Павучанні Душы
Бадзіуззаман Саід Нурсі
Памер: 131с.
Стамбул 2020
яго правага боку, сталі для яго падмацаваннем, возьме і накіруе свае важныя сілы да правага фланга, аслабіўшы пры гэтым цэнтр. I апроч таго, у той час як на левым флангу няма войск праціўніка і яны яшчэ не з’явіліся, накіруе туды значныя сілы і загадае: «Адкрыць агонь!» і свой цэнтр зусім пакіне без сіл. Праціўнік жа зразумее, у чым справа, атакуе цэнтр і разграміць яго. Так, ты падобны да гэтага камандзіра. Справа ў тым, што клопаты і цяжар мінулых дзён сёння абярнуліся ў ласку. Іх горыч сышла, засталася асалода. Цяжар прымкнуў да ўмельства, a клопаты і складанасці абярнуліся ўзнагародай. Значыць, трэба не стамляцца ад намазу, а наадварот, неабходна знайсці новы стымул, атрымаць жыватворнае задавальненне, сур’ёзна натхніцца для працягу. Думаць жа сёння пра наступныя дні, адчуваць нуду і губляць руплівасць, пакуль яны яшчэ не насталі гэта акурат такое ж глупства, як маліць, рыдаць і галасіць, непакоячыся сёння аб будучых голадзе і смазе. Паколькі ісціна такая, то, калі ты разважлівы, у дачыненні да пакланення і намазу думай толькі пра сёння і гавары так: «Сёння адну гадзіну я аддаю прыемнаму, добраму і святому служэнню,
узнагарода за якое дужа вялікая, а цяжар яго вельмі нязначны». Тады твая нудлівая апатыя ператворыцца ў прыемную старанасць.
Дык вось, о, мой нецярплівы нафс! Ты адказны за тры цярплівасці. Першая цярплівасць у пакорнасці Усявышняму. Другая цярплівасць для неўчынення грахоў. Трэцяя цярплівасць пры няшчасці. Калі ты разважлівы, дык вазьмі за правіла гэту ісціну з Трэцяга абуджэння і мужна скажы: «Йа Сабур!» (Дай Бог цярпення). Узвалі гэтыя тры цярплівасці на свае плечы. Калі ты не растраціш на няправільным шляху сілу цярпення, дадзеную табе Усявышнім, тады яна зможа быць табе дастатковай пры любых цяжкасцях і пры ўсялякай бядзе. Абапірайся на гэтую сілу і ты вытрымаеш любыя цяжкасці з дапамогай яе...
АБУДЖЭННЕ ЧАЦВЁРТАЕ. О, мой рассеяны нафс! Няўжо гэты абавязак пакланення Богу безвыніковы? Хіба ўзнагарода за яго выкананне такая нязначная, што ён надакучвае табе, наганяе нуду? Між тым, калі які-небудзь чалавек дасць табе нейкую колькасць грошай ці ж напужае, ён прымусіць
цябе працаваць з раніцы да вечара. I ты без стомы будзеш працаваць. Хіба намаз, які ў гасцініцы гэтага свету з’яўляецца энергіяй і здаволенасцю для твайго слабога і беднага сэрца, а таксама пажыткам і святлом у тваёй магіле, якая, несумненна, стане тваім прывалам, і сведчаннем і паслужным лістом на Зборы Суднага Дня, які абавязкова стане тваім судом, і святлом і райскім канём на мосце Сырат, па якім, хочаш не хочаш, a прыйдзецца прайсці, з’яўляецца безвыніковым? Ці ж узнагарода за яго нязначная?
Калі які-небудзь чалавек паабяцае табе ўзнагародуўсто лір, ён прымусіць цябе працаваць на яго сто дзён. Ён можа не стрымаць свайго слова, але ты даверышся гэтаму чалавеку і будзеш рупліва працаваць. Цікава, а калі Адзін, адносна Якога невыкананне абяцання з’яўляецца абсурдным, паабяцае табе такую ўзнагароду, як Рай, і такую плату, як вечнае шчасце, і на вельмі кароткі час зойме цябе ў добрым служэнні, і калі ты не станеш служыць Яму ці ж сваім неахвотным, як нявольнік, ці з нудою, наспех служэннем будзеш ставіць Яго абяцанне Яму ў дакор і грэбаваць Яго ўзнагароджан-
нем, ці не думаеш ты, што будзеш заслугоўваць вельмі суровай кары і жахлівых пакутаў? У той час як на гэтым свеце ад страху турэмнага зняволення ты старанна працуеш на самых цяжкіх работах, няўжо страх перад вечным, пажыццёвым зняволеннем у такую турму, як Пекла, не дадае табе сілаў для самага лёгкага і прыемнага служэння служэння Госпаду?
