Павучанні Душы
Бадзіуззаман Саід Нурсі
Памер: 131с.
Стамбул 2020
Праўдзівы чалавек, безумоўна, усведамляе, наколькі гэта ўзнёслы і цнатліва чысты
абавязак, наколькі гэта святое, прыемнае служэнне і пакланенне, наколькі сур’ёзная ісціна, а таксама якія несмяротныя зносіны і пастаяннае шчасце ў гэтым часовым, тленным свеце!..
Начны час, калі са знікненнем апошніх слядоў дня, якія засталіся на гарызонце,
начны свет накрывае зямлю, нагадае пра Магутнага Уладальніка Велічы (Кадыр-і Зульджаляль),/PjeP«Які змяняе дзень і ноч», Які Сваімі Божымі распараджэннямі перагортвае белую старонку на чорную, і нагадае пра Божыя дзеянні Мудрага Уладальніка Дасканаласці (Хакім-і
X 0 '
Зулькамаль), які j-*-*-*' J
гадвае сонцам і месяцам» і перагортвае размаляваную зялёную старонку лета на халодную і белую старонку зімы.
I нагадае пра Божыя дзеянні «Стваральніка смерці і жыцця», якія заключаюцца ў перасяленні з цягам часу памерлых і тых, што засталіся пасля іх, у іншы свет.
А таксама гэты час нагадае пра велічнае кіраванне і праяве прыгажосці «Творцы Зямлі і Нябёсаў» у перадсмяротнай агоніі,
канчатковым разбурэнні гэтага цеснага, тленнага і нікчэмнага свету і ў раскрыцці шырокага, велічнага і пастаяннага Замагільнага свету. Сапраўдным Гаспадаром (Малік) і Кіраўніком (Мутасаррыф), Годным пакланення (Мабуд) і Узлюбленым (Махбуб) у гэтым сусвеце зможа быць толькі той, хто лёгка, нібы перагортваючы старонкі якой-небудзь кнігі, будзе змяняць, пісаць, сціраць, змяняць ноч і дзень, зіму і лета, зямны і замагільны свет. Гэта палажэнне даказвае, што над усім уладарыць адзін Абсалютна Усемагутны (Кадыр-і Мутлак).
Такім чынам, бясконца слабая і бяссільная, бясконца бедная чалавечая душа, якая жыве ў нястачы, пагружаная ў цемру неабсяжнай будучыні, якая б’ецца сярод незлічоных падзей, для здзяйснення «Ятсы» намазу з такім сэнсам, сказаўшы падобна Ібрахіму
(Аўрааму, мір яму): I
«Не люблю я тых, хто знікае...» (Каран, 6:76), звярнуўшыся з намазам да абіцелі Бясконца Любімага (Махбуба-у Лаезаль), Вечна Годнага Пакланення (Мабуд-у Ламйезаль), любоў да Якога нязгасна; у гэтым тленным свеце, у гэтым часовым жыцці, у гэтай змрочнай рэ-
чаіснасці і цёмнай будучыні молячыся Аднаму Вечнаму і нязменнаму (Бакі-і Сармадзі); убачыўшы добразычлівасць Міласці і святло прамога Шляху Усяміласцівага і Міласэрнага (Рахман-і Рахім), якія ў часцінцы вечнай гутаркі і ў некалькіх хвілінах вечнага жыцця пральюць святло на яе сусвет, азораць яе будучыню і стануць бальзамам для яе ран, якія з’явіліся ад расстанняў з любімымі і ўсімі істотамі і ад іх пагібелі...
