• Газеты, часопісы і г.д.
  • Павучанні Душы  Бадзіуззаман Саід Нурсі

    Павучанні Душы

    Бадзіуззаман Саід Нурсі

    Памер: 131с.
    Стамбул 2020
    19.25 МБ
    Растлумачэнне таго, чаму пакланенне з’яўляецца сродкам для асабістага ўдасканалення. Хаця фізічна чалавек і з’яўляецца маленькім, слабым і бездапаможным і разглядаецца як частка жывёльнага свету, ён нясе ў сабе вельмі высокі дух і валодае дужа вялікімі талентамі, ён валодае шмат якімі схільнасцямі і незлічонымі імкненнямі, у яго маецца незлічонае мноства думак і такія неабмежаваныя пачуцці, як жарсць і гнеў, і ён валодае такой дзівоснай натурай, быццам ён створаны ў якасці каталога ўсіх відаў і сусветаў.
    Такім чынам, пакланенне Усявышняму ўзвышае душу такога чалавека, дае развіцца яго талентам, дае выправіцца і ачысціцца яго схільнасцям, ажыццявіцца яго памкненням, пашырае яго меркаванні і парадкуе думкі, абмяжоўвае сілы жарсці і гневу,
    счышчае «іржу» натуры, што забруджвае яго знешнія і ўнутраныя органы і пачуцці, дае вырасці чалавеку да прызначанай яму дасканаласці, і толькі пакланенне з’яўляецца самай узвышанай і найтанчэйшай сувяззю паміж рабом, які пакланяецца, і Усявышнім (Мабуд).
    Гэтыя сувязь і адносіны самая высокая дасканаласць чалавека.
    Напамін: душой пакланення з’яўляецца шчырасць (іхлас). А шчырасць гэта пакланенне толькі таму, што гэта загадваецца Госпадам. Калі прычынай пакланення будзе якая-небудзь іншая мудрасць ці карысць, то гэта пакланенне з’яўляецца пустым, бессэнсоўным. Іншыя карысць і мудрасць пакланення могуць быць толькі стымулам, але не асноўнай яго прычынай.
    * * *
    Водгук на кнігі «Рысале-і Нур».
    Што такое «Рысале-і Нур»?
    Якая сутнасць «Рысале-і Нур» і яго аўтара адносна шляхоў пошуку ісціны?
    Вялікія служыцелі Іслама, з’яўленне якіх у пачатку кожнага стагоддзя прадказана хадзісам, у справах рэлігіі не з’яўляюцца пачынальнікамі, адкрывальнікамі новага, яны з’яўляюцца паслядоўнікамі.
    Гэта значыць, нешта новае, ад сябе, яны не вынаходзяць, не прыносяць новых наказаў.
    Шляхам дакладнага прытрымлівання асноваў, наказаў рэлігіі і суны Мухаммада (мір яму і дабраславенне Аллаха) надаюць каштоўнасцям Іслама адпаведную ступень і ўмацоўваюць іх, выяўляюць сапраўдны вобраз рэлігіі, прыбіраюць неадпаведнасці, якія стараліся прымешваць да рэлігіі, адбіваюць і прадухіляюць нападкі на рэлігію, адраджаюць у думках і сэрцах людзей Божыя наказы, абвяшчаюць і тлумачаць святасць і веліч Божых законаў. He разбураючы асновы, не скажаючы сапраўдны дух рэлігіі, толькі выконваюць свой абавязак, ужываючы новыя спосабы растлумачэння, скарыстоўваючы
    новыя падрабязнасці і паказальныя сэнсы, адпаведныя разуменню свайго часу.
    Гэтыя людзі, якія служаць Госпаду, учынкамі і справамі таксама становяцца пацвярджэннем сваёй прызначанасці, уласнымі дзеяннямі паказваюць ступень і цвёрдасць сваёй веры і шчырасці. Яны з’яўляюцца абсалютным увасабленнем высокай маралі Мухаммада (мір яму і дабраславенне Аллаха), сапраўднымі носьбітамі яго вобраза і выдатных якасцяў.
    Выснова. Адносна пакланення, учынкаў, нораву, прытрымлівання і адданасці суне Прарока (мір яму і дабраславенне Аллаха) яны становяцца дасканалым узорам для уммы (паслядоўнікаў) Мухаммада (мір яму і дабраславенне Аллаха) і прыкладам для пераймання. Іх тлумачэнні Карану, растлумачэнні законаў рэлігіі, настаўленні, адпаведныя ўзроўню ведаў і разуменню часу, не з’яўляюцца сачыненнем па жаданні іх нафсаў, вынікам велічы розумаў, праніклівасці і ведаў. Гэтыя творы прамыя духоўныя натхненні і парады, якія ідуць ад крыніцы вахія, што з’яўляецца пасланнем прарока Мухаммада (мір яму і дабраславенне Аллаха).
