Перамога ценю
Вітаўт Чаропка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 1996
Нахмурыўшы бровы, Міця спадылба паглядзеў на Франца Іосіфавіча. I нічога не прыдумаеш, каб зманіць.
— Маўчыш. Ну, акадэміка з цябе не атрымаецца. Можна і пагуляць. Добра, пайшлі са мной.
На вуліцы Франц Іосіфавіч упэўнена, нібыта ведаў, што не сустрэне пярэчання, мовіў:
— У цябе адметныя рысы твару, Міця. Своеасаблівая мужчынская прыгажосць. I позірк вачэй вельмі выразны. Я напішу з цябе партрэт. Паехалі да мяне.
I не гэтая нечаканая прапанова была прыемная Міці, а прызнанне настаўніка, што ў яго прыгожы твар. Колькі смяяліся з яго — урод. А тут вось — своеасаблівая мужчынская прыгажосць. He абы-хто прызнаўся — мастак, які, мабыць, разумее, што такое прыгажосць.
Адмовіць настаўніку было б глупствам. Лепш перасядзець да вечара ў цёплым пакоі, чым бадзяцца па вуліцах. Можа, чаго і перакусіць дасць.
Па дарозе да аўтобуснага прыпынку Франц Іосіфавіч узахлёб казаў:
— Мы, настаўнікі, лічым вучняў ніжэйшымі за сябе. Лічым, што яны зусім не жадаюць нічога ведаць, што яны гультаяватыя і прагнуць толькі гуляць, і не заўважаем самі, як складаецца да іх знявага. А пасля здзіўляемся, калі даведаемся пра той ці іншы іх добры ўчынак. He можам паверыць у іх шчырасць.
Высветлілася, што Франц Іосіфавіч можа казаць нармальным голасам — мякка і прыемна.
— Вось і ты? Што мне вядома пра твае пачуцці, пра твой духоўны свет? Здаецца, нічым адметным не вылучаешся сярод аднакласнікаў. А сапраўды ты асоба. Здольны на рашучы ўчынак — вось збег з парната, як вы яго называеце,— настаўнік засмяяўся і пахітаў галавой.— Хочаш праз волю рэалізаваць сваю індывідуальнасць. А другія палохаюцца. I што табе заўтра? Ты даражыш сённяшнім. Гэта мы ўсе спадзяёмся на будучае. Лічым, што яно будзе лепшае, чым цяпер. Забываемся, што нічога ў жыцці не паўтараецца. Усё мае сваё і толькі адзінае імгненне, якое можна, праўда, штучна паўтарыць, але гэта будзе ненатуральна, ужо не тое.— Сумна дадаў: — Зусім не тое. Я табе зайздрошчу — ты толькі яшчэ адкрываеш для сябе свет. Зведаць жыццё трэба ва ўсіх яго праявах.
* * *
Якраз у аўтобусе Міця зведаў адну з праяў жыцця. Стаялі яны ў самым кутку задняй пляцоўкі. Франц Іосіфавіч загарадзіў Міцю сваёй спінай. Праехалі касцёл са стромкімі вежамі.
— Я не люблю касцёла. Адчуваеш штосьці далёкае і незразумелае.— Франц Іосіфавіч расшпіліў на Міцевым паліто ніжні гузік, і яго рука шмыгнула пад крысо.— Элементы чужой культуры,— казаў настаўнік і нібыта выпадкова правёў далонню па прарэху Міцевых порткаў.— Мне праваслаўе бліжэй,— ізноў правёў рукой па прарэху.
Міця і не ведаў, што падумаць. Ці выпадкова настаўнік дакрануўся да яго, або... Чуў пра мужчын, якія кахаюцца паміж сабой. Чэрнік называў іх куракамі. Але каб вось суровы і разумны Франц Іосіфавіч быў кураком...
— У праваслаўі ўсё ж славянскі пачатак,— працягваў настаўнік і расшпіліў гузікі.— Але храмы ў каталікоў багацейшыя, і фрэскі, і культура.
Халодная рука настаўніка абхапіла Міцеў пеніс, некалькі разоў сціснула яго. Міця прамаўчаў. Было сорамна за сябе, што не можа даць адпор настаўніку. Вакол людзі...
Рука настаўніка пяшчотна гладзіла пеніс, які наліваўся пруткасцю.
— He трэба,— узмаліўся ціха Міця.
Франц Іосіфавіч выцягнуў руку з партоў, зашпіліў гузік у паліце.
Калі яны выйшлі з аўтобуса, настаўнік, нібыта баючыся, што Міця ўцячэ, моцна сціснуў далонь у сваёй.
— У цябе эстэтычны пеніс і харошая эрэкцыя,— мовіў Франц Іосіфавіч.— Напішу з цябе натуру. Згодны?
Здаецца, Франц Іосіфавіч не курак, а проста ў яго прафесійны інтарэс мастака да аголенага цела.
