Павучанні Душы
Бадзіуззаман Саід Нурсі
Памер: 131с.
Стамбул 2020
датныя відарысы. А адзін з тых двух лячэбных сродкаў гэта цярплівае спадзяванне на свайго Стваральніка, апора на Яго магутнасць, давер Яго мудрасці. Ці так гэта? Так, які ж страх можа быць у чалавека, які, спасылаючыся на сваю бездапаможнасць, аба-
піраецца на аднаго Уладара Сусвету, які ва-
лодае загадам
««Будзь!» і яно
бывае» (Каран, 2:117іінш.). Бо ён напярэдадні самага жудаснага няшчасця, сказаўшы: blj Л Ы «Сапраўды, мы належым Аллаху і да Яго мы вяртаемся!» (Каран, 2:156) з верай у сэрцы спадзявайся на свайго Міласэрнага Госпада. Так, праведныя святыя людзі, якія ведаюць Усявышняга,
атрымліваюць задавальненне ад сваёй бездапаможнасці, ад боязі перад Ім. Так, у страху ёсць свая асалода. Калі ў якога-небудзь аднагадовага дзіцяці меўся б розум, і ў яго б спыталі: «Калі табе лепш і прыемней за ўсё?» то ён, па ўсёй верагоднасці, адказаў бы: «Тады, калі я, разумеючы сваю бездапаможнасць і слабасць, баючыся салодкіх плескачоў сваёй мамы, прытуляюся да яе добрых грудзей». Між тым ласка і пяшчота ўсіх маці
гэта толькі водбліск праявы Божай міласэрнасці. I вось таму дасведчаныя людзі ў сваёй бездапаможнасці і боязі перад Аллахам знайшлі такую асалоду, што, максімальна адхілілася ад сваіх сіл і магчымасцей, бяссіллем звярнуліся да Яго дапамогі, а бездапаможнасць і боязь зрабілі сваім заступнікам.
Іншым жа лячэбным сродкам з’яўляецца малітва, зварот да Усявышняга з удзячнасцю і задаволенасцю, давер міласці Міласэрнага карміцеля. Ці так гэта? Так, як беднасць і галеча могуць быць горкімі і цяжкімі для госця Шчодрага Міласцівага Госпада, Які стварыў ўсю паверхню зямлі абрусам міласці, a вясну букетам кветак, раскіданых па тым абрусе? Наадварот, ён будзе імкнуцца да павелічэння сваёй беднасці і нястачы, якія стануць прыемнымі пачуццямі. Вось таму людзі, якія дасягнулі дасканаласці, ганарыліся беднасцю. Аднак не зразумей няправільна! Гэта значыць маліць Усявышняга, адчуваючы перад Ім сваю беднасць. Але гэта не азначае паказваць сваю беднасць людзям, займаць пазіцыю жабрацтва. А тым білетам, дакументам з’яўляецца выкананне абавязковых рэлігійных прадпісанняў
(фарз), і ў першую чаргу намазу, а таксама пазбягання вялікіх грахоў. Ці так гэта? Так, згодна з усімі прарокамі і святымі, на працяглым і цёмным шляху да вечнасці правіянт, святло і Бурака можна здабыць, толькі прытрымліваючыся запаведзяў Карану і пазбягаючы здзяйснення недазволенага ім. Інакш навука і філасофія, мастацтва і мудрасць на тым шляху не будуць каштаваць ні манеты. Іх святло асвяціць наш шлях толькі да магілы...
Такім чынам, о, мая лянівая душа! Выконваць пяціразовы намаз, пазбягаць здзяйснення сямі вялікіх грахоў наколькі гэта мала, зручна і лёгка. I ты ўсвядоміш, калі ў цябе ёсць розум і ён не пашкоджаны, наколькі значнымі, важнымі і вялікімі з’яўляюцца іх вынік, плён і карысць. А таму чалавеку і сатане, якія падахвочваюць цябе да здзяйснення граху і да распусты, скажаш:
«Калі маецца спосаб, які, знішчыўшы б смерць, ліквідаваў з гэтага свету пагібель і, пазбавіўшы чалавека ад бездапаможнасці і беднасці, закрыў бы шлях да магілы, у такім выпадку мы паслухаем цябе. А так маўчы!.. У Вялікай Мячэці свету Каран чытае Сусвет.
Паслухаем яго. Азарыўся гэтым Святлом. Будзем дзейнічаць з яго настаўленнем. Зробім яго пастаянна чытанай малітвай. Так, ён Слова Госпада. Пра яго кажуць: «Зыходзіць ад Усявышняга, з’яўляецца Праўдай, кажа Ісціну, паказвае яе і распаўсюджвае прамяніста мудрасць!..».
