Перамога ценю
Вітаўт Чаропка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 1996
што выклікаюць у сэрцы шкадаванне і расчараванне, ляцяць паўз мяне позіркі жанчын.
Сорак гадоў хадзіў ён па чужыне, так і не ведаў, што яго чакала яна. Сорак гадоў ён не чуў песні Сольвейг.
Ты просіш: «Не пакідай мяне». I хтосьці ўслед гудкамі тэлефоннымі паўтарае: «Не пакідай...», і хтосьці ўслед рэхам колаў вагонных паўтараў: «Не пакідай...», і хтосьці ўслед: «Не пакідай мяне». Але ад таго, што наканавана лёсам, проста так не адмахнешся. I не крыўдуй, што я не з табою. Я і сам не сам з сабою. 3 нейкім невядомым у дальнім поездзе еду немаведама куды, з нейкім невядомым блукаю па апусцелых вулках у заснежаным горадзе, з нейкім невядомым п’ю старое віно ў цьмяным пакоі. Хто яны такія? Якімі імёнамі іх назваць? Можа, тыя што шукаюць учарашні дзень, а можа, тыя, каму дарога — суцяшэнне ад выпадковых сустрэч, а можа, тыя, хто стаміўся чакаць шчасця?
Яна кажуць пра каханне, а я маўчу, і яны так не пачулі: «I я кахаю цябе».
Дый хіба ты не ведаеш, хто яны? Яны — гэта ты. Іх словы — твае словы, іх вочы — твае вочы, іх сум — твой сум, іх радасць — твая радасць. Я пазнаю цябе ва ўсіх абліччах і масках.
Так, я не з табою, дый я і сам не сам з сабою, я з імі...
I ўсё ж быццам бы не так, як ты сляпою арыфметыкаю вымераў. Самае дзіўнае тое, што бадзяга між зорных вышынь ды неспазнаных спадзяванняў у рублі свае пачуцці ды словы пераводзіць ды называе гэта — паэзіяй. Другіх да гэтага заклікаў, каб не быць абразом суцяшэння, ды як на ладан дыхаў на зялёнае дрэва наіўнасці. Зганьбіць і без цябе знойдзецца ахвота не аднаму. Ахвяры ў знямогласці кладуць аловак, каб легчы ў мяккі ложак з прынцэсай мараў. А яна і гарошыну цераз колькі матрацаў адчувае. Ці душа ў шкарлупе надзей пустых пад бок закацілася? Мулка спіцца, як на нарах. Усё ж штосьці не так?
■ Так любіў сябе, што чужая кроў здавалася сваёй. Паверыў у сваю геніяльнасць і малога ад жыцця не хацеў. Колькі гадоў нёс свой самападман і сагнуўся ад яго цяжару. Сваімі ж гадамі і заплаціў за расчараванне. А ў жыцця іншыя каштоўнасці, і грош ім цана. I хоць бы грош асеў у тваёй кішэні. Мабыць, паверыў не ў тое. Мабыць, ліхтар прыняў за зорку. Мабыць, праспаў свой час.
Вось і сунешся па горадзе, як цень. Ненавідзіш нават сонца, бо пад ім не знайшоў цёплага месца сабе. Незразумелы і некаханы, што табе да нашых хваляванняў — хоць ад жыцця нешта адхапіць.
У цёмных лёках сабраліся тыя, хто ненавідзіць мяне, сярод іх і я. Сабраліся вырашаць, што са мною рабіць. А цемра хавала ад вачэй мяне. Той, хто вяшчае гібель горада, павінен адказаць за свае словы. Горад нуварышаў не хоча пакут. Я плебс яго. Мая памяць забылася пра дабро нуварышаў. Як так, каб горад спалены вогненным джалам маланкі лёг прахам ля маіх ног.
I што вырашылі? Калі мяне выгнаць з горада — адзінага жабрака і адзінага плебса, так бы мовіць, народа,— дык перад кім нуварышы будуць лічыць сябе патрыцыямі? Але і пакінуць у горадзе... А калі хто і сапраўды паверыць мне? Значыць, высілкі дарэмныя — усё стане прахам. Увесь мудры лад горада — мне пад ногі. Распнуць на крыжы, а пасля прызнаць за пакутніка, каб хоць памяць пра адзінага жабрака жыла ў горадзе. I выйшлі з лёхаў шукаць мяне, і я разам з імі. Толькі чорны цень лёг на зямлю. Ніцма пападалі ўсе, а я застаўся стаяць. Дарога прарока іншай не бывае. I калі прайшоў па ёй — самое неба апусціцца перад ім адным.