— Толькі ў парнат мяне не ганіце. Усё роўна ўцяку адтуль.
— Міця,— Франц Іосіфавіч паклаў руку яму на плячо,— гэта ў школе ты мне вучань, а цяпер ты мой сябар. Я не магу няволіць цябе.
Прыкра стала ад сваёй бяздарнасці, калі Міця разглядаў у аднапакаёвай кватэры настаўніка яго карціны, што віселі на сценах. 3 такім талентам у жыцці ён не прападзе. А яму што свеціць? Як сцвердзіць сябе ў гэтым жыцці? Хабза, а пасля завод.
— Падабаецца? — папытаўся Франц Іосіфавіч.
— Ага. Здаецца, жывыя людзі ў рамках сядзяць. Зараз, здаецца, падміргнуць і спытаюць: «Ну што, палюбавацца прыйшоў?»
Пахвала гэтая, відаць, прыйшлася даспадобы Францу Іосіфавічу, і ён весела прапанаваў:
— Давай што-небудзь з’ямо. А пасля за працу.
He такі ўжо і багаты стол прапанаваў гаспадар. Марынаваныя памідоры, халодную смажаную курку, каўбасу, але ў інтэрнаце такога не падавалі, а сухую каўбасу Міця паспрабаваў першы раз у жыцці. I таму ён ужо не шкадаваў, што згадзіўся прыехаць сюды. Каб хоць неяк падліслівіць гаспадару, Міця вырашыў завесці гаворку, блізкую яму.
— Вельмі шкада, што я не разумею мастацтва.
Жуючы бутэрброд з каўбасой, Франц Іосіфавіч дзелавіта адказаў:
— А вось я, Міця, не магу ўявіць сабе, як можна разумець мастацтва. Гэта што матэматыка або фізіка — мастацтва трэба адчуваць. Бо яно і заклікана перш за ўсё раскрыць глыбей душу чалавека, яе страсці і пакуты, а ўсё гэта хутчэй адчуваеш, чым разумееш. Ды і абсурд, напрыклад, пераказваць змест музыкі або карціны.
Міця рабіў выгляд, што слухае Франца Іосіфавіча, і прагна еў. Усё ж такі клёвы мужык Гусь. А здаваўся такім суровым і бессардэчным.
— Кожны знаходзіць у мастацтве перш за ўсё штосьці сваё, блізкае сабе, і гэта найболей яго хвалюе, чым адлюстраванне, напрыклад, на карціне пакут. Вось і атрымліваецца, што не розум галоўнае ва ўспрыманні мастацтва, а сэрца,— настаўнік прыклаў далонь да грудзей.— I яно ў мяне ў мастацтве — галоўны суддзя. I калі яго штосьці кране, то гэта становіцца мне блізкім. Як-ніяк, Міця, мастацтва ствараецца не для разумення, а для ўздзеяння на чалавека. Іншая справа, так мовіць, прафесійныя навыкі творцы, якімі цяжка простаму чалавеку не толькі авалодаць, але і зразумець. Ну, вось, калі ты глядзіш на стул, што бачыш?
— Стул і бачу.
— А я бачу не проста рэч, а гульню святла і ценяў на ёй. Калі гляджу, напрыклад, на цябе, я бачу своеасаблівасць твайго твару, яго прыгажосць. У нас ёсць стэрэатыпы прыгажосці. I часта не заўважаем сапраўднай прыгажосці. He проста ў правільных рысах, а ў поглядзе, у выразе твару. Вось у табе ёсць нешта такое рамантычнамеланхалічнае, нейкая стомленасць ад жыцця. Ці, скажам, многім мужчынам здаецца непрыгожым мужчынскае цела.
Яны перайшлі з кухні ў пакой, які служыў і спальняй, і майстэрняй,— канапа, шафа з кніжкамі, тэлевізар, часопісны столік, крэсла, мальберт на тонкіх ножках. I, нягледзячы на цеснату, у пакоі было ўтульна. Асабліва спадабаліся Міцю шпалеры з рознакаляровымі букетамі кветак, бо ён стаміўся ад аднастайнай жоўтай фарбы, якой былі пафарбаваны сцены ў інтэрнаце. Франц Іосіфавіч пасадзіў Міцю ў крэсла, а сам стаў за мальберт і з алоўкамі ў руцэ доўга прыглядаўся да Міці, нахіляў галаву то ў адзін бок, то ў другі і нарэшце пачаў нешта крэмзаць алоўкам па паперы.
— Ды не сядзі слупом. Гэта толькі бездары патрабуюць, каб ім пазіравалі нерухома, помсцячы гэтым за сваю бяздарнасць. Вазьмі што-небудзь паглядзі. Я думаю, цябе зацікавіць,— Франц Іосіфавіч узяў з паліцы кніжнай шафы часопіс і падаў яго Міцю. 3 вокладкі часопіса голая загарэлая жанчына прыязна паказвала белыя зубы.— «Плэй бой». Чуў пра такі? Зірні. Ты якраз у такім узросце, калі патрэбна навучыцца сексуальнай грамаце.
