• Газеты, часопісы і г.д.
  • Перамога ценю  Вітаўт Чаропка

    Перамога ценю

    Вітаўт Чаропка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    95.66 МБ
    Танец закончыўся, і кавалер правёў Ніту да століка. «Казёл стары, крыўляецца тут. А яна і радая, што вакол яе круцяцца такія казлы».
    — Мне здаецца, ты не кахаеш мяне,— сказала Ніта, дапіваючы з келіха шампанскае.— Такое ўражанне, што табе ўсё роўна, каго кахаць: мяне або каго іншага. Ты проста жывеш сваім пачуццём. Але табе напляваць на пакуты і радасці каханай, ты не хочаш нічым ахвяраваць дзеля яе. А навошта? Так спакойней. I з такой жа лёгкасцю, як узбудзіў сваё пачуццё, ты забудзеш на мяне і знойдзеш сабе іншую...
    — Ты памыляешся,— павольна адказаў ён, не ведаючы, што і сказаць ёй.
    Дапамог яму ўсё той жа кавалер, які зноў запрасіў Ніту на танец.
    Як азарэнне, мільганула яна помсціць яму. Так, помсціць за той вечар, калі ён не стаў змагацца за яе — уступіў вядучаму, чым і зняважыў яе гонар. Гэтага яна не магла дараваць, бо страціла ўладу сваёй прыгажосці над ім, а таму зненавідзела яго. Вось і спатрэбілася гэтая рэстарацыя, каб растаптаць яго: «Ты — ніхто». Танцуе з гэтым казлом знарок, каб выклікаць у яго душы рэўнасць. А ты не простая, Ніта, табе хочацца іграць галоўную ролю. He, галоўная роля — яго роля.
    Калі Ніта вярнулася за столік, Арыель паклікаў афіцыянта.
    — А нельга, каб ваш аркестр змоўк?!
    — Калі баліць галава, ідзіце дадому,— адказаў афіцыянт.
    — Я хачу, каб аркестр маўчаў,— цвёрда сказаў Арыель і выцягнуў з кішэняў штаноў купюру, кінуў яе на стол.— Мне падабаецца цішыня.
    — Усё зробім,— афіцыянт спрытна ўхапіў грошы і, мякка ступаючы, пайшоў да музыкантаў на эстраду.
    — Навошта гэта зрабіў? — з пагрозаю ў голасе спытала Ніта.
    — Мне падабаецца чуць твой голас і глядзець у твае вочы. А музыка мне замінала,— спакойна адказаў ён і ўзяў келіх з шампанскім.
    — Ты гэта зрабіў, каб... каб я не танцавала. Ну, і што ты даказаў? — Ніта ледзь не крычала, яе голас дрыжаў ад хвалявання.— Ах, ах, у цябе шмат грошай,— яна засмяялася, адкінуўшыся на спінку крэсла.— Ну, тады разлічыся, а я паехала дадому. He трэба мяне праводзіць,— рэзка паднялася і пайшла да дзвярэй.
    Ён разгадаў Ніту — хацела адпомсціць яму, і гэтая істэрыка — ад крыўднай няўдачы, хоць усё разлічыла, выклікала ў ім пачуццё віны перад ёю. Спадзяецца, што пабяжыць услед, пачне прасіць прабачэння, а ёй гэта і трэба.
    He!
    Дадому ён ехаў на чорным лімузіне, які наняў ля рэстарацыі. Шафёрам аказаўся стары яўрэй. 3 уласцівым гарбаносым профілем і чорнымі жывымі вочкамі. Ён, нібыта дзень ні з кім не размаўляў, узахлёб малаціў языком:
    — Наездзіў сто кіламетраў, і ніводнага пасажыра. Што, грошай у людзей няма?.. Патрапіла адна... А ў яе, як назло, дробных грошай няма: тысяча і дзесятка... Узяў дзесятку. Hi за хера адвёз яе. Ну і людзі пайшлі — усё намагаюцца за дзякуй. Вось быў я на вяселлі. Машыну дыванамі ўпрыгожыў... Ну, думаў, і заплацяць як мае быць. А яны: «Вялікі табе дзякуй, Арон». Ці вось знаёмага вазіў — бутэльку віна абяцаў. А сустрэў яго, дык вады ў рот набраў, маўчыць...
    Убоства і шэрасць усюды. Усюды падман і прадажнасць. Арыель глядзеў праз шкло на асветленыя цьмянымі ліхтарамі спусцелыя вуліцы горада і думаў, што і ён прадаўся за сто тысяч. Гзты вечар апошні ў жыцці прэзідэнта. I не
    ведае той, што ўжо блізкая яго смерць. Можа, сядзіць цяпер перад камінам, а на каленях яго даверліва прытулілася маленькая дачка. «Не думаць пра гэта, забыцца».