J >і 5 j J JJji
Ji ilk: ax tiau
* *
Восьмае Слова
«У імя Аллаха Міласцівага, Міласэрнага. Аллах няма бога, акрамя Яго, Жывога, які падтрымлівае жыццё» (Каран, 3:2).
«Сапраўды, рэлігіяй Аллаха з’яўляецца Іслам» (Каран, 3:19).
Калі хочаш зразумець сутнасць і каштоўнасць гэтага света і чалавечай душы ў ім, a таксама рэлігіі ў чалавеку; і што, калі 6 не было Рэлігіі Ісціны, свет стаў бы астрогам; і што неверуючы чалавек з’яўляецца самым няшчасным стварэннем; і што раскрываюць загадку сусвету і пазбаўляюць чалавечую
душу ад змроку словы аХІ С «О, Аллах!» і
4ХІ «Няма бога, акрамя Аллаха»,
звярніся да гэтага параўнальнага аповеду, паслухай...
Неяк у далёкія часы адправіліся ў доўгае падарожжа два браты. Ішлі яны разам, пакуль дарога не раздвоілася. На ростанях яны ўбачылі аднаго старца і запыталіся ў яго: «Які шлях лепей?» I ён адказаў ім так: «На правым шляху вы павінны будзеце падпарадкоўвацца закону і парадку, аднак у гэтым абцяжарванні ёсць упэўненасць і шчасце. На левым жа шляху свабода і незалежнасць, але ў той свабоде ёсць небяспека і няшчасці. А цяпер выбар за вамі».
Выслухаўшы гэтыя словы, той з братоў,
які меў добры нораў, сказаў:
«Спадзяюся на Аллаха», і пайшоў па правым шляху. Ён згадзіўся падпарадкоўвацца
парадку і прытрымлівацца дысцыпліны. Другі ж брат, які быў распусны і разбэшчаны, толькі дзеля вольнасці аддаў перавагу
леваму шляху. А зараз мы ў думках суправадзім гэтага чалавека, які адправіўся знешне ў лёгкім, але маральна ў цяжкім стане.
Дык вось, гэты чалавек, пераваліўшы праз горы і перайшоўшы даліны, з часам
выйшаў на пустынную раўніну. Раптам ён пачуў нейкі страшэнны рык. Азірнуўшыся, ён пабачыў, як страшны леў, выйшаўшы з гаю, кінуўся за ім. Падарожны ўцякаў ад яго, пакуль не натрапіў на высахлы калодзеж глыбінёю ў шэсцьдзесят аршынаў. Ад страху ён кінуўся туды. Пры падзенні на сярэдзіне калодзежа яго рукі выпадкова дакрануліся да сукоў нейкага дрэва, і ён ухапіўся за іх.
На сцяне калодзежа меліся два карані таго разлапістага дрэва. Дзве мышы, белая і чорная, накінуўшыся на гэтыя карані, грызлі іх. Ён паглядзеў уверх і пабачыў: леў, бы вартавы, пільнуе яго. Паглядзеўшы ж уніз, убачыў, што на дне ляжыць жудасны цмок, які падняў сваю галаву і наблізіў яе да яго ног, што былі ў трыццаці аршынах ад дна. Пашча ж цмока была шырокая, як дно калодзежа. Паглядзеўшы на сцены, ён убачыў, што яны пакрытыя джалячымі атрутнымі пачварамі. А глянуўшы на дрэва, убачыў, што гэта смакоўніца. Аднак, на дзіва, на ёй раслі плады розных дрэў ад арэха да граната.
I вось гэты чалавек з-за сваёй някемлівасці і неразумнасці не здагадваецца, што ўсё
гэта нездарма. Гэта не можа быць выпадковасцю. За ўсім гэтым хаваецца нейкая незвычайная таямніца. I ён не змог прыйсці да высновы, што існуе адзін, дужа вялікі Аўтар усіх гэтых спраў. Нягледзячы на тое, што цяпер яго сэрца, душа і розум у тайне рыдалі і прасілі ратунку ад такога цяжкага становішча, яго нафс-і аммара, як ні ў чым не бывала, прыкінуўся, што не разумее становішча, не слухаючы плачу душы і сэрца, падманваючы самога сябе, пачаў есці плады таго дрэва, быццам знаходзіўся ў якім-небудзь садзе. Між тым частка гэтых пладоў была атрутнай і шкоднай. У адным хадзісе аль-кудсі Усявышні запаведваў нам:
О X Х 0 | х ।
«Як Мяне спазнае Мой
раб, такім жа чынам Я буду абыходзіцца з ім». I вось гэты злашчасны чалавек праз свае сапсаваныя ўяўленні і неразумнасць убачанае ўспрыняў як саму ісціну. I падобна абышліся з ім самім. I абыходзяцца. I абыдуцца... I не памірае, і не жыве вось так ён пакутуе. А мы, пакінуўшы няшчаснага ў гэтых пакутах, вернемся, каб зразумець становішча другога брата.