АБУДЖЭННЕ ПЯТАЕ. О, мой нафс, які любіць зямное жыццё! Цікава, ці ад мноства свецкіх спраў пахозіць твая вяласць і апатыя ў пакланенні і недахопы, якія маюцца ў тваім намазе? Ці ж ад таго, што ты не можаш знайсці часу з-за зямных клопатаў? Няўжо ж ты створаны толькі для зямнога жыцця, што ўвесь свой час аддаеш яму?
Ты ведаеш, што ў дачыненні да здольнасцяў і талентаў ты знаходзішся вышэй за ўвесь жывёльны свет, але ў дачыненні да сіл і магчымасцяў набыць усё неабходнае табе ў зямным жыцці ты не зможаш дасягнуць і ўзроўню якога-небудзь вераб’я. Як жа ты не разумееш, што асноўнае тваё прызначэнне заключаецца не ў тым, каб насіцца, як жывёла, а, несумненна, у тым, каб працаваць як
сапраўдны чалавек для сапраўднага, вечнага жыцця. А тое, што ты называеш свецкімі справамі і клопатамі, гэта часцяком пустыя заняткі, якія не датычацца цябе і ў якія ты празмерна ўмешваешся, у якіх залішне корпаешся. Кінуўшы самыя неабходныя і неадкладныя справы, быццам маеш наперадзе тысячы гадоў жыцця, марнуеш час на самыя непатрэбныя, пустыя рэчы. Напрыклад, на атрыманне такіх нікчэмных, бескарысных звестак кшталту «А як размяшчаюцца кольцы вакол Сатурна?» ці «Якія амерыканскія куры?», бескарысна праводзіш свой каштоўны час. Быццам ад ведання касмаграфіі ці статыстыкі ты атрымліваеш нешта каштоўнае!..
Калі скажаш: «Тое, што перашкаджае здзяйсняць намаз і служыць Госпаду, а таксама наганяе нуду гэта не такога кшталту непатрэбныя, пустыя рэчы, а вымушаныя клопаты пра жыццё, пра сродкі існавання», тады я адкажу табе: «Калі ты будзеш працаваць з дзённым заробкам у сто грошай, а потым нехта прыйдзе і скажа табе: «Давай, пакапай тут каля дзесяці хвілін, знойдзеш брыльянт і ізумруд вартасцю ў сто лір»; і
калі ты адкажаш яму: «Не, не пайду, таму што мой дзённы заробак зменшыцца на дзесяць грошай, скарацяцца мае сродкі да існавання», то, канечне, зразумееш, наколькі гэта глупая адгаворка».
I падобна да гэтага ты працуеш у сваім садзе, каб зарабіць сабе на хлеб. Калі ты кінеш, не будзеш здзяйсняць абавязковы фарз-намаз, капітал усіх тваіх клопатаў абмяжуецца толькі зямнымі, нязначнымі і бясплоднымі сродкамі існавання ў гэтым свеце. А калі ж ты выкарыстаеш свой час перадышкі на намаз, які з’яўляецца сродкам для супакаення душы, для адпачынку сэрца, тады, апроч добрага свецкага заробку, ты знойдзеш яшчэ і дзве своеасаблівыя крыніцы, якія стануць важным вытокам тваіх сродкаў да жыцця на тым свеце і пажытку свету іншага.
Першая крыніца: ад усхваленняў (Тварца) кожнай раслінай, у тым ліку кожным дрэвам, ці пладовым, ці кветкавым, якія ты вырошчваеш у сваім садзе, ты атрымліваеш узнагароду з дапамогай добрага намеру.
Другая крыніца: і акрамя таго, хто б ні еў плады з гэтага саду будзе гэта чалавек ці
жывёла, карова ці муха, пакупнік ці злодзей гэта запішацца табе ў якасці міласціны-садака. Аднак з той умовай, што ты будзеш распараджацца садам у імя Сапраўднага Карміцеля (Раззак-і Хакікі) і ў межах дазволенага Ім, а сябе будзеш разглядаць у якасці служачага, які размяркоўвае Яго багацці паміж Яго стварэннямі...