    Каля дома, нягледзячы на позні час, хадзілі двое ў цывільным. Арыель прайшоў міма, адчуваючы на спіне іхнія пагляды.
    * * *
    Сон не браў яго. Амаль гадзіну варочаўся ў ложку, не вытрымаў, уключыў святло. Што б пачытаць? Але кнігі, што стаялі на паліцах кніжнай шафы, выклікалі агіду. У іх таксама падман і ўбоства гэтага свету. Можа быць?.. Арыель узяў танюсенькі томік Новага Запавета. Толькі аднойчы з таго часу, калі набыў гэтую кнігу, чытаў яе. I здалося, што цяпер падыдзе гэтая кніга. Ён наўздагад разгарнуў яе. Паводле Мацвея Святое Евангелле. «Калі настаў вечар, прыйшоў багаты чалавек з Арыматэі, іменем Язэп, каторы таксама быў вучнем Ісуса. Ён прайшоў да Пітала, прасіў цела Ісусавага. Тады Пілат загадаў аддаць цела»...
    * * *
    Прачнуўся ён а дванаццатай гадзіне. На стале ў гасцёўні ляжала пісулька. Маці пісала, што паехала на лецішча і вернецца заўтра. To ён вечарам запросіць да сябе Ніту, а не — збярэ сваіх знаёмых, з якімі гадамі не бачыўся. У выхадныя, як ніколі, ён сумаваў, адчуваў сябе адзінотна. Сумна было да слёз. Асабліва вясною, калі сонца клікала на вуліцу, калі гучаў смех, калі бачыў шчаслівых закаханых. I не яму радавацца сонцу, жыццю, каханню. 1 вось так адыходзяць дні, адыходзяць назаўсёды. Людзі жывуць, а ён існуе. Але цяпер былі грошы, якія збавяць яго ад суму і адзіноты.
    Ён хацеў пазваніць Ніце, ды перадумаў: калі зноў адмовіцца ад запрашэння, дык ужо зранку сапсуе яму настрой.
    У гадзіну ён адправіўся на вайсковыя могілкі. Калі выходзіў з дому — убачыў каля пад’езда двух мужчын, апранутых у скураныя плашчы і капелюшы з доўгімі палямі. Чорныя акуляры хавалі іх вочы. Філёры. У адкрытую так ідуць, калі маюць бяспройгрышныя козыры. Філёры
    прысунуліся на стаянку таксовак. Ветліва папыталі, ці апошні ён, і сталі за ім. Падкаціла таксоўка. Арыель сеў у яе. Адзін з філёраў адчыніў пярэднія дзверцы.
    — Шэф, нам таксама на вайсковыя могілкі,— сказаў ён цвёрдым уладным голасам.
    — Паехалі,— махнуў рукою Арыель, тузануў дзверы на сябе і зачыніў іх.
    Яшчэ задоўга да вайсковых могілак міліцыянты накіроўвалі машыны ў аб’езд. Народ ужо сабраўся вітаць прэзідэнта. Той-сёй быў з дзяржаўнымі сцяжкамі ў руках. Важныя міліцыянты ў парадных мундзірах, з гумавымі дубінкамі ў руках сваімі шырокімі спінамі адгарадзілі людзей ад вуліцы, па якой павінен быў ехаць прэзідэнт. Арыель падышоў да кладзішчанскай брамы, пабудаванай у мінулым стагоддзі і ўпрыгожанай ляпной труною, чэрапам, капачом і нейкім лацінскім вымоўем пра смерць. Ён праціснуўся ў сярэдзіну натоўпу. Народ! А за кожным чалавекам у гэтым натоўпе, пэўна, нехта сочыць і дакладвае ў спецслужбу. I так усюды: на працы, у школе, у інстытуце, у лякарні, у войску і ў самой службе аховы грамадзян. Усе пад наглядам, а можа, і за тымі, хто цікуе, таксама наглядаюць.
    — Едзе! Едзе! — загаманілі ў натоўпе.
    Па вуліцы павольна ехалі на матацыклах нацыянальныя гвардзейцы, апранутыя ў чорныя камбінезоны і перацятыя белымі рамянямі. За матацыклістамі кацілі чорныя лімузіны. Насупраць брамы машыны спыніліся. Да другога ў калоне лімузіна, на капоце якога вісеў на металічным штыры дзяржаўны сцяжок, падбегла некалькі чалавек. Адзін з іх адчыніў дзверцы лімузіна і лісліва нахіліў наперад галаву. 3 салона спачатку паказаліся чаравікі з тоўстай падэшваю, пасля ногі ў чорных партках, а затым і ўвесь чалавек у шэрым паліто і капелюшы. Як стары, марудна, бы кожны рух даваўся яму з цяжкасцю, ён вылез на свет божы. Невясёлым позіркам абвёў ён людзей, якія крычалі: «Слава!» і махалі рукамі. Усё гэта выдавала на спектакль. Прэзідэнта акружала кола ахоўнікаў і яшчэ колькі чалавек, пераважна жанчын, якія стараліся зацікаўлена размаўляць з прэзідэнтам. А ён, нібы двоечнік каля дошкі, калі яму не хапае слоў выказаць сваю думку, распавядаў пра шчасце, якое чакае дзяржаву ад яго рэформ, але трэба трошкі патрываць, не ўсё адразу — год-другі, а мо й трэці... У адказ яму лапаталі: «I мы... I мы так думаем. Дай вам Бог здароўечка».