I забыўшыся на гэты свет, які таксама часова забыўся пра яе і схаваўся, выказаўшы плачам сэрца свае смутку перад абіцеллю Міласці... і выканаўшы перад адыходам да сну, падобнаму да смерці, якая можа прыйсці ў любы момант, свой апошні абавязак, каб б завяршыць запіс сваіх дзённых учынкаў годным завяршэннем, устане ў кыям намазу, гэта значыць, замест усіх тленных яе любімых паўстане перад Адным Вечна Годным Пакланення (Мабуд-у Бакі) і Вечна Любімым (Махбуба-у Бакі) і замест усіх бяссільных стварэнняў, перад якімі яна прыніжаецца, прыйдзе да Аднаго Шчодрага і Усемагутнага (Кадыр-і Карым) і, каб выратавацца ад зла ўсяго шкоднаснага, што пры-
мушае яе дрыжаць, узыдзе да Аднаго Міласэрнага Захавальніка (Хафіз-і Рахім)... і пачне з суры «Фаціха», гэта значыць замест нікчэмнага і недарэчнага ўсхвалення недасканалых, жабрацкіх стварэнняў, праславіць славаю Аднаго Абсалютна Дасканалага (Каміль-і Мутлак), Абсалютна BaraTara (Ганій-і Мутлак), Шчодрага (Карым) і Міласэрнага (Рахім) Госпада Сусветаў (Раббуль Алямін)... і ўзвысіцца да звароту:
—'41 «Тйбе мы пакланяемся», гэта значыць не зважаючы на сваю драбніцу, мізэрнасць і адзіноту, дзякуючы сувязі з Царом Дня Суда (Малік-і Яумеддзін), Кіраўніком Адвечнага і Вечнага (Азаль Абад Султан), узышоўшы на ступень распешчанага госця, які нясе важны абавязак у гэтым сусвеце, сказаўшы:
—’Ч). J ^^«Табемы пакланяем-
ся і Цябе просім дапамагчы», ад імя ўсіх стварэнняў прадставіць Яму глыбокай пашаны і просьбы вялікай абшчыны і грандыёзнага сходу Сусвету... і, сказаўшы:
О X
бліі
«Вядзі нас па дарозе
прамой» (Каран, 1:6), папросіць весці яе
прама па «Сырат-і Мустакым», які з’яўляецца светлым шляхам, які сярод змроку будучага вядзе да Вечнага Шчасця... і разважаючы пра веліч Усявышняга Творцы (Зульджаляль), волі Якога, нібы паслухмяныя салдаты, падпарадкаваны сонца і прамяністыя зоркі, якія з’яўляюцца ў Яго гасцініцы свету лямпамі і слугамі, якія схаваліся цяпер нібы расліны і жывёлы, што паснулі, прамовіўшы: «Аллаху Акбар!» схіліцца ў паясным паклоне... і, думаючы пра вялікі зямны паклон усяго стварэння, пра тое, як падобна да стварэнняў, што паснулі гэтай ноччу, кожны год і кожны стагоддзе ўсё жывое, нават уся Зямля і нават увесь сусвет, падобна дысцыплінаванай арміі, а хутчэй, нібы асобныя паслухмяныя салдаты падчас іх дэмабілізацыі па загадзе:
««Будзь!» і яно бывае» гэта значыць, выпраўляючыся ў Патаенны Свет, са словамі «Аллаху Акбар» з поўнай дысцыплінай здзяйсняюць зямны паклон на сваім смяротным ложку... і наступнай вясной, з клічам ажыўлення і абуджэння, якое зыг"' °
ходзіць ад загаду: ««Будзь!» і яно
бывае», уваскросшы зноў часткова ў ранейшым выглядзе, часткова ў падобным, яны ціхмяна і пакорліва паўстаюць для служэння свайму Госпаду. Так і гэты маленькі чалавек, прытрымліваючыся іх прыкладу, апынуўшыся перад абіцеллю Таго Міласцівага Уладальніка Дасканаласці (Рахман-і Зулькамаль), Таго Міласэрнага Уладальніка Прыгажосці (Рахім-і Зульджамаль) з захопленай любоўю, у пакоры, якая вядзе да вечнасці, і ў ганаровым самапрыніжэнні, сказаўшы «Аллаху Акбар», зробіць зямны паклон. Гэта значыць здзейсніць начны намаз, які з’яўляецца свайго кшталту ўзнясеннем Мірадж. I ты, несумненна, зразумеў, наколькі гэта з’яўляецца добрым і выдатным, святым і ўзвышаным, мэтазгодным і годным абавязкам, служэннем і глыбокай пашанай Госпаду, і наколькі сур’ёзнай ісцінай...
Такім чынам, у сувязі з тым, што кожнае з гэтых пяці часоў з’яўляецца прадвесцем вялікіх ператварэнняў і пераўтварэнняў, прыкметай грандыёзных Божых дзеянняў і знакам усеагульнай міласці Усявышняга, прызначэнне выконваць гэты абавязак у на-
званыя часы, падобна выплаце сур’ёзнай пазыкі, з’яўляецца бясконцай мудрасцю...
juij з
«Прачысты Ты! Мы ведаем толькі тое, чаму Ты нас навучыў. Сапраўды, Ты Дасведчаны, Мудры!» (Каран, 2:32).
* * *
Дваццаць першае Слова
У двух тэмах
Тэма першая
«У імя Аллаха, Міласцівага і Міласэрнага. Сапраўды, намаз прадпісаны вернікам у акрэслены час» (Каран, 4:103).
Аднойчы адзін састарэлы мажны і высокапастаўлены чалавек сказаў мне: «Намаз добры, аднак з дня ў дзень здзяйсняць яго па пяць разоў абцяжарвае. Надакучвае з-за сваёй бясконцасці...».
