Перамога ценю  Вітаўт Чаропка

Перамога ценю

Вітаўт Чаропка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 1996
95.66 МБ
Стэнаграма пасяджэння мудрых галоў Крайсветнага лесу
Сава-Афіна'. У гэтае гістарычнае для ўсяго нашага звяр’я імгненне мне выпала адказная місія абвясціць народную волю. А яна такая — першым нашым прэзідэнтам будзе паўлін Даздраперма.
Леў-Эканамайзер: А чаму не я?
Сава-Афіна: Паўлін тэлегенічны, не сорам і людзям паказаць. Паходзіць з простага птушынага саслоўя, курынай крыві, а ты, Леў, царскай крыві і для рэспублікі не падыходзіш. У паўліна няма іклаў, вострай дзюбы і кіпцюроў — простае звяр’ё такіх любіць. I галоўнае: у паўліна курыны розум, курыная слепата і, як усялякая курыца, ён грабе ад сябе.
Міністр культуры і асветы крот — Задзьме-Загасі: Зірніце, які ў паўліна хвост, Гэта ж натхненне для нашых паэтаў, пісьменнікаў і мастакоў. Нас чакае небывалы росквіт мастацтва і культуры. Падумайце, якое шчасце!
Леў-Эканамайзер: А мая грыва — хіба не натхненне?
Перапялёсая тыгра —Антры-кот Шарханавіч Дунай: Прапаноўваю ўсімі намі паважанага Льва-Эканамайзера выбраць вялікім маршалам нашага славутага воінства, што дзень і ноч стаіць на абароне заваёў рэспублікі. (Усе пляскаюць у ладкі, пасля ўстаюць, абдымаюцца, цалуюцца, плачуць ад шчасця.)
3 інтэрв’ю паўліна Даздрапермы агенцтву «Вокны Рэйтар»
К.* Што чакае Крайсветны лес у гады Вашага мудрага праўлення?
П. Р. ** Думаю, шмат чаго і перш за ўсё разгул дэмакратыі.
К. А што такое разгул дэмакратыі?
П. Р. Гэта вецер перамен, які зашаманіць у верхавінах нашых дрэў.
К. А што такое вецер перамен?
П. Р. Кожны вецер ёсць подых прыроды.
К. Што Вы пажадаеце звярынаму пагалоўю?
П. Р. Каб штодня ім жылося весялей. Чакайце — можа, чаго-небудзь і дачакаецеся.
Выступленне паўліна Даздрапермы на юбілейным вечары, прысвечаным утварэнню рэспублікі
У гэтую гістарычную хвіліну, якую будуць памятаць праз гады, праз дзесяцігоддзі, сотні дзесяцігсддзяў, з пачуццём гонару азіраемся мы ўсе назад (усе азіраюцца назад) і бачым, як многа мы здзейснілі за гэты час у параўнанні з эпохай рэліктавага гуманоіда. Дастаткова нагадаць, што нашыя слаўныя рыбы ўсё глыбей і глыбей апускаюцца на рачное дно, а нашыя слаўныя птушкі абляталі ўсе куткі свету, на роўных спаборнічаюць з «Аэрафлотам», ну, а нашыя гераічныя краты ўжо прарылі не адзін падземны ход, так што па падземных хадах на душу насельніцтва мы на чале сусветнага прагрэсу. (Покліч з месца: «Пад мудрым кіраўніцтвам дарагога Даздрапермы». Апладысменты. Усе ўстаюць. Бурныя апладысменты, якія пераходзяць у авацыі. Крыкі: «Вялікаму кавалю ўсіх нашых перамог Даздраперме — слава! Няхай жыве змычка лес — неба — вада!» Усе абдымаюцца і не могуць схаваць радасных слёз.) Вырас наш дабрабыт. Зараз не рэдка і кныра ўбачыць у белых шкарпэтках. (Крыкі: «Слава вялікаму Даздраперме!» Доўгія бурныя авацыі.) Усё гэта яскрава сведчыць: штодня нам весялей жыць. Паслухайце, як весела шамаціць вершалінамі наш лес. Гэта вецер перамен разгуляўся.
* К.— гэта значыць карэспандэнт.
*• П. Р.— Прэзідэнт рэспублікі.
(Усе крычаць: Чуем!) А той-сёй за мяжой сцвярджае, што ў нас лес высеклі на паперу для выдання праграм генеральнага развіцця. Цяпер вы ўсе чуеце, што гэта хлусня. (У зале радасны смех, крыкі: «Хлусня, хлусня».) I таму я зноў паўтараю сваю смелую выснову: «Штодня нам весялей жывецца». Дык зробім усё, каб нам яшчэ весялей жылося. (Усе крычаць: «Зробім, зробім!» На вачах зіхацяць слёзы шчасця. Твары рашуча настроены на выкананне грандыёзнай задумы мудрага Паўліна.)