I вось ідзе гэты дабраславёны разумны
чалавек па сваёй дарозе. Ён не ведае такіх цяжкасцяў, як яго брат. Справа ў тым, што ён праз сваю добрапрыстойнасць будзе думаць пра прыгожыя рэчы, марыць пра добрае, будзе сябрам самому сабе. Да таго ж ён не абцяжарвае сябе, як яго брат, і не церпіць пакутаў. Таму што ведае парадак і кіруецца ім ён бачыць у гэтым палёгку. Ён свабодна працягвае свой шлях у спакоі і ўпэўненасці. I вось натрапіў ён на сад, у якім растуць цудоўныя кветкі і плады, але з-за адсутнасці догляду ёсць і брудныя, сапсаваныя рэчы. Яго брат таксама заходзіў у падобны сад, але з-за таго, што ён звяртаў увагу на рэчы, якія выклікалі агіднасць, ён, зусім не адпачыўшы, працягнуў свой шлях. А гэты ж, зрабіўшы па правілу: «Ва ўсім шукай добрае», зусім не стаў глядзець на брудныя рэчы. Як след скарыстаўся добрым, што было ў садзе, і, цудоўна адпачыўшы, адправіўся далей.
3 цягам часу ён, як і яго брат, апынуўся на бяскрайняй раўніне. Раптам ён пачуў рык ільва, які кінуўся за ім. Ён спужаўся, але не настолькі, як яго брат, бо, дзякуючы свайму добраму погляду і добрай думцы, знайшоў суцяшэнне, палічыўшы: «У гэтага бяскрай-
няга прастору ёсць адзін Уладар. Мабыць, гэты леў з’яўляецца слугой таго Уладара». Але ўсё ж кінуўся наўцёкі. I кінуўся ў адзін калодзеж глыбінёю ў шэсцьдзесят аршынаў, які трапіўся на шляху. Як і ў яго брата, на сярэдзіне калодзежа яго рукі ўхапіліся за нейкае дрэва, і ён павіс на ім. Паглядзеўшы наўкола, ён убачыў, як дзве жывёліны грызуць два корані таго дрэва. Наверсе яго пільнаваў леў, а на дне калодзежа ляжаў цмок. Гэтак сама, як і яго брат, ён убачыў незвычайную сітуацыю і жахнуўся ад убачанага, аднак страх яго быў у тысячу разоў лягчэйшы за страх яго брата. Справа ў тым, што яго добрапрыстойнасць навяла яго на добрую думку. А добрая думка, добрае меркаванне ва ўсім паказваюць яму добры бок. I вось з гэтай прычыны ён разважаў так: «Гэтыя незвычайныя справы/рэчы звязаныя паміж сабою. Да таго ж яны быццам дзейнічаюць па адным загадзе. У такім выпадку за гэтымі справамі крыецца нейкая таямніца. Так, усё гэта адбываецца па загадзе аднаго ўтоенага Уладара. Значыцца, я не самотны. Той утоены Уладар назірае за мною, выпрабоўвае мяне. Ён запрашае мяне ў нейкае месца, накіроўваючы туды з нейкай мэтай».
I ад гэтай салодкай боязі і добрай думкі ў яго ўзнікла дапытлівасць: «Цікава, а хто ж Ён, які, выпрабоўваючы мяне, жадае паказаць Сябе і гэтым незвычайным шляхам вядзе мяне да нейкай мэты?».
Затым ад жадання пазнаць у яго з’явілася любоў да Уладальніка таямніцы. I ад гэтай любові ўзнікла імкненне раскрыць гэту таямніцу, а з-за гэтага імкнення з’явілася жаданне ўвайсці ў такі дабрадзейны стан, якім бы ён здабыў задаволенне Уладальніка таямніцы.
Затым ён зірнуў на дрэва і ўбачыў, што гэта смакоўніца. Аднак на ёй раслі плады тысяч разнастайных дрэў. Тады страх яго зусім знік, таму што ён цвёрда зразумеў: тая смакоўніца гэта меню, каталог, выстаўка! Пэўна, утоены Уладар з нейкім сэнсам цудоўным чынам павесіў на гэта дрэва ўзоры пладоў са свайго саду і ўпрыгожыў яго, зрабіўшы прадвесцем пачастунку, прыгатаванага Ім для сваіх гасцей. Інакш адно-адзінюткае дрэва не дасць пладоў тысяч разнастайных дрэў.