласцівага, Міласэрнага. Намаз апора рэлігіі» (хадзіс).
    Калі хочаш ясна, як два на два чатыры, усвядоміць, наколькі каштоўны і важны намаз, і з якім невялікім намаганнем ён выконваецца, і наколькі неразумным з’яўляецца, наколькі церпіць страту чалавек, які яго не здзяйсняе, звярніся да гэтага аповеду, паслухай...
    Аднойчы адзін вялікі ўладар адправіў двух сваіх слуг, уручыўшы кожнаму з іх па дваццаць чатыры залатыя манеты, у адзін свой адметны цудоўны маёнтак, які знаходзіўся на адлегласці двухмесячнага шляху, каб яны пражывалі там. I загадаў ім: «Гэтыя грошы выкарыстайце на дарожныя выдаткі і на набыццё білета. Акрамя таго, закупіце некаторыя неабходныя для пражывання там рэчы. На адлегласці аднадзённага шляху
    знаходзіцца станцыя, дзе маюцца і аўтобус, і параход, і цягнік, і самалёт, на якіх можна дабрацца да маёнтка ў залежнасці ад наяўнага капіталу».
    Выслухаўшы настаўленне, слугі адправіліся ў дарогу. Адзін з іх быў шчаслівым: да прызначанай станцыі ён патраціў некаторую частку сваіх грошай. Аднак з гэтай затраты ён здабыў добры прыбытак, які так спадабаецца яго гаспадару, што капітал слугі ўзрасце ў тысячу разоў.
    Другі ж, злашчасны слуга з-за свайго шалапуцтва патраціў да прыбыцця на станцыю дваццаць тры залатыя манеты. Страціў іх, спусціўшы на ўсялякія азартныя гульні. I засталася ў яго ўсяго толькі адна залатая манета. Яго таварыш параіў яму: «Паслухай! Выкарыстай гэтую манету на білет, каб не ісці па гэтай доўгай дарозе пешшу і не застацца галодным. Да таго ж наш Гаспадар велікадушны. Несумненна, ён зжаліцца над табою і прабачыць зробленую табой памылку. I цябе таксама пасадзяць у самалёт, і мы за дзень дабярэмся да нашага месца жыхарства. Інакш ты будзеш вымушаны галодным, самотным два месяцы ісці пешшу па
    якой-небудзь пустыні». I ці ж не зразумее нават самы неразумны чалавек, наколькі гэты падарожнік акажацца злашчасным вар’ятам, якую страту ён панясе, калі, заўпарціўшыся, не патраціць гэту адну-адзінюткую манету на білет, які будзе ключом ад скарба, а патраціць на распусту і часовую ўцеху?
    Дык вось, чалавеча, які не здзяйсняе намазу! О, мая душа, якая лянуецца здзяйсняць яго!
    Тым уладаром з’яўляецца наш Гасподзь, наш Творца. Адзін з двух слуг-падарожнікаў гэта людзі набожныя, якія з запалам здзяйсняюць намаз; другі ж людзі бесклапотныя, якія не здзяйсняюць яго. А тыя дваццаць чатыры залатыя манеты гэта штодзённае дваццаці чатырох гадзіннае жыццё. Той адмысловы маёнтак гэта Рай, станцыяй з’яўляецца магіла. А тое падарожжа гэта шлях чалавека, шлях, які сыходзіць у магілу, у Хашыр, у вечнасць. Людзі, у залежнасці ад сваіх учынкаў, ад ступені сваёй набожнасці, па-рознаму пераадолеюць тую доўгую дарогу. Некаторая частка праведных людзей, як маланка, за дзень пройдзе тысячагадовы
    шлях. Другая ж іх частка з хуткасцю думкі пераадолее за той жа час адлегласць у пяць-дзесяць тысяч гадоў, Вялікі Каран указвае на гэта двума аятамі. А тым білетам з’яўляецца намаз усяго толькі адной гадзіны будзе дастаткова для здзяйснення пяцікратнага намазу разам з абмываннем (тахарат).
    I як жа пацерпіць сам чалавек, як несправядліва ён абыдзецца са сваёй душой, наколькі супярэчлівы розуму ўчынак ён зробіць, аддаючы свае дваццаць тры гадзіны на гэта кароткае зямное жыццё і не выкарыстоўваючы ўсяго толькі адну гадзіну для бесконцага вечнага жыцця! Бо калі розум згадзіцца аддаць палову свайго багацця на азартную латарэю, у якой удзельнічае тысяча чалавек (між тым як верагоднасць выйгрышу адна з тысячы), ці не ўсвядоміць пасля гэтага чалавек, які сябе лічыць разважлівым, наколькі далёкія яго паводзіны ад разумнага сэнсу і наколькі ён уваходзіць у супярэчнасць з розумам і мудрасцю, не адкладаючы адну дваццаць чацвёртую частку свайго багацця ў вечную скарбніцу, здабыванне якой запэўнена з дзевяноста дзевяці