А зараз, шаноўны чытач, час пазнаёміць з галоўным героем нашай гісторыі зайцам Перкосракам (Первая Космнческая Ракета). Нарадзіўся ён у сям’і вядомага палясоўшчыка, тралёўшчыка, наватара-авангардыста санітарнай высечкі маладняку Саўкі Рупліварукага, пра гэтую шматгранёную асобу пісала ў свой час газэта «Масанская лажа», друкаваны орган творчага пагалоўя графаскопаўпісьменнікаў-семінарыстаў «Іслач — 88».
Постаці
Прасека ў будучыню. Аўтар Роз дэ Масэ (вызначыць, хто хаваўся пад гэтым псеўданімам, складальніку не ўдалося).
Сёлета спаўняецца багатагадовы юбілей выдатнага сына Крайсветнага лесу, палясоўшчыка, тралёўшчыка, наватара-авангардыста санітарнай высечкі маладняку зайца Саўкі Рупліварукага. Думаючы пра гэтую шматгранёную і непаўторную асобу, нельга не нагадаць пракаветнае «Огого-го, прнвыклн нашн рукн к топорам». Так, з самага свайго нараджэння ўзяў маленькі Саўка сякеру ў рукі, каб выканаць высакародную місію санітарнай высечкі лесу ад маладняку.
Што за эпоха была ў той час? Быў час, быў век, была эпоха. Толькі што ў Крайсветным лесе скончылася панаванне Таптыгіных. Лес зарос да таго, што ў ім з-за маладняку не было «ні сцежак, ні сцен». «Ой бярозы ды сосны,— дадумаў Саўка.— Ой маладняк, ой разросся, і не падняцца за яго дубам ветхазаветным да сонца. Тварь лн я дрожаіцея млн законное право нмею? Ну, канечна, законнае, ну, канечна, права. Вось і статут «Аб санітарнай высечцы лесу», зацверджаны Лясгасам. 3 чаго пачаць? Пачну я з
елак». I ссек іх пад самы карэньчык. За выдатную тапорную працу заяц Саўка быў узнагароджаны пуцёўкай за мяжу, у Венскі лес. Менавіта там, за бугром, блукаючы сярод буянай «молодой порослн», адчуваючы сверб працоўных мазалёў, ён быў горды за Крайсветны лес. I нібы пра яго спяваў таварыш з эстрады: «Я ўдзячны лесу, што з усіх лясоў ён выбраў для мяне навекі Крайсветны лес». Вярнуўшыся ў родны лес, заяц прысвяціў усё сваё свядомае і несвядомае жыццё высечцы маладняку.
Як вядома, ягоны сын Перкосрак з маленства марыў быць героем. Усім сэрцам, усёй душой узлюбіў ён слаўнае войска і выправіўся служыць на далёкую заставу, якая знаходзілася на мяжы з лявацкім балотам правага апартунізму. Значных поспехаў у баявой і палітычнйй падрыхтоўцы дасягнуў заяц, аб чым сведчыць партрэтны накід у армейскай газеце «Дзень і ноч пільнуем заваёвы рэспублікі».
Харошы камандзер
У Первой Космнческой Ракеты ў казарме парадак. Як мага лепш размешчаны ложкі. Адзін па-над адным, адзін па-над адным. У два паверхі. Гэткім жа чынам уладкаваны тумбачкі. На кожным ложку, згодна статуту, зацверджанаму Саўмінам, матрац — зверху на матрацы прасціна. Потым яшчэ адна. I толькі тады запраўлена цёплай коўдрай. Кожная падушка, што не дзіўна, схавана ў наўлечку.
Другім домам называюць распалажэнне салдаты Перкосрака.
Радавы джэйран Баймуратаў
Складальнік лічыць, што гэтыя нататкі ёсць плагіят з «Набояк» (Альманаха) вайсковай творчасці, выдадзенай кніжняй жаўнера «Варта», Слонім, 1984 год).
3 успамінаў ката ў ботах Ванітуя Шарляперловіча
Напярэданні вялікага свята нашага народа, дня нараджэння мудрага паўліна Даздрапермы, прыслалі зайцу запрашэнне на ўрачысты вечар у губернскі Даздрапермаг-
рад. Вось, здаецца, заўважылі з высокіх крэслаў, толькі радавацца, ды занатурыўся ён.
— Вышэй голаў, Заяц,— кажу яму.