    «Джальджалюцыя» (Імам Алі (няхай будзе задаволены ім Аллах)), «Меснэві-і Шарыф» (Меўлана Джалаладдзін Румі (няхай будзе задаволены ім Аллах)), «Футух-аль Гайб» (Абдул-Кадзір Гейлані (няхай будзе задаволены ім Аллах)) з’яўляюцца такімі творамі. Гэтыя праслаўленыя асобы з’яўляюцца толькі выразнікамі святых твораў. Адзіная іх роля заключаецца ва ўпарадкаванні і метадзе выкладання; г. зн. гэтыя вялікія асобы ўганараваны тымі сэнсамі і адлюстроўваюць іх. Што датычыцца «Рысале-і Нур» і яго аўтара: у гэтым вядомым творы ёсць святое багацце, бязмежная дасканаласць і непараўнанае Божае праяўленне, не дасягнутае ў іншых творах.
    Несумненна, ён атрымаў шчодрую спадчыну ад Свяшчэннага Карану, які з’яўляецца сонцам спасціжэння сапраўднай Веры і святлом шчасця. 3-за таго што яго асновай з’яўляецца чыстае святло Карану, ён яшчэ болей валодае багаццем святла Мухаммада (мір яму і дабраславенне Аллаха), чым творы святых. Яго доля ад прарочай місіі Пасланца (мір яму і дабраславенне Аллаха), сувязь з ім і Яго (мір яму і дабраславенне
    Аллаха) святы ўплыў большыя, чым у творах святых. Канечне, годнасць аўтара і яго дасканаласць адпаведна вялікія і непараўнаныя, што з’яўляецца відавочнай, як сонца, ісцінай. Гэты чалавек яшчэ ў дзяцінстве, не маючы ніякай адукацыі, атрымаўшы толькі пачатковыя веды цягам трохмесячнага навучання, стаў спадкаемцам ведаў мінулых і цяперашніх часоў, ладуніята, сутнасці рэчаў, сакрэтаў Сусвету і Божых мудрасцяў, чаго ніхто да гэтага дня не ўганараваўся.
    He было раней падабенства такім надзвычайным ведам. Няма ніякага сумнення ў тым, што тлумачальнік Святла з поўным увасабленнем добрапрыстойнасці, з дзіўнай адвагай, абсалютнай здаволенасцю, сфарміраваўшыся ў выключным стойкім нораве, з’яўляецца незвычайнай натурай, увасобленай ласкай і безумоўным Божым дарам. Гэта надзвычайная асоба яшчэ да паўналецця, як непераўзыдзены вучоны, кідаў выклік усяму навуковаму свету, у дыспутах пераконваў і прымушаў змоўкнуць знатакоў розных навук. Дзе б ён ні быў, дакладна, ні ў чым не вагаючыся, адказваў на любое пытанне. 3 чатырнаццаці гадоў насіў ганаровае званне
    настаўніка. Заўсёды распаўсюджваў вакол сябе святло ведаў і мудрасці. Яго тонкія і глыбокія растлумачэнні ўражвалі вучоных веліччу і магутнасцю, праніклівасцю ў вырашэнні праблем і святлом мудрасці, то яму заслужана прысудзілі званне «Бадзіуззаман». Дзякуючы сваім высокім маральным асновам і вялікім ведам ён стаў дасканалым прыкладам у распаўсюджванні і доказе рэлігіі Мухаммада (мір яму і дабраславенне Аллаха).
    Канечне ж, такі чалавек заслужыў вялікую прыхільнасць Найшаноўнейшага Правадыра Прарокаў (мір яму і дабраславенне Аллаха), Яго аховы і падтрымкі. I, несумненна, ён з’яўляецца велікадушнай асобай, якая дзейнічае пад заступніцтвам Вялікага Пасланца (мір яму і дабраславенне Аллаха) і па Яго наказу і закону, з’яўляецца спадкаемцам і адлюстравальнікам Яго святла і ісціны. Паказанае ім хараство ззяння Святла Прароцтва Мухаммада (мір яму і дабраславенне Аллаха), яго веды, багацце Божага бляску, лічбавыя ўказанні Карану і хадзісаў, што сыходзяцца на ім, безумоўна, даказваюць, што ў прытрымліванні прароц-
    кай місіі, у дачыненні служэння веры, ён стаў бліскучым люстэркам. У яе дрэве завяршальным светлым плодам. I ў яе звароце, з пункту гледжання спадчыны, самымі апошнімі вуснамі ісціны. У Божым служэнні веры самым апошнім носьбітам шчасця.