Мне граць бы на флейце спевы ўсіх салаўёў. А я граю на дудзе. Чорны крык за душу ўзяўся да рук,і абралі яны дуду. Яшчэ значэнне блазнаў не ацанілі. Яшчэ не зразумелі, хто яны такія. Яны побач заўсёды, заўсёды яны з вамі, хаця далёка ад вас.
Дык грай жа, дуда... Без душы ходзяць ногі не туды і не сюды. Зайграй жа так вясёла, каб туды — там мора па калена, каб сюды — тут няма бяды.
Мне граць бы на флейце. Але павінен быць такі, як я, значыць, я нарадзіўся ім.
У дзівоснай краіне жылі-былі дзівосныя людзі, нічога яны не рабілі, а жылі, як мы жывём, калі нічога не робім — спім. I вось аднойчы шкарлупіну пакою прабіла бяссонне. 3 боку на бок захісталася дзівосная калыска — краіна. I дзівосных людзей памяць не адпускае да забыцця. А калі я сам...
Тады, калі сам прыйду да дзівосных людзей у дзівосную іх краіну соннага панства, памяццю памяць гнаць і нават у забыцці мучыцца сабой.
Памыляўся, памыляюся, памылюся, як заўсёды. Але ў пошуках злачыннай сувязі паміж жаданнем і вынікам яго знайду суцяшэнне сабе — памылка была несмяротнай. I можна жаданне прыняць за неабходнасць, а неабходнасць — за магчымдсць, а магчымасць — за каханне, а каханне — за жаданне. Няўдача толькі крок да ўдачы. I тады можна апраўдаць памылку: да ісціны блізка памылка, акурат як ісціна недалёка ад памылкі. I — зноў памыляцца, памыляцца да канца, пакуль смяротнай стане памылка.
I тады памылка апраўдае мяне.
ЗМЕСТ
Аповесці
Геній смерці 4
Шчасце страсцей 40
Навь-Явь-Правь 65
Апавяданні
Перамога ценю 108
Няхай жыве горад Шчасця! 127
На кругі свая 144
Празрэнне прарока 161
Адрачэнне ад цемры 167
Перад маімі вачыма 176
Як стаць маршалам 182
Бессэнсоўнасць 199
Свята бласлаўлёнай дарогі 204
Звычайная трагедыя 210
Надзея на апраўданне 213
Закон маятніка . 214
Пакуль не сціхне дождж 217
Эсэ
Малая падарожная кніжка 234
Чаропка В.
4-21 Перамога ценю: Аповесці, апавяданні, эсэ.— Мн.: Маст. літ., 1996.— 270 с.
ISBN 985-02-0017-0.
Кніга В. Чаропкі складаецца з аповесцей, апавяданняў і эсэ. Гістарычная аповесць «Навь-Явь-Правь» распавядае аб гісторыі старажытнай Літвы ў XI ст. Крыжовы паход рускіх дружын Яраслава Мудрага трагічным чынам уплывае на лёс князёў Волака і Вышака. Аповесць *Геній смерці» — з элементамі псіхалагічнага дэтэктыву. Герой аповесці нечакана для сябе адкрывае дар экстрасенсорнага забойства людзей і прапаноўвае свае паслугі спецслужбе, якая рыхтуе забойства прэзідэнта краіны. Аповесць «Шчасце страсцей» — гэта аповед пра трагічны лёс школьніка з інтэрната. Глыбокай псіхалагічнасцю вызначаюцца апавяданні і эсэ.
8820600000—003
Ч 25—95 ББК 84(4Бен)6
М 302(03) — 96
Літаратурна-мастацкае выданне
Чаропка Віктар Кузьміч
ПЕРАМОГА ЦЕНЮ
Аповесці, апавяданні, эсэ
Рэдактар I. I. Канановіч Мастак I. А. Дзямкоўскі Мастацкі рэдактар A. I. Дрозд Тэхнічныя рэдактары I. I. Дуброўская, Л. М. Шлапо Карэктар A. Т. Глуійчанка
Здадзена ў набор 20.02.95. Падп. да друку 14.11.95. Фармаг 84 X 1О8'/з2. Папера афс. Гарнітура тып Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 14,28. Ум. фарб.-адб. 14,49. Ул.-выд. арк. 15,02. Тыраж 4000 экз. Зак. 1809. Цана 31 000 р.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 3. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя. Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
і i