Такога Міця яшчэ не бачыў. Здалося, што Франц Іосіфавіч зразумеў яго стан, бо паблажліва заўсміхаўся. I таму, нібыта яго ніколькі не кранулі гэтыя спакуслівыя фота-
здымкі, паклаў часопіс на столік. 3 вокладкі па-ранейшаму дражніла яго белазубая прыгажуня. I такімі далёкімі недасягальнымі былі гэтыя прыгажуні, што Міця з прыкрасцю падумаў, што з яго жабрацкімі магчымасцямі будучага рабочага, з яго знешнім выглядам ніколі не мець яму вось такіх жанчын.
— Падабаецца? Чалавецтва глыбока няшчаснае ад Taro, што пачало саромецца сваіх пачуццяў. Мы сталі нявольнікамі сваіх жа прымхаў і забабонаў, а таму палохаемся вялікай страсці. Чаму калі мы хочам есці, дык не саромімся, а калі наша цела жадае сексуальнай асалоды, дык баімся адкрыта гэта прызнаць. Шчасце чалавека якраз у тым, каб жыць у суладдзі з прыродай. I калі мы паламаем дурныя людскія прымхі і поўнасцю аддадзімся сваім пачуццям, дык станем сапраўды шчаслівымі. Сэнс жыцця — атрымаць усю асалоду, якой адарыла нас прырода. Дурасць ходзіць з заплюшчанымі вачыма ў той час, калі свет такі прыгожы.
Сеанс перарваў прыход сябра Франца Іосіфавіча, смуглявага, з чорнымі вачыма мужчыны. Селі за стол, на якім з’явілася бутэлька віна. Налілі і Міцю. Ад выпітага ў Міці закружылася галава, і ён з цяжкасцю ўспрымаў размову настаўніка і ягонага госця. Іх словы зліліся ў адно манатоннае бубненне.
— Лок... Бекон... У англічан філасофія... сядзелі на сваім востраве, рабавалі палову свету і гора не ведалі... Інквізіцыя... Агонія... апошні сродак утрымаць сваю ўладу... Гегель... На дробязях не засяроджваўся... Дарэмна ты мучыўся... Няма... Няма дзейнасці, адны рэфлексы. Ірына... Жанчыны, якія кажуць аб філасофіі,— хочуць у ложак...
— А чаму Міця маўчыць? — звярнуўся да яго госць.
— О, ён ведае калі казаць. Гэта мы прывыклі... Нейкі слоўны панос,— падхапіў Франц Іосіфавіч.
А што ён мог мовіць? Што ён ведаў пра нейкага там Гегеля, Лока? Упершыню чуў гэтыя імёны. Сорамна было за сваё невуцтва. За акном стаяла ўжо цемра, у якой свяціліся агеньчыкі ліхтара і вокны дамоў. Невялікі насценны гадзіннік паказваў болей за сем гадзін. Міця падняўся з-за стала, каб развітацца з гаспадаром. Але той спыніў яго і прапанаваў пераначаваць.
Міця засынаў, калі адчуў, што настаўнік, які ляжаў побач на канапе, пагладзіў яго рукой па члене. Прытварыцца сонным? I Міця нерухома ляжаў, баючыся выдаць сябе. Ласка яму падабалася. Раптам настаўнік адкінуў
коўдру і пачаў лізаць языком ягоны член. Было і прыемна ад гэгай незвычайнай ласкі, але і боязна. А калі Гусь прымусіць рабіць тое самае?
Тое, што адбывалася далей, нагадвала нейкае вар’яцтва. Настаўнік і ягоны сябар, забыўшыся на ўсё, аддаліся сваім страсцям. Ад іх гучных стогнаў і крыкаў халадзела душа.
Міця па-ранейшаму прытвараўся, што спіць, і палохаўся нават паварушыцца, каб не прыцягнуць да сябе ўвагі. А за спінай яго адбывалася шаленства пачуццяў. Жыццё прыадчыніла перад ім адну са сваіх таямніц, і якая непраўдападобная і незразумелая яна. Ён хацеў аднаго — уцячы. Валтузня за спінай сціхла. Настаўнік і яго сябар нерухома ляжалі на канапе, і толькі цяжкае дыханне вырывалася з іх грудзей. Пасля яны пайшлі ў ванную. I пакуль былі там, Міця паспеў надзець штаны, накінуць кашулю, нават не зашпіліў яе, і пінжак. На цыпачках выйшаў у вітальню, хуценька ўсунуў ногі ў чаравікі — шнуркі таксама не зашнураваў — і хутчэй адсюль. Накінуў паліто. 3 ваннай раздаваліся вясёлыя галасы мужчын. Ах. Міця згадаў пра часопіс з аголенымі жанчынамі, і спакуса валодаць ім перамагла — памкнуўся ў пакой, схапіў са стала і сунуў у кішэню.