• Газеты, часопісы і г.д.
  • Перамога ценю  Вітаўт Чаропка

    Перамога ценю

    Вітаўт Чаропка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    95.66 МБ
    * * *
    Ён не заўважаў людзей, не разумеў, куды ідзе, адно думаў пра Ніту. У кавярні, куды яны ўчора зайшлі, быў і той, каго ён цяпер ненавідзеў. He, нянавісць занадта высокае пачуццё. Ненавідзець можна асобу, а хіба гэтага чалавека, хай сабе і мясцовую славутасць, назавеш асобаю. Ён заслугоўваў знявагі. Яшчэ ўчора нясмелы правінцыйны
    хлопчык, ён ужо таго-сяго дамогся. Цяпер быў вядучы напулярнай у моладзі музычнай перадачы.
    Арыель пазнаёміўся з ім выпадкова. Ганарысты і самаўпэўнены, ён не спадабаўся Арыелю. I вось учора ў кавярні яны сустрэліся зноў. Квадратны твар славутасці азыз ад п’янкі, а пад шэрымі кашэчымі вачыма віселі чорна-сінія мяшкі. Як гогалеўскі Басаўрук, ён цяжка, спадылба, паглядаў на п’яны базар у кавярні, на ўсіх гэтых шчасліўчыкаў — ім удалося накруціць такую-сякую капейку, якую цяпер прапівалі. Ён сумаваў і зняважліва крывіў вусны і, здавалася, як Басаўрук, затаіў нешта нядобрае на сэрцы.
    Убачыўшы яго з Нітай, вядучы перасеў за іх столік. Ён прыцягнуў з сабою бутэльку таннай настойкі. Размовы не атрымлівалася. Ніта моўчкі паглядала на яго азызлы твар, і на яе пафарбаваных вуснах кволілася ветлая ўсмешка. Арыель чакаў аднаго — калі вядучы адчэпіцца ад іх. А ён наліваў у келіхі настойку, прапаноўваў Арыелю выпіць і ўсё хваліў сам сябе: і там пра яго надрукавалі, і туды яго запрашаюць, і стаміўся ён ад славы. Пасля стаў распавядаць пра эстрадных зорак; усе яны ў яго былі няўдольнымі, дробнымі інтрыганамі; усе здраджвалі і падманвалі, ненавідзелі; усе гналіся за спажывай.
    — Зоркамі сябе ўявілі. Як жа? Самога Бога за бараду схапілі. I нікому не дадуць права ствараць новыя каштоўнасці. Павінна панаваць шэрасць, каб на яе фоне ў вочы не кідалася іх убоства,— ён з помслівай радасцю выліваў з сябе жоўць.— Вось такое наша мастацтва — вірлівае балота. Падзяліліся на кланы і грызуцца між сабою, але і моцных сварак палохаюцца, каб не парушаць спакою і пераварвання ежы.
    — Гіне культура,— падвёў вынік Арыель.
    — Ну і што? Пражывём і без культуры. Галоўнае — свет не загінуў,— адказаў вядучы і кульнуў чарку, абцёр кулаком вусны.— Паехалі да мяне ў госці. Ёсць што выпіць.
    Ніта ўзрадавана заківала галавою, і нічога не заставалася, як сунуцца разам з імі. Вядучы жыў на гарадскім ускрайку, куды яны гадзіну дабіраліся на таксоўцы. Арыель не здзівіўся таму, што ўбачыў у кватэры незасланы ложак з пачарнелай бялізнай, не прыбраны ад бруднага посуду стол, а пад ім пустыя бутэлькі, раскіданыя па падлозе часопісы і газеты. Ды і гаспадар зусім не саромеўся за бедлам у сваім жытле, адразу дзелавіта распрануў Ніту, падсунуў ёй зэдлік. На апусцелы ад посуду стол выставіў
    бутэльку гарэлкі, паклаў некалькі яблыкаў, дастаў шклянкі. Ніта сціпла адводзіла позірк — рабіла выгляд, што разглядвае кнігі на паліцы.
    — Вось паглядзіце. Прывёз з Германіі.— Вядучы зняў з паліцы альбом рэпрадукцый Дрэздэнскай галерэі і даў яго Ніце.
    — А ты быў у Цвінгеры? — спытала Ніта.
    — He. У Цвінгеры не быў, а Дрэздэнскую галерэю наведаў. Вельмі шмат карцін рэлігійнага зместу. Бачыў і гэту, расхвалёную, «Сіксцінскую мадонну». Як яго? Рэмбранта. Нічога ў ёй няма геніяльнага.
    Арыель сумна ўсміхнуўся. Шкада культуры, калі яе твораць вось такія дзеячы. А сапраўды, навошта такому нейкая там адукацыя, нейкія веды?
    Зноў пілі. Ніта адмовілася. Арыель зразумеў, што гэты геній проста спойвае яго. Вечар, які Арыель хацеў прабавіць з Нітай, быў сапсаваны чалавекам, які пасмейваўся з яго.