    Прэзідэнт пачакаў, пакуль выграбецца з машыны жонка — жанчына, год нараджэння якой стаў амаль дзяржаўнай тайнаю, бо журналісты ўсё яшчэ не ўстанавілі яго. У норкавым футры, у боціках на кароткіх абцасах, яна выглядала элегантна. Па-маладому лёгка падышла да мужа і ўзяла яго пад руку. Яны пайшлі на кладзішча. Услед за імі нацыянальныя гвардзейцы неслі вянок, каб ускласці да помніка нядаўна памерламу генералу, з лёгкай рукі якога звычайны чынуша-падхалім стаў прэзідэнтам. Ахоўнікі расступіліся. Толькі невялічкая купка людзей трапіла ў гэтае кола і апынулася акурат за пяць-шэсць крокаў ад першага чалавека дзяржавы. Сярод іх быў і Арыель. Ён добра разгледзеў прэзідэнтаў твар: сінія плямы пад вачыма, нездаровы колер скуры, сівізна на скронях. Затраскацелі камеры, забліскалі маланкі фотаапаратаў. Прэзідэнт падаваў руку тым, хто стаяў перад ім. Падаў і Арыелю. Поціск яго быў па-мужчынску моцны. Так звычайна вітаюцца ўпэўненыя ў сабе людзі.
    — Прыемна бачыць тут моладзь...— гаварыў прэзідэнт.
    — За намі будучае!ч— выкрыкнуў нейкі юнак.
    — Вядома. Так што, маладыя людзі, спрабуйце сілы. Пакуль што цяжка, але трэба пацярпець... Гэта добрая школа сталення.
    — Скажыце, чаму вы так рэдка сустракаецеся з моладдзю? — прагучаў голас таго дзёрзкага юнака, што крычаў пра будучыню. Прэзідэнт засмяяўся:
    — А ў мяне, бюракрата, усё не стае часу: візіты, пасяджэнні... а пасля барацьба, каб сядзець на гэтых пасяджэннях.
    А калі сур’ёзна, дык час размоў мінуў — наступіў час дзеяння. Вы верыце ў рэформы?
    — Верым!..— азваліся людзі, што стаялі перад прэзідэнтам, і толькі Арыель прамаўчаў. Прэзідэнт заўважыў гэта і звярнуўся да яго:
    — А вы што — не верыце?
    — Тут, на гэтым кладзішчы, ляжаць тыя, хто шчыра падтрымаў вашыя рэформы... Яны выйшлі на вуліцу, каб патрабаваць перамен на справе, а не на словах. На іх паслалі войска. Іх білі, стралялі, атручвалі газам...
    Прэзідэнт апусціў вочы долу, цяжка ўздыхнуў.
    — Вы не баіцеся, што блізкія і родныя забітых праклялі вас — таго, хто здрадзіў, падмануў свой народ?.. Я праклінаю вас!
    — Хадзем адсюль,— затрывожылася жонка прэзідэнта.— Мне ўсё тут не падабаецца.
    — He хвалюйся, дарагая,— прэзідэнт рашуча павярнуўся і пакіраваў да машыны, а за ім пацягнуліся і яго ахоўнікі.
    Справа была зроблена. Арыель ішоў уздоўж высокага цаглянага плота. За ім, зрэшты, сунуліся і тыя два філёры ў скураных плашчах і капелюшах. Прымхлівы жах гаварыў яму, што філёры хочуць забіць яго. А чаму і не? Так адбывалася ў кіно пра мафію. Там платных забойцаў пасля таго, як тыя выконвалі загад, ліквідоўвалі. Але ж агенты спецслужбы не стануць пры людзях забіваць. Хаця — што за глупства? He такі Феб Лаўша дурань, каб пазбавіцца ідэальнага забойцу, бо заўсёды трэба будзе кагосьці з ворагаў улады адправіць на той свет. Няма чалавека — няма праблемы...
    Калі ён нарэшце дабраўся да ўскраіны кладзішча, дык убачыў купку людзей. Сцежка праходзіла побач. Пачуў ён, як галасіла над нябожчыкам жанчына.