Павучанні Душы
Бадзіуззаман Саід Нурсі
Памер: 131с.
Стамбул 2020
Пасля гэтага ён пачаў так маліцца і прасіць, што ключ да разгадкі таямніцы раскрыў-
ся яму. Ён заклікаў:
«О, Уладару гэтых мясцін! Мой лёс у Тваіх руках. Шукаю ратунку ў Цябе і Табе скараюся. Прашу Тваёй згоды і шукаю Цябе».
Пасля гэтага малення сцяна калодзежа раптам раскалолася, і расчыніліся дзверы ў дзіўны, чароўны, бездакорна цудоўны сад. Пашча цмока ператварылася ў гэтыя дзверы. А леў і цмок прынялі выгляд двух слуг, запрашаючы яго ўвайсці ў сад, затым леў ператварыўся для яго ў паслухмянага каня.
Дык вось, о, мая лянівая душа і мой уяўны спадарожнік! Давайце параўнаем становішчы гэтых двух братоў, каб убачыць і зразумець, як дабро прыносіць дабро і як зло спараджае зло.
Дык вось, злашчасны падарожны левай дарогі чакае ў любы момант апынуцца ў пашчы цмока, дрыжыць ад страху. А гэтага шчаслівага падарожнага запрашаюць ў пладаносны і раскошны сад. Сэрца таго няшчаснага раздзіраюць горкі жах і страх. A гэты шчаслівы ў салодкай боязі назірае дзівосныя з’явы, з любоўю пазнаваючы іх і атрымліваючы карысны ўрок. Акрамя таго, той няшчасны пакутуе ў дзікасці, адчаі і са-
моте. А гэты шчаслівы цешыцца зносінамі, надзеяй і чаканнем. Той няшчасны адчувае сябе ў становішчы вязня, на якога накінуліся лютыя звяры. А шчаслівы быццам дарагі госць, які гасцюе ў Шчодрага Гаспадара і жартуе з Яго незвычайнымі слугамі, бачачы ў іх сяброў. Акрамя таго, той злашчасны, ужываючы знешне салодкія, але па сутнасці атрутныя плады, паскарае прыход сваіх пакут. Бо тыя плады узоры. Дазвол пакаштаваць іх маецца, каб ён, жадаючы і дамагаючыся іх арыгіналаў, стаў іх пакупніком. Дазволу ж паглынаць іх, як жывёла, няма. A гэты шчаслівы пакаштуе іх, зразумее, у чым справа, адтэрмінуе іх ужыванне і будзе цешыцца чаканнем. Той няшчасны змучыў, змардаваў самога сябе. Светлую, як дзень, ісціну і ясную сітуацыю сваёй непрадбачлівасцю абярнуў для сябе ў цёмныя і змрочныя боязь і фантазію, у вобраз апраметнай. I не заслугоўвае ён спачування, і не мае права ні на каго скардзіцца.
Напрыклад, калі чалавек, знаходзячыся летам у раскошным садзе сярод сваіх сяброў, не здавольваючыся асалодамі за прыемным святочным частаваннем, ап’яніць сябе пага-
нымі дурманлівымі напоямі, пасля гэтага ўявіць, бы знаходзіцца сярод звяроў у зімовую пару галодным і няшчасным, пачне рыдаць і галасіць ён не будзе заслугоўваць спачування... Ён мучыць самога сябе. Прымаючы сваіх сяброў за звяроў, абражае іх. Дык вось, і той няшчасны падобны да яго. Шчаслівы ж убачыў ісціну, і ісціна цудоўная. Са спасціжэннем яе прыгажосці ён стане шанаваць дасканаласць Уладальніка Ісціны і будзе вартым Яго ласкі.
Такім чынам, раскрываецца таямніца адной з запаведзяў Карану: «Зло знай ад сябе, дабро ад Аллаха». I калі супаставіш іншыя падобныя адрозненні, то зразумееш, што нафс-і аммара першага падрыхтаваў яму духоўнае пекла. А шчырасць і добры склад думак, прыстойнасць і добрыя развагі другога брата ўганаравалі яго вялікай ласкі і дабрабыту, а таксама бліскучай дабрачыннасці і багацця.
О, мая душа, і чалавек, што слухае гэты аповед разам са мною!
Калі не жадаеш быць няшчасным братам і хочаш стаць шчаслівым, то слухай Каран і падпарадкоўвайся яго запаведзям! I вазьмі-
ся за яго! I дзейнічай па яго наказах!..