    — Хочаш, я табе нешта скажу? — раптам прапанаваў гаспадар бруднай каморы.— Выйдзем.
    За дзвярыма ён, абапёршыся на сцяну рукою, нібыта адрэзаў Арыелю шлях назад, прамовіў:
    — Пагасцяваў. Час і дадому,— хітравата заўсміхаўся, паказваючы буйныя зубы; з парванай на грудзях кашулі тырчалі валасы.
    Вось гэтае ўбоства прэтэндуе на Ніту, на яго святую Ніту, да рукі якой Арыель баяўся дакрануцца.
    — Ты мяне праганяеш?
    — Я не праганяю, але ты лішні. Мог ужо здагадацца.
    — Можа, ты лішні?
    — He крыўдуй на мяне,— паляпаў Арыеля па плячы і, як змоўшчык, прашаптаў: — He хоча яна быць з табою.
    Атрымлівалася неяк па-базарнаму бязглузда. Чаго спрачацца? Дурноты Арыель не выносіў. Адно — трапіць у дурное становішча, другое — паводзіць сябе як дурань. Хай сама Ніта вырашае. Ён не мае права ні на яе душу, ні на яе цела, ні на яе волю. Хоча застацца — хай застаецца, яе воля.
    Арыель вярнуўся ў пакой, надзеў плашч.
    — Я еду дадому,— мовіў ён Ніце.
    Яна падхапілася з зэдліка:
    — I я таксама.
    Адлегла ад сэрца. He, яна не збіралася заставацца з п’янай славутасцю ў парванай кашулі і з хіжай усмешкай
    на вуснах. Вядучы браў яго на «понт». He атрымалася. Ніта не такая, яна бачыць, хто перад ёю. Але вядучы сказаў ёй:
    — Застанься.
    Ніта няўпэўнена замармытала нешта пра дом, і па інтанацыі яе голасу Арыель зразумеў, што яна не супраць застацца.
    Арыель пакінуў пакой, ляпнуўшы дзвярыма. Ён яшчэ раз пераканаўся ў сваім убостве. А таму з яго можна смяяцца, яму можна здрадзіць, яго можна прыніжаць... I чым больш думаў пра сваё ўбоства, тым больш ненавідзеў вядучага. 3 вуснаў сарвалася: «Я праклінаю цябе».
    * * *
    Па вузенькай вуліцы старога горада Арыель выйшаў да невялічкай царквы. Яе рэстаўравалі, і рыштаванні абляпілі абшарпаныя сцены з аголенымі цаглінамі. Стромкая, у візантыйскім стылі, званіца стаяла без купала і крыжа. Вакол храма валяліся абрэзкі дошак, кавалкі цэглы, ляжалі кучы жвіру і смецця. У прытворы праз адчыненыя дзверы сноўдалі людзі. Сіратлівымі агеньчыкамі мігцелі ў іхніх руках свечкі. Арыель зайшоў у прытвор і ўбачыў там некалькі жанчын, адзетых у шэрыя простыя світкі. На яго ніхто і не зірнуў. Святло свечак падала на сцены прытвора, засяроджаныя твары людзей.
    —. І нямала законаў прыдумалі людзі,— гучаў з храма голас святара.— I вось Хрыстос даў людзям дзесяць запаведзей. I ў прастаце іх была ўся мудрасць чалавечага жыцця. Мы, людзі, адзіныя на зямлі істоты, якія адказваюць за свае думкі і ўчынкі...
    I згадаў Арыель начную яву. Але ж жыццё, пра якое яму распавёў Хрыстос, супадала і з яго асабістым жыццём. Ён, Арыель, у юнацтве жыў крадзяжамі і рабаваннем людзей. Ненавідзеў сябе за тое, што мацнейшыя прымушалі яго рабаваць. I калі яго ахвяры ў жаху крычалі, учапіўшыся рукамі за сумку, крык гэты болем біў па ягоным сэрцы. Ён з бояззю нападаў вечарам на адзінокіх людзей, баяўся ўдарыць чалавека і баяўся, што боязь гэтую заўважаць яго хаўруснікі. Ён палохаўся, але краў, ненавідзеў сябе, але жыў злачынствамАднойчы яны напалі на двух п’яных дзядзькоў, і ён першы падляцеў і спрактыкаваным ударам нагі ў грудзі паваліў чалавека на брук. I тут —
    зыркае святло фар асляпіла іх. У той жа момант пачулася пранізлівае выццё сірэны, ён кінуўся ўцякаць. Жах перад міліцыянтамі, як адчай, надаваў яму сілы. А ўслед ляцела: «Сука! Сука! Дагонім!» Ён ведаў, што калі зловяць — будуць біць нагамі і дубінкамі доўга і балюча, ведаў, што пасля запхнуць яго ў турму, ведаў, што гэта будзе ўдар па маці...