— Як жа мне радавацца, калі няма ў чым ехаць на такі ганаровы сход. Як жа я прадстану перад светлымі вачыма ў сваім зашмальцаваным мундуры. Па адзежцы ж сустракаюць...
Па натуры я альтруіст (і гэта нягледзячы на маё цяжкае дзяцінства з ягонымі нястачамі і бедамі) — для мяне духоўная патрэбнасць ашчаслівіць другога. Дай, думаю, дапамагу таварышу баявому. Нагадаў, што кожны ваяка і шавец, і жнец, і на дудзе ігрэц.
— Кладзіся, заяц, спаць. Пераначуем — больш пачуем. Будзе табе што апрануць. Апошні, адчайны крык моды,— параіў я Перкосрака, той паслухаўся мяне і лёг спаць.
3 губернскай газеты «Лебядзіны спеў Даздрапермаграда»
Учора ў вялікай і светлай, як наша рэчаіснасць, зале лепшыя прадстаўнікі непарушнай змычкі лес-неба-вада ўрачыста засядалі ў гонар вялікага свята, якое ўсе мы сустрэлі новымі працоўнымі перамогамі, дня нараджэння мудрага і святлазорнага, усімі намі любага, шчырага зверарыба-птушка-казяўкалюбцы паўліна Даздрапермы. Са сваёй прамовай выступіў сам губернатар казёл Бяша Казладоевіч.
У прыватнасці, ён адзначыў: «Вялікі і мудры кучар імклівай таратайкі нашай гісторыі паўлін Даздраперма на ўсіх парах гоніць яе да шчаслівай нашай будучыні». На што раздаліся радасныя воклічы: «Няхай жыве кучар усіх нашых перамог, вялікі Даздраперма!» (Усе доўга абдымаліся і цалаваліся.)
3 мемуараў ката ў ботах Ванітуя
Ехаў заяц у губернскі горад на ўрачыстую імпрэзу фартэлям, апранутым па апошняму крыку моды, а вярнуўся адтуль звераняткам зацюканым. Уся ягоная фізічная структура дрыжэла ад жаху, а з грудзей крык адчаю вырываўся:
— Гора мне, гора. Загінуў я ў росквіце духоўных,
фізічных і другіх сілаў. Загінуў на ўсе сто працэнтаў. He здзейсніць мне подзвігу.
Я па натуры чалавек добры, як казаў раней, альтруіст. Дай, думаю, дапамагу касому.
— Супакойся. Толькі час небяспекі — іспыт для мужчын, як Шылер мовіў.
— I пацягнуў мяне д’ябал прызнацца, а цяпер бяды не абярэшся на ўсе сто процэнтаў.
— Мы, таварыш заяц, матэрыялісты-прагматысты-атэісты, і прадстаўнікі дэманіцкага пантэона тут ні пры чым. Распавядай, што здарылася, можа, і дапамагу твайму ropy.
— Усё гэты апошні, адчайны крык моды. На свяце ўсе да мяне прычапіліся: «Дзе набыў?» Сорамна прызнацца, што ваякі пашылі мне гарнітур. Маўчу. Ад мяне не адстаюць, скажы ім — і ўсё. Ды ўсё паважаная публіка на ўсе сто процэнтаў, усе паўнакроўныя асобы. Яшчэ могуць пра мяне не так падумаць. Вось і адказаў, што гэта я такі рукадзельны малойца, сам сабе і пашыў. Тут мне і пасыпаліся заказы. I таму пашый, і таму, і гэтаму... He мог я пакрыўдзіць людзей добрых, усім паабяцаў і цяпер не ведаю, што рабіць.
— He чухай карак, а чухай пяткі, як кажа мудрэц, альбо пачынай ад ніжэйшай ступені, каб дабрацца да вышэйшага. Чаму нам не дапамагчы добрым людзям. Ты ім дапамог, яны нам. А нашыя рукадзельныя малойцы ўсіх задаволяць апошнім адчайным крыкам моды. Ты толькі, заяц, выконвай мае мэтавыя ўстаноўкі.
(3 размоў у губернскім горадзе Даздрапермаградзе)
— Дзе дастаў?
— У зайца.
— Мантана?
— Мантана!
Запіска ўдава Бабылька, якому заяц пашыў гарнітур
Паважаны заяц Перкосрак, паведамляю Вам найрадасную навіну. Да Вас едзе на праверку воўк.
Цяпер зноў вернемся да мемуараў ката Ванітуя. Вось як распавядае ён пра нялёгкі для зайца жыццёвы момант.
Крык адчаю вырваўся з зайцавых грудзей: «Гора мне, гора. Ваякі і службу ўжо забылі, гусіным крокам хадзіць