Калі ты зразумеў ісціны, што маюцца ў гэтым параўнаўчым аповедзе, то рэчаіснасць нашага навакольнага свету, рэлігіі, чалавека і веры (імана) зможаш прыстасаваць да гэтага прыкладу. Неабходнае я табе раскрыю, а ў тонкасцях разбярыся сам.
Дык вось, глядзі! Адзін з двух братоў душа богабаязнага і сэрца праведнага; другі ж душа неверуючага і сэрца сапсаванага чалавека. Правая з тых двух дарог шлях Карану і веры, левая шлях непакорнасці Госпаду і непрызнання Божай міласці. Садам жа на той дарозе з’яўляецца мімалётнае жыццё ў чалавечым грамадстве і цывілізацыі, у якой побач суіснуюць дабро і зло, добрае і дрэннае, чыстае і бруднае. Разважлівы той, хто будзе рабіць па правілу:
-Вазьмі добрае, не ча«
пай дрэннае», і пойдзе з жыцця з выратаваным сэрцам.
А тая неабсяжная раўніна гэта Зямля і свет. Той леў гэта пагібель і смерць. Калодзеж жа гэта цела чалавека і час жыцця. А тыя шэсцьдзесят аршынаў глыбіні
паказваюць на шэсцьдзесят гадоў сярэднюю, верагодную працягласць жыцця чалавека. Тое дрэва гэта перыяд жыцця, аснова і сродкі яго існавання. Белая і чорная мышы гэта дзень і ноч. Цмок парог Таго свету і шлях Барзаха, пачаткам якога з’яўляецца магіла пашча цмока. Аднак для веруючага, набожнага чалавека гэта пашча дзверы з цямніцы ў сад. Тыя шкодныя стварэнні гэта нашы зямныя беды і нягоды. Але для праведнага, богабаязнага чалавека яны ёсць добрая Божая перасцярога і знак прыхільнасці Міласэрнага Госпада, каб не ўпасці ў сон бесклапотнасці. А плады на тым дрэве гэта зямныя даброты, якія Вялікі Міласцівы Аллах стварыў у выглядзе пераліку дабротаў Таго свету, іх вестуноў, іх падабенстваў у выглядзе ўзораў райскіх пладоў, якія запрашаюць тых, хто жадае іх. I нягледзячы на адзінкавасць гэтага дрэва, яно дае разнастайныя плады, што паказвае на пячатку Божай Магутнасці, Праўлення і Панавання.
Справа ў тым, што з адной рэчы стварыць усе, г. зн. з адной зямлі вырошчваць разнастайныя расліны і плады, з адной вады
стварыць усіх жывёл, з адной простай ежы ствараць усе органы жывой істоты; і разам з гэтым усе рэчы ствараць адзінай рэччу, г. зн. з дужа разнастайнай ежы, якую ўжываюць істоты, ствараць для кожнай з іх адзін, уласцівы выключна яму арганізм і ткаць аднародную жывую тканіну, і іншыя падобныя майстэрствы гэтаўнікальная пячатка Цара Спрадвечнасці і Вечнасці (Султан-і Азаль і Абад) Адзінага (Ахад) і Самадастатковага (Самад), якая непадробная і ўласцівая толькі Яму. Так, адзінае ствараць усім і ўсё ствараць адзіным гэта знак, характэрны выключна для Творцы ўсіх рэчаў і Магутнага над усялякай рэччу. А той загадкай з’яўляецца патаемны сэнс стварэння, які раскрываецца сакрэтам іману (веры). А той ключ гэта:
«О Аллах! Няма бога, акрамя Аллаха! Аллах няма бога, акрамя Яго, Жывога, які падтрымлівае жыццё (Каюм)».
Ператварэнне пашчы цмока ў браму сада паказвае на наступнае: хаця магіла і з’яўляецца для аблудных і бязбожных людзей дзвярыма, якія ў жаху і забыцці адчыняюцца ў панурую і цесную, як чэрава цмока, вязніцу, але для паслядоўнікаў Карану і людзей веры яна дзверы, якія раскрываюцца з цямніцы гэтага свету ў сады вечнасці, з арэны выпрабаванняў у райскія сады, ад цяжару зямнога жыцця да ласкі Міласэрнага.