    Жалезная скрыня сметніцы стала яго схованкай. Патыхала гніллю і смуродам, а ён сядзеў у гэтым смярдзючым чэраве і жадаў аднаго: каб не знайшлі яго, і калі ён выблытаецца, дык забудзе пра хаўруснікаў, толькі б пранесла. Міліцыянты прабеглі міма...
    Назаўтра, нічога не кажучы маці, ён узяў трохі грошай, пашпарт і з’ехаў з горада. Працаваў на заводзе, паступіў вучыцца ва універсітэт на філасофскі факультэт. А філосафам быць не навучаць. Простае ў гэтым свеце ён не спасцігнуў, а на высокае і не замахваўся. He для мудрасці ж нарадзіўся. Адчуваў, што нешта незвычайнае наканавана яму, а што? Вось і каханне не для яго... «Чакай, будзе знак». Што за знак? Як яго распазнаць? А можа, гэты храм і тое, што ён тут, і ёсць знак яго новага жыцця? Яму ж прарочылі, што абавязкова прыйдзе да ўлоння царквы. Казалі, што хворая яго душа і лекі ёй будуць горкімі. Няўжо ўсе яго пакуты — і ёсць лекі душы?
    — Чалавек, які жыве для сябе, пражывае пустое і непатрэбнае жыццё...— пад гэтыя словы святара Арыель выйшаў з храма.
    * * *
    Дома яго чакаў сюрпрыз. Да маці прысунуўся яе даўні палюбоўнік. Палысеў на службе ў нейкай сельскагаспадарчай канторы, дзе — хваліўся — васемнаццаць чалавек хадзілі пад ім, і меў ён асабовы блакітны лімузін. Колькі сябе памятае Арыель, палюбоўнік наведваў маці, будучы на падпітку, і заўсёды хваліўся ўладай над сваімі супрацоўнікамі. Шумлівы і задзірлівы, ён прыносіў у іх ціхі дом ажыўленне. Арыель, які не ведаў бацькоўскай ласкі, цягнуўся да яго. Слухаў п’яныя аповеды пра тое, як ён слаўна некалі ваяваў з ворагамі дзяржавы, як падарожнічаў па свеце, з кім з вялікіх людзей яму даводзілася выпіваць, хаця «вялікія» былі футбалістамі мясцовай каманды. Потым
    Арыель стаў дакараць маці за яе сябра. Тая злавалася, крычала, каб не лез туды, куды яго не просяць. I варта было палюбоўніку тыдні два не з’яўляцца ў іх доме, як маці злосна заяўляла: «3-за цябе не ходзіць Іван, як пачаў яго цкаваць, дык і не ходзіць. Каб не ты — мы пажаніліся б...»
    У кватэру Арыель увайшоў незаўважна. 3 гасцёўні чуўся нізкі голас дзядзькі Івана:
    — Што я, п’яны? А мне на ўсё напляваць. Быў чырвонец, зараз пашукаю.
    — Што ты тут?..— раззлавана крычала маці.— У чаравіках на дыване. I яшчэ паліць. Тут табе не прыбіральня... Ідзі, не тупай, сволач. Такая сволач...
    — Перастань балбатаць. Нікуды я не пайду.— Ён колькі разоў ікнуў.— Я ехаў да цябе. Ты разумееш, ехаў да цябе.
    — Ідзі, не лезь. Ідзі, не лезь...— верашчала маці.— Брудны прыпёрся. He трэба мне. Ты чаго? Ты чаго? Прымі руку...
    Пашчасціла, вечар сапсаваны. Хоць ты з хаты сыходзь. Зараз прычэпіцца са сваімі аповедамі.
    — Арыель! А вось і я!
    На парозе стаяў дзядзька Іван. Норкавая шапка з’ехала яму на вуха. 3-пад расшпіленага паліто выглядаў гальштук, што выбіўся вонкі на пінжак. У зубах тырчэла папяроса.
    — Што з ёй рабіць? — паказаў ён на сцяну, за якой засталася маці.— Паліць нельга, піць нельга. Нічога нельга рабіць.— Зацягнуўся і выпусціў з мясістых ноздраў струменьчыкі дыму.— Я з краю свету нёсся. Звар’яцець можна, а яна мне заварку такую дае.— Плюхнуўся ў крэсла, заклаў нагу за нагу, зноў зацягнуўся. Попел ад цыгарэты паляцеў на яго парткі.— Я ў сваім доме не чалавек. Прыйдзеш — адразу жонка выбягае: «Давай грошы!» He, каб спытацца: «Ваня, ты стаміўся, будзеш вячэраць?» Дык не — ім патрэбны мае грошы, а не я. Колькі пакояў, а прытуліцца няма дзе. У адным жонка, у другім на машынцы дачка пстрыкае, у трэцім сын рок слухае, у чацвёргым...