    Ад імя вучняў Святла, якія выслухалі адзін толькі ўрок Эльхуджатуз-Зехра і Зухратун-Нур у трэцім медрасе Юсуфіе:
    Ахмед Фейзі, Ахмед Назіф, Саллахаддзін, Зубейр, Джэйлан, Сунгур, Табанджалі.
    Нягледзячы на тое, што маім заслутам надалі ў сто разоў большую ступень, у мяне не знайшлося смеласці крануць пашану гаспадароў гэтых надпісаў. Моўчкі прымаю хвалу ад імя духоўнай асобы «Рысале-і Нур».
    Саід Нурсі
    * * *
    Біяграфія
    Бадзіуззаман Саід Нурсі паходзіў з курдскай вёскі Нурс у Турцыі. Будучы асветнік і багаслоў нарадзіўся ў 1876 г. 3 ранняга дзяцінства ён выяўляў асаблівую цікавасць да ведаў і адрозніваўся надзвычайнай памяццю. У 16 гадоў ён пераехаў у г. Ван, дзе самастойна вывучаў такія навукі, як матэматыка, гісторыя, геаграфія, фізіка, біялогія і інш. Тут Саід Нурсі быў прыняты кіраўніком ад міністрацыі горада, які прывёў словы міністра Велікабрытаніі па пытаннях каланіяльных уладанняў Гладстон пра тое , што «пакуль Каран будзе ў руках мусульман, еўрапейцы не змогуць быць сапраўднымі гаспадарамі над мусульманамі». На гэта Саід Нурсі адказаў, што Каран з’яўляецца невычэрпнай крыніцай святла і ніколі не згасне. 3 таго часу ён вырашыў заняцца распаўсюджваннем ісцін Карану і адкрыць у Турцыі ісламскі ўніверсітэт, які б выпускаў вучоных па Ісламу.
    Для дасягнення гэтай мэты Нурсі пераехаў у Стамбул. Яго ідэя адкрыць новую на-
    вучальную ўстанову была перададзена султану, аднак ёй не наканавана было спраўдзіцца. У сталіцы малады навуковец прымаў актыўны ўдзел у дыспутах і дыскусіях на рэлігійныя тэмы. Турэцкія багасловы, прызнаючы веды і дзіўную памяць выхадца з вёскі Нурс, назвалі Саіда «цудам часу» «Бадзіуззаманам». Нурсі адрозніваўся ад іншых багасловаў тым, што заўсёды называў навуку саюзнікам рэлігіі і, спасылаючыся на навуку, даказваў ісціну існавання Бога і стварэння Ім сусвету. Менавіта такімі былі яго пропаведзі ў розных гарадах імперыі.
    У 1914 г. Асманская імперыя вымушана ўступіла ў Першую сусветную вайну. Саід Нурсі добраахвотнікам пайшоў у войска і прымаў удзел у баях за вызваленне Вана, Бітліса і Муша. За гераізм, праяўлены ў баях, Нурсі даслужыўся да камандзіра дабравольніцкага батальёну, але пасля няўдалай ваеннай аперацыі трапіў у палон да рускіх і быў высланы ў Кастрамскую губерню. Мясцовая татарская абшчына паручылася за Саіда і ўзяла яго ў сваю невялікую мячэць, дзе ён і жыў. У 1917 г. у Расіі адбылася кастрычніц-
    кая рэвалюцыя. Нурсі атрымалася збегчы з Кастрамы ў Пецярбург, а адтуль у Польшчу. Праз Еўропу ён прыбыў у Турцыю, якая была фактычна падзелена паміж краінамі Антанты.
    Саід Нурсі выступаў супраць скасавання асманскага халіфату і кіравання краінай нерэлігійнымі законамі. Секулярызм для Турцыі ён лічыў памылковай з’явай. Ужо як вядомы ісламскі навукоўца Нурсі выступіў у парламенце краіны, дзе казаў пра такія рэлігійныя ісціны, як вера ў Бога і мусульманская пяціразовая малітва. 3 гэтай нагоды Атацюрк выказаў глыбокае абурэнне, на што Саід Нурсі ў адказ сказаў: “У Сусвеце самая вялікая ісціна гэта вера, пасля веры малітва...». He знайшоўшы паразумення з кіраўніцтвам новага ўраду, ён вярнуўся ў Ван і аддаліўся ад грамадска-палітычнага жыцця.
    Асноўнай працай жыцця Бадзіуззамана Саіда Нурсі стаў 14-ці томны збор твораў, які прадстаўляе сабой каментары (тафсіры) Карану пад назвай «трактаты Свету» «Рысале-і Нур». У іх Нурсі тлумачыў свае погляды ў тэрмінах суфізму, таму ў яго працах