Ператварэнне лютага ільва ў ветлівага слугу і затым у паслухмянага каня паказвае, што, хаця для аблудных смерць гэта горкая вечная разлука з усімі сваімі любімымі і блізкімі, а акрамя таго, арышт і зняволенне ў вязніцы магілы ў страху і адзіноце з выгнаннем са свайго ўяўнага зямнога раю, для людзей шляху ісціны і паслядоўнікаў Карану смерць магчымасць для ўз’яднання са старымі сябрамі і блізкімі, што пайшлі ў свет іншы, і спосаб для ўваходжання на іх сапраўдную радзіму і на вечныя землі шчасця, і запрашэнне ўвайсці ў райскія сады, пакінуўшы цямніцу гэтага свету, і чарга атрымаць Божай ласкай і шчодрасцю Мілас-
цівага, Міласэрнага Аллаха ўзнагароджанні, якія адпавядаюць свайму служэнню, і вызваленне ад цяжару прыжыццёвых абавязкаў, і завяршэнне вучэння і выпрабаванняў жыцця і пакланення Усявышняму...
Адным словам, любы чалавек, які паставіў сабе галоўнай мэтай гэта тленнае жыццё, нават калі ён знешне будзе жыць у некім раі, духоўна будзе ў пекле. А той, хто сур’ёзна накіраваны на вечнае жыццё, дасягне шчасця ў абодвух светах. Наколькі б цяжкім і горкім ні было яго жыццё, з той прычыны, што ён разглядае і ўсведамляе гэты свет у якасці залы чакання Рая, ён знойдзе яго цудоўным, вытрымае ўвесь яго цяжар і ў цярплівасці будзе дзякаваць Усявышняму...
J’ Jj' 9’Я
<35 Д
* * *
Дзевятае Слова
«У імя Аллаха, Міласцівага, Міласэрнага! Хвала ж Аллаху, калі заспявае вас вечар і калі заспявае раніца! Яму хвала і ў нябёсах, і на зямлі, і ўвечары, і апоўдні!» (Каран, 30:1718).
Браце мой! Ты пытаешся ў мяне пра сэнс ўстанаўлення пэўнага часу для здзяйснення пяціразовага намазу. 3 усёй багатай колькасці сэнсаў тут мы адлюструем толькі адзін з іх.
Так, таму што час кожнага з пяці намазаў пачатак важнага пераходнага стану, так і ў сувязі з тым, што ён з’яўляецца грандыёзным люстэркам Божага распараджэння і адлюстраваннем усіх Божых ласкаў у гэтым распараджэнні, у гэтыя часы загадана здзяй-
сняць намаз, што азначае яшчэ болын у гэтыя гадзіны ўзвялічваць Усемагутнага, дзякаваць і ўзносіць Яму падзяку за ўсе незлічоныя выгоды, атрыманыя ў прамежку паміж двума намазамі. Каб у некаторай ступені зразумець гэты тонкі і глыбокі сэнс, неабходна паслухаць разам са мной наступныя пяць таямніц:
ПЕРШАЯ ТАЯМНІЦА.
Сэнс намазу праслаўляць (тасбіх), узвялічваць (тазім) і дзякаваць (шукур) Усявышняга; што азначае, пакланіцца перад Яго Магутнасцю, словам і дзеяннямі прамаўляючы «Субханаллах», праслаўляць Яго... I схіліцца перад яго дасканаласцю, духоўна і фізічна кажучы «Аллаху Акбар», узвялічваць Яго... і схіліцца перад яго Прыгажосцю, выказваючы сэрцам, мовай і целам «Альхамдуліллях», дзякаваць Яго... Атрымліваецца, услаўленне, узвялічванне і падзяка выступаюць у якасці асноў намазу. Вось тамутры пералічаныя асновы прысутнічаюць ва ўсіх рухах і формулах намазу. I ў сувязі з гэтым пасля здзяйснення намазу, каб умацаваць і замацаваць яго сэнс, дадзеныя святыя словы паўтараюцца па трыццаць тры
разы. Сэнс намазу замацоўваецца гэтымі кароткімі асновамі.
ДРУГАЯ ТАЯМНІЦА.
Сэнс пакланення заключаецца ў наступным: паўстаўшы перад Госпадам, разумеючы свае недахопы, бездапаможнасць і беднасць, з пакланеннем і любоўю здзейсніць перад Яго Божай дасканаласцю, магутнасцю і міласцю саджда (зямны паклон), г.зн. падобна таму, як уладарства Божага Клопату патрабуе глыбокай пашаны і падпарадкавання, гэтак жа Яго святасць і дасканаласць патрабуюць, каб раб Божы, бачачы свае ўласныя памылкі і недахопы, молячы Усявышняга аб прабачэнні грахоў, тасбіхам і святым словам «Субханаллах» абвясціў аб тым, што яго Гасподзь чысты, святы і далёкі ад усіх заган, ад ілжывых і недарэчных меркаванняў аблудных і ад усіх недахопаў і заган гэтага свету.