Пасля таго прайшло нямала часу, я прыслухаўся да свайго нафсу і пачуў, што ён кажа тыя ж словы. Я звярнуў увагу, што ён сваім вухам ляноты бярэ ад сатаны тыя ж урокі. Тады я зразумеў: той чалавек сказаў гэта быццам ад імя ўсіх пачуццяў нафс-і аммара ці ж быў прымушаны імі прызнацца. Тады я
таксама сказаў: «Мае жарсці камандуюць, той, хто не ўтаймоўвае іх, не выхоўвае, не выпраўляе самога сябе, не можа выпраўляць іншых. Значыць, я пачну з сябе».
Я сказаў: «О, нафс!.. У адказ на гэтыя словы, сказаныя табой у поўным невуцтве, на хвалі гультайства, у сне бесклапотнасці, пачуй ад мяне гэтыя Пяць абуджэнняў».
АБУДЖЭННЕ ПЕРШАЕ. О, мая няшчасная душа (нафс)! Няўжо тваё жыццё ў гэтым свеце бясконцае? Хіба ёсць у цябе цвёрдая дамова, што ты дажывеш да наступнага года ці нават да заўтра? Тое, што надакучвае табе і наганяе нуду гэта тваё ўяўленне пра вечнасць гэтага жыцця. Цырымонішся з-за ўцехаў і капрызаў, быццам вечна застанешся на гэтым свеце. Каб ты зразумела, што жыццё тваё кароткае і да таго ж праходзіць марна... Несумненна, аддаваць яе адну дваццаць чацвёртую частку добраму і прыемнаму, лёгкаму і дабрадатнаму служэнню, якое стане сродкам для дасягнення шчасця ў сапраўдным, вечным жыцці, не толькі не будзе надакучваць, але і стане нагодай для абуджэння вялікага жадання здзяйсняць намаз і асалоды пры яго здзяйсненні.
АБУДЖЭННЕ ДРУГОЕ. О, мой нафс, схільны да абжорства! Цікава было б ведаць: дзень пры дні ты ясі хлеб, п’еш ваду, удыхаеш паветра хіба яны надакучваюць табе? He надакучваюць, таму што праз аднаўлен не патрэб ты не толькі не здавольваешся імі, але і, наадварот, адчуваеш задавальненне. Гэтак і намаз, які прыцягвае і ўбірае пажытак майго сэрца, жывую ваду маёй душы і лёгкае, прыемнае паветра найтанчэйшых божых пачуццяў, якія з’яўляюцца тваімі суседзямі ў будынку майго цела, не павінен здавольваць цябе.
Так, энергія і пажытак сэрца, якое церпіць ад незлічоных засмучэнняў, журбы і духоўнага болю, гарыць жарсцю да незлічоных уцехаў і памкненняў, могуць быць здабытыя стукам малітвы ў дзверы аднаго Усемагутнага Міласэрнага і Шчодрага (Рахім-і Карым).
Так, душа, што мае сувязь са шматлікімі стварэннямі і пакутуе ад іх нястрымна хуткага сыходу з гэтага тленнага свету з крыкамі разлукі, можа піць жывую ваду, звяртаючыся намазам да крыніцы ласкі аднаго Вечнага Госпада (Мабуд-у Бакі), аднаго Бясконцага Любага (Махбуб-у Сармадзі), Яко-
га дастаткова наўзамен усяго для гэтай душы.
Так, надзеленая свядомасцю чалавечая таемнасць, умелае Божае прамяністае стварэнне, якое па прыродзе сваёй жадае вечнасці і створанае для яе, якое з’яўляецца люстэркам аднаго Спрадвечнага і Вечнага, якое ў крайняй ступені крохкае і далікатнае, знаходзячыся ў абставінах гэтага свету, неспакойных, цяжкіх і давячых, недаўгавечных, змрочных і трывожных канечне, у крайняй ступені мае патрэбу ў перадышцы. I яно зможа перадыхнуць толькі з дапамогай намазу.
АБУДЖЭННЕ ТРЭЦЯЕ. О мой нецярплівы нафс! Няўжо будзе разумна, калі ты, раздумваючы сёння пра мінулыя цяжар і клопаты пакланення і намазу, а таксама пра цяжар бядот мінулых дзён, станеш пакутаваць і перажываць; а таксама, уяўляючы сёння будучыя абавязкі, доўг пакланення і намазу і горыч бядот наступных дзён, eraHem праяўляць нецярпенне? У такім нецярпенні ты будзеш падобным да рассеянага камандзіра, які, нягледзячы на тое, што сілы правага фланга праціўніка, далучыўшыся да