Дык вось, звярні ўвагу, якую вялікую страту пацерпіць той, хто не будзе здзяйсняць намаз. Якое вялікае багацце ён страціць, застаўшыся без тых вынікаў, тых дзвюх крыніц, што значна натхняюць на працу і забяспечваюць маральны дух у рабоце. Калі ён пастарэе, яму надакучыць садоўніцтва, ён стоміцца ад яго. «Навошта мне гэта? скажа ён. Я і так сыходжу з гэтага свету. Нашто я буду так турбаваць сябе?» і яго агарне лянота. Аднак жа першы чалавек скажа: «Апроч яшчэ большага служэння Госпаду, пакланення Яму, я буду імкнуцца да працы, дазволенай Божымі законамі (халяль), каб адправіць у сваю магілу яшчэ больш светла і падрыхтаваць для свайго жыцця на тым свеце яшчэ болын правізіі».
Выснова. О, нафс! Ведай: учорашні дзень
выслізнуў з тваіх рук. А заўтрашні дзень у тваіх руках няма ж дагавору, што ты валодаеш ім. Такім чынам, сваё рэальнае жыццё ведай у тым дні, у якім жывеш. I хаця б адну гадзіну дня, як рэзервовы фонд, як зберажэнні на будучыню, аддавай якой-небудзь мячэці ці малітоўнаму дыванку, што з’яўляюцца скарбонкай іншага, замагільнага свету, зробленай дзеля сапраўднай будучыні.
I да таго ж ведай: кожны новы дзень з’яўляецца для цябе і для кожнага дзвярыма новага свету. Калі ты не будзеш здзяйсняць намаз, тады твой свет у той дзень будзе змрочным і хаатычным, а ў Свеце Місаль будзе сведчыць супраць цябе. Бо ў любога чалавека штодзённа ў гэтым свеце маецца адзін асаблівы, уласцівы толькі яму свет. I стан гэтага асабістага свету залежыць ад capita і ўчынкаў гэтага чалавека.
Падобна да таго, як які-небудзь раскошны палац, што ты назіраеш у люстэрку, будзе залежыць ад колеру гэтага люстэрка: калі яго колер будзе чорным, то палац здасца чорным, калі чырвоным то здасца чырвоным. I, акрамя таго, будзе залежыць ад якасці люстэрка: калі паверхня гэтага люстэрка
будзе роўнай і бездакорнай, тады яно пакажа палац прыгожым; калі ж яго паверхня няроўная пакажа брыдкім. Падобна да таго, як яно крыва паказвае самыя дасканалыя рэчы, так і ты сваім сэрцам, розумам, учынкамі і душой зменіш вобраз свайго свету. Ты зможаш прымусіць сведчыць яго ці на сваю карысць, ці ж супраць сябе.
Калі ты будзеш здзяйсняць намаз, калі гэтым намазам звернешся да Велічнага Творцы (Сані Зульджаляль) гэтага свету, тады твой свет, які залежыць ад цябе, імгненна асвяціцца, быццам твой намаз гэта электрычная лямпачка, і твой намер здзейсніць яго, падобна да націскання кнопкі ўключальніка, разгоніць цемру гэтага свету. Асвеціць і пакажа, што розныя змены і працэсы, якія адбываюцца ў блытаніне ў мітусні гэтага свету, з’яўляюцца мудрай гармоніяй і шматзначным пісьмом Магутнасці. I асвеціць тваё сэрца адным промнем ад гэтага прамяністага аята Карану:
^5 «...Аллах святпо
нябёсаў і зямлі...» (Каран, 24:35). I водбліскам гэтага святла азарыць твой свет таго дня, і
ззяннем прымусіць сведчыць яго на тваю карысць.
Глядзі, не гавары так: «На якім узроўні мой намаз, і на якім гэта ісціна, гэта сутнась намазу!» Бо адна костачка фініка апіша сваё дрэва так жа, як фінікавая пальма. I падобна да таго як розніца тут заключаецца толькі ў змесце і ў падрабязнасцях, так і намаз якога-небудзь простага чалавека, накшталт твайго ці майго, нават калі гэта не адчуецца, падобны да намазу якога-небудзь вялікага святога, бо ёсць прамень ад гэтага святла, утоеная ісціна ад гэтай сутнасці. Аднак развіццё і асвятленне, у залежнасці ад ўзроўняў, вельмі адрозныя. Падобна да таго як маецца шмат стадый у развіцці якой-небудзь фінікавай пальмы, пачынаючы ад яе костачкі і заканчваючы самой пальмай са спелымі пла-